|
|
Аўтар |
Паведамленне |
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 15.03.2006 Паведамленні: 7682
|
|
Шаноўныя сябры,
сайт "Нашыя дзеткі" анансуе новы сэрвіс - пошук сяброў для супольных прагулак.
Няма з кім паразмаўляць ў пясочні? А можа на суседняй з вамі вуліцы жыве цікавая беларускамоўная сям'я, а вы пра гэта не ведаеце?
Абярыце тыя раёны гораду, дзе вы часта бываеце і знайдзіце карыстальнікаў, якія таксама там бываюць.
Зрабіць гэта можна праз кнопку ў пашпарце, альбо па наступнай спасылцы Дзе Вы бываеце?
Пакуль сэрвіс працуе толькі для Мінску. потым мы пашырымся і ў іншыя населеныя пункты
Пытанні і прапановы пішыце ў гэтай галінцы. _________________
 |
|
Угару |
|
|
rasiczka
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 23.02.2008 Паведамленні: 280 Адкуль: Менск
|
|
ну вось, я пазначыла ажно тры месцы, але там ніхто не бывае
у мяне прапанова дадаць плошчу Незалежнасці: там файныя фантаны, ля касцёла ёсць цмок, якога можна пагладзіць, у "Маэстра" мы паспяваем выпіць хто кефір, хто каву да таго, як у некаторых завядзецца маторчык... ну, і мы там бываем _________________
 |
|
Угару |
|
|
rasiczka
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 23.02.2008 Паведамленні: 280 Адкуль: Менск
|
|
ледзь не забылася: і заапарк! _________________
 |
|
Угару |
|
|
Ptyz
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 02.07.2006 Паведамленні: 266 Адкуль: МенскЗялёныЛуг
|
|
Галоўны недахоп гэтай новай фічы ў тым, што раёны завялікія (я нават пазнаў сайт на літару R, адкуль іх копіпэйстнулі  ), але radius-search няма, і ў такоі імплементацыі прыкруціць будзе немагчыма. А бяз radius-search фармальная разьбіўка на раёны не заўсёды будзе даваць дакладныя вынікі. Напрыклад, вул. Сядых для мяне суседняя, але пошук мне нікога зь яе не пакажа, бо яна фармальна знаходзіцца ў іншым раёне. _________________
 |
|
Угару |
|
|
rasiczka
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 23.02.2008 Паведамленні: 280 Адкуль: Менск
|
|
Ptyz, а заапарк для вас не суседні? _________________
 |
|
Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 9054 Адкуль: Miensk
|
|
Ptyz, сыходзілі з таго, што такая разбіўка - ужо традыцыйная, не патрабуе дадатковых тлумачэнняў, бо так людзі шукаюць кватэры, выклікаюць таксоўкі і г.д. Даваць поўны спіс усіх вуліцаў - не рэальна.
Заўсёды можна пазначыць свой і суседні раёны - гэта не абавязвае вас гуляць там штодня.
Мяне азадачыла іншае: я пазначыла 8 раёнаў, у нейкіх з іх гуляюць 7 удзельнікаў форуму. І як даведацца, хто дзе? _________________ Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
Угару |
|
|
Natallia

Зарэгістраваны: 06.05.2010 Паведамленні: 17 Адкуль: Гродна
|
|
Ой, якая цудоўная ідэя! Хутчэй да Гродна, калі ласка, дабярыцеся! А то я ў асобнай тэме шукала-шукала, хто тут з Грдна, але ніхто і не адгукнуўся... Ведаю, што я не адзіная, так што буду чакаць!!! Чытаю на форуме, што ў Менску і ў садках беларускія групы набіраюцца, і класы ў школах... І зайздрасна. У гэтым годзе тут - ні воднага класу. Сумна. Спадзяюся пачаць знаёмствы з пясочніцы, можа да школы клас і назбіраем! _________________
Мой рукадзельны блог |
|
Угару |
|
|
LaVita
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 13.06.2006 Паведамленні: 1778 Адкуль: Гомель
|
|
Natallia, звярніцеся да algunia. _________________
 |
|
Угару |
|
|
Alina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 06.04.2006 Паведамленні: 3916 Адкуль: Менск, Даўгабродская
|
|
хм... згодная з Ptyz, сэрвіс ня надта каб дасягаў мэты, асабліва калі народ пазначае па 5 месцаў, улучна з заапаркам, які яны наведваюць раз на месяц. Мне падаецца, сэрвіс мусіць дапамагчы знайсці суседзяў, у першую чаргу.
Разумею нежадання некаторых пазначаць дакладную адрэсу (тыпа вуліца + нумар дома).
А ці магчыма зрабіць нешта кшталту мапы, куды людзі змогуць заносць свае адрэсы (не бачна для іншых карыстальнікаў), і атрымліваць сапраўды такі сабе кружок на мапе, з нікамі тых хто жыве побач. Бо сапраўды, традыцыйная разбіўка добая для пошуку кватэраў, і не зусім прыдатная для пошуку суседзяў.
Альбо, можа быць, магчыма разбіць мапу Менску на квадрацікі (ну, каб было з дакладнасцю не да дома, а да квартала, скажам). І карыстальнік, тыцкаючы ў пэўны квадрацік, бачыў бы нікі людзей, што пазначылі той квадрацік як месца свайго пражывання. ?? _________________
______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic |
|
Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 15.03.2006 Паведамленні: 7682
|
|
Мапа - гэта іншы ўзровень скаладанасці. Тэарытычна - можна. Практычна - не хутка.
Давайце паспрабуем падрабніць раёны і ў тэксце напісаць, каб людзі пазначалі менавіта тыя месцы, дзе ЧАСТА бываюць _________________
 |
|
Угару |
|
|
rasiczka
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 23.02.2008 Паведамленні: 280 Адкуль: Менск
|
|
а мы ў заапарку не раз на месяц бываем. мы хоць кожны дзень туды можам прыехаць. я ўсё хацела запрасіць туды людзей, каб сустрэцца і пазнаёміцца, але лета раптоўна скончылася  _________________
 |
|
Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 9054 Адкуль: Miensk
|
|
Alina, кружок вакол дома добра для тых, хто сапраўды жыве дома. А калі дома толькі спіш, а цэлы дзень праходзіць у іншых раёнах гораду?
Мы жывучы побач з вамі сустракаемся радзей, чым з сябрамі Мірона, якія жывуць побач з працай Андрэя. _________________ Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
Угару |
|
|
Alina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 06.04.2006 Паведамленні: 3916 Адкуль: Менск, Даўгабродская
|
|
Kryscina,
Можа быць, гэта таму, што Мірону больш падабаецца з імі сустракацца?
я ж не супраць пазначэння некалькіх месцаў, калі дзця дзесьці яшчэ праводзіць шмат часу. Але калі такіх месцаў зашмат, сэнс губляецца. _________________
______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic |
|
Угару |
|
|
rasiczka
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 23.02.2008 Паведамленні: 280 Адкуль: Менск
|
|
Alina, я пазначыла пяць месцаў. Але гэта ад безнадзейнасці  . Напр., у двары, дзе мы гуляем, ніхто беларускамоўны не з'яўляецца. Але ж сустракацца ўсё роўна хочацца. Тады я пашыраю геаграфію, тым больш што мы з дачушкай любім вандраваць і ў пазначаных месцах сапраўды бываем без асаблівых цяжкасцей. _________________
 |
|
Угару |
|
|
Alina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 06.04.2006 Паведамленні: 3916 Адкуль: Менск, Даўгабродская
|
|
rasiczka,
мы на машыне, таму тэарытычна мы можам даехаць увогуле куды заўгодна. У заапарку бываем прыкладна раз на месяц. Але гэта ж не тое, чым калі б мы жылі ў Чыжоўцы і хадзіліі туды гуляць штодзень.
Я таму прапаную мапу с квадрацікамі -- тыцнуў у квадрацік -- пабачыў тых, хто там тусуецца. Тыцнуў у іншы -- пабачыў іншых. А проста пра сустрэчы можна дамаўляцца ў раздзеле форума "Давайце знаёміцца сустракацца".
Вось, дарэчы, у вас пад аватаркай не пазначаны раён пражывання -- а гэта ж таксама спосаб -- убачылі іншыя ўдзельнікі форуму, дзе вы жывеце і якога ўзросту ў вас дзіця -- зацікавіліся-напісалі ў прыват. _________________
______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic |
|
Угару |
|
|
|