Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Прышчэпкі

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 40, 41, 42  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 23.04.06 1:17    Загаловак паведамлення: Прышчэпкі Адказаць з выцемкаю

Як вы ставіцеся да дзіцячых прышчэпак? і ці робіце?

Пытаньне прыйшло
з постам Беларусачкі ў ЖЖ
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
natalia

Мінак





ПаведамленнеДададзена: 23.04.06 5:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Стаўлюся адмоўна. Але ня маю дастаткова інфармацыі, каб аргументаваць гэта. Так што ні ў сям'і, ні сярод знаёмых покуль не знайшла аднадумцаў. Таму дзіцю свайму покуль усе прышчэпкі рабіла Evil or Very Mad
Сама я не зрабіла ніводнай прышчэпкі аж са школы (покуль атрымлівалася выварочвацца па розных прычынах).

Клічнік Думаю, што гэта вельмі важная тэма, і варта яе падрабязна разгледзець на сайце. Пэўна, сярод нас знойдуцца медыкі, якія могуць выкласьці свой прафесійны погляд.
Угару
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 23.04.06 15:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я вось гэтак сама - стаўлюся адмоўна, але ўсе прышчэпкі пакуль рабіла. Не зрабіла толькі трывакцыну, што ў годзік, але напэўна ўсё ж зраблю, проста адцягну - зараз у сына нештаслабы імунітэт - ўжо другі раз соплі за вясну.

Мне таксама не рабілі прышчэпкі акрамя тых, што ў першыя 3 гады робяцца, бо ў мяне (насамрэч ў маёй бабулі) ёсьць знаёмая педыатарка - вельмі добры доктар. Яна пісала даведкі што ў мяне алергія, каб мне не рабілі прышчэпкі, бо лічыла гэта шкодным.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 23.04.06 15:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Наконт доктараў. Усе мае знаёмыя доктары (то бок майго веку), раяць рабіць прышчэпкі і сваім дзецям робяць. Гэта мяне _асабліва_ блытае...
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 10:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я таксама падаставала знаёмых дактароў роспытамі пра прышчэпкі. У выніку стаўлюся, збольшага, станоўча. З асабістага досведу: апрача "абавязковых дыспансерызацыйных" прышчэпак, існуюць яшчэ, напрыклад, ад грыпу. Штука карысная, але лепш не рабіць ў дзяржаўнай паліклініцы - там вакцына выключна расейская. Якасць без каментароў (кажа тая ж участковая лекарка, панізіўшы голас). У Ладэ вакцынацыя французскім сродкам каштавала нешта ў 23 тыс. Праўда, нязручнасць: зусім маленькім робіцца ў дзве фазы: гэта значыць, трэба пралічыць момант не толькі першага ўколу, але і другога - праз месяц (пры неабходнасці - плюс тыдзень-другі). У нас другая фаза трапіла на навагоднія завіханні. Пасля прыхварэлі - карацей, пралёт...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 12:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volha пісаў(-ла):
З асабістага досведу: апрача "абавязковых дыспансерызацыйных" прышчэпак, існуюць яшчэ, напрыклад, ад грыпу. Штука карысная, але лепш не рабіць ў дзяржаўнай паліклініцы - там вакцына выключна расейская...


А мае знаёмыя дактары як раз супраць дадатковых прышчэпак. Асабліва ад грыпу, бо прышчэпкі ад грыпу (як мне тлумачылі) зьніжаюць імунітэт, і калі іх раюіць некалькі год запар, то потым можна ТАК захварэць, што болей не захочацца.


Адсюль вынік - калі доктары ня могуць дамовіцца, то як жа нам, сьмяротным, знайсьці праўду
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 12:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

вось і для мяне тэма прышчэпак -- пытаньне №1. Начытаешся ўсяго ў Інтэрнэце -- вусьцішна робіцца. Зь іншага боку, мне як чалавеку без мэдыцынскай адукацыі, можна чаго хочаш распавесьці, а я і паверу. Таму я таксама, прышчэпкі рабіць баюся, а раблю. Бо хваробы ўсе таксама страшныя, і іх наступствы (калі захварэеш) відаць, усё ж больш небясьпечныя за наступствы прышчэпкі, зробленай здароваму дзіцёнку.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 12:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik пісаў(-ла):
А мае знаёмыя дактары як раз супраць дадатковых прышчэпак. Асабліва ад грыпу, бо прышчэпкі ад грыпу (як мне тлумачылі) зьніжаюць імунітэт, і калі іх раюіць некалькі год запар, то потым можна ТАК захварэць, што болей не захочацца.


ну вось -- супраць дадатковых, бо "зьніжаюць імунітэт"... а абавязковыя, значыць, яго падвышаюць???

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 12:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я пакуль што не бачу прычынаў адмаўляцца ад прышчэпак. Не думаю, што яны асабліва карысныя для арганізма. Але... З дзвух кепскіх варыянтаў трэ выбіраць лепшы.

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 13:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina пісаў(-ла):
julcik пісаў(-ла):
А мае знаёмыя дактары як раз супраць дадатковых прышчэпак. Асабліва ад грыпу, бо прышчэпкі ад грыпу (як мне тлумачылі) зьніжаюць імунітэт, і калі іх раюіць некалькі год запар, то потым можна ТАК захварэць, што болей не захочацца.


ну вось -- супраць дадатковых, бо "зьніжаюць імунітэт"... а абавязковыя, значыць, яго падвышаюць???


Не, але перахварэць на грып гэта не тое ж самае, што на паратыт, згадзіся. То бок адносна грыпу (зноўку, як мне тлумачылі - бо сама мэдычных ведаў ня маю) лепей часам хварэць чым прышчэплівацца. а адносна абавязковых - лепей прышчэплівацца. Выключэньне толькі краснуха - кажуць, у дзяцей яна праходзіць лёгка, затое імунітэт добры выпрацоўвае супраць сябе, а вось прышчэпка аніякай гарантыя не дае, а хвароба гэтая вельмі шкодная для цяжарных.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 13:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ну так, але робяць трывакцыну -- разам з краснухай. Дарэчы, я спытала ў лекара, што за вакцыну колюць зараз у сёмай дзіцячай паліклініцы -- мне сказалі, што ёсьць французская, а ёсьць з Уфы. Пра тое, як атрымаць тую ці іншую, нічога не адказала. Але ў мяне ёсьць пэўны досьвед, таму рабіць будзем толькі французскую!

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 13:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina пісаў(-ла):
ну так, але робяць трывакцыну -- разам з краснухай. Дарэчы, я спытала ў лекара, што за вакцыну колюць зараз у сёмай дзіцячай паліклініцы -- мне сказалі, што ёсьць французская, а ёсьць з Уфы. Пра тое, як атрымаць тую ці іншую, нічога не адказала. Але ў мяне ёсьць пэўны досьвед, таму рабіць будзем толькі французскую!


Дзяліся досьведам
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 14:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

дарэчы, ад Манту ў годзік я адмовілася.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 15:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik пісаў(-ла):
Дзяліся досьведам


Як вы, мабыць, ведаеце, у нашых паліклініках ставяць прышчэпку ад поліяміэліта тры разы, прычым 2 зь іх -- інактываваную (ІПВ), г.зн. мёртвую, укольчыкам, а апошні раз -- жывую (АПВ), аральна, кропелькамі. Робіцца гэта толькі таму, што ІПВ больш дарагая, і на тры разы яе не хапае. Я шмат чытала пра гэтую прышчэпку, і высьветліла, што магчымасьць атрымаць вакцынаасацыяваны поліяміэліт (хоць і вельмі маленькая) існуе толькі пры вакцынацыяй АПВ. Акрамя таго, чытала, што лепш за ўсё прышчапляць адной і той жа вакцынай. Карацей, хацела я толькі ІПВ, і ніякіх кропелек нават для трэцяга разу.
І вось, пайшлі мы ў працэдурны, паспрабавалі дамовіцца з мэдсястрой -- не атрымалася. Тады я схадзіла да свайго пэлыятра і нам у картцы напісалі -- ІПВ. У дадатак, заскачыла я да імуноляга (па жывой чарзе, зрэшты, чаргі і не было) і проста сказала, што так і так, АПВ ня хочам, а ІПВ зробім. Доўга ёй нічога не тлумачыла, проста фактычна сказала, што не хачу АПВ, "бо баюся". Яна сказала, ок -- рабеце ІПВ, будуць у працэдурнай праблемы -- клічце мяне. Заходзім ізноў, даем мэдсястры картку, яна нешта піша. Гляджу -- яна кропелькі рыхтуе. Я кажу -- нам укольчык, бачыце -- нават у картцы напісана. А яна: "А я вам ужо ў картцы на АПВ выправіла". Я кажу, нам імуноляг дазволіла. Яна: ня веру! Я: ідзіце, праверце. Паляцела яна, уся чырвоная. Прыляцела, моўчкі зрабіла ўкольчык і выправіла запіс у картцы.
Карацей, калі што, трэ ўсяго толькі завітаць да імуноляга і проста папрасіць. Сьмешка

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 2.05.06 0:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А як даведацца, што ўколяць тое што просіш (то бок французскую трывакцыну)? Калі цябе некалькі разоў спрабавалі з кропелькамі падмануць - то са шпрыцамі падмануць значна прасьцей. Куды глядзець? Ці можна па бутлечцы высьветліць што гэта насамрэч?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 40, 41, 42  наступная »
Старонка 1 з 42.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў "Кнігі дзеткам" - бібліятэка дзіцячых кніг 28 Lolilale 20241 19.01.16 15:04
Lolilale Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзяржаўнае выхаваньне і адукацыя 105 Kryscina 89562 2.09.14 13:49
Nika Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Выстава дзіцячых малюнкаў 5 julcik 7342 8.02.11 17:46
Palina007 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Слепкi дзіцячых ручак і ножак, а таксама дызайн пакою! 16 Тартим 18692 6.01.10 19:55
Тартим Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Aдкуль назвы беларускіх дзіцячых гульняў. "Бэрак", 0 Mann Kurt 6977 29.04.08 7:56
Mann Kurt Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map