Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Конкурс "Адгадай загадку - намалюй адгадку!"

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 13.08.10 21:32    Загаловак паведамлення: Конкурс "Адгадай загадку - намалюй адгадку!" Адказаць з выцемкаю

Адгадай загадку – намалюй адгадку!
Конкурс дзіцячых малюнкаў


Вашыя дзеткі любяць трапныя вершы, загадкавых жывёл, каляровыя малюнкі?
Тады яны ўдзельнікі нашай новай вясёлай прыгоды!


Мы - прапануем вам новыя вершаваныя загадкі Алены Церашковай, прысвечаныя далёкім экзатычным жывёлам!
Дзеткі - шукаюць адказы, малююць адгадкі!
Вы - дапамагаеце малым даслаць іх малюнкі нам - звычайнай альбо электроннай поштай!
Мы - падводзім вынікі конкурсу, ганаруем удзельнікаў і пераможцаў, ладзім "адгадкавую" выставу!
І - нарэээшце - Алена Церашкова ілюструе найцікавейшымі малюнкамі сваю кніжку для дзетак!

_________________


Апошні раз рэдагавалася: Volha (13.08.10 21:45), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 13.08.10 21:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Умовы конкурсу:

- Конкурс праходзіць у чатыры туры. Кожны тур доўжыцца чатыры тыдні з моманту абвяшчэння задання.

- Заданне складаецца з трох вершаваных загадак, адказ – асобны для кожнай загадкі малюнак адпаведнай істоты (звера, птушкі, паўзуна).

- Адказы дасылаюцца поштай ці электроннай поштай (Адрас для лістоў: 220004, Беларусь, Мінск, вул.Заслаўская, 11-1-131, Алене Церашковай
e-mail lenka1st@yahoo.com

).

- Удзельнікам неабходна паведаміць пра сябе: імя, прозвішча, адрас (для дастаўкі прызоў і падарункаў), кантактны тэлефон (адрас электроннай пошты), садок / школу, клас. Пажадана прыслаць кароткі расповед пра сябе і свае захапленні. Асабістыя звесткі публікавацца не будуць (апроч выпадкаў, калі дазваляюць бацькі аўтара).

- Па заканчэнні тэрміну адразу ж абвяшчаюцца заданні наступнага тура. Праз 2 тыдні па заканчэнні тура падводзяцца вынікі.

- Вынікі падводзяцца асобна ва ўзроставых катэгорыях “дашкольнікі і першакласнікі” і “вучні пачатковай школы (2-4 класы)”.

Прызы чакаюць:

- самых актыўных удзельнікаў (тых, хто прыслаў адказы на ўсе 12 загадак);

- аўтараў 12 найцікавейшых работ (па адным малюнку на кожную загадку).

_________________


Апошні раз рэдагавалася: Volha (13.08.10 22:13), усяго рэдагавалася 2 раз(ы)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 13.08.10 21:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Заданні-загадкі першага туру:

1.
Паглядзіце: гэта птушка
Ці гарэзлівая мушка?
Тонкі востранькі насок
П’е нектар, бы хабаток.
Дробных мошак паядае
І расліны апыляе.
Можа, быццам верталёты,
Хвосцікам наперад лётаць.
А з-за дробнага калібру
Клічуць птушачку - ???

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 13.08.10 21:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

2.
Над высокаю травой
Бачым шыю з галавой.
Шыя гэткая даўгая
Да вяршыняў дрэў сягае,
Але цяжка нахіліцца
З ручая вады напіцца.
Ў тры разы вышэй за шафу
Афрыканская - ???

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 13.08.10 21:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

3.
У Амерыцы Паўднёвай
Звер знайшоўся адмысловы.
Гэты звер – без лішніх слоў –
Рэкардсмэн між грызуноў.
Да марской падобны свінкі,
Важыць з добрую дзяўчынку,
Каля рэчкі ён жыве
Ў сакаўной густой траве
І хаваецца ў ваду,
Як пачуе дзе бяду.
Перапончатыя лапы,
Моцныя тупыя драпы,
Філасофскі выраз твару.
А завецца - ???

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 14.08.10 4:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ад нас адказы прымаюцца? Першае і другое Рада адгадала на раз-два. Запынка была з узгадваньнем беларускае назвы гэнае птушкі. Але ўзгадала. Зараз малюе. Сумленна кажу - нам птушкі такіе не экзотыка, яны ў нас водзяцца. І другі адказ у заапарку водзіца цэлым стадкам.
А трэцяе з усёй сям'і здагадалася толькі я, і тое палезла ў вікіпедыю спраўджваць ці сапраўды яны маюць перапонкі на нагах. Ніколі тых перапонак не заўважала.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1245

ПаведамленнеДададзена: 14.08.10 7:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker, прымаюцца абавязкова!

Адрас для лістоў: 220004, Беларусь, Мінск, вул.Заслаўская, 11-1-131, Алене Церашковай
e-mail lenka1st@yahoo.com


Апошні раз рэдагавалася: Black aspid (14.08.10 11:24), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1245

ПаведамленнеДададзена: 14.08.10 7:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Першы тур будзе доўж:ыцца па 13 верасня ўключна, далейшыя - роўна па 4 тыдні
2 - 13.09 - 11.10
3 - 11.10 - 8.11
4 - 8.11 - 6.12

Афіцыйныя вынікі падводзяцца напрацягу 2 тыдняў па заканчэнні тура.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 14.08.10 16:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

трэ папяровыя малюнкі, ці можна адсканіць і на мыла?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 14.08.10 18:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker,
на мыла таксама можна (нават лепш).адрас гл.вышэй

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1245

ПаведамленнеДададзена: 15.08.10 9:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

не забывайцеся пра асабістыя звесткі!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1245

ПаведамленнеДададзена: 15.08.10 12:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Арганізатар выказвае падзяку за размяшчэнне інфармацыі пра конкурс сайту г. Клецк
http://klezk.ucoz.ru/news/ Супер!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 16.08.10 11:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дык а ў альбом не будзем змяшчаць малюнкі?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 16.08.10 22:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, чаму? Так не цікава

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 16.08.10 22:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я проста пытаю. Мы жырафу намалвалі, але проста даслаць на мыла сапраўды не цікава

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5  наступная »
Старонка 1 з 5.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 87497 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 64965 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 49164 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 28259 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 50401 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map