Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Гатуем з гарбуза

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кулінарны клуб
 
Аўтар Паведамленне
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.09.10 11:34    Загаловак паведамлення: Гатуем з гарбуза Адказаць з выцемкаю

Мы прывезлі зь вёскі вялізарны гарбуз "Салодкі пірог". Ён салатны, смачны, але раней я з гарбуза нічога не гатавала. Паспрабавала зварыць штосьці накшталт баршчу, але з гарбуза, дадавала ў аліўе замест гурка, дадавала да яблык ў шарлотку (Алесю не спадабалася).
Можа хто ведае смачныя рэцэпты. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.09.10 22:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, у нас хіт - гарбузовая каша з манкай. Сямейнікі дбайна вышкрабаюць (ледзьве не вылізваюць) рондаль з-пад такой кашы. Вельмі шчасьлівы Вось тут куча рэцэптаў гарбузовай кашы з рознымі крупамі http://community.livejournal.com/bestcheapers/247208.html
Мая сьвякроў робіць з пшаном, а я - з манкай. Выкарыстоўваю апошні рэцэпт, толькі крыху халоднага малака ад нормы адліваю да манкі, таксама увесь цукар кладу да манкі і добра манку вымешваю з тым малаком і цукрам, каб камякоў у гатовай кашы не было.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 29.09.10 13:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне вельмі падабаецца гарбузны суп, у бульлён свой, ці Магі закідваю і вару кавалачкамі гарбуз, хвілін 15, пасьля салю, калі патрэбна, дадаю трошкі вяршкоў і заліваю ўсё у блэндар. У выніку атрымліваецца смачна, толькі з-за таго, што ў ім няма чаго лавіць, я падаю яго ў кубачках.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
alena

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 09.07.2009
Паведамленні: 262

ПаведамленнеДададзена: 29.09.10 14:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У мяне таксама салатны гарбуз, вельмі смачна ідзе ў кампаніі з яблыкам на тарку, дадаю вяршкоў ці сметаны і прымушаю есці ўсіх, хто трапляецца на вочы -- ЗА здаровае харчаванне! Сьмешка Можна яшчэ і морквы туды ж -- маці мая ў такім разе солі дадае, кажа, што і часнок можна, ці перац (не спрабавала).

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 29.09.10 14:17    Загаловак паведамлення: Re: Гатуем з гарбуза Адказаць з выцемкаю

          [quote="наталька"]Мы прывезлі зь вёскі вялізарны гарбуз "Салодкі пірог". Ён салатны, смачны, але раней я з гарбуза нічога не гатавала. Паспрабавала зварыць штосьці накшталт баршчу, але з гарбуза, дадавала ў аліўе замест гурка, дадавала да яблык ў шарлотку (Алесю не спадабалася).
Можа хто ведае смачныя рэцэпты.
Некалі на дзетках добры рэцэпт пірага быў-мае вельмі ўпадабалі http://lisa-alis.livejournal.com/12339.html

_________________




Апошні раз рэдагавалася: helin (31.10.10 1:20), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
alena

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 09.07.2009
Паведамленні: 262

ПаведамленнеДададзена: 29.09.10 15:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Забыла: карыцы да яблыкаў з гарбузом дадаць можна, крыху зусім...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 23.10.10 15:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзяўчаты, трымайце рэцэпт вельмі смачнага і духмянага гарбузовага пірага!

гарбузовае пюрэ -- 2 шклянкі
яйкі -- 4 шт
алей -- 1 няпоўная шклянка (235 мл)
вада -- 1/2 шклянкі
цукар -- 3 няпоўныя шклянкі (600 г) альбо меней, як любіце
мука -- 3 1/2 шклянкі
сода -- 1 гарб. лыжка
разрыхляльнік для цеста -- 1 гарб. лыжка
соль -- 1 1/2 гарб. лыжкі
карыца -- 1 гарб. лыжка
мускатны гарэх -- 1 гарб. лыжка
гваздзіка меленая -- 1/2 гарб. лыжкі
імбер -- 1/4 гарб. лыжкі
можна дадаць разынкі і парэзаныя кавалачкамі грэцкія гарэхі

Асобна змяшаць вадкія і сыпучыя кампаненты, потым злучыць разам, добра вымяшаць, каб не было камячкоў. Цеста выліць у змазаную алеем і пасыпаную мукой форму, выпякаць пры тэмпературы каля 180 С.

Я раблю гарбузовае пюрэ так: таркую мякаць гарбуза, дадаю трохі вады і тушу, пакуль не стане мяккім. Потым таўку таўкачыкам -- пюрэ гатовае!

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.10.10 18:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

дзякуй за рэцэпт-смачны пірог атрымаўся Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.10.10 23:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kotka, helin, хачу, але ёсць пытанні.
1) столькі прыпраў - не зашмат? 2) 1/2 шклянкі вады - у цеста ці з гэтай вадой тушыць гарбуз? 3) Гляджу, няма соды з воцатам. І што, пірог падымаецца ці не павінен? 4) Ці доўга пячы?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 29.10.10 0:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

helin, я вельмі рада. У нас гэта адзін з самых улюбёных пірагоў! Самы шчасьлівы ў сьвеце

Palina007, адказваю па парадку Сьмешка

1. Прысмакаў сама тое, калі вы любіце салодкія і духмяныя пірагі.
2. 1/2 шклянкі вады менавіта ў цеста.
3. Пірог паднімаецца вельмі добра за кошт разрыхляльніка, сода рэагуе з ім.
4. Дакладна не скажу, недзе хвілінаў 40. Я проста правяраю нажом -- калі выходзіць сухі, то пірог гатовы.

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
lizzy

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.05.2007
Паведамленні: 388
Адкуль: Крупіца, Менскі раён

ПаведамленнеДададзена: 30.10.10 18:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kotka, прыцягнулі з падвала вялізны гарбуз, пайду і я пірог пячы Сьмешка твае пірагі звычайна вееельмі смачныя Супер!

_________________



жж - lizzytaki.livejournal.com
мой блог доулы і кансультанта па гв - nursing-lizzy.livejournal.com
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 31.10.10 1:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, сапраўды-добра падымаецца.У мяне пекся 40 хвілін.Цукра я клала меней чым 600гр,мо 450,бо не люблю салодкі вельмі.І гваздзікі другі раз,калі пякла,клала не палову лыжкі,а 1/3,бо таксама не вельмі люблю.Бабуле пірог спякла і перадала,дый і ей ен спадабаўся. Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.10.11 19:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Страшэнна смачны і вельмі танны рэцэпт гарбузянага дэсерту.
1 - 1,5 кг гарбуза, парэзанага кубікамі па 1 см.
1 лімон (трохі зразаю самую верхнюю скурку) - скрылёчкі рэзаць на 4 часткі.
0,5 - 2/3 шклянкі цукру (на смак і ў залежнасці ад таго, ці салодкі гарбуз).

Усё змяшаць у рондалі і даць пастаяць 2 гадзіны, час ад часу памешваючы.
Варыць на слабым агні пад накрыўкай 7 - 10 хвілін ад закіпання.
Як астыне - есці.
Дзеці ў захапленні )

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 11.10.11 21:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Для тых хто мае хлебаробку: Гарбузовае пюрэ дадаю ў хлеб. У любы абсалютова. Колькасьць пюрэ замяняе колькасьць вадкасьці. Скажам хлеб на вадзе. Трэба 300 мл. Тады ў кубак плюхаю пюрэ, заліваю зьверху вадою да рысачкі 300 мл і пяку на гэтым. Гэта адзін са сродкаў зрабіць хлеб карысьней.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 7.11.11 0:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Спякла Коткін пірог. Атрымалася вельмі-вельмі смачна і многа, гэта плюс. Сьмешка
Але ён мне падаўся ну вельмі цяжкім для страўніка, не прывычныя мы да такой тлустай ежы. Ці можна алею нашмат менш дадаваць ці ён нейкую важную ролю грае?

Аленчыну кашу з манкай таксама зрабіла: ледзь не аб'елася, потым узгадала, што трэба мужчынам пакінуць. А яны нават каштаваць не захацелі, так баяцца гародніны. Давялося аб'есціся і лыжку аблізаць.

На чарзе Палінін дэсерт, а таксама сочыва, бо не ведаю, куды столькі гарбуза падзець. Увогуле, упершыню з гарбуза гатую, і з-за гэтага настрой такі - сонечна-восеньскі..

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кулінарны клуб Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81601 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60892 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45957 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26869 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47364 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map