Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Тэлесерыялы

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Для і пра дарослых
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 17.08.07 22:04    Загаловак паведамлення: Тэлесерыялы Адказаць з выцемкаю

Заўжды лічыла прагляд серыялаў згубай часу і заняткам несамадастаковых людзей.
аднак на адпачынку на возеры прывучылася глядзець некалькі (праўда, адначасова за кампом сядзела - ціпа карысную справу рабіла Сьмешка)

Дык вось, па прыезьдзе працягвала глядзець, але чамусьці ўсё саромелася, не магла сабе патлумачыць, навошта гэта раблю.

Толькі сёньня я зразумела, што серыяла можа і ня быць. Галоўнае, што ў мяне ёсьць гадзіна часу, калі мяне ніхто не чапае (серыялы ж ніхто ня любіць!). Я магу спакойна есьці што хачу, спакойна валяцца на канапе і нічога не рабіць. У мяне нарэшце адрасьлі ногці! Таму што ў мяне ёсьць час іх даглядаць.

Адным словам, нешта ў серыялах ёсьць. Каб яны яшчэ якую карысную інфармацыю давалі - было б проста супер!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 17.08.07 22:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А! яшчэ я зарадку раблю Сьмешка)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.08.07 23:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, ваў! Гэта прынцыпова новы погляд на такую з'яву, як серыялаглядзенне. Бо я таксама лічу іх марнаваннем часу (пасля таго, як высветлілася, што ў "Санта-Барбары" больш за 2000 серый і яна ніколі не скончыцца Зьехаў з глузду ).

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 18.08.07 0:37    Загаловак паведамлення: Re: Тэлесерыялы Адказаць з выцемкаю

julcik пісаў(-ла):
Галоўнае, што ў мяне ёсьць гадзіна часу, калі мяне ніхто не чапае (серыялы ж ніхто ня любіць!).

Серыялам выкурваеш усіх з пакоя? Інакш не адчэпяцца? )))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 18.08.07 2:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, зайка, гэта Вы, напэўна, перавучыліся....

калісьці даўно даўно, я сама глядзела Санта Барбару- да канца так ніколі і не даглядзела. А вось лацінскія серыялы заўсёды цярпець не магла, нейкая ў іх псыхалогія дзіўная, адрозная.. словы нейкія занадта салодкія занадта праціўныя ўзаемаадносіны, сюжэты нейкія высмактаныя з пальца..

а ўвогуле, калі тэлік зусім не глядзець - столькі часу з'яўляецца!!!

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 18.08.07 15:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Серыялам выкурваеш усіх з пакоя? Інакш не адчэпяцца? )))


Volha, менавіта так Сьмешка)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Juan

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.10.2006
Паведамленні: 1527
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 18.08.07 15:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Volha, менавіта так )

A hetym časam pa tym samym adzinym televizary – čempijanat śvietu pa futbole… Evil or Very Mad Афігець-застрэліцца!

_________________
Ars longa, vita brevis!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 18.08.07 15:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Juan, калі ідзе чэмпіянат сьвету па футболе, серыялы ідуць у топку (ці як там правільна....)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.08.07 15:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Juan пісаў(-ла):

A hetym ?asam pa tym samym adzinym televizary – ?empijanat ?vietu pa futbole…

Футбол лепей на стадыёне глядзець (тым больш чэмпіянат свету Кул! Вельмі шчасьлівы). Зусім іншыя эмоцыі Супер!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.08.07 18:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, калі падабаецца - глядзі. Галоўнае эмацыянальна не ўспрымаць. А то большасьць жаночай паловы нашай краіны, здаецца, жыве не сваім жыцьцём. Табе ж гэта адназначна не пагражае. Дарэчы, а што ты глядзіш?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 19.08.07 19:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Vola, я гляджу пра кацю ачкарову, яшчэ часам гляджу нешта, што перад ёй ідзе. але назву ня ведаю і галоўнае ніяк не магу разабрацца, дзе там свае, а дзе чужыя Сьмешка))

Дарэчы, кіно пра кацю - мега маркетынгавы праект. Гэта ўвогуле не тэлесерыял - гэта такая вялікая рэкляма. Ёгурцікі, малако, вось нядаўна нейкія супакойваючыя таблеткі. Галоўныя героі тэксьцік рэклямны прагаворваюць, потым прадукцік буйным плянам паказваюць, у наступных серыях героі зноўку ўжываюць прадукцік - для замацаваньня "навучаньня" гледачоў. Цікава, колькі каштуе хвіліна? Сп. Зялёная Усьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Ptyz

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.07.2006
Паведамленні: 266
Адкуль: МенскЗялёныЛуг

ПаведамленнеДададзена: 19.08.07 21:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Супакойваючыя таблеткі (Новапасіт) тамака ўжо ня першы раз рэклямуюць, гэт ты ня ад пачатку глядзіш проста Міргаю

Раю таксама той сэрыял, каторы ПАСЬЛЯ Каці зараз пачаўся, пра міліцыянта Хромава, там дзе ён наркамафію разганяе, во там сапраўды цікава! Міргаю


Апошні раз рэдагавалася: Ptyz (20.08.07 13:19), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Partyzan

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.04.2006
Паведамленні: 346

ПаведамленнеДададзена: 19.08.07 23:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ptyz, добры ты чалавек... Блазан

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 19.08.07 23:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ptyz, мы ўжо адзін серыял паглядзелі - пра бандытаў. Аказалася звычайная чарнуха і ў канцы ўсіх забілі. Так што пра наркамафію я баюся глядзець - я за хэпі-энды Сьмешка)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.08.07 0:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, можа, даць табе на дыску 10 апошніх сэрыяў Ачкаровай? Сьмешка Паглядзіш за адзін вечар у рэжыме хуткага прагляду.
Гэта адзіны сэрыял, які мы глядзім Упс... (нават Алесь патрабуе "фільм пра Кацю") , таму і скачала з сайту нашага інэт-правайдара сэрыі 190-200.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Для і пра дарослых Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Нашае вясельле было незабыўным!!! 199 Kryscina 183952 20.07.13 23:40
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Шукаем робатаў, але не простых і не залатых 4 Птушкі-калібры 13458 6.09.12 1:02
Птушкі-калібры Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Беларуская тэлевізія: Што было добрага, што ёсьць? 28 наталька 52701 23.02.12 10:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! 0 Wojsza 16554 8.07.09 9:38
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ці ёсьць у вашай дзеткі фотааальбом? 37 Tanya 49091 18.03.09 16:56
Nadzeyka Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map