Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Ці ёсьць у вашай дзеткі фотааальбом?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Гадуем дзеці
 
Аўтар Паведамленне
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.05.07 15:38    Загаловак паведамлення: Ці ёсьць у вашай дзеткі фотааальбом? Адказаць з выцемкаю

Проста цікава, ці я адна такая мама безадказная? Дзіцёнку хутка 3, а альбома не мае, усе фоткі на розных кампутарах і дысках. Праўда, перыядычна друкуем для бабулі, бо прыйсьці на сяброўскую вечарыну без унукавых фотак - непавага для прысутных Сьмешка
І яшчэ, ці зьвяртаецеся да прафесійных фатографаў?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3960
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 25.05.07 15:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Tanya,
у нас мыльна-альбомныя фоткі - па 1,5 год. Пасля набылі лічбу - і ўсё. Бабулі абураюцца. Сьмешка
Аднойчы збіраемся друкануць, дада. Гыгыгы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3960
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 25.05.07 15:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Неяк Мірону на народзіны надрукавалі здымкаў А4 фармата. З думкамі: ёў, абавязкова сабе наробім! Ыгы... Гыгыгы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9042
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 25.05.07 16:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Неяк Мірону на народзіны надрукавалі здымкаў А4 фармата. З думкамі: ёў, абавязкова сабе наробім! Ыгы...

А мы, ўзрадаваўшыся вашым фоткам таксама думалі: "Будзем рэгулярна лепшыя здымкі друкаваць і зробім вялікі альбом!.."
Ыгы... Вельмі шчасьлівы

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.05.07 21:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У нас ёсьць мноства фотаальбомаў, але фоткі ў іх сканчаюцца на ўзросьце 1,5 гады - час, калі набылі лічбавы фоцік Сьмешка З таго часу фоткі на друк не аддаю - а навошта? Усё ляжыць на вінчэстэры, робяцца рэзэрвовыя копіі на дысках. Зручна зьмяшчаць фоткі на сайце, дасылаць сябрам у іншыя краіны. Лічбавая якасьць зь цягам часу не мяняецца.
А фоткі, надрукаваныя на паперы, зь цягам часу губляюць свае фарбы і рэзкасьць. Адбываюцца там нейкія складаныя хімічныя працэсы, якія нэгатыўна ўплываюць на якасьць. Дарэчы, якасьць надрукаваных фотак можа зьмяняцца нават пад уплывам хімічных рэчываў, якія ўтрымліваюцца ў фотаальбоме. Сумнік

Што тычыцца параўнаньня лічбавых і нелічбавых фотак - у мяне плёначныя атрымліваліся нашмат лепш. Клясычны "Зэніт" у спалучэньні з экспаномэтрам і электрычнай успышкай дазваляў рабіць фоткі, на якіх твары былі раўнамерна асьветленымі, адсутнічаў эфэкт чырвоных вачэй, фарбы паступова пераходзілі адна ў адну, колеры адпавядалі рэчаіснасьці. А якія прыгожыя фоткі атрымліваліся ў падарожжах - адразу на паштоўку можна...
Лічбавая мыльніца, хаця і вельмі добрая, застаецца мыльніцай. Ня ведаю, як патлумачыць, але, на мой погляд, чагосьці ў ёй не хапае. Быў час, калі знарок праводзіла экспэрымэнты - здымала Алеся лічбавай мыльніцай і "Зэнітам", прычым здымала адзін і той жа сюжэт, пры адным і тым жа асьвятленьні. Фоткі, зробленыя "Зэнітам", адназначна атрымаліся лепшымі.
Зараз вагаюся, якім фоцікам карыстацца ўлетку - лічбавыя фоткі даўжэй жывуць, нялічбавыя - больш цікавыя. Лічбавы фоцік - больш крута, думаць пры яго выкарыстаньні ня трэба. Плёначны фоцік - цяжкі, даводзіцца марнаваць час на настройваньне, а добры кадар часам "чакаць" ня хоча.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7683

ПаведамленнеДададзена: 26.05.07 0:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У нас ёсьць альбом! Фоткі там, праўда, да 3 месяцаў - астатнія складаюцца ў фолдэр toPrint і чакаюць Сьмешка ) Нашто альбом? Каб паказваць іншым. Часам друкуем фоткі для бабуляў (у асноўным калажы на народзіны). У нас хросны прафесійна займаецца фатаграфаваньнем, але ніводнай раздрукаванай ягонай фоткі ў нас няма (але абяцаўся, будзе, угу Сьмешка) )

А лічбавікі ёсьць і зенітавай якасьці. толькі каштуюць як самалёты, угу.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.05.07 11:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Нашто альбом? Каб паказваць іншым.

Так. А яшчэ дзіцё любіць глядзець свае фоткі і распавядаць пра сябе. Сьмешка
Выцемка:

А лічбавікі ёсьць і зенітавай якасьці. толькі каштуюць як самалёты, угу.

Толькі яны ўжо на мыльнічкі не падобныя, там оптыка сур'езная.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 26.05.07 14:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У нас ёсьць. Кожнаму свой. У Радусі нават з запісамі (ну такія наўмысныя прадаюцца). У Вацака 2. Адзін, у якім толькі ён, пачынаючы з УГДэшных. У другім ён з кімсьці, мамамі, бабулямі, сябрамі, сабакамі Вельмі шчасьлівы . І асобна ёсьць недзе да 2 год у простым сшытку дзёньнік. Як спаў, што её, што сказаў - карацей фанатка я Гыгыгы
Да і лічбавыя падзеляны на тэчкі - Радусі і Вацаку асобныя, мне асобныя, бабулям асобныя.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.05.07 17:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У нас ёсьць, але таксама скончыўся тады, пакуль у Алеся на рабоце не зьявіўся лічбавік. Праўда мы ўжо 1! раз раздрукоўвалі трохі лічбавых фотак!
А хто фатаграфаваўся ў фотастудыі? Як атрымалася? Ці злавілі добра дзіця? У нас мастацкія фоткі толькі з садку.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 292
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 26.05.07 23:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У нас 3 альбома. У першы фатаздымкі мы друкуем прыкладна раз на год, самыя лепшыя за гэты час, якія мы намагаемся і цікава падпісаць. У другім стаяць фатаздымкі зробленыя нашай бабуляй, у якой хоббі фоташоп. А трэці, у які фатаздымкі трэба налепляць я апрысведчыла асабістым момантам з жыцьця Ромкі (хрэсьбіны, Дні Народзінаў), + каб было цікавей было глядзець, ікнуся рабіць калажы на розныя тэмы напрыклад: Рома сьпіць, Музыка і т.д.

Ромка у нас таксама час ад часу любіць разглядаць свае фатаздымкі, так што як каму, а мне здаецца, што альбом гэта добрая рэч.

Дарэчы, калісьці глядзела фатаздымкі з Алесевава (Аленка) Дня Народзінаў, і мне вельмі спадабалася ідэя (і яе рэалізацыя) цягнічка з фатаздымкамі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.05.07 23:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ідэю я сьцягнула ў Аліны Упс... , а цягнік і вагоны належаць пэндзлю Julcik (ілюстрацыя да "Шпалы-шпалы, рэйкі-рэйкі...).

Што б я зрабіла бяз нашых дзяўчат і форуму? Сьмешка Ды нічога...

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 27.05.07 2:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вельмі шчасьлівы у нас... 1 маленькі, 3 вялікіх і 1 сярэдні альбом наськіны. да гэтага часу лічбавіка не маем Вельмі шчасьлівы але апошнім часам фоткі лічбавыя. лепшыя друкавалі, пакуль у мяне было часу болей Сьмешка пакуль не друкуем у чарзе ёсць фоткі...
З прафесійнымі фатографамі фоткаліся на фотасесіях, пад час усялякіх падзеяў, дзе бывалі па працы, у садку, з фатографамі з працы ў розных месцах проста так і па справе. Пакуль не бачу патрэбы ў студыйных фотаздымках.
Для дзіця сапраўды добрая цацка і прыемна глядзець. праўда, на кампутары таксама не за шмат горш.

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 28.05.07 10:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

U nas uzo 3 albomy. Persy pacynaecca z fotki z ultrahuka. Fotki (licbavyja) ja drukuju davoli rehularna- dla babuliau, nu a kali dlia ich, to zaadno i dlia siabe.
Выцемка:

І яшчэ, ці зьвяртаецеся да прафесійных фатографаў?

Dva hady tamu my chadzili da prafesijnaha fatohrafa i zrabili siamejny partret. Taksama u persuju carhu dlia babuliau. A potym i smat chto sa znajomych natchniusia i taksama partretau narabili.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
algunia

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 154
Адкуль: Гародня

ПаведамленнеДададзена: 30.05.07 1:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

у еас есць. Вяліікі. складаецца з 5 тэчак, там і можна запісваць. але больш на кампутары... Вельмі шчасьлівы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
antanian

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 17.04.2006
Паведамленні: 91
Адкуль: Вільня

ПаведамленнеДададзена: 30.05.07 10:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Клясычны "Зэніт" у спалучэньні з экспаномэтрам і электрычнай успышкай дазваляў рабіць фоткі

вельмі ня раіцца фатаграфаваць немаўлят са ўспышкай. Можна назаўсёды сапсаваць дзіцёнку зрок.

Зеніты старых зборак (70ыя гады) надзейныя апараты, але найбольш адказны за малюнак - аб'ектыў. Сама каробка на якасьць картачак мала ўплывае.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Гадуем дзеці Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Сядушка для ровара 61 Volha 80996 24.03.15 10:28
AndreyUK Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Музыка для дзетак 63 julcik 93154 3.05.13 22:13
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кніжкі для самых маленькіх 459 julcik 377651 1.10.12 0:46
Palina007 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Карысныя гульні для нашых дзетак 26 pink_by 47522 28.03.12 13:28
CheGirl Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Беларуская тэлевізія: Што было добрага, што ёсьць? 28 наталька 50996 23.02.12 10:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map