Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
а у нас хлопчыкі!!

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Гадуем дзеці
 
Аўтар Паведамленне
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 1.08.07 13:42    Загаловак паведамлення: а у нас хлопчыкі!! Адказаць з выцемкаю

Я тут падумала, што ў большасьці хлопчыкі, а такой тэмы як-та няма.

Першае пытаньне - як-та я чытала, чым больш хлопчыка любіць у дзяцінстве, тым больш упэўнены ён будзе ў жыцьці, таму заўседы па-максімуму зьвяртала на Ромку увагу, і буські у нас не толькі па сьвятам. А нядаўна мне сказалі, што такіх вялікіх хлопчыкаў ня трэба бусюкаць, так вось я думаю, слухацца гэтай парады ці праігнараваць.
А як у вас?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.08.07 13:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Тоня, ня слухай дурных парадаў. Цалуй, як і цалавала дагэтуль. Вельмі шчасьлівы Хіба можна адмовіць сабе ў гэткім задавальненьні?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 1.08.07 15:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Чула як мамы часам скардзяцца, што іхны сын не дазваляе сябе песьціць. Сыны, чамусьці калі падрастаюць то пачынаюць пасьбягать бусек і пяшчоты. Тоня, гні дрэўца, пакуль гнецца!!!!!!!!!!!!

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 1.08.07 16:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У мяне Ян сам цалуецца. Хаця надта пяшчотным яго не назавеш - бука яшчэ тая.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 1.08.07 16:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну тут складана. Пакль маленькі, то канешне трэба і абдымаць і цалаваць. Але з узростам (старэйшы садаўскі - малодшы школьны ўзрост), занадта ласкавы хлопчык рызыкуе стацца аўтсайдэрам. Звычайна дзеці самі пачынаюць вырывацца ад цалуючых мам і рабіць выгляд, што гэта ім непрыемна. Таму ёсьць сэнс, паціху ласкі рабіць больш "мужчынскімі" Сьмешка Не гладзіць а пахлопываць, на разьвітаньне не цалаваць (асабліва пры іншых дзецях) а грукаць кулак аб кулак. Мой Вацак, перад тым як ісьці у групу, падстаўляў далонь і казаў: "Дай пяць". Далонь трэба было гучна хлопнуць. Такім чынам і патрэба ў дотыках задавальняецца і сацыяльнай небяспекі статусу ХЛОПЦА няма. Вельмі шчасьлівы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.08.07 16:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Тоня, і я за пацалункі і абдымкі! Мне мамы старэйшых хлопчыкаў расказвалі, што яны ўжо на людзях саромеюцца, але бязь сьведкаў вельмі нават за Сьмешка
Мне самой часам не хапае пяшчоты ад майго "старэйшага" Вельмі шчасьлівы ("правільна" выхаваны), можа камусьці больш пашанцуе Сьмешка
Julker, у цябе, як мне падаецца, больш складаная сітуацыя, бо ты і за маму і за тату.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.08.07 13:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Франак вельмі любіць пашкадавацца і абцалавацца, і тут, і тут. і тут! Праўда зь нядаўніх часоў, як пабыў адзін бяз мамы!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
matias

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 15.05.2006
Паведамленні: 617
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.08.07 23:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А Янік цалуе ўсе - і фатакарткі, і цацкі, і нават...рыбу. Калі мы гуляем разам з таткам ен цалуе нас па чарзе і ліжа ў нос. )))))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 4.08.07 0:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мірцік стрыманы ў праявах пачуццяў (як і я): падыдзе часам, абдыме і шэптам на вушка скажа: "МАМА, Я ЦЯБЕ ВЕЛЬМІ ЛЮБЛЮ!.." Потым сядзіць так, прытуліўшыся, якую хвілінку. Вось гэта імгненні сапрўднага шчасця!
Буськацца ў нас не прынята асабліва. Мы клапоцімся пра тых, каго любім. Мне сын заўжды дапамагае данесці любы цяжар, пакідае кавалачак прысмаку, імкнецца захінуць ад ветру -- мужчына!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 8.08.07 15:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

дапамагае данесці любы цяжар, пакідае кавалачак прысмаку, імкнецца захінуць ад ветру -- мужчына!

А гэта па асабістаму жаданьню, ці выгадавалася з часам?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 8.08.07 15:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А яшчэ у мяне пытаньне, можа зноў лухта, але я раней нічога падобнага ня чула і не чытала, а тут нядаўна мне сказалі, што майткі хлопчыку трэба так апранаць, каб пісюнчык глядзеў угору, гэта таксама проста хтосьці прыдумаў, ці ў гэтым ёсьць сэнс?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 8.08.07 15:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Тоня пісаў(-ла):
дапамагае данесці любы цяжар, пакідае кавалачак прысмаку, імкнецца захінуць ад ветру -- мужчына!
А гэта па асабістаму жаданьню, ці выгадавалася з часам?

У нас прыроджанае/выгадаванае - недзе 50/50. Збольшага, цяжкіх (мужчынскіх) заняткаў шукае з ранніх месяцаў. І сам па сабе, і на тату гледзячы. Я ўхваляю, але ўжо па складзеным факце.
Што да пацалункаў, сямейная завядзёнка: тата/мама/сын сыходзяць/вяртаюцца - буська тым, хто застаецца. Раз тата бусяецца - і сыну трэба, угу. )))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 8.08.07 15:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Тоня пісаў(-ла):
А яшчэ у мяне пытаньне, можа зноў лухта, але я раней нічога падобнага ня чула і не чытала, а тут нядаўна мне сказалі, што майткі хлопчыку трэба так апранаць, каб пісюнчык глядзеў угору, гэта таксама проста хтосьці прыдумаў, ці ў гэтым ёсьць сэнс?

І я не чула. Цікава, далучаюся да пытання. )))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 8.08.07 16:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ніколі такога ня чула. Чытала толькі, што чым больш волі даць прамежнасьці, тым лепей. Вольныя шорты - самы лепшы варыянт. Бо калі там заціснута (а як вы інакш прымусіце чагосьці глядзець угору Вельмі шчасьлівы ) то крывя горш бегае. А гэта шкодна.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 8.08.07 18:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

А гэта па асабістаму жаданьню, ці выгадавалася з часам?

Гэта нядаўна пайшло, мабыць на тату і дзеда гледзячы. Учора, напрыклад, ішоў дахаты з марай пра персікі. А ён апынуўся адзін. Мірон быў засмучаны з гэтый прычыны, а потым прынёс персік мне: "На, мама, ён вельмі смачны!" Я кажу: "Ты ж сам хочаш, еш, гэта твой", -- а ён мне "я хачу табе даць!"

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Гадуем дзеці Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 1 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 152324 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто тут ёсць з Гародні? 53 dimaidr 100748 3.01.16 0:33
Maryia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзень добры... Мы тут упершыню 129 fasolinka 132183 20.11.14 1:43
pleonazm Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў пра нас 160 Alina 150072 10.06.14 22:34
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Ці літвіны (літвінкі) тут ёсць? 15 Mann Kurt 37000 20.02.09 14:09
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map