Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Правільная пастава

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.06.11 17:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

нашыя плаваюць і на жываце, і на спіне))))

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.06.11 23:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, калі не знайду спецыялізаваны, то будзе звычайны басейн. Але спачатку пашукаю з адмысловым інструктарам )
LaVita, а я заўжды лічыла, што лепей брас. Хіба не? На спіне пакуль навучыцца тое малое...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Juan

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.10.2006
Паведамленні: 1527
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 4.06.11 1:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

       
Palina007 пісаў(-ла):
калі не знайду спецыялізаваны, то будзе звычайны басейн. Але спачатку пашукаю з адмысловым інструктарам )

A nasto tabie specyjalizavany?
Narmalny dziciacy pad nosam...

_________________
Ars longa, vita brevis!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 5.06.11 17:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, я дрэнна ўяўляю, калі чаму малое навучыцца. Сьмешка Магу толькі сказаць, што на спіне, калі правільна рукамі рабіць кругавыя рухі - самае тое ад сутуласці.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.06.11 1:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Juan, уяўляеш, мяне ўжо скіравалі былі ў нейкую артапедычную агульнаадукацыйную школу! Во, нават школы артапедычныя бываюць. Дык няўжо ж няма адмысловых артапедычных басейнавых заняткаў?
Я веру ў вышэйшы каэфіцыент карыснага дзеяння менавіта ад такіх заняткаў.

LaVita, знайшла інфу, што карысна плаваць: на спіне; брасам з падоўжанай паўзай слізгання; кролем без удзелу рук. Пра батэрфляй не пішуць, але стыль настолькі складаны, што я яго нават не разглядаю.
Якраз лета, можна ісці на возера, выдаваць надзьмуваную падушку і вучыць плаваць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.06.11 12:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, пры той артапедычнай школе якраз і ёсць басэйн, але яна далёка вельмі, здаецца недзе на выяздзе на слуцак

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.06.11 13:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, я чытала пра гэтую артапэдычную школу на іншым сямейным форуме, Там дзеці жывуць, як у інтэрнаце, 5 дзён на тыдзень (ці 6-7 дзён на тыдзень?), забіраць дзіця начаваць дома нельга. Адмысловыя гімнастыка штодзень, заняткі ЛФК, часты масаж і басэйн, адмысловыя ложкі для сну і парты, на якіх дзеці вучацца лежачы - вось некаторыя зь фішак той школы. Кажуць, што ўсё гэта ў комплексе добра дзейнічае. Як на мой погляд, дык лепш туды не трапляць, не запускаць скаліёз да такой ступені. Сьмешка

А масаж вы не спрабавалі? Дзякуючы масажу можна шмат што выправіць.
Таксама варта на ЛФК у паліклініку пахадзіць, там комплекс практыкаваньняў пакажуць.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 6.06.11 13:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У дзяцінстве на дачы была сяброўка, якая вучылася ў той (ці такой) школе. Расказвала пра ляжачыя парты.
Не трэба туды. Гэта ціпа інтрэната для непаўнавартых. Нашая дзяржава не ўмее ставіцца да ўсіх аднолькава - лепш не трапляць у іх лік.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.06.11 15:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дачка маёй знаёмай адвучылася першы клас у такой школе, але яны вазілі штодзень, на ноч не пакідалі, там басейн штодня і лячэбная фізкультура. І, здаецца, там вучацца толькі год, максімум два, далей у сваёй школе.
Palina007, ты ж пісала, што Настасся за год два памеры перарасла, косці растуць, а цагліцы яшчэ слабенькія, вось і не трымаюць. Умацоўвайце цагліцы.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.06.11 1:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ой не, я не разглядаю школу нават тэарэтычна! Гэта і праўда для запушчаных выпадкаў.

наталька пісаў(-ла):
ты ж пісала, што Настасся за год два памеры перарасла, косці растуць, а цагліцы яшчэ слабенькія, вось і не трымаюць.

Ага, дарэчы )

Alenka, чамусьці артапед сказала, што яна не верыць у масаж Rolling Eyes А я веру ў масаж, але не веру ў гэтага артапеда.
Пачнем з ЛФК і басейна, а масаж ужо потым, у якасці цяжкой кавалерыі.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.06.11 2:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, якасьць масажу ад масажысткі залежыць. Сьмешка Калі якая-небудзь дзяўчына скончыла курсы масажыстаў і працуе, ставячы на першае месца свой заробак, а не жаданьне зрабіць як найлепш пацыенту, то карысьці ад такога масажу мала будзе. А вось калі масажыстка са стажам працуе па сумленьні, то вынік можа быць уражвальным.
(Прынамсі, у нас так зь Вікай атрымалася. Масажыстка з 20-гадовым стажам зрабіла Віцы 2 курсы па 12 сэансаў. У выніку ў малой быў зьняты дыягназ "крывашыя", а таксама закрылася адна вялікая дзірка ў міжсэрцавай перагародцы і другая дзірка пачала закрывацца. Кардыёлягі, што праўда, не вераць, што на гэта масаж паўплываў, кажуць, што "само зарасло", але я бачыла, як моцна мяняўся крывазварот у дачкі пасьля сэансаў масажу, як паступова сыходзіла жахлівая сінюшнасьць, як малеча фізычна зьмянялася, нават погляд іншым станавіўся. І ўсе мышцы пасьля масажу моцна умацаваліся: у 3 месяцы дачушка ўжо пераварочвалася на жывот і на сьпіну, у 5,5 месяцаў - сядала і сядзела, у 7,5 месяцаў - стала хадзіць уздоўж канапы, бліжэй да 8 месяцаў - хвіліну можа прастаяць без падтрымкі. Мае хлопцы вырасьлі без масажу, дык у іх усе гэтыя этапы разьвіцьця ішлі на 1-2 месяцы пазьней.)

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 7.06.11 8:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Так, Янку масаж таксама падштурхіваў да развіцця. Ён таксама рана папоўз і рана пачаў хадзіць уздоўж мэблі і здаралася гэта як раз пасля двух курсаў масажу, якія мы рабілі. Праўда, Даська без масажу ўсё гэтак жа рабіў - але ён адразу быў нейкім акселератам.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.06.11 11:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Адэльцы таксама масаж дапамог, бо доўга не пераварачвалася са спіны на жывот, і ў галаве была нейкая вадкасць. Бабуля, што рабіла Адэльцы масаж, раней працавала ў Дзіцячым хірургічным цэнтры, так што вельмі раю. Яна, дарэчы, беларускамоўная. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 7.06.11 12:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
наталька пісаў(-ла):
Адэльцы таксама масаж дапамог, бо доўга не пераварачвалася са спіны на жывот, і ў галаве была нейкая вадкасць. Бабуля, што рабіла Адэльцы масаж, раней працавала ў Дзіцячым хірургічным цэнтры, так што вельмі раю. Яна, дарэчы, беларускамоўная. Сьмешка


Наталька, а праанансуй яе, кллк, у майстрах ці ўвогуле асобнай тэмай. Дзя.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 10.01.12 22:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Давайце пашырым тэму да "Правільнай паставы" увогуле.
Бо мяне яна хвалюе адносна 7-гадовага дзіцяці. Падзяліцеся досведам: як вы клапоціцеся пра нармальную паставу? У нас з аднаго боку высокі рост і звычка сядзець бокам (мінус), з другога заняткі ўсходнімі адзінаборствамі (як плюс). Хачу яшчэ пару плюсаў, каб не так моцна перажываць за вынік! Сьмешка

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3  наступная »
Старонка 2 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81095 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60579 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45572 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26750 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47122 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map