Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
як сыйсці, каб дзіця не плакала?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Гадуем дзеці
 
Аўтар Паведамленне
Volja

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.02.2007
Паведамленні: 274
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.05.07 11:30    Загаловак паведамлення: як сыйсці, каб дзіця не плакала? Адказаць з выцемкаю

Кожны раз, калі я сыходжу з кватэры, Платон пачынае моцна плакаць. Розніцы пры гэтым няма, з кім ён застаецца. Потым, праз хвілін 5 супакойваецца. Праўда, бывае румзае ўвесь час, пакуль я не вярнуся. Падзяліцеся вопытам, як лепей сябе поводзіць. Развітвацца і казаць: "Мама хутка прыйдзе"? Ці сыходзіць незаўважна? Як гэта было ў вас?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7683

ПаведамленнеДададзена: 14.05.07 12:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я заўжды разьвітвалася. Аднак у пэўны перыяд часу недапамагала нішто (я не магла нават проста з пакою выйсьці). Аднак мне трэба было чыходзіць рэгулярна і праз некалькі тыдняў янка да гэтага прызвычаіўся, а потым і выганяць мяне стаў (у іх з бабуляй безь мяне "фіеста" Сьмешка) )
Можна казаць, што трэба тэрмінова схадзіць за нечым, што дзіця любіць (сок, напрыклад, скончыўся), толькі потым вяртацца трэба з сокам - бо дзіця запамінае Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.05.07 14:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Псыхолягі (тое, што я чытала) раяць сыходзіць разьвітаўшыся й папярэдзіўшы на які час. Дарэчы з узростам, як мне падаецца, разьвітаньні праходзяць лягчэй. У два гады пакінуць малое лягчэй,чыі у годзік.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 14.05.07 15:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Vola,
Выцемка:

Псыхолягі (тое, што я чытала) раяць сыходзіць разьвітаўшыся й папярэдзіўшы на які час. Дарэчы з узростам, як мне падаецца, разьвітаньні праходзяць лягчэй. У два гады пакінуць малое лягчэй,чыі у годзік.

ППКС!
і яшчэ трэба пастарацца не хвалявацца за дзіця і не сумнявацца, што робіш правільна. Дзеці вельмі моцна адчуваюць нэрвовую напружанасьць бацькоў

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.05.07 17:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Таксама чытала псыхолягаў і пэўны час рабіла так. Потым убачыла, што прасьцей сысьці незаўважна. Дзіцё пыталася у таты ці бабулі "дзе мама?" і пасьля адказу працягвала гуляцца, сьлёз не было ўвогуле. Так што тлумачэньні патрэбныя, але іх не абавязкова павінна даваць мама. А калі ўсё ж развітвацца, то трэба хутка Сьмешка Усё гэта толькі з асабістага досьведу і датычыцца сытуацый, калі дзіцё застаецца з блізкімі сваякамі. У садку не так, але гэта не пра ваш узрост Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 14.05.07 19:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Са свайго ўласнага досьведу пакуль што адказаць не магу --- Яначка яшчэ занадта маленькая Сьмешка --- але далучаюся да папярэдніх выступоўцаў Міргаю (шмат перакладаю з замежных аўтараў пра дзіцячае выхаваньне). Яшчэ магу дадаць, што пажадана падрыхтаваць цікавыя гульні альбо прыдумаць адмысловыя заняткі на той час, пакуль вас ня будзе. Таксама не забывайцеся хваліць маленькага, калі ён здолеў нейкі час пабыць без вас, скажыце, што ганарыцеся ім, бо ён ужо зусім вялікі хлопчык.

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.05.07 22:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, не хвалявацца часам самае складанае...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 292
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 14.05.07 23:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А нам дапамагло, што мы навучылі Ромку рабіць паветраныя пацалункі, калі я сыходзіла, а ён пачынаў плакаць, то тата казаў "Пайшлі да вакна і памахаем маме ручкай", я вядома таксама махала як магла, пасьля чаго, ён спакойна гуляў, я ішла куды трэба.
А зараз ён сам па сабе добра застаецца дома Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 15.05.07 9:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я так нармалёва і не навучылася сыходзіць. Бо самая праблева мая, а не дзіцячая. Ну няма ў мяне ўпэўненнасьці, што мне сысьці абавязкова трэба. Любая справа ня можа быць важнейшая. Вось такая я дурная мамка. Калі не магла дамовіцца, то папросту брала з сабою. Да і пакідаць асабліва не было з кім Вельмі шчасьлівы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Volja

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.02.2007
Паведамленні: 274
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.05.07 12:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У тэорыі ўсё зразумела: сказаць, што хутка буду, абняць і гд. так стараюся і рабіць. Але як даходзіць да справы... Што рабіць, калі правільная з псіхалагічнага пункту гледжання фраза "мама хутка будзе!" суправаджаецца дзікім ровам. Што рабіць у гэты момант? разварочвацца і сыходзіць пад гэты роў? Ці заставацца і супакойваць?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.05.07 13:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volja, можа вам так "пашанцавала", як і мне. Франак другі год ходзіць у садок і абавязкова раве хвілінаў 5, потым супакойваецца і гуляецца з дзеткамі, асабліва маму не ўспамінаючы. Ну ёсьць такія дзеткі. З бабуляй ён застаецца лягчэй, звычайна не плача, але я кажу, што хутка, што ў краму ці на заняткі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2292
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.05.07 15:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У Платонавым узросце і ў нас былі такія праблемы. Дапамагалі адмысловыя гульні і заняткі, якімі Настасся з бабуляй ці дзядулем адразу беглі займацца - напрыклад, фотаальбом паглядзець.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 292
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 15.05.07 15:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Так, бо калі заставацца, малыш зробіць заключэньне - паплакаў, мама засталася, і будзе рабіць так кожны раз

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 15.05.07 15:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я магла застацца на 5 хвілін -- каб суцешыць. але, Тоня мае рацыю, усё адно, суцешыўшы, трэбы сыходзіць. Каб малы разумеў, што ў дадзеным выпадку сьлёзы мала што зьменяць. У прынцыпе, у год гэта абсалютна нармальная рэакцыя.
у нас, нарэшце, (дзякуй Богу!), гэтыя праблемы скончыліся. Малому, наадварот, у кайф застацца ў бабулі. Нядаўна начаваў ён у бабулі, тата з раніцы за ім прыехаў, а ён адмовіўся сыходзіць, сказаў, што з бабуляй будзе, і цэлы дзень яшчэ там прабавіў. Лепата!

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.05.07 16:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

фраза "мама хутка будзе!" суправаджаецца дзікім ровам

Маленькі яшчэ, думаю, цяжка зразумець
Выцемка:

разварочвацца і сыходзіць пад гэты роў?

Калі сапраўды трэба, то так.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Гадуем дзеці Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Як лепей шукаць кватэру? 23 наталька 14078 25.04.12 17:42
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 159663 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 78249 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Бацькі рускамоўныя - што лепей рабіць? 29 SunKa 37882 18.02.09 3:37
Lisa Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 58805 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map