Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Выстава дзіцячых малюнкаў

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Навіны
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 6.02.11 16:36    Загаловак паведамлення: Выстава дзіцячых малюнкаў Адказаць з выцемкаю

Запрашаем паўдзельнічаць!
На 18 Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў “Белэкспа” (09.02.2011 -- 13.02.2011) 09.02.2011 у 14.00 адбудзецца прэзентацыя дзіцячых кніг выдавецтва “Літаратура і Мастацва”. Вядзе прэзентацыю Алена Масла.

Сярод кніг, з якімі будзе знаёміць пісьменніца, кніга шведскіх пісьменнікаў Юі і Томаса Вісландэраў “Малы і Мядзведзік”. Па ініцыятыве спадарыні Алены арганізуецца выстава дзіцячых малюнкаў да гэтай кнігі. Адгукнуліся чытачы Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі г. Мінска (дзякуем Ірыне Піліпаўне Сінельнікавай), вучні СШ № 189 (настаўніца Шалаева Зінаіда Іванаўна), чытачы з Барысава (дзякуй Захарэвіч Людміле Браніславаўне), чытачы са Слуцка (дзякуй Астроўскай Галіне Антонаўне і бібліятэкарцы Галіне Мікалаеўне). Яшчэ ёсць час далучыцца да выставы ўсім жадаючым. Прыносьце малюнкі ў прыёмную ўстановы РВУ “Літаратура і Мастацтва” (вул. Захарава, 19) з пазнакай “Для часопіса “Бярозка” да аўторка (08.02.2011). Абавязкова падпішыце малюнкі -- наклейце цэдлік на малюнак, укажыце аўтара, узрост.
Госцем на прэзентацыі будзе легендарны шведскі амбасадар Стэфан Эрыксан. Фота і аўтографы амбасадар абяцаў. А яшчэ па дамоўленасці са шведскай амбасадай дзіцячыя малюнкі будуць перададзены у Швецыю, спадарыні Юі Вісландэр.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.02.11 14:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, а тут ніякай памылкі няма? 9 лютага - VIP-дзень на кніжнай выставе. Здаецца, уваход у гэты дзень па запрашальніках. Ці можна будзе патрапіць на імпрэзу ўсім ахвотнікам?

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 8.02.11 1:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, пераадрасуем гэтае пытанне Паліне.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.02.11 2:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзяўчаты, не ведаю. Інфармацыю даслала мне спн. Масла, я спытаю ў яе і адпішуся.
Наш мядзведзік на выставе. Праўда, Настасся намалявала яго амаль праз "не хачу", бо яна зараз спецыялізуецца на прынцэсах і геаграфічных мапах і нічога іншага маляваць не жадае. Таму атрыма...ўся (...лася?) "прынцэса-мядзведзь" )
Афтопік 12-га (у суботу) на кніжнай выставе дзень дзіцячай літаратуры. "Мастацкая літаратура" ладзіць прэзентацыю дзіцячых кніг, мы з Аленай Церашковай прэзентуем "Сакрэты кветак...". Дакладны час яшчэ невядомы, пазней напішу. Прыходзьце.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 8.02.11 7:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, тут і я даведалася... А да нас Эрыксан прыйдзе? а то не пайду)))))) адпраўлюся да "Логвінава".
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.02.11 17:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выстава малюнкаў будзе на прэзентацыйнай пляцоўцы (увага: НЕ на сцэне і НЕ ў канферэнц-зале). Заўтра нібыта і VIP-дзень, але на ўваходзе сказаць "мы на дзіцячы конкурс". Так мне сказалі Сьмешка Такім чынам, заўтра а другой гадзіне. Амбасадара чакаюць трошкі пазней, недзе да трэцяй.
Black aspid, ці будзе ён у суботу - не ведаю, маніць не буду... Хоць, можа, і варта... а то яшчэ не прыйдзеш... Вельмі шчасьлівы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Навіны Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Імянныя вершыкі ад Алены Церашковай -- замаўляйце! 66 Kryscina 39643 16.05.18 13:32
Black aspid Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Вершыкі-загадкі ад Алены Церашковай 132 TroLik 102168 5.02.18 21:14
Black aspid Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Сяргей Міхалкоў па-беларуску 18 Black aspid 20108 5.07.12 13:21
Кот Максім Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Казкі Алены Церашковай 18 julcik 25476 22.06.10 19:30
Black aspid Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў дзіцячыя жахі 26 julker 31986 21.02.07 18:52
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map