Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Інгаляцыі

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.10.09 0:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, я набыла для інгаляцыяў "Натрыю хларыд. Ізатанічны 0,9% раствор для інфузій". 250 мл (на 40 інгаляцыяў), каштаваў усяго 2820 руб.
Як ні дзіўна, гэтая танная вадкасьць дапамагае ад сухога кашлю лепш за эўкаліпт, "Малавіт" і "Баржомі". Інгаляцыі рабілі 1-2 разы ў дзень, па 6 мл кожны раз.
Набывала раствор улетку, таму, на жаль, не падкажу, дзе яго можна набыць зараз.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 15.10.09 0:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, а соль у вадзе развесці? Мусіць быць яшчэ танней.
Гэта для кропельніцы важна канцэнтрацыя фізраствору, для інгаляцыяў можна прыкладна. Мы таксама інгалюемся салёнай вадой - толькі магічнага эфекту я не бачу. Магчыма без яго было бы горш, праўда...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.10.09 1:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, ня ведаю, чым гэты раствор адрозьніваецца ад хатняга раствору. Магчыма, гэта іншая соль? Ці менавіта канцэнтрацыя дапамагае? У хатніх умовах такую канцэнтрацыю цяжка зрабіць, бо на 6 мл вады трэба ўзяць 0,054 г солі (9 г на 1 л вады).
Я звычайна рабіла больш канцэнтраваны раствор, а канцэнтраваны раствор, як мяркую, высушвае дыхальныя шляхі. А вось такі раствор 0,9%- мякка ўвільгочвае, таму кашаль становіцца лягчэйшым, менш жорсткім.
Мой Ромка, напрыклад, пачаў пакашліваць у чацьвер увечары. У суботу кашаль узмацніўся, з носа пацякло нешта зялёнае і густое. "Усё, прыехалі", - падумала я. Але ў панядзелак дзіця было здаровае. Лячыліся толькі інгаляцыямі гэтым растворам+"Хумер" у нос. А, яшчэ шмат гулялі... Сьвежае паветра таксама шмат значыць.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 15.10.09 10:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, не, хларыд натрыю не можа быць іншай соллю. Гэта вельмі канкрэтная харчовая соль Сьмешка Лыжка солі на шклянку вады - гэта фізраствор, ён па салёнасці блізкі да плазмы крыві, нічога не высушвае. Мы і нос прамываем проста ім.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.10.09 12:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, зразумела. Але тады ў цябе больш канцэнтраваны раствор атрымліваецца, дзесьці 5%. Гэта ўжо лічыцца не ізатанічны раствор (ізатанічны плазьме крыві чалавека), а гіпэртанічны раствор. http://www.kitty.ru/Farmacy/Fizrastvor.htm Гіпэртанічны раствор добра пры нарывах і фурункулах дапамагае, але нос, на мой погляд, ён занадта высушвае, калі шмат яго ліць (на сабе неяк экспэрымэнтавала Сьмешка , непрыемна было і нос моцна часаўся ад солі).
Раяць прамываць нос і выкарыстоўваць для інгаляцыяў (нават той жа Камароўскі раіць) менавіта ізатанічны раствор. http://www.eka-mama.ru/forum/part10/topic44251/ Канцэнтрацыя - 1 чайная лыжка солі на ЛІТР вады, пракіпяціць.
Мне прасьцей гатовы фізраствор узяць зь лядоўні і адліць 6 мл для інгаляцыі, чымся кіпяціць літр вады, а пасьля асьцюджаць. Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 15.10.09 20:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Аленка, навошта падарылі дзяржаве 2820 рублеў? За 9 г солі харчовай на літр вады? А дапамагае соль вельмі добра шмат ад чаго. Інгаляцыя - не інфузія, дыстылірованай стэрыльнай вады не трэба.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 15.10.09 22:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, Ад майго нос не чэшацца, пра шклянку я памылілася. Я ўвогуле на смак правяраю, я доўгі час лінзы насіла і смак фізраствора добра памятаю. Кіпяціць нічога не трэба - гэта ўсяго толькі інгаляцыя.

Я бяру ваду з-пад крана, па цеплыні цела, дадаю соль на вока, каштую (я раблю гэта вельмі часта для прамыўкі носа і таму ў мяне атрымоўваецца)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.10.09 8:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзяўчаты, а інгаляцыі вы робіце з дапамогай інгалятару? Ці на вадзяной лазьні?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 16.10.09 14:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я інгалятарам

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.10.09 16:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А дзе і якія куплялі?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 18.10.09 1:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

І ў нас інгалятар. Бралі неяк у Стасі інгалятар на некалькі дзён, і так ён спадабаўся, што набылі сабе такі ж - Medel Family. http://7region.shop.by/857/968/ Здаецца, гэта самая папулярная мадэль кампрэсійнага інгалятара.
Набывалі ў "Паркінгу". Яны яшчэ прадаюцца ў крамах "Медтэхніка", у аптэках. Пры пакупцы ўважліва трэба камплектацыю вывучаць. У "Паркінгу" "разумнікі" прадаўцы вымаюць з камплекта дзіцячую маску і прадаюць яе асобна. А яна неабходная і вельмі важная! Дарэчы, па спасылцы вышэй таксама прапануюць інгалятар безь дзіцячай маскі...

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 18.10.09 23:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У нас таксама такі ж, без дзіцячай маскі (па камплектацыі яе не мусіла быць, толькі універсальная маска). Набывала ў медтэхніцы. Асобна дзіцячую маску таксама можна набыць там, але мне патлумачылі, што яна патрэбна толькі для немаўлят. Янка інгалюецца мундштуком ці дарослай маскай - без праблемаў.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.01.11 14:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзяўчаты, набылі сабе інгалятар OMRON. А чым можна яшчэ, акрамя фізраствору, рабіць інгаляцыі?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 11.01.11 15:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, без прызначэнне доктара - нічым. Увогуле я пошнім часам я змяніла сваю пазіцыю да інгаляцыяў. Як высветлілася - гэта зусім не так бясшкодна, як я лічыла раней, бо розныя прымешкі могуць асядаць ў лёгкіх.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1378
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 11.01.11 16:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, мы робім звычайнай мінералкай (стараюся баржомі, але не заўсёды ёсць). Прычым дактары яе ж і раюць (нам). Ды і п'юць мае мінералку добра, у тым ліку цёплую)))

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81111 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60591 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45579 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26755 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47132 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map