Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Падарункі для розных узростаў

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.07.06 2:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Можа, хто падкажа, што падарыць дзіцяці (свайму) на 2 гады? Хочацца нешта прыгожае, больш-менш якаснае, каб моцна спадабалася. На год падарунак выбіраў наш тата, набылі музычны паравоз, і да гэтага часу Алесь яго вельмі любіць. А вось што зараз?

Глядзела па Інэце дзіцячыя сайты, знайшла крамку http://totoshka.bs.by/cat/8690.html
Доўга сьмяялася, прачытаўшы наступнае апісаньне ровара
Выцемка:

Велосипед Arti T-29 (лягушка)


Богато снабжённый трёхколёсный велосипедик даст переработать на люльку. Он кроме того имеет:
- корзину прежде,
- корзину из задней части,
- подножку,
- направляющую деталь,
- снимаемый барьерчик,
- жабу на директрисе.
Совершенный велосипедик в науку езды. Как игрушка причинит ребёнку много радостей. Он имеет необходимые сертификаты соответствия CE.
Он выступает в 3 цветах: зелёный, голубой, жёлтый. Укладываемый после 2 штуки.


Вельмі цікава, што такое "жаба на директрисе" Вельмі шчасьлівы

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 19.07.06 9:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Вельмі цікава, што такое "жаба на директрисе"


На руле фігурка жабкі хутчэй за ўсё

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
matias1

Мінак





ПаведамленнеДададзена: 19.07.06 11:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я прапаную падараваць коніка-гойдалку. Дзецям заўжды падабаецца!!!
Угару
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 19.07.06 12:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вельмі шчасьлівы Прыкольны пераклад. У 2 гады позна такі веласіпед. Гэта тое на чым возяць дзетак за ручку такую даўгую. Можна звадзіць дзіця ў магазін і памерыць ногі - можа ўжо можна набываць звычайны велік (трэ каб нага даставала да педалі ў любым стане). Мне падабаюцца мячыкі вялікія з рожкмамі, на якіх скакаць можна (мне падабаецца і насьцы таксама). Можна домік. Можна басейн ці круг ці лодку, калі купацца збіраецеся. Можна качэлі, калі ёсць дзе павесіць. Вось. А можна вялікі набор для малявання... Усё лянота прыдумваць.
А гойдалку падаецца таксама ў 2 гады позна, бо калісь мерылі і Насьцы прыкладна ў гэтым узросце малая была...

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 19.07.06 13:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Наконт веліка - згодна з pink_by, з 2 год ўжо падыйдзе звычайны. Мы Яну зараз на лета велік набылі, але ён пакуль да педаляў толькі калі руль проста стаіць дастае, ды і круціць адмаўляецца.

Яшчэ вялікі мінус такога веліка з ручкай - гэта веласіпед для бацькоў, а не для дзетак. Педалі на ім звычайна моцна вынесеныя наперад і іх цяжка круціць. Затое бацькам зручна - за палку трымаць і везьці.

Яніку мы набылі звычайнае маладзечанскае "Зубраня" (3 колы). Мне вельмі падабаецца - дыхтоўна зроблена, нічога не адваліцца, колы велькія ды і з выгляду нічога так Мінус - няма кнопачак з музыкай. Пляную набыць што-небудзь і прыкруціць на руль, бо Яну вельмі кнопкі падабаюцца Сп. Зялёная Усьмешка .
А, яшчэ да плюсаў маладзечанскага веліка - ён каштуе ў 2 разы таньней за самыя танныя (чытай - дрэнныя) з ручкай. І катацца на ім можна год да 4-5, пакуль ужо на 2 колавы не перасядзеце.

Домік - гэта супер. Па-мойму ўсе дзеці любяць домікі, асабліва, праўда, дзяўчынкі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 19.07.06 13:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Мінус - няма кнопачак з музыкай. Пляную набыць што-небудзь і прыкруціць на руль, бо Яну вельмі кнопкі падабаюцца

Гэта пакуль ездзіць не пачне - там толькі клаксон - на астатняе часу не застаецца Вельмі шчасьлівы Трэба ж па баках глядзець, педалі націскаць... А мы таксама набывалі беларускі велік за 25 даляраў прыкладна нат за 20. І з гарантыяй 1,5 гады

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.07.06 3:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Тэкст пра велік я зьмясьціла проста так, каб павесяліцца. На гэтым сайце шмат падобных тэкстаў, перлы трапляюцца і ў расповедах пра вазочкі.
Такі ровар, канешне, набываць мы не зьбіраемся. Па-першае, набываць такое кітайскае ... за 60 у.а. - гэта сябе не паважаць. Па-другое, езьдзіць на такім транспарце варта месяцаў з 10 і да 2-х гадоў, выкарыстоўваючы яго замест вазочка. Занадта ўжо нязручная штукенцыя, трэба заўважыць.
Ровар у нас ёсьць, нямецкі трохкалёсны, на ім мой брат 20 гадоў таму катаўся, пасьля пляменьніца і пляменьнік. А ровар жывы і здаровы! Будзем хутка на ім катацца. Калі б трэба было набываць, набывалі б, зразумела, беларускі.
Дзякуй вялікі ўсім за парады! У нас адразу зьявіліся новыя задумкі!
Конік-гайдалка - ідэя добрая, але для дзетак каля году. Дарэчы, сёньня ў ЦУМе бачыла прыгожага драўлянага каня-гайдалку (66000 р.).
Арэлі ў нас ужо ёсьць, басэйн таксама. Да мячыка з рожкамі даўно прыглядаюся, але ня ведаю, ці спадабаецца ён Алесю.
Домік-намёт бачылі ў суседзяў на лецішчы, энтузіязму чамусьці ён ня выклікаў...
Нам бы што-небудзь зь пімпачкамі, ручачкамі, правадамі, гучным гукам, бо любімыя рэчы - падаўджальнік, тэлевізар і таршэр. Пакуль маю на прыкмеце для падарунка дзіцячы магнітафон. Ён працуе, як нармальны магнітафон, звычайная касэта туды ўстаўляецца, ад "дарослага" магнітафона толькі дызайнам адрозьніваецца. Летась яшчэ прыглядалася да яго, у краме ў Сочы.
Эх, адчуваю, давядзецца зноўку дзіцяці цацку аж адтуль везьці. Як ні сьмешна, у Менску, вялікім горадзе, няма такога выбару цацак, кніжак, разьвіцьцёвых гульняў, як у Сочы.

Дарэчы, наконт разьвіцьцёвых цацак. Учора набыла супэрскую штуку, называецца "Геамэтрык". Драўляная дошка са штыркамі, на штыркі трэба апранаць рознакаляровыя дэталькі - трохкутнікі, кругі, квадраты, прастакутнікі. Каму цікава, паглядзіце на http://igrushka.perm.ru/html/pages/catalog/nsk/nsk-01.jpg
У стылі цацак Нікіціных, камбінаторыку цудоўна разьвівае. На каробцы напісана, што цацка "ад 3-х гадоў", але нам тое, што трэба. Дзіцяці сёньня ня бачна і не чутно, сядзеў і прыдумляў розныя варыянты, я аж зьдзівілася.
Трэба сказаць, што цацкі такога кшталту (каб на цэлы дзень маглі працу розуму даць) бываюць у продажы рэдка. Калі хто-небудзь зацікавіцца, магу набыць (11410 каштуе) і пасьля перадаць. Зараз ва ўручанскую краму "Татошка" завезьлі шмат краснакамскіх драўляных цацак, сярод іх пірамідкі і каталкі добрыя ёсьць.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.07.06 13:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я вось думаю пра машынку з радыёкіраваньнем ці пра чыгунку ў яксьці падарунку на 2 гадочкі, але менскі рынак яшчэ вывучала, не ведаю ні коштаў, ні дзе набываць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 20.07.06 15:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Tanya, чыгунка - гэта крута! па сабе ведаю - у мяне была Сьмешка)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.07.06 23:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

А я вось думаю пра машынку з радыёкіраваньнем ці пра чыгунку ў яксьці падарунку на 2 гадочкі


Tanya, машынку дакладна рана. Мы дарылі такую сыну сяброўкі на 5 гадоў, яму нармалёва па ўзросьце, спадабалася, але кіраваць ня надта атрымлівалася. А Алесік схапіў пульт ад машынкі і ўсё імкнуўся адарваць антэну ці пагнуць яе... Чыгунку, напэўна, можна, але не маштабную, дарагую, а што папрасьцей, на батарэйках і з малой колькасьцю рэек. Завітайце на Русіянава, 1, калі надумаеце чыгунку, там прынамсі нямецкія прадаваліся, а не кітайскія. Дарэчы, машынак з радыёкіраваньнем так таксама шмат прадаецца. І магнітафоны, пра якія я пісала... Больш падрабязна пра краму - у старой тэме "Набуду вазок-тростку" (аўтарка тэмы -julcik).

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 21.06.07 13:41    Загаловак паведамлення: Падарункі для розных узростаў Адказаць з выцемкаю

Мой брацік упершыню едзе адпачываць у Ангельшчыну, у незнаёмую сям'ю. У іх ёсьць два хлопчыкі: 2 і 7 год. Вядома ж, чакаюць падарункаў. Што можна падараваць дзеткам-буржуям? Сьмешка Можа, ёсьць у нас што-небудзь эдакае, чаго там няма. Аўтэнтычным ручнікам яны ныўрад ці парадуюцца. Сьмешка
Парайце, калі ласка!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 21.06.07 13:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

LaVita,
калі знойдзеце Чабурашку -- эфэкт будзе грандыёзны.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.06.07 15:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Усе дзеткі - і буржуі і не-буржуі - любяць ласункі. Гэта універсальны прэзент. "Камунарка" ды "Спартак" выпускаюць цукеркі ў такой прыгожай "буржуйскай" упакоўцы, што сорамна не будзе, далібог Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.06.07 16:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У Спартака чакаляда лепшая. Ідэал робіць добрыя цукеркі. Ды і кароўкі ў чакалядзе ад Івкона вельмі смачныя!!! Так
А Чабурашкаў у крамах я бачыла.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 21.06.07 17:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька,
Спартак не купляю ніколі. Маці ў галаву ўбіла, каб ня ела "чарнобыльскай" чакаляды. Лянота разьбірацца, колькі там мітаў, колькі праўды, а бач ты, у галаве сядзіць -- у рот пакласьці рука не падымаецца...

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81608 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60899 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45962 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26872 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47371 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map