Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Здаровае харчаваньне

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кулінарны клуб
 
Аўтар Паведамленне
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.07.07 13:13    Загаловак паведамлення: Здаровае харчаваньне Адказаць з выцемкаю

У кожнай краме ёсьць адзьдзел здаровага харчаваньня. Я там рэгулярна набываю малому ватрубье й хлябцы. Больш за ўсё Дамінік любіць вафельны хлеб. Сою, нягледзячы на рэкляму, не набываю, бо ў мяне яна выклікае пэўныя падазрэньні як прадукт генетычнамадыфікаваны. А чым карыстаецеся вы? А штодзённым рацыёне малога я зараз пачала зьмяншаць да неабходнага мінімума мясныя прадукты. Збольшага кармлю яго разнастайнымі салаткамі, супамі, кашамі й садавінай з гароднінай. Не даю нічога салодкага. Нават гарбату пьем без цукру. Не ўжываем, натуральна, такія прадукты, як соўсы, кансэрвы, майанезы, булачкі, малако, што ўтрымоўвае нейкія дадаткі (Усё гэта гатую сама з дапамогай блендэра. Плюс – прадукт сьвежы, а хіміі няма) Як вынік – апетыт вельмі добры, а скрагаў на жывоцік не бывае ніколі. А як корміцеся звычайна вы?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volja

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.02.2007
Паведамленні: 274
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.07.07 19:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А малако чаму не ўжываеце? Ці малако не ўжываеце, калі яно з нейкімі дадаткамі? А што з малочнага ёсць у рацыёне тады?
Ватрубье (нешта ў мяне ёсць сумневы, што па-беларуску гэта менавіта так гучыць Пытальнік мы таксама любім.
каб прывучыць дзіця да здаровага харчавання, трэба, каб так харчавалася ўся сям'я. у маім выпадку гэта нерэальна. соўсы, майанезы абавязкова ёсць у нас на стале Сумнік так што, думаю, гадоў праз 5 (а мо і раней) яны трапяць і да Платона.
а вы з мужам самі таксама мяса па мінімуму ўжываеце, што дзіця зараз абмяжоўваеце?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 12.07.07 20:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вотруб'е. Нашае здаровае харчаваньне заключаецца ў тым, што я дзеля дзіцёнка ня стала яго мучыць пэдпрыкормам. Бо сама харчуюся ўсялякай брыдотай. Ніякі

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.07.07 21:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volja, наконт асабістага прыкладу - так, цалкам згодная. Нельга есьці самім тое, што алому забараняеш. А наконт колькасьці мяса - то так, мы самі ўжываем яго па мінімуму. А да таго год 5 я яго зусім ня ела.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.11.07 21:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Vola, дзякуй за тэму, якраз хацела распачаць такую.
Volja, згодна з Вамі ў тым, што трэ каб уся сямья добра харчавалася. Адсюль маё пытаньне - а што застаецца з ежы здаровым?
Можа хтосьці гатуе на параварцы? Раскажыце, як смачна на ёй гатаваць? А ня то ў мяне ежа нейкая бессмакавая атрымліваецца.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 10.11.07 21:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мой прынцып здаровага харчавання -- разнастайнасць і хатняе гатаванне.
Прабачце, але і булачкі, і малако мы купляем, а часам нават майанэз і соусы.
Улюбёны спосаб гатавання -- запяканне. І смак не губляе, і вітамінны захоўваюцца.
Але мы едзімо і мяса, і рыбу, і птушку, і, відавочна, гародніну у розных кшталтах.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.11.07 0:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну малако мы таксама пьём, але я вось пра што - напрыклад:
- марскую капусту мы купляем не гатовую (бо яна з кансервантамі, прычым ня лепшымі), а купляем сухую і самі варым, марынуем.
- крабавыя палачкі па магчымасьці стараемся замяніць варанымі кальмарамі.
- часьцей стараемся тушыць ды варыць, чым смажыць.
- любілі ікру мойвы, але яна таксама мае ня лепшыя інгрыдыенты, таму вельмі агранічваем яе спажываньне.
часта купляем жывоцікі чырвонай рыбы, самі солім.
Калі сам гатуеш - больш гарантыі, што меньш шкодных рэчываў.
Можа і ў Вас ёсьць нейкія замены горшага на лепшае?

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 11.11.07 0:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну, звычайныя замены.
Майанэз вельмі проста і хутка гатуецца ў хатніх умовах, яшчэ і смачнейшы.
Таматныя соўсы і пасты ў рэцэптах замяняю свежымі памідорамі.
А калі патрэбны соўс для мяса ці макарон, то глядзіце разнастайныя рэцэпты італьянскай кухні.
Так і сказаць не магу адразу...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.11.07 0:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

stasia, калі ня цяжка, напішыце калі ласка рэцэпт маянэзу, бо я ня ведаю.
А пра памідоры - гэта добрая ідэя, абавязкова буду ёй карыстацца. Ружа

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 14.11.07 11:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

А калі патрэбны соўс для мяса ці макарон

u nas usim padabajucca tušanyja pamidory z cybulaj (pasujuc da makaronau) ci cviordy syr raspuščany u malace (u nas pasuje da usiaho). A majanez ja zamianiaju belym johurtam z piatruškaj, bazalikaj, ukropam (u zaležnasci ad taho, kudy dadaju), zialeneva dobra rasce na kuchni na vakne kruhly hod. Ja jašče starajusia nabyvac menš kaubasau, bo u ich šmat roznych sumniunych dadatkau.
Ale jak zdarova b dzice ne charčavlasia doma va ustanovach hramadzkaha charčavannia (u sadku, škole) na ježu nadta ne pauplyvaješ.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.11.07 23:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

kropka, добрая ідэя з ёгуртам ды зеленю, дзякуй Ружа
Наконт каўбасаў - ва ўсіх ёсьць Е450 і Е455, якія выклікаюць захворваньні страўніка, так што мы таксама іх не ямо.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 15.11.07 0:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ёгурт таксама самім можна рабіць - нават без ёгуртніцы. Я, праўда, рабіла толькі калі Янка зусім маленькі быў - дэнна памятаю як, але ў інтэрнэце мабыць можна знайсці.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
momto4

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.10.2007
Паведамленні: 595
Адкуль: Miensk-Vancouver

ПаведамленнеДададзена: 15.11.07 4:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Як рабіць ёгурт бяз ёгуртніцы. Здаецца, падыйдзе і сюды і ў "Рэцэпты".

3-4 літры малака. 1-2 сталовых лыжкі простага ёгурта (без дадаткаў).
1. Падагрэць малако ў рондлі на сярэднім агні, покуль па краю ня стануць з'яўляцца бурбалкі і ня з'явіцца пар.
2. Астудзіць малако да 50-60 градусаў (Вы зможаце 20 сэкунд пратрымаць свой палец у малацэ).
3. У маленькай місачцы развесці ёгурт і трошкі малака, добра размяшаць.
4. Дадаць гэтую сумесь у малако, 1/3 частку запар, добра размешваючы. Накрыць тоўстым рушніком. Паставіць у цёплае месца на 6-8 гадзін, ці на ноч. Падыйдзе духоўка з уключаным электрычным святлом.
5. Накрыць тое, што атрымалася цэлафанам і паставіць у лядоўню на 8 гадзін.
6. Калі ёгурт занадта жыдкі, можна працэдзіць праз марлю.

Выбачайце за мову. Перакладаю з ангельскай он-лайн. Прабач

_________________



"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 15.11.07 11:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

momto4, гм... у мяне рэцэпт быў іншы... Асцюдзіць малако трэба было прыкладна да тэмпературы цела - каб яно здавалася ледзьве цёплым у паверхневых слоях. і ставіць трэба было адразу ў лядоўню, толькі посуд узяць той, што не вельмі хутка астывае, ці ў рушнік загарнуць. І ёгурт дадаваўся адразу ў малако - без размешвання ў місачцы.
Ёгурт можна браць з дадаткамі, галоўнае жывы.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 15.11.07 13:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Рэцэпт маянэза з інструкцыі да блендэра:
200-250 мл алею
1 яйка з жаўтком
1 сталовая лыжка цытрынавага соку альбо воцату
соль і перац па смаку
Усё гэта зблендэрыць. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кулінарны клуб Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6  наступная »
Старонка 1 з 6.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Беларуская тэлевізія: Што было добрага, што ёсьць? 28 наталька 53502 23.02.12 10:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 11441 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кніга "Наша страва" 22 Mann Kurt 34710 9.01.10 16:32
kollaps Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ці ёсьць у вашай дзеткі фотааальбом? 37 Tanya 49993 18.03.09 16:56
Nadzeyka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Стартуе вельмі цікавы праект! 0 annabrabus 13302 7.06.07 17:26
annabrabus Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map