Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Правільная пастава

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 9.07.10 0:46    Загаловак паведамлення: Правільная пастава Адказаць з выцемкаю

Мая дачка не "трымае" спіну, калі сядзіць. У сэнсе роўна. Я пакуль што калі-нікалі нагадваю пра "роўненькую спінку". Але яна не слухаецца. Ганульчын тата лічыць, што ўсё проста жахліва і трэба быць не проста настойлівай, але назойлівай. Я думаю, што ў 3 гады не варта "даставаць" гэтым дзіця. Але пачала зрэдку ладзіць такія гульні, каб дачка прэс падкачала. На мышцы спіны такіх гульняў пакуль што не прыдумала. Што параіце? І з гульнямі для ўмацаванняў мышцаў спіны, і ўвогуле - ці ёсць праблема?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 9.07.10 2:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Lisa, на мой погляд, варта нагадваць пра тое, каб дзіця трымала сьпінку. Я ўвесь час сачу за паставай маіх дзяцей, бо сама ў дзяцінстве была вымушана доўга хадзіць на ЛФК і праблемы са сьпінай усё роўна засталіся.
Калі можаце спампаваць вялікі файл (ці набыць дыск), пашукайце відэаўрокі "Здоровые спинки". Што праўда, урокі прызначаныя для дзетак 6-9 гадоў, але ідэі практыкаваньняў адтуль можна ўзяць. Я зрэдку ўключаю малым гэтыя ўрокі, Алесік нармалёва спраўляецца з практыкаваньнямі і з задавальненьнем робіць іх, а вось для Ромкі яны пакуль хуткія і складаныя.

Што добра ўмацоўвае сьпіну? Здаецца, у першую чаргу гэта плаваньне. Яшчэ раяць падолей вісець на турніку (нават не падцягвацца, а проста вісець).

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 11.07.10 21:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

дзякуй за падказку. Відэаўрокі пашукаю.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.07.10 0:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Знаёмая праблема. Lisa, я таксама пачала звяртаць увагу дачкі на спінку. Дзеля гэтага (у тым ліку) запісала яе на гурток бальна-спартыўных танцаў. Адхадзілі год; мне падаецца, прагрэс ёсць. Але ўсё адно пастаянна даводзіцца нагадваць пра "прыгожую танцорскую спінку".
Так, плаванне - найлепшы спосаб, калі дзіця пагодзіцца не хварэць узімку і не прапускаць заняткі )) Маё ў тры гады не пагадзілася Сумнік

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 13.07.10 10:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Оооо! Дзякуй, Palina007. Я нешта туплю апошнім часам (у адпачынак іду з панядзелка-аўторка). Правільна! Ёсць жа нейкія гурткі-секцыі! І ў некаторыя з іх бяруць з трох-чатырох гадоў. Праўда, самая "маладая" ў гэтым сэнсе гімнастыка, а ў яе я не хачу аддаваць. Але ж прынамсі пацікавіцца можна, што ёсць у Маладзечне для малых. Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 13.07.10 16:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мы ў амаль чатыры пайшлі на гімнастыку. і вельмі класна. іх у такім узросце гвалтам не расцягваюць - хіба трошачкі. Дзіця адразу ж стала само прыдумляць нейкія "гімнастычныя" рухі, падгледзеўшы ў старэйшых. У верасні паспрабуем яшчэ пахадзіць.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 23.07.10 1:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Пакуль што, не вытрымаўшы псіхалагічнага ціску, схадзіла з Гануляй да хірурга. Медсястра мяне засмяяла Сумнік , што было ўдвая непрыемна, бо сама я прыкладна так і думала: якая пастава ў трохгадовага дзіцяці, вы б яшчэ скаліёзам пераймаліся... Доктар, па-першае, дзядзька, па-другое, старэйшы за медсястру, па-трэцяе, доктар, сказаў: Здыміце з дзіцяці майку. (Маўляў, давайце пагляджу, калі ўжо прысунуліся). "Нічога страшнага я не бачу", - кажа ў выніку. Абажаю такія вердыкты! Асабліва за тое, што на маё ўдакладненне: "Дык гэта не ўпадзіна-лагчына ў грудзіне, а жывот вялікі?" ён адказаў: "Ну, нейкая дэфармацыя там, напэўна, ёсць, але ў такім узросце складана меркаваць". Сп. Зялёная Усьмешка Абажаю!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 23.07.10 9:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Lisa, эх як непрыемна, калі такі лекар Сумнік . Мы калі былі з Паўлінкай на прэвентыўным аглядзе ў 3 гады, то доктарка заўважыла, што Паўлінка кепска трымае сьпіну (я таксама бачыла, але не надваала гэтаму ўвагі, бо Паўлінцы было 3 гады). Мне лекарка прастлумачыла, што на сьпіну вельмі важна зьвярнуць увагу ў 3 гады, тады найбольшы шанец гэта выправіць. нам прапісалі нейкую фізкультуру (Паўлінка займалася з медсястрой) і я не ядужа ведаю, што там былі за практыкаваньні, але былі накіраваныя на ўмацаваньне цягліц жывата і сьпіны. А яшчэ параілі плаваньне хаця б 2 разы на тыдзень. Фізкультура і плаваньне нам частекова дапамаглі. Але як Паўлінка пачала хадзіць у школу, то сьпіна пачала балець, бо прыходзіцца шмат сядзець, ды і заплечнік за падручнікамі цяжкі. Ратуемся сьпецыяльнай фізкультурай і бальнымі танцамі. Пасьля рэгулярных заняткаў сьпіна прынамсі меньш баліць. Але праблема ня зьнікла...Так што я думаю, што нельга запускаць праблемы са сьпіной, нават калі лекар пасьмяяўся.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.07.10 14:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Lisa, можа, яшчэ да якога хірурга паспрабаваць схадзіць, каб упэўніцца, што ўсё добра? Ці да мануальнага тэрапэўта паспрабаваць патрапіць? (У Менску на вул. Адоеўскага ёсьць рэабілітацыйны цэнтар, там нібыта вядзецца платны прыём. Я туды ўсё зьбіраюся дайсьці са сваёй сьпінай...) Праблемы са сьпінай - гэта сапраўды сур'ёзна, бо самі па сабе з узростам такія праблемы не выпраўляюцца, наадварот, ускладняюцца. І скаліёз у тры гады ў дзіцяці можа быць, лекару ня варта сьмяяцца зь непакою маці.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 24.07.10 12:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзякуй, Alenka, дзякуй, kropka. Я таксама падумала, што больш не буду затрымлівацца на працы, а буду хадзіць з Гануляй у басейн, што ў 300 метрах ад нашага дома. Пагляджу па падручніках для інструктараў фізвыхавання, як вучыць дзіця трымацца на вадзе (бо басейн у нас дарослы, Гануля нават на мелкай частцы схаваецца з галавой). Спадзяюся даць рады: тэарэтычна я магу працаваць інструктарам фізвыхавання, практычна займалася гэтым два месяцы ў дзіцячым садзе. Упс... І падчас адпачынку выберамся да платнага доктара.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.07.10 15:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Lisa, о, файная ідэя хадзіць разам з дачкой у басэйн! Супер! Гэта павінна дапамагчы ўмацаваць цягліцы сьпіны.
Дарэчы, можа, на першы час варта Ганулі надзіманыя нарукаўнікі набыць? Яны дапамогуць ёй крыху трымацца на вадзе і ня будуць перашкаджаць вучыцца плаваць. Трохгодкі - няўрымсы, якім вока ды вока патрэбнае, і з нарукаўнікамі Вам крыху прасьцей будзе, прынамсі, не давядзецца штохвіліны дзіця вылоўліваць. Вельмі шчасьлівы
Афтопік Мы ўчора з Ромкам у фантане купаліся. Глыбіня - малому па калена, і ўсё роўна мой гарэза здолеў там нырнуць з галавой. Ведаючы пра такія "здольнасьці" дзяцей, я заўжды малым нейкія "спэцсродкі" апранаю, калі купаемся на глыбіні.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 16.04.11 1:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Год, лічы, прайшоў. З-за рэгулярных хваробаў (ВРЗ) да мінскіх дактароў мы так і не выбраліся. У басейн - па той жа прычыне. Сама я усё больш заўважаю ў дзіцяці "воронкообразную грудь" (запалую грудзіну). Паколькі мы зноў на бальнічным, у панядзелак пойдзем да хірурга-артапеда.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.06.11 0:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзе ў Менску можна вадзіць дзіця на лекавыя заняткі ў басейн?
Артапед прагназуе ў дачкі праблемы са спінкай і скаліёз. Кажа, трэба ўмацоўваць спіну, і найлепей у басейне.
Толькі вось на Кальцова (17-я артапедычная п-ка) нам вельмі нязручна. І яшчэ я думаю, што там прызначаць заняткаў 10, а трэба хадзіць год як мінімум.
Тэлефанавала ў даведку Палаца воднага спорту - няма такога для дзяцей, ёсць толькі аквааэробіка для дарослых. А больш і не ведаю, куды звярнуцца.
Падкажыце, КЛ.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.06.11 10:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, ідзіце ў Арляня на простыя заняткі і не тлуміце сабе галавы!!! Франак другі год ходзіць + гімнастыка, мышцы сталі жалезнымі, хаця ён усё роўна сутуліцца крыху. трэба сачыць. Дарэчы, і Юля хацела Янку з верасня ў басейн вадзіць, вось і вадзіце разам.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 3.06.11 14:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Толькі калі спінка сутулая, трэба рабіць упор не на кроль, а плаваць на спіне, а то яшчэ горш стане.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81106 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60590 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45579 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26753 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47132 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map