Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Крэмы ад сонца

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
Skarynka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.12.2006
Паведамленні: 391

ПаведамленнеДададзена: 10.08.10 22:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не хачу ствараць новую тэму, таму пішу сюды. Калі трэба, мадэратары перанясуць. Міргаю

Паводле вынікаў апошніх дасьледваньняў, варта вельмі добра падумаць пры выбары сродку для абароны ад сонечнага апраменьняваньня. Бо некаторыя складнікі перашкаджаюць выпрацоўвацца вітаміну D і ў той жа ж момант павялічваюць небясьпеку атрымаць захворваньні скуры (каб не пужаць вас страшнымі словамі).

Пра гэта можна пачытаць па-ангельску тут (і паглядзець якія крэмы найлепшыя, толькі знайсьці ў Эўропе іх складана, сайт амэрыканскі): http://www.ewg.org/2010sunscreen/

Паспрабую каротка апісаць што яны раяць.

Ня браць сродкі з
- Oxybenzone
- Vitamin A (retinyl palmitate)
- аб'яднаны з рэпэлентам

Таксама ня браць сродкі
- У спрэі
- У пудры
- SPF больш за 50+ (бо бессэнсоўна)

Браць на аснове:
- Zinc
- Titanium dioxide
- Avobenzone or Mexoryl SX

Браць сродкі:
- У форме крэму
- З шырокім спэктрам абароны (UVA, UVB)
- Незмывальныя вадою для пляжу, басэйну і практыкаваньняў
- SPF 30+ для пляжу/басэйну

Наносіць сродак трэба за 30 хвілінаў да выхаду на сонца. Абнаўляць мінімальна кожныя дзьве гадзіны/пасьля купаньня. Наносіць варта болей, чым вам падаецца вартым (прыкладна далоньку).

На гэтым жа ж сайце можна паглядзець і іншыя кампанэнты, якія дадаюць у крэмы. Я была шакаваная тым, колькі патэнцыйна таксычных і разбуральных рэчываў дадаюць, напрыклад, у стандартныя танальнікі.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 11.08.10 0:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вельмі цікавая інфармацыя. Шкада, што мае крэмы на дачы і я не магу цяпер іх спраўдзіць

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 11.08.10 8:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мае крэмы адпавядаюць усім парадам. Але за 5 дзён я двойчы абгарэла (хаця з 12 да 17 на вуліцу не выходзіла і загарала толькі пад навесам), у дадатак атрымала сонечны ўдар.

Так што крэмы крэмамі, а бледнаскурым загараць проста нельга.

P.S. З удзячнасцю прыму парады пра добрыя аўтазагары. Сьмешка

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 11.08.10 10:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina,як бледнаскура бледнаскурай параю табе. Праўда я ня ведаю, ці ёсьць на Беларусі, але ў Польшчы мусяць быць, добры аўтазагар ад фірмы Dоve. Ён ёсьць асобна для твару і асобна для цела. Не пакідае плямаў і надае скуры натуральны колер лёгкага загару. Выглядае прыемна. Хпае на доўга. Я зазвычай пасьля зімы карыстаюся.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 11.08.10 12:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У беларусі ёсць, я купляла сабе. Яны яшчэ 2х відаў - па колеры.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 679
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 11.08.10 15:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Dove ў нас прадаецца толькі для цела, ёсць для светлай, і для цёмнай скуры, а для твару -- няма

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Skarynka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.12.2006
Паведамленні: 391

ПаведамленнеДададзена: 11.08.10 15:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, у мяне таксама сьветлая скура. Да ўсяго яшчэ і шмат радзімак. Абгараю ўмомант. Крэм я абірала з мабілкай у руцэ, адпаведна з парадамі на сайце. Узяла SPF 50+, бо іншага ў аптэцы на аснове правільных кампанэнтаў не было. На мінэралах, гіпаалергенны. Выпрабоўвала ў сярэдзіне ліпеня, у самую сьпёку (+35), з намётам у чыстым полі, на Бярэзіне, 5 дзён. Мазала часта і шмат. Крэм быў добры тым, што бачна дзе нанесены, а дзе не. Упершыню ў жыцьці (!) я не згарэла. Пры гэтым некаторыя з нашай кампаніі (не хацелі мазацца) атрымалі апёкі з пульхірамі!

Ужо ж ня ведаю ці гэта крэм добры, ці карыстала правільна, але вынік быў відавочны. Я шчасьлівая.

kropka, а мне гэты крэм ня надта спадабаўся, бо пакідаў адчуваньне тлустай плёнкі на скуры. Стаіць дзесьці закінуты не скарыстаны. Той, што для твару, быў больш-менш.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 11.08.10 15:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

"а мне гэты крэм ня надта спадабаўся, бо пакідаў адчуваньне тлустай плёнкі на скуры"
Skarynka, у мяне скура дужа суха, так што мне вельмі падыйшоў.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 11.08.10 15:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Skarynka, які гэта быў крэм?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Skarynka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.12.2006
Паведамленні: 391

ПаведамленнеДададзена: 11.08.10 16:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, Брала ў Празе Bioderma Mineral SPF 50+. У Беларусі не глядзела.
http://www.bioderma.com/en/the-products/what-s-new/product/action/594.html

А ў вас які?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 11.08.10 16:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я не абгараю нават без крэма. Я нават не ведала, што з крэмам можна абрагэць....

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 11.08.10 17:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я мажу дзяцей крэмам толькі на пачатку вясны, бо смена сэзонаў у нас адбываецца вельмі хутка. А сябе дык увогуле толькі калі ведаю што буду ня меньш за некалькі гадзінаў на ровары ехаць па шашы, дзе няма аніякага ценю. Улетку ніхто ня мажацца і нібыта ніхто не абгарае.
Чытала канешне пра рак скуры і астатнія непрыемнасьці, але мне неяк не трапляліся больш ці меньш навуковыя артыкулы, а папулярным я не давяраю, таксама як і артыкулам пра шкоду аднаразовых падгузьнікаў.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Skarynka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.12.2006
Паведамленні: 391

ПаведамленнеДададзена: 11.08.10 19:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker, ну, дапусьцім, http://www.google.com/search?hl=be&client=opera&hs=vEu&rls=en&q=solar+radiation+and+cancer

Ну і літаратура:

Blum H: Carcinogenesis by Ultraviolet Light. Princeton, NJ: Princeton University Press, 1959.

Emmett EA: Ultraviolet radiation as a cause of skin tumors. CRC Crit Rev Toxicol 2:211-255, 1973.

Fears TR, Scotto J and Schneiderman MA: Mathematical models of age and ultraviolet effects on the incidence of skin cancer among whites in the United States. Am J Epidemiol 105:420-427, 1977.

Findley GM: Ultraviolet light and skin cancer. Lancet 2:1070-1073, 1928.

Hyde JN: On the influence of light in the production of skin cancer. Am J Med Sci 1311:1-22, 1996.

Green AES and Hedinger RA: Models relating ultraviolet light and nonmelanoma skin cancer incidence. Photochem Photobiol 28:283-291, 1978.

Kricker A, Amrstron BK and English DR: Sun exposure and non-melanocytic skin cancer. Cancer Causes Control 5:367-392, 1994.

Kripke ML: Effects of UV radiation on tumor immunity. J Natl Cancer Inst 82, No 17:1392-1396, 1990.

Rundel RD and Nachtwey DS: Projections of increased non-melanoma skin cancer incidence due to ozone depletion. Photochem Photobiol (38):18(5):577-591, 1983.

Scotto J, Fears TR and Fraumeni JF Jr: Solar radiation. pp. 254-276. In Cancer Epidemiology and Prevention. (Schottenfeld D, Fraumeni JF Jr, eds.) Philadelphia: W.B. Saunders Company, 1982.

Scotto J and Fears TR: The association of solar ultraviolet and skin melanoma incidence among Caucasians in the United States. Cancer Invest 5(4):275-283, 1987.

Scotto J, Fears TR and Gori GB: Measurements of Ultraviolet Radiation in the United States and Comparison with Skin Cancer Data. DHEW (NIH) 76-l029. Bethesda, MD, National Cancer Institute, 1976.

Urbach F, Epstein JH and Forbes PD: Ultraviolet carcinogenesis: Experimental, global and genetic aspects. pp. 259-283. In Sunlight and Man: Normal and Abnormal Photobiologic Responses. (Fitzpatrick TB, Pathak MA, Harber LS, et al., eds.). Tokyo: Univ. of Tokyo Press, 1974.


Апошні раз рэдагавалася: Skarynka (11.08.10 19:43), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Skarynka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.12.2006
Паведамленні: 391

ПаведамленнеДададзена: 11.08.10 19:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А пра аднаразовыя падгузьнікі я не магу нічога сказаць. Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alex

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.04.2010
Паведамленні: 54

ПаведамленнеДададзена: 24.08.10 18:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Dymu bez ahnja ne byvae... Heta jak z mikrahvalioukami i teflonavymi patelnjami...

Paru hadou tamu prachytau artykuly dzie z ulikam statystyki i dasledavanjau davodzilasja shto zahvorvanni na rak skury pajshli u horu menavita kali ljudzi pachali karystacca hetymi kremami "kab ne zharec...". Skura chalaveka prystasavana da taho uzrounju sonechnaha vypramenivanja dzie jon zyve. nu i karystajuchysja zdarovym sensam nja treba zaharac kali sonca "u zenice". "Zhareushy" paru razou my (sjamja) perastali vyhodzic na pljazh u sjaredzine dnja, a vos paslja 5 vechara... i zahar cudouny mjakki i ne stomlena sjabe adchuvaesh, jk inshyja padsmazhanyja za dzen pad soncam.

...u artykulah taksama pavedamljalasja shto asnova hetyh kremau nona chastki neikaha shkla ci plastyka jaki trapljae u krou i kletki..i velmi shkodny dlja arhanizma.
Darechy jak byli u Meksiccy i persh jak paplyli ahljadac' mjascovyja karalavyja ryfy ih "ahova pryrody" nas papjaredzila nabyc admyslova raspracavany krem dlja zapavednikau, bo hety shto pryvezli z saboju shkodny dlja zyvyh istotau lja ryfau.

Prablema z hetymi kremami i uvohule kasmetykaju, shto heta i ne lek i ne ezha i napryklad u USA hetyja pradukty ne rehuljue FDA, tamu vytvorcy phajuc tudy usjo shto zahochuc i ne pishuc shto tam utrymlivaecca akramja 5-10 halounyh inhredyentau. Pad markaju "kamercyjnaj tajamnicy" ne kazuc shto tam josc rechyvy velmi taksichnyja...

Josc' takoe pravila: "Ne kladzi na skuru toe shto ty ne eu by..." -- usjo shto na skury, trapljae u krou praz paru hvilin i raznosicca pa usjamu arhanizmu.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 135784 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 51974 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 82202 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 159816 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 32826 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map