|
|
Аўтар |
Паведамленне |
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
Рызыкую быць абвінавачанай у папулярызацыі пасобнікаў путлераўскага рэжыму. Таму заранёў абяцаю галоўны шэдэўр Сяргея Міхалкова тут не публікаваць. |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
Мы едзем, едзем, едзем…
Мы едзем, едзем, едзем
За самы далягляд –
Найлепшая у свеце
Кампанія рабят.
Мы ўсе жывем у згодзе,
Умеем сябраваць,
І песеньку заводзім,
Абы не сумаваць:
Тра-та-та, любата!
Мы ўзялі з сабой ката,
Чыжыка, сабаку,
Пеўніка пад паху,
Павіяна,
Папугая…
Вось кампанія такая!
Калі пад чыстым небам
З душой адкрытай жыць,
Злаваць няма патрэбы
І можна ўсіх любіць.
Збіраешся ў дарогу –
Сяброў склікай хутчэй,
Яны і дапамогуць,
І разам весялей!
Тра-та-та, любата!
Мы ўзялі з сабой ката,
Чыжыка, сабаку,
Пеўніка пад паху,
Павіяна,
Папугая…
Вось кампанія такая!
Мы ехалі ўрачыста,
Кампанія сяброў.
За сонейкам агністым
Вярталіся дамоў.
Нас промні сагравалі,
Нас вецер абдымаў,
І мы не сумавалі,
Бо кожны падпяваў:
Тра-та-та, любата!
Мы ўзялі з сабой ката,
Чыжыка, сабаку,
Пеўніка пад паху,
Павіяна,
Папугая…
Вось кампанія такая!
Алена Церашкова
Апошні раз рэдагавалася: Black aspid (12.07.10 11:28), усяго рэдагавалася 2 раз(ы) |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
Два барана
Па сцяжыне стромай горнай
Бег дамоў баранчык чорны
І на мосціку гарбатым
Ён сустрэўся з белым братам.
Рогі белы брат наставіў:
- Бэ-э, браток, такія справы:
Тут не разысціся, не-е!
Вызваляй дарогу мне-е!
Чорны блее грозна:
- Ме-е-е!
Ці ў сваім ты розуме-е?
Хай мае адсохнуць ногі,
Першым не сыду з дарогі!
Сутыкнуліся рагамі,
Упіраются нагамі…
Як рагамі не круці,
А ўдваіх не перайсці.
З неба сонейка пячэ,
Пад мастом рака цячэ.
Тут, ля моста, раным рана
Патанулі два барана.
Алена Церашкова
Апошні раз рэдагавалася: Black aspid (12.07.10 11:16), усяго рэдагавалася 1 разоў |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
Прышчэпка
- На прышчэпку! Першы клас!
- Чулі? Пэўна, гэта нас!
Я прышчэпкі не баюся!
Без пытанняў укалюся.
Што – укол! Не варта слоў:
Укалоўся дый пайшоў.
Першым я зайду напэўна
У кабінет. Бо нездарма
У мяне канаты-нэрвы,
Можа, нэрваў і няма!
Калі б толькі хто спытаў бы,
Дык білеты на футбол
Я ахвотна прамяняў бы
На яшчэ адзін укол!
- На прышчэпку! Першы клас!
- Чулі? Пэўна, гэта нас!
А чаму стаю ля сценкі?
Бо дрыжаць мае каленкі...
Алена Церашкова
Апошні раз рэдагавалася: Black aspid (12.07.10 11:29), усяго рэдагавалася 1 разоў |
|
Угару |
|
|
Alenka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 2261 Адкуль: Менск
|
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
МалпачкУ і папугая? не ведаю, сяджу-думаю. Лепей спеўнасць захаваць ці спісачны склад... Добра, хай будзе малпа. Толькі не абстрактная малпа, а павіян. Павіяна, папугая вязем, а бегемота не вязем  |
|
Угару |
|
|
Alenka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 2261 Адкуль: Менск
|
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
Анонс! Даслала на пошту "дзетак" пераклад "Дзядзька Сцёпа". Чакаем. |
|
Угару |
|
|
Kotka
Вельмі актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 22.02.2007 Паведамленні: 587 Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад
|
|
Black aspid, проста любата! Дазвольце, трошкі падрэдагую
У песні "Мы едзем, едзем, едзем" замест
Выцемка: |
Пеўня-забіяку,
Павіяна, |
Пеўніка пад паху,
Малпанятка
Выцемка: |
Нас вецер абдзьмуваў, |
Нас вецер абдымаў
У вершы пра прышчэпку:
Выцемка: |
А чаму я стал ля сценкі?
Бо дрыготкія каленкі… |
А чаму стаю ля сценкі?
Бо дрыжаць мае каленкі...
І яшчэ трошкі:
Выцемка: |
Два барана
Па сцяжыне стромай горнай
Бег дамоў барашак чорны |
Два бараны
Па сцяжыне стромай горнай
Бег дамоў баранчык чорны
Выцемка: |
Тут, ля моста, раным рана
Патанулі два барана. |
Патанулі бараны,
Ўпартыя былі яны.
Алена, дзякуй вам вялізны яшчэ раз! "Мы едзем, едзем, едзем" і пра бараноў гэта адны з нашых любімых вершаў. Цяпер маем іх па-беларуску!  _________________
Мой тэлефон 5872619 (Velcom) |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
Kotka, дзякуй за праўку.  |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
Прысвячаю ўсім, хто ідзе першы раз у першы клас
Чыстапісанне
Выводжу цвёрдаю рукой:
“Да-е ка-ро-ва ма-ла-ко”.
Па літарцы, за складам склад
Устануць, нібы на парад.
Спачатку “да”, а потым “е”.
Ужо агораў я “дае”,
Ужо агораў я “дае”,
І тут… паперу пёрка рве.
Старонку гэтую далоў
І перапісваем наноў.
Выводжу літары свае:
“Ка-ро-ва ма-ла-ко да-е.”
“Ка-ро-ва ма-ла-ко да-е”?
Зусім не гэта трэба мне.
Дае карова малако!
Перапісаць, такі закон.
Закрэсліваю я радок,
Зноў за кручком вяду кручок:
“Да-е ка-ро-ва ма-ла-ко”.
Ды спатыкнуўся я на “ко”,
І клякса чорнаю смалой
Заліла “ко”, і “мо”, і “ло”.
Яшчэ адну старонку прэч!
Як усё гэта недарэчна!
А за вакном мае сябры
Ганяюць мячык па двары…
Вішчыць суседзкі шчанючок…
Звініць у ровара званок…
Ізноў даводзіцца старацца.
Пакінуць нельга мне пакой.
“Да-е ка-ро-ва ма-ла-ко.”
Фу! Стаць вучоным – гэта праца!
Алена Церашкова
Апошні раз рэдагавалася: Black aspid (16.07.10 5:45), усяго рэдагавалася 1 разоў |
|
Угару |
|
|
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007 Паведамленні: 2291 Адкуль: Менск
|
|
Black aspid, вельмі-вельмі
Адно толькі: я б не мяняла ў апошнім радку "навукоўца" на "пісьменнага", бо тут самы цымус. Недзе так: "Уф! Стаць вучоным - гэта праца!" _________________
 |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
Palina007,  |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
Фама-недавера
У нашым завулку стаялі дамы.
Апошнім быў дом недаверы-Фамы.
Ні ў доме, ні ў школе Фама, анягож,
Не верыў нікому ні ў чым ні на грош.
- На вуліцы, -кажуць, -залева і град.
Гумовыя боты цяпер акурат!-
Фама не даслухае:
- Гэта мана!
Шыбуе па лужынах. Туфлям хана.
Зіма. Апранулі сябры паліто
І клічуць Фаму пагуляць на каток.
Мароз ды сумёты не доказ яму:
У майтках на вуліцы бачым Фаму.
Ідзе ў заапарку з экскурсіяй ён.
- Глядзіце!- сказалі яму,- Гэта слон!
і тут жа Фама стаў даказваць усім:
- Той слон да слана й не падобны зусім!
Аднойчы прысніўся ўпартаму сон,
Нібыта у Афрыку выбраўся ён.
З нябёс афрыканскае сонца пячэ
І рэчка пад назваю Конга цячэ.
Гавораць сябры:
- У ваду не хадзі!
У Конга паўсюдна жыве кракадзіл!
Ён маша рукою:
- Усё гэта – лухта,
Заўсёды вы кажаце нешта не так!
Кашуля і майткі ляжаць на пяску,
Фама-недавера спрабуе раку.
Вось ляснулі зубы ля самых вачэй…
- Ратуйся няшчасны, на бераг хутчэй!
Аднак у адказ яны чуюць ізноў:
- Я – вучаны! Мне адзінаццаць гадоў!
Ужо кракадзіл у Фамы за спіной,
Ужо кракадзіл папярхнуўся Фамой
Адна галава ужо з пашчы тырчыць
І нешта ўпарта на бераг крычыць:
- Не пра… я не ве…
Кракадзіл уздыхнуў
І, сыты, ў зялёную Конга нырнуў.
Кашуля ды майткі ляжаць на пяску
І сонца бязлюдную грэе раку.
Ускочыў Фама, вочы стаў прадзіраць:
Кашуля і майткі на крэсле вісяць.
І тут закрычаў як асмалены ён:
- Няпраўда, спадарства, ніякі не сон!
Калі вы сустрэлі такога Фаму,
То вершы мае прачытайце яму!
Алена Церашкова |
|
Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 15.03.2006 Паведамленні: 7682
|
|
Мне таксама вельмі падабаюцца пераклады. Я вось прыехала са спякотнага лецішча надзень у інтэрнэт, амаль нічога чытаць няма моцы, а пераклады чытаю з задавальненнем. _________________
 |
|
Угару |
|
|
|
|
Вы не можаце распачынаць тэмы Вы не можаце адказваць на паведамленні Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні Вы не можаце выдаляць свае паведамленні Вы не можаце галасаваць у апытанках Вы можаце далучаць файлы Вы можаце сцягваць файлы
|
|