Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Кніжкі для самых маленькіх

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4 ... 29, 30, 31  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 7.05.06 21:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я бы ўсё ж такі пераляпіла надпісы. гэта праўда, што дзеці (ды і ня толькі яны, проста ў іх усё хутчэй) хоцькі-няхоцькі запамінаюць графічныя вобразы. Літараў у тым ліку. Ёсьць жа такая мэтодыка (асабліва была распаўсюджаная ў Штатах з-за несупадзеньня вымаўленьня-спэлінгу), калі дзецям паказваюць карткі з малюнкам і словам, і вымаўляюць гэтыя словы. То бок дзіця вывучвае словы цалкам, а не складае літары. І хоць мне такая мэтодыка (асабліва ў нашай мове) здаецца ня вартай выкарыстаньня, але ж прынцыпы, на якіх яна базуецца, застаюцца. Такім чынам, у нашым выпадку гэта робіцца не дзеля хутчэйшага навучаньня чытаньню, а проста "на ўсялякі выпадак" (а раптам прыроджаная пісьменнасьць бярэ карані менавіта адсюдь -- ад таго, колькі раз дзіця сутыкалася з напісаньнем таго ці гэтага слова) .
Акрамя таго, робім дзеля нашай няні. Бо яна жанчынка простая, зь вёскі -- з фанэтыкай у яе праблем няма, з граматыкай таксама, а вось лексыка троху кульгае (хоць яна вельмі стараецца). Вось і ёй хачу палегчыць жыцьцё, падпісаўшы ўсе карцінкі ў кнізе.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 7.05.06 21:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Алеся & Макс,
Выцемка:

ЗЫ-ЗЫ: Калі мы былі зусім маленькія і набывалі кніжачкі на таўсцезным картоне кшталту "гэта - вослік", то надпісы банальна перабіваліся наклейкамі, аддрукаванымі на кампутары

як надрукаваць налепкі на кампутары? проста купіць паперу як для налепак ды засунуць у чорна-белы hp LaserJet? ці ня ўсё так проста і друкарка мусіць быць нейкая адмысловая? ці прадаецца "папера для налепак" у адзьдзелах канцпрыладаў?

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Алеся & Макс

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 89
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.05.06 0:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ды не, першы раз мы ўвогуле аддрукавалі на звычайнай паперы на лазарніку ды панаклейвалі, а ўжо потым сцемілі, што можна было б і на А4 наклейках. А там ужо як зручней - ці 32 наклейкі (або болей) на ліст, або цэльны ліст, а з яго ўжо нажніцамі выразаць. Можна, дарэчы, друкаваць надпісы контурнымі літарамі (у Вордзе Фармат->Шрыфт, галку на "Контур"), а потым размаляваць маркерам.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 8.05.06 10:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ці мае хто запасны асобнік першага нумара "Крамы крыжаванак"?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 9.05.06 23:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volha пісаў(-ла):
Ці мае хто запасны асобнік першага нумара "Крамы крыжаванак"?


а што гэта?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 10.05.06 10:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Газета "Магазин кроссвордов" раз на месяц выходзіць па-беларуску. У "саюзсябрах" па 400 р. Збіраю на будучыню - бо каляровая, і ёсць дзіцячыя рубрыкі.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 10.05.06 17:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вельмі шчасьлівы Мне падабаюцца мэтанакіраваныя людзі. Пагляжу, можа ў нас ё. Тым больш, што мы не аматары крыжаванак.

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.05.06 18:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы часьцей за ўсё за кніжкамі ходзім у "Эўрыку" на Куйбышава (ад 314 садка таксама недалека), Апошнім разам набылі "Шляхціца Завальню" Баршчэўскага ў вельмі добрым выданні. Малому рана, а маме ў самы раз Сьмешка Я яшчэ надумала пайсьці ў дзіцячую бібліятэку запісацца, можа што цікавае адшукаецца перадрукаваць. У каго ёсць досьвед?
Алеся & Макс, а вы ўжо ў садочку?

Прапаную асобна абмяркоўваць і цікавую "дарослую" літаратуру.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 10.05.06 18:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы набываем у Маладосці каля 314 садка Сп. Зялёная Усьмешка З намі там нат вітаюцца па-беларуску... У Цэнтральнай, у Акадэмкнізе. А апошні раз шмат грошаў прасадзілі ў кнігарне на старым Машэрава Светач. Набылі 1 Белфаксаўскую яркую кніжку-пазл на рускай мове, знайшлі "Сядзібу" (кніжка, дзе тлумачыцца якія рэчы і для чаго былі ў беларускай хаце раней) па-беларуску і маленькую кніжачку па-украінсу. Сп. Зялёная Усьмешка "Сядзібы мне спадабалася, дарэчы....

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 10.05.06 21:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Tanya,
Выцемка:

Прапаную асобна абмяркоўваць і цікавую "дарослую" літаратуру.


адкрывай тэмку!

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 10.05.06 21:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я паразмаўляю з рэдактаркай Крамы Крыжаванак. Я ўпэўненая, што ў іх знойдзецца пару асобнікаў першага нумару Міргаю
Дарэчы, рэдакцыя прымае ідэі ці гатовыя крыжаванкі ды іншыя слоўныя забаўкі для дзяцей. Рэдактарка скардзіцца, што іхныя дзіцячыя крыжаванкі атрымліваюцца заскладаныя, а іншага прыдумаць ня могуць. Між іншым, газэтка каляровая. Мы ўсё скардзімся на адсутнасьць дзіцячых кніжак з якаснымі малюнкамі -- а тут такая магчымасьць! Давайце выкарыстоўваць! Дарэчы, там нават прадугледжаны ганарары для аўтараў

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Мінак







ПаведамленнеДададзена: 10.05.06 22:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Нашыя ўлюбёныя кнігі -- зборнікі народных казак "Каток -- залаты лабок" і "Лісіца хітрыца". Сын у 2 гады з захапленнем пераказвае сюжэты, робіць невялічкія пастаноўкі па матывах казак са сваімі цацкамі.
Не губляе актуальнасці "Чую, бачу, гавару" і "Буквар" -- раней малюнкі глядзелі, цяпер знаёмыя літары і словы шукаем.
А яшчэ мы набываем яркія картонныя кніжкі руска- ці польскамоўныя, дзе тэксту мала, але добры і лёгка перакладаецца, і заклеіваем, каб не на забыцца сярод ночы ў дваццаты раз чытаючы, як перакладаецца нейкі вершаваны радок.
Літаратуру набываем пераважна ў "Кнігарні пісьменніка" на Румянцава.
Угару
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 10.05.06 23:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Я паразмаўляю з рэдактаркай Крамы Крыжаванак. Я ўпэўненая, што ў іх знойдзецца пару асобнікаў першага нумару


Хачу!! Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Алеся & Макс

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 89
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.05.06 23:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Алеся & Макс, а вы ўжо ў садочку?

Нажаль, ужо не Зьбянтэжаны Але з восені пастараемся паўтарыць заход на пасадку Кул!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 11.05.06 23:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

сёньня купіла "Беларускую Азбуку" -- такі аркуш троху меншы за А3 зь літарамі і малюнкамі. Праўда, там ёсьць "чай", а так вельмі нішто сабе. Наклад 1000 асобнікаў. Мы купілі 3, і ў серабранскай кнігарні сказалі, што ў іх засталося яшчэ 7.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4 ... 29, 30, 31  наступная »
Старонка 3 з 31.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 92894 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 68654 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 52162 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 30093 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 53387 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map