Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Ноч без мамы ў 2 гады (форум)

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Гадуем дзеці
 
Аўтар Паведамленне
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 26.11.10 13:21    Загаловак паведамлення: Ноч без мамы ў 2 гады (форум) Адказаць з выцемкаю

  
Nadzeyka пісаў(-ла):
не ведаю, ці пытанне па ГВ, ці па сну..

карацей, пытанне: як падрыхтаваць і ці трэба рыхтваць адмыслова двухгодку на "спаць без мамы" пры ГВ. Хочацца разам з мужам адпачыць, з'ездзіць на дні тры куды без дзяцей.. Але не вельмі ўпэўнена, што без стрэсу абыйсціся можна, і як яго мінімізаваць.

Засынаць сын здольны без смактання, але пад раніцу прачынаецца "падсілкавацца". Дык вось турбуюся, што можа быць скандал. вагаюся, ці трэба спачатку паспрабаваць адну ноч правесці ў бабулі, а пасля паехаць, калі добра ўсё будзе? Ці лепей не "спрабаваць", а проста запрасіць бабулю да нас дадому, каб спаў на сваім звычайным месцы і спакойна паехаць, будзе як будзе.. Ці лепей чакаць да лета, то бок хаця б да двух з паловай год сына. Але ўлетку хочацца мець магчымасць пакідаць дзяцей у вёсцы на некалькі дзён, як гэта лепей арганізаваць, не сврочваючы спецыяльна ГВ? (то бок калі само да лета адваліцца - то мабыць і пытанне здымецца)

Nadzeyka,
Раскажу свой вопыт і свае роздумы на гэты конт. Я з'яджала на 3 дні 2 ночы калі Іве не было яшчэ т 2-х год. Лічу, што рыхтаваць ня трэба. Гэта будзе толькі дадатковы стрэс. Трэба ўсё дакладна патлумачыць. Дакладна абазначыць, калі ты прыедзеш:напрыклад, я прыеду, калі ты другі раз паспіш уначы. Пакінуць лепей дома і ні ў якім разе не асобна ад Кастуся. Толькі разам. І спаць пакласці лепей разам на канапе.
Дзеці ў такім узросце, і нават раней цудоўна разумеюць, што ёсць мама -- ёсць цыца, а не, дык не. Таму амаль упэўнена, што прасіць цыцу і скандаліць без цябе не будзе.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 26.11.10 16:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну я бы спачатку ГВ скончыла, а потым ужо з'яжджала. Калі плянуеце потым працягваць - то спачатку трэба перавесьці дзіця ў іншы пакой і прывучыць спаць самастойна, а толькі потым з'яжджаць. Ну і цалкам згодная са stasia.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.11.10 17:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Надзейка, напішу, што ведаю пакуьл з тэорыі).
Насамрэч пасьля двух год варта ўводзіць у практыку засынаньне на нач бяз мамы (то бок і без грудзі). Значыь мама ідзе гуляць, а тата (ці бабуля) укладвае дзіця на нач. Мама прыходзіць у дзьве гадзіны ночы (мне здаецца гэта самае прыемнае ў гэтым сказе))), і кладзецца побач спаць)).

Пасьля двух з паловай год раяць з'яжджаць на два-тры дні (але пажадана ня болей) пры гэтым ня скончваючы ГВ. Стася мае рацыю - з мамай я засынаю з сісяй, без мамы - бяз сісі. Тут страшнага нічога няма. Але як раяць, дык лепей усё ж папрактыкаваць перад ад'ездам укладваньні на нач бяз мамы, а потым ужо і з'яжджаць.


І ўвогуле - усе дзеткі розныя і мамы розныя і сітуацыі розныя. Я думаю, што калі маме вельмі трэба. то дзіцё гэта зразумее. А ГВ не перашкода.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 26.11.10 17:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Наста, я ж здаецца напісала, што пра засынанне не турбуюся - засынаць прывучаны без ГВ.

Выцемка:
што ёсць мама -- ёсць малако, а не, дык не.
Стася, пытанне было не ў гэтым. Ведаю і бачу, што разумее. Пад раніцу страшна, што не "зразумее" гэта спрасоння, што мамы няма, што няма чаго патрабаваць.

Выцемка:
Пасьля двух з паловай год раяць з'яжджаць на два-тры дні (але пажадана ня болей) пры гэтым ня скончваючы ГВ.
- а вось гэта проста расцудоўна))) Пра лета, значыць, зусім не хвалююся.

Выцемка:
то спачатку трэба перавесьці дзіця ў іншы пакой і прывучыць спаць самастойна
навошта? Я спадзяюся, што ён, як і Кастусь, хутка скажа, хачу сам там спаць! ))) Усё-роўна калі з'еду, будзе спаць каля бабулі, а не адзін. (чыста таму, што ложка свайго пакуль не мае Вельмі шчасьлівы . Спдзяюся, хутка будзе. А яшчэ больш спадзюся, што ён яму спадабаецца тааак, што будзе сам прасіцца там спаць)))))

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
гануля-мамуля

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.03.2009
Паведамленні: 226
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.12.10 1:53    Загаловак паведамлення: Re: ноч без мамы ў 2 гады Адказаць з выцемкаю

       Усё залежыць ад таго, наступіла ў Вас інвалюцыя, ці не. Калі так, то можна спрабаваць, калі карціць, але, як на мяне, то не на 3 ж дні адразу: так ужо адлучаюць ... Зьбянтэжаны
Я спрабавала суткі без дзіцяці, прычым была ўпэўненая, што ў мяне ўжо паўгода інвалюцыя і што ўсё будзе ОК. Але уночы Рада плакала і прасіла маму, а мне малако да раніцы так прыпёрла, як я ўжо забылася, што бывае. Карацей, я падумала, што не гатовыя мы яшчэ, хаця ў кансультантаў так і не папыталася.
   
Nadzeyka пісаў(-ла):
: як падрыхтаваць і ці трэба рыхтваць адмыслова двухгодку на "спаць без мамы" пры ГВ.

Наогул, паслядоўнасць дзеянняў мусіць быць іншая: спачатку дзіць адсмоктваецца ад сісі, потым перапаўзае ў свой ложак...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 3.12.10 11:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
так ужо адлучаюць

граматна адлучаюць не так
Выцемка:

мусіць

цікава адкуль такая ўпэўненасць? маю шэраг прыкладаў адваротнай паслядоўнасці

ОФФ. А можа і не офф. Толькі не крыўдуйце. Тэма здаецца для размовы з кансультантамі.. Хацела б паслухаць прыклады мам, пайшла б у тэму на форуме звычайным. Чытаем правіла http://dzietki.org/forum/viewtopic.php?t=2883

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 3.12.10 13:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

[мад.:]
Nadzeyka,
прабач, не заўважыла, у якім раздзеле тэма. Абмеркаванне перанесена, пытанне адмыслоўцу на месцы. )

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 3.12.10 13:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а адказ адмыслоўца чаго перанеслі?)))

маю на ўвазе Насту))

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 3.12.10 14:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka,
бліна, як усё складана. Юлькер, дарэчы, таксама кансультант па гв.
Пайду раіцца з калегамі. )

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 3.12.10 14:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

усё проста -- у той рубрыцы жыве свой кансультант. Усе астатнія могуць быць цудоўнымі і дасведчанымі кансультантамі, але ў тым раздзеле кансультуюць не яны.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 3.12.10 14:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina,
нават хадзіць не давялося. )
Зрэшты, калі фарумчане-кансультанты выкажуць ахвоту паваланцёрыць, можна і пад іх рубрыку прыдумаць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 3.12.10 17:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я вучылася за мяжой недзе з палутара міронавых год, ездзіла перыядычна на 10-15 дзён. Пры гэтым кінулі карміцца мы толькі ў 1.9, прыняўшы такое рашэнне. Да гэтага дзіцё без мамы нармальна спала з татам, а па маім вяртанні ізноў прасіла малачка сярод ночы. Таму мне падаецца, што як вырашыце - так і будзе.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 3.12.10 19:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Наогул, паслядоўнасць дзеянняў мусіць быць іншая: спачатку дзіць адсмоктваецца ад сісі, потым перапаўзае ў свой ложак...
_________________

Хто такое сказаў? У мяне двое дзяцей, і абедзьве сышлі ў свае ложкі нашмат раней за той час, калі перасталі смактаць.
Проста дзіцё сыходзіць у свой ложак, калі яму робіцца цясно з бацькамі і калі яно здольна засынаць само. З ГВ гэта ніяк не звязана.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
гануля-мамуля

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.03.2009
Паведамленні: 226
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.12.10 17:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выбачаюся, я, сапраўды, не кансультант, і таксама не заўважыла, што тэма для прафесійных кансультацый. Але ж паколькі ўзніклі пытанні на мой пост, адкажу. Завяршэнне СС пасля ГВ падаецца лагічным, таму што апошнімі сыходзяць падранішнія кармленні. З гэтай прычыны: спаць разам можна і без ГВ (ну, з мужам напрыклад жа спіце), а вось кармленне без СС праблематычным становіцца. Хаця ў кожнага свой досвед. І, безумоўна, усё індывідуальна. Калі ў Вас дзеці самастойна сышлі раней - цудоўна! Але ж тут пытанне ставілася пра прывучэнне да свайго ложка... а гэта ўжо іншая справа.
Цікава, што значыць "граматна адлучаюць ня так"? Я, асабіста, магу спаслацца на Маёрскую і Цараградскую, а мусіць і яшчэ каго, з ходу не ўзгадаю - шмат дзе менавіта такі варыянт сустракала, калі не хочацца чакаць самаадлучэння.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 6.12.10 12:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

гануля-мамуля, пра СС.. Не адзін раз чула (у тым ліку ад старэйшага доўгакармячага пакалення), што дзеці выдатна на перадранішнія кармленні прыбягаюць)) І нават без ГВ яны ўсё-роўна раніцай прыбягаюць у бацькоўскі ложак)))

наконт Цараградскай - спрэчная цётка. Не хачу ў дыскусіі ўдавацца.

а адлучэння ад ГВ з'ездам мамы лічыцца (толькі не пытацеся кім лічыцца, давайце разам тады да кансультантаў віртуальна сходзім) самым жорсткім адлучэннем..

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Гадуем дзеці Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў у якім узросьце вашыя дзеці пачалі (пачынаюць) размаўляць? 67 mama Halja 74207 22.02.11 20:39
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кармленне ў грамадскім месцы 13 stasia 20645 18.05.09 15:50
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў У беларускамоўнай групе у ДС №570 есьць 3 вакантных месцы 32 adelka 42738 20.04.09 12:27
adelka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў У якім месяцы/сэзоне лепш цяжарыць і нараджаць? 19 Halina 31116 5.10.07 14:18
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто патрабуе больш часу - дзеткі, якім 2 тыдні альбо годзік? 26 LaVita 39789 1.06.07 15:11
Alina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map