Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Кніжкі для самых маленькіх

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 29, 30, 31  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 13.04.06 23:37    Загаловак паведамлення: Кніжкі для самых маленькіх Адказаць з выцемкаю

Я сёньня хадзіла ў Падпісныя выданьні і Цэнтральную кнігарню. Набыла цэлы воз кніжак!

Асабліва мяне парадвала серыя "казка за казкай". Кожная кніжка гэтай серыі - добра ілюстраваная беларуская народная казка. Я набыла 7 казак (болей там не было). Гэткія кніжкі выдатна падыходзіць для маленькіх дзетак - спачатку мама ім чытае казку, а потым яны па малюнках самі "чытаюць" яе.

Акрамя таго я па парадзе Алены Клікуновай набыла кніжку Аз+Букі. Сапраўды вельмі добрая кніжка. Усім раю. У Цэнтральнай кнігарні яны яшчэ ёсьць.

Набыла некалькі кніжак з загадкамі:
"Загадкі з поля і градкі" Міхася Пазьнякова, "Хітрыя літары" Івана Курбекі і "Стаіць цыган на золаце" (народныя загадкі).
Выданьні ўсе ня новыя, але раней я іх нешта ня бачыла, а можа проста ня ўважліва глядзела.

Яшчэ ў кнігарнях шмат кніжак з цікавымі казкамі. Ледзьве стрымалася каб не набыць іх усе Сьмешка.

Падзяліцеся ўражаньнямі ад кніжак. Якія каму спадабаліся?

У нас зь Янікам пакуль любімая кніжка для чытаньня - "Дабранач" Уладзімера Мацьвеенкі.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 22.04.06 22:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik,
у мяне такое ўражаньне, што я скупіла ўсю існуючую зараз літаратуру для дзетак дашкольнага веку. На жаль, вельмі мала кніжак зь якаснымі малюнкамі. Праўда, ня так даўна ўбычыла ў кнгігарні вельмі добра ілюстраваную кнігу, купіць яшчэ не пасьпела. Гэта зборнік беларускіх народных казак, у фармаце А4, малюнкі яркія і прыгожыя. Вось толькі каштуе кніжачка 25 тысяч. Але набыць трэба пасьпяшацца, бо выпушчана толькі 500 асобнікаў.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 22.04.06 22:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

яшчэ хачу параіць усім прыдбаць аўдыёкасэту "Азбука для маленькіх". Акрамя вершаў пра літары, там ёсьць яшчэ і досыць вясёлыя дзіцячыя песенькі. Адасю касэтка вельмі падабаецца.
На жаль, гэта адзіная касэта зь дзіцячымі песьнямі, якую я маю (маю таксама колькі касэтаў з казкамі, але гэта троху ня тое). Можа, хто ведае, ці ёсьць дзе якія яшчэ запісы беларускіх песень для дзяцей. І што яшчэ з музыкі можна ставіць дзеткам? У мяне тут яшчэ сваё пытаньне -- наша няня добра сьпявае, але ня ведае беларускіх песень (словаў). Чаго б такога купіць, па чым яна магла б песьняў і словаў павывучваць, каб Адасю сьпяваць? Штосьці з народнага? якія канкрэтна касэты ёсьць?

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Мінак







ПаведамленнеДададзена: 23.04.06 0:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina пісаў(-ла):
julcik,
Гэта зборнік беларускіх народных казак, у фармаце А4, малюнкі яркія і прыгожыя. Вось толькі каштуе кніжачка 25 тысяч. Але набыць трэба пасьпяшацца, бо выпушчана толькі 500 асобнікаў.


А як называецца? Я нядаўна як раз шукала і не знайшла нічога такога.

Мне вельмі падабаюцца малюнкі ў гэтых маленькіх кніжачках казка за казкай. Яны сапраўдныя, не папсовая калька вядомых вобразаў, як, прыкладам, у многіх рускамоўных дзіцячых кнігах.
Угару
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 23.04.06 0:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Гэта была я - забылася ўвайсьці Кул!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
nata

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 285
Адкуль: Менск, Уручча

ПаведамленнеДададзена: 23.04.06 5:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

"Загадкі з поля і градкі" ў нас - адна з самых чытаемых (ужо й падлатаць трэба Міргаю ). Была вельмі ўражана, калі масёк ужо недзе ў 1,10 мармытаў сабе пад нос пра "белую талерку", што "пад лісьцём расьце" ды інш. Вельмі шчасьлівы
Зборнік беларускіх казак сапраўды выдатны, с задавальненьм купіла б. Але 25 тыс. Я ў шоку! мяне покуль прыпынілі... Зьбянтэжаны
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 23.04.06 15:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

яшчэ мне вельмі спадабалася кніжка "Куфэрак бабці Ганці". Адна з тых казак нават нагадала мне тую, што мне бабуля ў дзяцінстве расказвала.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 23.04.06 16:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik,

ня памятаю, як называеццв. здаецца, проста "Беларускія народныя казкі" ці нешта такое...

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 12:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У нас любімыя казкі - Гэта прыгоды Маха і Шэбестава, пералад з чэшскай. А таксама аўдыёкасета да яе. Ёсць на сядзібе, на кнігах ком (уўдыё), калісь была в Акадэмкнізе.
Вось шчэ добрая кніжка Віжу бачу гавару. Беларуская мова ў малюнках. Я вось што прапаную на будучыню, можа, зрабіць нейкі раздзел сканаваных беларускіх кніжак... А тое зараз шмат чаго не знойдзеш...
Кажаце, казка за казкай? будзем шукаць...
Дарэчы, мне вось падаецца, што зараз большасць з таго, што выдаецца (нават, калі добры аўтар і без памылак) бракуе яркімі малюнкамі. Для малых... тады не так цікава. Таму вельмі часта мы набывалі яркія расейскамоўныя кніжкі і на хаду перакладалі.
А яшчэ. Трэ тут змясціць спіс месцаў, дзе ёсць кніжкі для беларускамоўных дзетак. Вось я ведаю: Цэнтральную, Падпісныя, Акадэм... Дарэчы, у Гомелі адзіная - каля Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (можа, каму спатрэбіцца).

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 12:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

pink_by,
калі вам 4 гадкі, то вам сэрыя Казка за Казкай будзе ўжо недарэчы. Хіба што Наста закаханая ў Курачку-Рабку Гыгыгы

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 24.04.06 13:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну Курачка раба - хіт з хітоў Сп. Зялёная Усьмешка А яшчэ рэпка. Толькі яна зараз сама распавядае Сьмешка Так што можа шчэ і будзе цікава. Асабліва, калі там сапраўды добрыя малюнкі, калі яна пагядзіць і сама распавядзе. Чым не варыянт?

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 28.04.06 20:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

У нас любімыя казкі - Гэта прыгоды Маха і Шэбестава, пералад з чэшскай. А таксама аўдыёкасета да яе. Ёсць на сядзібе, на кнігах ком (уўдыё), калісь была в Акадэмкнізе.


Што да Маха з Шэбеставай, і да Мураша Ферды:
Кнігі файныя і па тэксце, і па паліграфіі! Калі іх набываць не на Сядзібе, а патэлефанаваць наўпрост выдаўнічцы, адна кніга закаштуе ў 10 тыс. (Кошты з Управы, я чула - ці то па 18, ці па 24...) Касеты ў той жа спн.Людмілы - па 1,5 тыс.
Маша В. летась была шмат каго зангажавала, набывала для ўсіх гуртом. Але можна патэлефанаваць выдаўнічцы і паасобку, тэлефон захаваўся. Узімку заставаліся яшчэ і кнігі, і касеты.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 28.04.06 22:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Нічога сабе розьніца! Шкада што мы ў мінулым годзе набылі па 25 тыс.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Мінак







ПаведамленнеДададзена: 29.04.06 22:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Між іншым, нашаніўскую Газэтку-дзеткам лепш глядзець у электронным выглядзе, з каляровымі малюнкамі. Трапляюцца файныя рэчы.
Добра было б змясціць на сайце (альбо прынамсі спасылкі, калі аўтарскія правы і ўсё такое).
Яшчэ не ведаю, як друкануць, каб не ўвесь інтэрфэйс - а менавіта вершык. Відаць, трэба мець доступ да PDF...
Угару
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 29.04.06 23:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Anonymous пісаў(-ла):
Між іншым, нашаніўскую Газэтку-дзеткам лепш глядзець у электронным выглядзе, з каляровымі малюнкамі. Трапляюцца файныя рэчы.
Добра было б змясціць на сайце (альбо прынамсі спасылкі, калі аўтарскія правы і ўсё такое).
Яшчэ не ведаю, як друкануць, каб не ўвесь інтэрфэйс - а менавіта вершык. Відаць, трэба мець доступ да PDF...


Я пісала Капітану Танаку, ён абяцаў калі будзе мець час нешта для нас прыдумаць Сьмешка

Проста так зьмясьціць вршыкі я не магу, бо сапраўды гэта парушэньне правоў. Вы думаеце мае сэнс зьмяшчаць спасылкі? Няўжо нехта з наведвальнікаў сайту ня ведае пра НН? Сьмешка)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 29, 30, 31  наступная »
Старонка 1 з 31.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81598 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60892 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45957 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26869 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47363 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map