Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Новы вершык Веры Бурлак (з яе ласкавага дазволу)

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
Булачка




Зарэгістраваны: 17.11.2006
Паведамленні: 32
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.07.07 10:47    Загаловак паведамлення: Новы вершык Веры Бурлак (з яе ласкавага дазволу) Адказаць з выцемкаю

ПРА МАЛІНУ

У старыя старыя часіны
Некалючыя сьпелі маліны.
І ламаў яе кожны, вядома:
Цэлы куст мог занесьці дадому.
І, адчуўшы, што дойдзе да ручкі,
Адрасьціла Маліна калючкі.
Толькі людзі ня зналі турботы:
Апранулі пальчаткі ды боты.
Заламала Маліна галінкі
І заплакала ў горы вялікім
Да асоту і да крапівы:
-- Можа, мне дапаможаце вы?
-- Дапаможам! З табой, як з ажынай,
Пасябруем – і ўжо над сьцяжынай
Затрасецца пякучая грыўка:
“Сьцеражыцеся, злая крапіўка!”
Людзі ж паапраналі скафандры,
Ды яшчэ, як на зьдзек, ў стылі кантры!
І ўзлавала Маліна тады
І сказала: “Ад гэтай бяды
Я знайду абарону такую,
Што вас нават браня не ўратуе!..
Ды нашто? – працягнула Маліна, --
Будзьце ветлівыя да расьлінак,
Не ламайце нічога,
Не зьбірайце замнога,
І тады, як найлепшых сяброў,
Буду вас частаваць зноў і зноў!”
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Нумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 20.07.07 11:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Хораша як...
Булачка, дзяк за пераказ. Джэці, дзяк за вершык.
ЗЫ: яшчэ! )))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.08.07 13:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Зьбірала я сёлета маліны, ды яшчэ ў лесе... Сапраўды, скафандр патрэбен! Гыгыгы

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Джэці




Зарэгістраваны: 03.01.2007
Паведамленні: 14
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.09.07 0:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дадам яшчэ некалькі, праўда, ня самых новых. Можа, каму спатрэбяцца?

1

– Бу-бу-бу! – машына едзе, –
– Бу-бу-бу! – па белым сьвеце, –
– Бу-бу-бу! Бу-бу-бу!
Я ўсё сьмецьце заграбу!

2

Нешта едзе і сьпявае:
“Па-лі-ва-ю, па-лі-ва-ю!”
Вай! Вай! Вай! Вай!
Ты ж мяне не палівай!

3

Граюць рэйкі: тарарай!
Едзе новенькі трамвай.
Гру-гру-гру, – грукочуць рэйкі:
Гэта йдзе трамвай старэнькі.

4

Вось бяжыць рыбак з дручком,
Гоніцца за чарвячком.
Хоча рыбку залатую
Пачапіць на свой кручок.
Толькі я цябе ўратую!
Пасябруем, чарвячок?

5

- Бачыш? Вунь які сабака!
Ён з-пад сьмецьцевага бака
Пазірае так сувора,
Бо галодны з пазаўчора!
- Я схаваюся ў пад’езьдзе,
Ён мяне ня зможа з’есьці!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 14.09.07 8:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Думаю, варта перанесці на адпаведны літаратурны раздзел галоўнай старонкі Сьмешка

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 14.09.07 9:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Джэці пісаў(-ла):
Дадам яшчэ некалькі, праўда, ня самых новых. Можа, каму спатрэбяцца?

Пільна ў друк! У сэнсе, раздрукоўваю. )))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 14.09.07 13:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А дзе "Ці жывуць вавёркі ў норках?.." Гыгыгы

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 14.09.07 13:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

вершыкі клясныя. Толькі ў мяне зьдзіўленьне выклікалі два апошнія радка

Я схаваюся ў пад’езьдзе,
Ён мяне ня зможа з’есьці!
Сп. Зялёная Усьмешка

усе мае пачуцьці і досьвед так і падказвалі нешта накшталт 'вынясу яму хлеба ці каўбаскі, на, паеш, небарака, мне цябе шкада...'

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Джэці




Зарэгістраваны: 03.01.2007
Паведамленні: 14
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.09.07 0:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina пісаў(-ла):
Думаю, варта перанесці на адпаведны літаратурны раздзел галоўнай старонкі Сьмешка


Цалкам згодная!

Але не магу не далучыць сюды зусім новенькія -- сёньняшнія!

1 (трохі сюр)

Прайшоў над тралейбусам дожджык, а ён
Над рожкамі хутка раскрыў парасон:
"Вясёлы і жоўты, як сьпелы лімон,
І цёплы, як лецейка, мой парасон!
Няхай легкавушкі бягуць па рацэ --
Над імі я сонца трымаю ў руцэ!"

2

Кручуся я, кручуся
Пад песеньку сваю.
І сам сабе кручуся,
І сам сабе пяю.
Па крузе -- мама, тата,
Наш ганак, коцік шэры...
Я -- быццам вентылятар
У кандыцыянэры!

_________________


Апошні раз рэдагавалася: Джэці (15.09.07 0:20), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Джэці




Зарэгістраваны: 03.01.2007
Паведамленні: 14
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.09.07 0:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

LaVita пісаў(-ла):
А дзе "Ці жывуць вавёркі ў норках?.." Гыгыгы


Я думала, гэта дарослы... Бо змрочны (гэта была першая спроба напісаць дзіцячы верш, але, па-мойму, няўдалая, бо дзяцей у мяне тады не было). Але калі дзеткам спадабалася, то хай будзе!
[/quote]

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Джэці




Зарэгістраваны: 03.01.2007
Паведамленні: 14
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.09.07 0:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

mama Halja пісаў(-ла):
вершыкі клясныя. Толькі ў мяне зьдзіўленьне выклікалі два апошнія радка

Я схаваюся ў пад’езьдзе,
Ён мяне ня зможа з’есьці!
Сп. Зялёная Усьмешка

усе мае пачуцьці і досьвед так і падказвалі нешта накшталт 'вынясу яму хлеба ці каўбаскі, на, паеш, небарака, мне цябе шкада...'


Вы вельмі добры чалавек. І жывёлаў, напэўна, любіце, і гэта так добра! Я, на жаль, да вялікіх сабакаў стаўлюся хутчэй з асьцярогай. Але гэты вершык іранічны: якраз герой, які "схаваецца ў пад'езьдзе", малы палахліўчык, а "страшнасьць" сабакі перабольшаная. Міргаю

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 15.09.07 5:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Джэці пісаў(-ла):
LaVita пісаў(-ла):
А дзе "Ці жывуць вавёркі ў норках?.." Гыгыгы


Я думала, гэта дарослы... Бо змрочны (гэта была першая спроба напісаць дзіцячы верш, але, па-мойму, няўдалая, бо дзяцей у мяне тады не было). Але калі дзеткам спадабалася, то хай будзе!


Не-не, я пажартавала, вядома ж, ён дарослы! Але мне падабаецца! Самы шчасьлівы ў сьвеце

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 15.09.07 7:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Джэці, ёсьць сэнс у тым што Вы напісалі, у мяне проста няма ўяўленьня і гэта была мая асабістая рэакцыя. Але ўвогуле трэба адзначыць, што вершы - супер, маім спадабаліся!

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Джэці




Зарэгістраваны: 03.01.2007
Паведамленні: 14
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.09.07 21:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзякуй, што чытаеце, і вельмі радая, што падабаецца! Яшчэ прыдумаю -- яшчэ вывешу. А пакуль адзін так сабе, але таксама новы:

Мае караблі

Я карабель зраблю з кары,
Але ня белы, а зялёны.
Ён паплыве за акіяны
Або па лужыне ў двары.

Мы зладзім парусныя гонкі,
Пасадзім гледачоў на плот...
Паболей дайце мне зялёнкі:
Я пафарбую цэлы флот!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 31.10.07 13:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А ў НН такія цікавыя вершы!!!! Так
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=12537

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 149650 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Беларуская тэлевізія: Што было добрага, што ёсьць? 28 наталька 57901 23.02.12 10:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў што наконт фітнэсу для цяжарных? 25 schtirliz 53251 3.03.11 19:46
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кажуць што калі сьніцца ... 13 andrei 24923 22.11.09 21:21
algunia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Бацькі рускамоўныя - што лепей рабіць? 29 SunKa 44486 18.02.09 3:37
Lisa Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map