Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Механічны малакацмактальнік: варта ці не?

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кірмаш + Дзе што набыць
 
Аўтар Паведамленне
SOWA




Зарэгістраваны: 11.02.2007
Паведамленні: 27
Адкуль: Віцебск

ПаведамленнеДададзена: 6.04.07 20:46    Загаловак паведамлення: Механічны малакацмактальнік: варта ці не? Адказаць з выцемкаю

Вітаю сябры!
Мая жонка ўжо які тыдзень не дае мне пакою, усё распавядае пра цуда прыладу, але як вядома кошты на механічныя і аўтаматычныя малакацмактальнікія не такія ўжо й малыя! таму хачу запытаць ці юзаў хто гэты цуда-дэвайз і што параеце?

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 6.04.07 21:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я карысталася. Тыдзень недзе пасля таго, як пачало актыўна прыбываць малако. Збольшага, каб адказным дзеткам у радзільне занесьці малака.
У ідэале трэба гэную прыладу пазычыць у каго, бо ніякія переканаўчыя довады не дадуць зараз пачуцьця шчасьця вашай жонцы. А вось гэная, не асабліва і патрэбная, штука дасьць. Чула, што іншыя мамкі, якія даволі часта пакідалі дзетак дома, выкарыстоўвалі такія прылады, каб зьбіраць заначкі стратэгічна важнага прадукту.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.04.07 22:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вельмі шмат рэклямы малакаадсмотвальніка 'Avent' на сайце www.7ya.ru - і шмат водгукаў кшталту "Ваў! Як бы я безь яго пражыла..." Калі цікава, пачытайце.

Збольшага гэтыя штукенцыі патрэбныя, калі маці хоча рана (у 3 месяцы, напрыклад) выйсьці на працу. Тады сцадзіў малако ў адмысловы кантэйнер, закруціў накрыўку, паставіў у маразільню - пасьля размарозіў. Зручна, сапраўды. Ці пры кармленьні блізьнятаў малакаадсмоктвальнік можа дапамагчы. У першыя дні пасьля родаў малакаадсмоктвальнік можа быць вельмі патрэбны, калі сапраўды грудзі "запусьціць" трэба, але Вашай дачцэ ўжо месяц...

Я дык нічога не выкарыстоўвала, хаця першы месяц малака мала было. Пасьля неяк само наладзілася.

Увогуле шмат рэчаў, якія раяць набыць, але яны не такія ўжо і патрэбныя аказваюцца.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
algunia

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 154
Адкуль: Гародня

ПаведамленнеДададзена: 7.04.07 1:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я набыла сабе, бо у грудзі час ад часу едзе дах. Яна вырашае, што малака дзіценку не хапае і выдае мне на дзесяцерох...
А так мне вельмі дапамог у радзільні....
У мяне - канполаўскі. Ен таней за авентаўскі, а якасць тая ж. Вельмі шчасьлівы Але ўсе-роўна пасля трох месяцаў лактацыя больш-менш нармалезуецца... і ен амадь будзе непатрэбны Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Алена

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.01.2007
Паведамленні: 311
Адкуль: г. Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.04.07 18:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Лепей, пазычыць яго. Мне не спатрэбіўся, але я таксама не набыввала.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 7.04.07 23:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а ў мяне было два -- авентаўскі і канполаўскі. Раз на месяц мне трэ было зьяжджаць на суткі -- двое. Так што мне прыдаліся вельмі. За тыдзень да паездкі паступова пачынала цадзіць малако, каб хапіла на гэтыя дзень-паўтара. і ў паездцы карысталася. Асабліва зручна, калі напрыклад, едзеш, і трэпа хутка за хвілін 10-15 сцадзіцца, каб не непакоіла на пэўны час. Дарэчы, ад інтэнсыўнага выкарыстаньня абодва мае ляктатары паламаліся. Толькі канполаўскі накрыўся нашмат хутчэй. і ўсё ж якасьць цмактаньня (мне патрэбная была хуткасьць) у яго горшая за авэнтаўскі. За мяжой ляктатары таньней. Напрыклад, у Літве. гадумаеце, магувам прывезьці (еду на наступным тыдні і у тыдзень пасьля наступнага)

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 8.04.07 0:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я карысталася канполаўскім, мой не зламаўся. Якасьць мабыць горш за Авент, але затое кошт лепей, разы ў два.

Мне трэба было хадзіць вучыцца праз дзень, таму рэгулярна зьбірала малако. Частку замарожвала, частку захоўвала ў лядоўні (пішуць, 3 сутак можна, у мяне меней выходзіла). Замарожаным, праўда, так і не скарысталася ні разу (нешта яно мне пасьля размарозкі не падабалася), але сам запас на "чорны дзень" вельмі душу грэў - раптам прыйшлося б куды бегчы тэрмінова.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 8.04.07 21:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я таксама актыўна вучылася і ўсяляк функцыянавала па-за хатай адразу ж пасля родаў, таму сцэджванне малака і стварэнне стратэгічнага запасу было актуальнай патрэбай. Малакаадсос быў механічны, узяты ў сяброўкі Чыка. Пры наладжанай лактацыі (месяцы праз 3) досыць хутка я набірала неабходную колькасць малака. Але ў першыя тыдні, калі з ягонай дапамогай спрабавала пазбыцца лішкаў, было нязручна і балюча. Яшчэ адзін мінус гэтай мадэлі эканом-класу - складана пераліваць малако, нязручна мыць апарат. Напрыканцы другога году кармлення я магла сцэджвацца ў любых умовах у любыя ёмістасці без усялякіх прыспасобаў, але і патрэбы ў гэтым ужо не было.
Таму, калі набываць, то не варта эканоміць, а лепей выбіраць самы якасны.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 9.04.07 15:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Але ў першыя тыдні, калі з ягонай дапамогай спрабавала пазбыцца лішкаў, было нязручна і балюча.

Так Так У мяне быў канполаўскі.
А потым не было патрэбы.
Выцемка:

У ідэале трэба гэную прыладу пазычыць у каго, бо ніякія переканаўчыя довады не дадуць зараз пачуцьця шчасьця вашай жонцы. А вось гэная, не асабліва і патрэбная, штука дасьць.

Пляскаю

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
SOWA




Зарэгістраваны: 11.02.2007
Паведамленні: 27
Адкуль: Віцебск

ПаведамленнеДададзена: 11.04.07 14:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзякуй вялікі Вам усім за інфо! Мапраўды было б файна пазычыць у каго і паспрабаваць у дзеяньні. Супер! Але ж у каго ўзяць? Пытальнік

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 11.04.07 23:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Яшчэ такі момант. Каб не было балюча і нязручна галоўнае - гэта настроіцца на малако. Пачынаць лягчэй, калі з адной грудзі корміш, і з другой крыху падцадзіць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
adelka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.05.2006
Паведамленні: 75
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 13.04.07 12:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне спатрэбіўся (у мяне механічны Авэнт Ізіс)
Спачатку было шмат малака і нават лактастаз быў, таму першы месяц актыўна карысталася. А зараз калі сыходжу больш чым на 2 гадзіны, то таксама адсмоктваю для кармленьня дзіценка.
Зараз у аптэках з'явілася механічная Медэла каля 100 тыс. - вельмі добры дэвайс! А таксама даляраў за 25 можна набыць б\к Авэнт - таксама варыянт!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кірмаш + Дзе што набыць Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Хто пераклаў бы гэты вершык беларускай мовай? 5 Кот Максім 3735 17.09.17 11:05
Кот Максім Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Шукаем робатаў, але не простых і не залатых 4 Птушкі-калібры 15566 6.09.12 1:02
Птушкі-калібры Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 185934 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! 0 Wojsza 18129 8.07.09 9:38
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Якім вы бачыце гэты рэсурс? 5 julcik 18828 3.07.06 0:56
Ptyz Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map