Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Прышчэпкі

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... 39, 40, 41, 42  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 18.04.13 6:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ха! Апдэйт па прышчэпках. Праз паўтары гады стаяньня ў чарзе да сямейнага лекара, нам таго лекара такі далі. Усё астатняе сямейства лекара не зацікавіла, а вось непрышчэпленая дзьвухгадовае дзіця вельмі нават. І таму нас хуценька запісалі на прыём. Сёньня едзілі мы зь меньшаю да лекара. Разяваць пашчу доня шчэ ў дантыста добра навучылася, ну і мерацца сантымэтрам любіць проста так. Карацей гэта усё фігня, бо самае цікавае пачалося як нарэшце лекар пачаў размову пра прышчэпкі. Стандартна стаў ездзіць па вушах на тэму што прышчэпкі добра, без прышчэпак кепска і гэдак далей. Я сперша сказала што сярэдняя доня ледзьве не акачурылася ад адной і што я ў дзяцінстве таксама. На што лекар сказаў што я ўвогуле не лічуся, бо старая і вакцыны тады былі горшымі, і Рада таксама амаль не лічыцца, бо мол зусім не абавязкова што будзе паўтор гісторыі і ўвогуле прышчэпкі такія бяспечныя што проста афігець. Потым я сказала што на коклюш дзевачка ўжо перахварэла і ня трэба нам ад коклюшу. Коклюшам лекар зацікавіўся і папрасіў апісаць. Ну я апісала, як кашлала, як ванітавала і што цягнулася гэта месяц. Тады лекар сказаў што гэта быў ня коклюш, бо на яго хварэюць па паў гады і дзеці ўвогуле мруць. А калі я такі упёрлася рогам, што ад коклюшу нас калоць ня трэба ён уздыхнуў і сказаў што паколькі такіх упёртых у Канадзе шмат, то дзяржава замовіла такі фармацэфтам той сэт са сталбняком але без коклюшу. Тут я зусім перапужалася. Бо калі дзяржава, каторая тутака абсалютовы манапаліст у плане мэдыцынскіх паслугаў, паварушыла пятай кропкаю, гэта значыць што нешта з той прышчэпкаю зусім ня так. У сэнсе некалькі тысячаў рэакцыяў на тую прышчэпку нікога не прымусяць анічым варушыць. Значыць існуе масштабны бацькоўскі рух, каторы не на рэлігійных перакананьнях узьнік.
Скончыўся наш паход тым што нам паабяцалі замовіць гэтую прышчэпку і прызначаць іншы візыт каб паспрабаваць пераканаць мяне рабіць дзіцяці ўсе астатнія прышчэпкі таксама. Нешта мне сумна ад гэтага. Як лекара паслухаць, то мруць дзеці ад вятранкі, чырвонкі, сьвінкі і ўсяго астатняга. А вось тое што дзіцяці за два гады аніразу не спатрэбіўся лекар, нікога не ўражвае і нішто не значыць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Nika

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 17.02.2012
Паведамленні: 188
Адкуль: Менск, Чырвоны Бор

ПаведамленнеДададзена: 18.04.13 18:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

але ж менавіта слупняк і дае тую рэакцыю!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 25.04.13 23:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

пра прышчэпкі ад віруса папіломы, які нібыта выклікае рак шэйкі маткі
http://www.pro-life.by/bioetika/medicine/sterilizatsiya-belorusskih-devochek-nachnetsya-so-shkol-internatov/
http://www.1796kotok.com/vaccines/malady/adams.htm#Q1
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
urshulia




Зарэгістраваны: 06.05.2013
Паведамленні: 27
Адкуль: Рагачоў - Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.05.13 9:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Чытала кнігу Яўгена Камароўскага "Справочнік для родітелей. Часть 1" і пераўпэўнілася, што вакцынацыя патрэбна. Да таго ж усе знаёмыя дактары за вакцынацыю, кажуць у нас якасць больш кантралюецца, чым, напрыклад, у Расеі

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
dzed




Зарэгістраваны: 26.07.2013
Паведамленні: 23

ПаведамленнеДададзена: 16.09.13 20:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
urshulia пісаў(-ла):
Чытала кнігу Яўгена Камароўскага "Справочнік для родітелей. Часть 1" і пераўпэўнілася, што вакцынацыя патрэбна. Да таго ж усе знаёмыя дактары за вакцынацыю, кажуць у нас якасць больш кантралюецца, чым, напрыклад, у Расеі


вакцынацыя патрэбна?
7 разоў адмер...

http://www.youtube.com/watch?v=FUob_jbcndI
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
urshulia




Зарэгістраваны: 06.05.2013
Паведамленні: 27
Адкуль: Рагачоў - Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.09.13 20:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Фільм мяне зусім не ўпэўніў. Хто гэтыя людзі?! Што за даследванні яны правялі?! Два Царёва правялі даследванні ў сваёй Рашке! Вы мяне раззлавалі гэтым фільмам! Бугага! епіскапы Гыгыгы блаславілі гэта вельмі аўтарытэтна)))) Ну канешне, дзіця жыве - "всё в руках господа", дзіця памёрла - "всё в руках господа". "Лёгкіе болезні"? Канешне, прышчэпкі не ад харошага жыцця існуюць і усё не адназначна. Але я хутчэй паверу педыатру, бо доктар сапраўды бачыць смерць дзяцей (знаю па сваіх родных-медыках), чым людзям, якія ад гэтага далёка, ці тым, якія супраць, проста таму, што модна быць супраць, бо мы такія рэвалюцыянеры ("не читал, но не одобряю") ці натуралы.... Вы ў казцы жывяце, натуралы? Заўважыла, што ў людзей, якія супраць прышчэпак ні адэкватных доказаў, ні ўвогуле адэкватнасці як такой...... Evil or Very Mad Evil or Very Mad Evil or Very Mad

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Nika

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 17.02.2012
Паведамленні: 188
Адкуль: Менск, Чырвоны Бор

ПаведамленнеДададзена: 19.09.13 11:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ну ўжо не трэба тут наязжаць - палка а двух канцах. У нас, напрыклад ад нашай вакцынацыі бяспечнай дзіцё ледзь жывое засталося, 10 дзён у бальніцы правёўшы, і хіба пасля такога я змагу пагадзіцца на паўтор?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
urshulia




Зарэгістраваны: 06.05.2013
Паведамленні: 27
Адкуль: Рагачоў - Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.09.13 12:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

гэта жахліва! але я кажу, што не ад харошага жыцця... я перад "маімі" прышчэпкамі перачытала горы літаратуры: ўсе за і супраць, як рыхтавацца да іх, што рабіць, як паводзіць, якія рэакцыі могуць быць... Вы ўпэўнены, што тое ад прышчэпак, мог спрацаваць нейкі фактар+прышчэпка, тут і стан дзіця, і алергічныя, і спадчынныя схільнасці... АЛЕ, колькі дзяцей ПАМЕРЛА ад "лёгкіх хваробаў"........................http://med.by/content/stat/stat2012/2011_2.pdf - прадмет для сумных разважанняў (і не толькі пра прышчэпкі)

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 24.09.13 9:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А вось і меркаванне распрацоўшчыка прышчэпак. Многа букаф адна адной цікавей...

http://www.soznatelno.ru/privivki/intervyu-dzhona-rappoporta-s-byvshim-sozdatelem-vakcin.html
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Luba

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.01.2009
Паведамленні: 268
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.09.13 12:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну, калі такая п'янка...
http://www.warandpeace.ru/ru/news/view/44971/

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
urshulia




Зарэгістраваны: 06.05.2013
Паведамленні: 27
Адкуль: Рагачоў - Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.09.13 18:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, я Вас знаю, Вы для мяне паважаны чалавек, і што, Вы не прышчапляеце сваіх дзяцей? І Вы, Luba? Не ведаю, артыкулы ўсё роўна вызываюць шмат пытанняў і , тым больш неяк не давяраю я розным сэнсацыям... няўжо ўсё адназначна?.... Я вакцыную сваё дзіця, хаця да трох месяцаў вагалася і разумела, што рызыкую, і калі рабіць, і калі не рабіць іх ... паўтаруся каторы раз, што вакцына - меньшае зло... і разумею, што, якое б рашэнне не прыняла наконт яго (прышчэпкі-непрышчэпкі) - уся віна і крыж адказнасці за дзіця ляжыць на мне... Тэорыя змовы...калі праўда....а калі падман ляжыць у "выкрыцці падмана"... Зьбянтэжаны

_________________


Апошні раз рэдагавалася: urshulia (26.09.13 9:02), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 26.09.13 4:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

О! А давайце зробім апытанку пра прышчэпкі сярод удзельнікаў форуму. З варыянтамі адказаў накшталт: Я раблю ўсе магчымыя прышчэпкі свайму дзіцяці / Я не раблю аніякіх прышчэпак свайму дзіцяці/ Раблю толькі некаторыя/ Рабіла прышчэпкі, але перастала. З магчымасьцю адказваці некалькі разоў, бо дзяцей шмат у каго больш за адно і цалкам верагодна што некаторыя як і я павярнуліся ад "Раблю ўсе што ў паліклініцы кажуць " да "Не раблю нічога нікому!" з цягам павялічэньня колькасьці дзяцей і колькасьці пражытых гадоў+ здабытай інфармацыі па тэме. Былоб цікава колькі каго сярод нас Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 26.09.13 4:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сітуацыя з "бяспечнасьцю" прышчэпак і "вельмі маленькай верагоднасьцю адмоўных рэакцый" нагадвае мне пасьля выбарны час, калі мая даволі апалітычная бабуля даведаўшыся пр а чарговыя 86 адсоткаў, уздыхнула і сказала што здаецца яна знаёмая роўна з чатырнаццацьцю адсоткамі навельніцтва Беларусі. Роўна тымі, каторыя былі супраць. Дык і ў мяне неяк здарылася так, што на дзьвух кантынэнтах я ведаю роўна тых, у каторых ці яны самі, ці іхныя дзеці мелі ну вельмі сур'ёзныя праблемы са здароўем ад прышчэпак. Дакладней у паловы маіх знаёмых зь якімі я пра гэта размаўляла, ёсьць чаго кепскага распавесьці. Цікава што большасьць гісторый пачынаецца прыкладна аднолькава: "Зрабілі першы/другі/трэці сэты прышчэпак і ўсё было добра, а потым шпіталь-ацёк-ныркі-сутарагі ці яшчэ нейкая трасца".

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 26.09.13 9:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

urshulia, я з тых, пра каго піша Юлькер - чым больш дзяцей, тым менш ахвоты слухаць лекараў. Грып не прышчапляю катэгарычна. Астатнія старэйшым рабіла. Абышлося. З меншым ... ахвоты ўсё менш, хаця катэгарычна пакуль не змагаліся: замінае ўласная медадукацыя . Але я практыкую рэйкі, таму раблю сеанс адразу... Але, пасля апошніх артыкулаў...
Мне не падабаецца тое, што я бачу ў медыцыне. Як прасоўваюцца лекі з недаказанай эфектыўнасцю. Як прызначаюцца направа й налева антыбіётыкі, бо калі ты іх не прызначыш, і раптам ускладненні - ты вінаваты, не лячыў. А калі ты іх прызначыш, і ўскладненні - ну, так атрымалася, арганізм такі...
Я НАМ, УРАЧАМ, НЕ ВЕРУ.
Людзі п'юць пігулкі жменямі, а яшчэ 18 год таму нам на клінічнай фармакалогіі казалі: два прэпарата паасобку і два тых жа прэпарата адначасова - эфект ужо розны. ПЯЦЬ прэпаратаў у адным арганізме - ЭФЕКТ НЕПРАДКАЗАЛЬНЫ. А пачытай любую гісторыю хваробы - 3-4 прэпараты там, дзе ляжыш, кожны кансультант - сама мала 2-3 прэпараты... Каб з гэтым змагацца, медыкі вынайшлі спосаб: больш за пять прэпаратаў прызначаць КАНСІЛІЎМАМ. На практыцы: ПРЫ ВЫПІСЦЫ доктар пальцам лічыць па лістку прызначэнняў прэпараты, калі больш за пяць - запаўняе сваёй рукой радок пра кансіліум. ПОТЫМ загадчык калі-небудзь пакіне там свой аўтограф, перш чым несці ў архіў.
Уся медыцына лечыць нейкага абстрактнага хворага, з якім па статыстыцы пры вось такім падыходзе нічога ВІДАВОЧНАГА за час БАЛЬНІЧНАГА не здарыцца...
Свае сваім, дактарам, прапісваюць лекі, пра якія потым у Медвесніку прачытаеш: эфектыўнасць не падцверджаная. А, пра гэта магу бясконца...
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
urshulia




Зарэгістраваны: 06.05.2013
Паведамленні: 27
Адкуль: Рагачоў - Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.09.13 10:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, я вам, урачам, таксама не ахвотна веру))) Калі мая цёця-дзіцячая медсестра кажа закапаць у вока (якое крыху гнаіцца, і толькі вока) дзіцяці антыбіётык, я спачатку выясняю, пры якіх выпадках трэба антыбіётык, званю яшчэ знаёмым дактарам - у выніку не капаю і коса гляджу на цёцю. І калі ў рагачоўскай больніцы жаўтуху дзіцю лячылі фенабарбеталам (прычым мне сказалі, што "для ўсіх жоўтых у нас адно - фенабарбетал і капельніца" ... без суда і следствія), а ў Менску сказалі, што фенабарбіталам ужо ніхто не лечыць і гэта шкодна для дзяцей.... Я разумею, што гэта прэлесці бясплатнай медыцыны і ўсё такое... і мяне трасе, калі хтосьці кажа "ну мы же все індівідуальны, одін врач лечіт так, другой эдак".... я разумею, што нельга, каб у аднаго так, у другога гэтак у сумленнайі цывільнай медыцыне. Але мне хочацца верыць ёй, а не гамеапатам і розным сацыяльным калямедычным сектам ("купіте у нас біодобавку на травках с пяті контінентов і будет вам счастье"). Мне хочацца верыць САЗ (і нашто яны прасоўваюць ГВ да двух год (асабліва для неразвітых краін), калі б хацелі ўсіх угробіць?). julker, веру, што чым больш дзяцей, то, магчыма больш недаверу дактарам, але не хочацца мне быць залічанай у 86% сляпых і памяркоўных (непрыемна адчуваць, што калі ты за вакцынацыю, то аўтаматычна залычаны ў аматары Лукашэнкі і кампаніі (за вакцынацыю= за працвітаюшчую біларусь/ фашызм і г.д. Сумнік ))... у маёй свядомасці іншыя прыклады, калі прышчэпкі не рабілі. але я усведамляю, што прышчэпкі - не цацкі, як і дэмакратыя - горшая з сістэм кіравання, лепей за якую яшчэ не прыдумалі (тут канешне не тэма для філасофіі). Што для мяне важна - каб кожны з нас не крычаў катэгарычна за ці супраць (як на выбарах), бо мне здаецца гэтая тэма вельмі трапяткой і важнай (кагосьці пранясе, а кагосьці не, нехта памрэ ад вакцыны, а хтосці ад хваробы ці ад яе наступстваў). Што зрабіць для бяспечнасці здароўя дзяцей, як кантраляваць індывідуальны падыход перад вакцынацыяй, дзейнасць здраваахоўчай сістэмы нам, бацькам, як не кусаць сабе локці потым? Ўсё...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... 39, 40, 41, 42  наступная »
Старонка 40 з 42.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў "Кнігі дзеткам" - бібліятэка дзіцячых кніг 28 Lolilale 20299 19.01.16 15:04
Lolilale Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзяржаўнае выхаваньне і адукацыя 105 Kryscina 89714 2.09.14 13:49
Nika Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Выстава дзіцячых малюнкаў 5 julcik 7351 8.02.11 17:46
Palina007 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Слепкi дзіцячых ручак і ножак, а таксама дызайн пакою! 16 Тартим 18703 6.01.10 19:55
Тартим Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Aдкуль назвы беларускіх дзіцячых гульняў. "Бэрак", 0 Mann Kurt 6978 29.04.08 7:56
Mann Kurt Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map