Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Дзіцячая электрычная зубная шчотка

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.09.10 10:46    Загаловак паведамлення: Дзіцячая электрычная зубная шчотка Адказаць з выцемкаю

Дзяўчаты, чые дзеці карыстаюцца электрычнымі шчоткамі, падзяліцеся вопытам, ці лепей выходзіць чысьціць зубы. Франак гэты працэс ня вельмі любіць, чысьціць неахайна, вось думаю, можа электрычная шчотка дапаможа?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 12.09.10 10:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, нам лекарка такую шчотку не параіла. Сказала, што ёй можна карыстацца толькі год з 10-12, калі добра авалодаеш звычайнай шчоткай. А так параіла год да 8 каб вечарам зубы дачышчаў хтосьці з дарослых. Гэта лепш, чым электрычная шчотка.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1242

ПаведамленнеДададзена: 12.09.10 13:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а мой брат - стаматолаг даваў электрашчотку ўжо 2-гадоваму сыну і сам чысціць электрашчоткай і сцвярджае, што розніца ВЕЛЬМІ значная і на карысць электрычнай шчоткі. Мне так сама электра падабаецца, але мае чэрці разгрызаюць шчацінне - фішка ў іх такая Злы Таму мне гэта эканамічна напружна. Як убачу проблескі свядомасці - набуду чарговую і хаця б пару разоў на тыдзень буду выдаваць пад подпіс Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 12.09.10 18:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мірцік карыстаецца электрычнай шкоткай ужо другі год (хаця падарылі яму яе раней - але маленькі ён яе баяўся). Стаматолаг ідэю падтрымала. Яму вельмі падабаецца, чысціць адказна пасля кожнага падсілкавання.
Адзіная праблема - знайсці насадкі ў Беларусі. Перыядычна даводзіцца купляць цалкам новую шчотку, бо патрэбных насадак знайсці не можам. Таму найлепш адразу купляць шчотку і штук 10 насадак. Ну і як заўсёды - танней не ў нас...

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 14.09.10 17:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

цікава, а я заўважыла, што электрычныя шчоткі не так ўжо і добра чысьцяць. Мне асабіста здаецца, што паміж зубамі лепш пралазіць звычайная шчотка, а для дзяцей электрычная - проста забаўка. Але калі трэба хуценька пачысьціць, то мы і электрычнымі карыстаемся зрэдчасу.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 29.09.10 15:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне казалі, што электрычнай лепш чысьціць, чым звычайнай (калі тыя ж 1-2 хвіліны). Для дзяцей не раілі яе як адзіную, каб яны авалодалі правільнай маторыкай - нам