Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Дзяржаўнае выхаваньне і адукацыя

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 28.05.07 20:47    Загаловак паведамлення: Дзяржаўнае выхаваньне і адукацыя Адказаць з выцемкаю

Прыклады "клопату" пра будучыню нацыі з боку дзяржавы. Рэакцыя. Рэфлексіі.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 28.05.07 20:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://news.tut.by/88466.html "Бело-красно-белую" молодежь определят в лагеря. Для перевоспитания
Я ў жаху Я ў шоку! Злы Крычу!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 28.05.07 21:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

з тэксту я не зразумела, якім чынам будуць напаўняцца гэтыя лагеры

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
algunia

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 154
Адкуль: Гародня

ПаведамленнеДададзена: 30.05.07 16:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ну а што дзяцей туды будуць без ведама бацькоў адпраўляць? Не хачу- не іду. Вось і шсе. А калі пайшоў - можна агітацыю там праводзіць Сьмешка Вельмі шчасьлівы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.05.07 21:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Хто можа пераканаць перакананага?! Razz

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 30.05.07 23:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Хто можа пераканаць перакананага?!


Так.
Мяркую, гэтыя лагеры разьлічаныя на тупых нявызначаных.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Алена

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.01.2007
Паведамленні: 311
Адкуль: г. Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.06.07 22:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Няўжо такое магчыма? Мае дагледжаныя хлопчыкі - цяжкія? Артыкул можа гумарэска?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Алеся & Макс

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 89
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 2.06.07 2:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вітаю ўсіх, нешта мяне даўно не было...
Выцемка:

ну а што дзяцей туды будуць без ведама бацькоў адпраўляць? Не хачу- не іду. Вось і шсе.

Упс... Усё было б так добра, каб не было ў мяне такой разумнай жонкі з яе спецыфічнай працай Вельмі шчасьлівы Дзеткі дасылаюцца туды элементарна - напачатку прывод у міліцыю за (выбірай: распаўсюд улётак, нашэнне сцяжкоў, удзел у мітынгу і г.д.), далей пастаноўка на ўлік і ву-а-ля (здаецца, так Упс... ) - ад цябе гэта ўжо вельмі мала залежыць...
Іншая справа, што
Выцемка:
А калі пайшоў - можна агітацыю там праводзіць
. Гэта праўда. Калі толькі яны не будуць расцярушваць нашых па-адным сярод бязконцых процьмаў прадстаўнікоў бел.рэсп. сэкс. меншасцяў. А калі сур'ёзна - задушыць масай гэта ў іх не атрымаецца, няма ў іх ідэйных, амаль, а астатняе - вынік наадварот, нашыя будуць мець шанец ператрэсці ім мякіну ў галаве і ўбіць туды крыху клёку Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 2.06.07 9:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Алеся & Макс, а што значыць далей мала што залежыць?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Алеся & Макс

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 89
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 2.06.07 10:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

што значыць далей мала што залежыць

Наколькі зразумеў з жончыных словаў, то калі дзіця знаходзіцца на ўліку, яго могуць прымусова накіроўваць на розныя прафілактычныя мерапрыемствы. Калі яны прапішуць свой мілітарысцкі летнік як прафілактычны для "цяжкіх" падлеткаў, то тут якраз яны гэтым і могуць скарыстацца

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Алена

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.01.2007
Паведамленні: 311
Адкуль: г. Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.06.07 22:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А што нашэньне сцяжкоў - гэта асацыяльныя паводзіны? Гэта ёсьць дзе-небудзь у законах? А значкі? На ніх нічога дрэннага я не знаходжу. Таксама, гэта забаронена?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Алеся & Макс

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 89
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.06.07 22:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Гэта ёсьць дзе-небудзь у законах?

Ой-ёй-ёй... А цкаванне сабакамі студэнтаў каля Камароўкі за выкарыстанне беларускай мовы гэта нармальна? А наконт законаў - яны працуюць да тае пары, пакуль не закранаюць інтарэсаў улады. У іншым разе яны апускаюцца Злы Згадайце хаця б абвінавачванні Вячорку і Сіўчыку напярэдадні апошняга іх суда Мне дрэнна...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 6.02.08 0:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://www.svaboda.org/content/Article/976817.html
Выцемка:
Аляксандра Галавача, настаўніка менскай школы № 207, што ў мікрараёне Малінаўка, звольнілі з працы за ягоную палітычную прыналежнасьць. Аляксандар уваходзіць у моладзевае крыло Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Аляксандр Галавач абураецца стаўленьнем да сябе адміністрацыі школы. Ён прыгадаў, што сам 11 гадоў вучыўся ў гэтай школе. У яго добрыя адносіны з вучнямі і настаўнікамі. Аляксандар займаўся ў школе працаю па лініі БРСМ. Пад ягоным кіраўніцтвам вучні занялі першае месца ў конкурсе супраць СНІД у сваім раёне і трэцяе месца ў горадзе. У конкурсе БРСМ настаўнік падрыхтаваў вучня, які перамог у намінацыі “лідэр-дэмакрат”. У школе Аляксандар ладзіў таксама сэрыю канцэртаў кшталту “Фабрыкі зорак”.


Выснова: няма чаго ў розныя БРСМы гуляцца - не дапаможа, а дзярмо ў біяграфіі застанецца.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 31.03.08 20:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А ў гэтай тэмцы толькі нэгатыў ці можна і пытаньні задаваць? Сьмешка
Сытуацыя: сям'я ставіць дзіця ў чаргу на садок у Фрунзэнскім раёне. Потым запісваецца ў канкрэтны садок у Фрунзэнскім раёне. А потым пераязжае ў Маскоўскі раён.
Ці возьмуць іх без праблем у садок каля новага дому, незапісаных і ў чарзе не стаяўшых? Ці ў Маскоўскім раёне няма такога ажыятажу, як у Фрунзэнскім?
Нешта на сайце ўпраўленьня адукацыі Маскоўскага раёну не магу знайсьці, дзе пытаньне задаць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 31.03.08 20:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

LaVita, не возьмуць. у нас была такая сітуацыя - мы збіраліся купляць кватэру. невядома дзе. Адмыслова запытвалі ў РАНА. Трэба станавіцца на чэргі ўва ўсе раёны магчымага пражывання.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8  наступная »
Старонка 1 з 8.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 85091 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 63105 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 47815 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 27704 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 49096 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map