Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
беражэм вушкі

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 17.09.10 9:57    Загаловак паведамлення: беражэм вушкі Адказаць з выцемкаю

У брата ў сям'і меншаму малому паставілі атыт (была тэмпература за 39). А вось у старэйшага (3 гады) ніякіх скаргаў і нічога апроч саплей не было, выпадкова абследвалі і паставілі той жа атыт. Есць і іншыя выпадкі "непрыкметнага" напачатку атыту сярод знаёмых. Падобна, што нейкі гадасны вірус асабліва любіць з саплей у вушы пераходзіць?
Рэзюмэ: усім саплівым варта інтэнсіўна змагацца з саплямі - асноўнай прычынай атыту. І пры першых прыкметах пагаршэння не зацягваць візіт да ЛОР.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
rasiczka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.02.2008
Паведамленні: 280
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.09.10 16:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а ў нас як раз соплі ўжо тыдзень. і што вы параіце? адразу да доктара?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.09.10 17:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Засталося даведацца, як эфектыўна змагацца з саплямі. Калі я спытала пра гэта лора, яна мне сказала адно: "Загартоўвацца!" rasiczka, думаю, калі тэмпературы няма, дзіця на вушы не скардзіцца і сітуацыя з насмаркам паціху паляпшаеццаг, можна да доктара не бегчы. У лораў у нашых паліклініках і так працы вельмі шмат.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 17.09.10 18:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

нос прамываць - вельмі добра ад застояў саплей

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
rasiczka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.02.2008
Паведамленні: 280
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.09.10 18:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паўліна, згодная з вамі. Я нават пры тэмпературы зараклася ў паліклініку не хадзіць, таму што ў маёй дзяўчынкі нават ад мядзведзя на ўваходзе ў ЛАДЭ пачынаецца паніка. З паліклінікай дык і зусім бяда. Але з вушкамі мяне напалохалі крыху Сьмешка
julcik, прамываць - гэта файна, але я нават кропі ў нос капаю, калі дзіця засне. у яе істэрыка нават ад думкі пра лячэнне.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.09.10 19:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Занадта стараннымі прамываннямі можна таксама атыт намыць. Сумнік rasiczka, не палохайцеся, ад атыту яшчэ ніхто не памёр! Гэта крыху горш за звычайную прастуду. Адзінае што можа тэмпература быць некалькі дзён высокая, а боль звычайна трымаецца нядоўга, і яго заўсёды можна суняць ібупрафенам, напрыклад. Калі раптам дзіця будзе скардзіцца на вушка, нават крыху, то да лора, канешне, варта пайсці. І яшчэ: шапкі, скразнякі і змезлыя/прадзьмутыя вушы ніякага дачынення да атытаў не маюць. Атыты ідуць менавіта ад сопляў і хворага горла.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 17.09.10 19:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Атыт - гэта самая страшная хвароба, на якую я хварэла. Гэта такі ацкі боль, нібыта баляць усе зубы адначасова, і галава таксама. Дарэчы, мой атыт быў менавіта з-за прадзьмутага вуха (на ветры без шапкі). Горла і нос у мяне тады былі ў парадку.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 17.09.10 21:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паўліна, вашую бы інфармацыю ды ў вушы таму хто ўзровень болю раздаець пры хваробах. У мяне атыты бываюць даволі часта - боль невыносны. Абязбольваючымі здымаецца пагана. Лекуецца атыт (калі гэта атыт, а не лекару падалося) толькі антыбіётыкамі. У лёгкіх выпадках кропелькамі з антыбіётыкам. У цяжкіх аральныя антыбіётыкі + праграваньні + падтрымліваючая тэрапія ад антыбіётыкаў + берагчы башку ад ветру вільгаці і астатніх стрэсавых фактараў.
Але атыт можа быць зьвязаны з насмаркам, можа і не. Можа пачацца на фоне "прадзьмула", можа і не. У мяне звычайна пачынаецца на роўным мейсцы, на насмаркі ўвогуле амаль ніколі не пакутую.
Дзецям маім такая хвароба не знаёмая, хаця шапкі апранаюць толькі тады, калі ўжо вушы ад марозу адвальвацца пачынаюць Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.09.10 10:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне ўрачы казалі, што надзьмуць вушы так, каб атрымалася запаленне сярэдняга вуха, немагчыма. Інфекцыя заўсёды ідзе з сярэдзіны. Пра боль - не буду сцвярджаць адназначна, вушы могуць пры атыце і не балець. Хвароба гэтая можа і вельмі непрыемная, але адназначна нястрашная, каб яе так ужо баяцца. Кажуць, што засцерагчыся ад атыту дапамагаюць сасудазвужваючыя кроплі (хоць і іх ужыванне нічога не гарантуе), але ў нас у такім выпадку насмарк цягнецца бясконца, таму я не злаўжываю

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 20.09.10 13:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

нястрашная, калі не даводзіцца дзіцяці аперацыю рабіць (парацэнтэз, тыдзень штодзённых прамыванняў, да 2 тыдняў уколы антыбіётыкаў), калі слых не паніжаецца ў вынику (да поўнай глухаты на хворае вуха), калі не пераходзіць у хранічны ці ў паліпы (спатрэбіцца трэпанацыя чэрапа) ці карыезу слухавых костачак... Гэта калі не здарыцца сепсіс і менінгіт. Яго так і назавуць - отагенны (спароджаны праблемай у вуху).
НЯМА нястрашных інфекцыйных хваробаў у галаве ці на галаве. ЛЮБАЯ з іх можа закончыцца летальна - хоць бы і прышчык на губе, хоць бы і карыес у зубе.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.09.10 15:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, вельмі аптымістычна. Наступны раз, калі ўбачу ў сябе на твары прышчык, на ўсялякі выпадак напішу завяшчанне.
(Ну не разумею я гістэрыкі з нагоды саплівага носа і магчымага атыту. Бо ні ад першага, ні ад другога вы ніяк не зможаце засцерагчыся)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 20.09.10 16:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Пра прышчык. Штодня ў Менску 3-4 чалавекі трапляюць у лякарню праз прышчык на твары. 1-2 з іх шпіталізуюць на 7 і болей дзён. Амаль штогод выпісваюцца з іх не ўсе. НЯМА лёгкіх хвароб. Ёсць людзі, якія лёгка пераносяць хваробы.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.09.10 16:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, і што рабіць у такім выпадку? Сядзець пад шкляным каўпаком? Накрыцца прасцінай і паўзці на могілкі? І дзяцей увогуле не нараджаць, бо ўсе дзеці хварэюць, і калі нават з-за сопляў рваць сабе сэрца думкамі пра мененгіт і сепсіс, то што ўжо казаць пра больш цяжкія хваробы...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.09.10 23:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паўліна, па-мойму, Black aspid ужо пацвельваецца Міргаю Не, не жартуе, а менавіта пацвельваецца

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 20.09.10 23:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паўліна, да дыягназаванага атыту я бы не ставілася так спакойна. Сама глухая на адно вуха праз нялечаны атыт. Гэты від запаленьня непрыемны тым што усё тамака да яго блізка. Іншая справа што на добрым імунітэце ня будзе такіх праблемаў. І сапраўды ад саплей ды ветру на вуліцы ня варта закрывацца шапачкамі з фальгі Сьмешка Не дапамагае хворым і вельмі сьмяшыць здаровых Razz
А ўвогуле маё непрафісійнае меркаваньне такое: калі ў дзіця нічога не баліць і яно паводзіць сябе абсалютова нармалёва - я ніколі не паверу што тамака атыт, гастрыт ці яшчэ якая трасца. Мамка заўжды ведае лепей, што небяспечна ейнаму дзіцяці а што цалкам прымальна. Інтуіцыя ціпа Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 87802 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 65161 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 49312 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 28338 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 50575 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map