Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Ідэя для ТБШ

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.06.06 16:38    Загаловак паведамлення: Ідэя для ТБШ Адказаць з выцемкаю

Крысьціна і ўсе-усе!!! Ідэя! Хачу падзяліцца сваёй ідэяй, што тычыцца ТБШ (Таварыства беларускай школы). Асноўная частка беларускіх школ – гэта вясковыя школы. Выкладаюць там па-беларуску, а музыку вясковая моладзь слухае расейскую, найгоршую папсу ці штосьці накшталт “Сэктара газу”, ну і танчыць пад яе. Упс... Я ўпэўнена, што большасьць ніколі не чула добрай беларускай музыкі. Вось я і прапаную запісаць дыск ці касэту (ня ведаю, якая апаратура ёсьць у вясковых школах) “Беларуская дыскатэка”. Песьні лепей адабраць палітычна нейтральныя, каб не ўспудзіць вясковых дырэктараў Я ў шоку! і каб наш дыск трапіў такі да школьных ды-джэяў. Напрыклад, Абсент, Суседзі, Турысты, Госьці, беларускамоўны J-Mors, можна штосьці з НРМ-аўскага трыбьюту, беларускага Дэпешу. Я мяркую, што палюбіўшы беларускую музыку, вясковая моладзь зробіць пэўны крок да беларушчыны. Вельмі шчасьлівы Праўда, тутака паўстаюць некаторыя праблемы: фінансы і аўтарскія правы.
Evil or Very Mad На жаль я зьяджаю зь дзіцём ў вёску і пакуль не змагу ўдзельнічаць у абмеркаваньні. Сумнік

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 7.06.06 17:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Dziakuj za ideju!
Pryjedu - budziem zajmacca!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 7.06.06 17:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Наталля, здаецца мне, што тое-сёе на гэтай дзялцы ўжо парабілі, і далей робяць. Пра БМА чула? Можна проста набыць дыск ці касэту і прэзентаваць свайму вясковаму клубу.
Дарэчы, твой спіс (апрача, бадай, J-Mors'аў) ужо ляжыць на стале вясковых дырэктараў як забаронены. Таму можна нават і не шыфравацца, а ў нахабную ды-джэям прыносіць. Міргаю

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 21.06.06 1:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ДАВЕДКА

Напрыканцы траўня адбыўся сход Мінскай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай школы. На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі 9-ці лакальных гарадскіх структур ТБШ, сярод іх выкладчыкі ВНУ, настаўнікі, выхавацелі, навукоўцы, сябры бацькоўскіх камітэтаў, студэнты-педагогі.
Удзельнікі выслухалі даклады Старшыні РГА “Таварыства беларускай школы” Алеся Лозкі пра 80-гадовую гісторыю арганізацыі, сябры Канцылярыі Крысціны Вітушкі аб перспектыўных і стратэгічных планах развіцця ТБШ, сябра Канцылярыі Васіля Ліцвінкі аб метадах дзейнасці ТБШ і шэраг іншых выступаў.
У працэсе дыскусіі было канстатавана пагаршэнне сітуацыі з беларускамоўнай адукацыяй на ўсіх узроўнях – ад дашкольнага выхавання да вышэйшых навучальных устаноў. Прысутныя адзначылі надзвычайную ролю ТБШ у змяненні існуючых тэндэнцыяў пагаршэння якасці і змяншэння колькасці беларускіх па форме і сутнасці адукацыйных асяродкаў.
У выніку сходам было прынята рашэнне аб неабходнасці атрымання статусу юрыдычнай асобы Мінскай гарадской арганізацыі ТБШ і аб рэгістрацыі пры Мінгарвыканкаме.
Старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі ТБШ была абрана Крысціна Вітушка, намеснікамі – Максім Чарняўскі і Алесь Лагвінец, акрамя таго ў Канцылярыю ўвайшлі Тамара Мацкевіч і Леанарда Мухіна.
Першачарговымі мэтамі дзейнасці было вызначана наладжванне грамадскага кантролю за якасцю сталічнай адукацыі і выхавання, павышэнне ступені празрыстасці дзейнасці аддзелаў адукацыі пры гарадскіх адміністрацыях, актывізацыя працы з бацькоўскімі камітэтамі і апякунскімі радамі, падтрыманне высілкаў беларускамоўных настаўнікаў і метадыстаў, каардынацыя дзейнасці з іншымі адукацыйнымі арганізацыямі.


ПРОСЬБА

Шаноўнае спадарства!

На вялікі жаль, дзеля легальнай дзейнасці на карысць грамадству ў Беларусі недастаткова калектыўнай волі грамадзянаў. Існуюць шматлікія адміністрацыйныя перашкоды. Адной з асноўных на нашым шляху апынулася банальная праблема юрыдычнага адрасу. Нагадаю, што дзеля гэтай мэты можа быць выкарыстаны асобны пакой у офісным будынку ці нежылым фондзе альбо прыватны дом з адасобленым уваходам (са згоды ўсіх пражываючых). Па юрыдычным адрасе павінны захоўвацца асноўныя дакументы і праводзіцца паседжанні кіруючага воргана.
Кіруючы ворган у нас маленькі і дакументаў няшмат – падышоў бы самы драбнюткі закуточак, адпавядаючы фармальным патрабаванням.
Будзем вельмі ўдзячныя за любую інфармацыю і дапамогу ў пошуках юрыдычнага адрасу.
А таксама будзем рады бачыць Вас у шэрагах нашых паплечнікаў і партнёраў!

З павагай,
Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ТБШ Крысціна Вітушка




Кантакты: а/с 76, 220053 Мінск; т. 8029 632 27 43; e-mail: tbs@mam.by, kryscina@hotmail.com

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Як лепей шукаць кватэру? 23 наталька 15565 25.04.12 17:42
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Беларуская тэлевізія: Што было добрага, што ёсьць? 28 наталька 53100 23.02.12 10:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 167735 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ці ёсьць у вашай дзеткі фотааальбом? 37 Tanya 49601 18.03.09 16:56
Nadzeyka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Бацькі рускамоўныя - што лепей рабіць? 29 SunKa 39824 18.02.09 3:37
Lisa Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map