Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Мікрахвалёвыя печы

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
Piatro




Зарэгістраваны: 10.03.2007
Паведамленні: 10

ПаведамленнеДададзена: 10.03.07 9:22    Загаловак паведамлення: Мікрахвалёвыя печы Адказаць з выцемкаю

Ці чулі пра шкоднасьць мікрахвалёвых печак? Я чытаў...
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 10.03.07 11:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Чулі. Аднак для сябе я прыняла рашэньне, што я не лічу прадукты, прыгатаваныя ў печках шкоднымі. Саму печку лічу шкоднай і калі яна працуе імкнуся побач не стаяць.

Хаця вада і ня надта вывучаная субстанцыя, я прытрымліваюся думкі, што ад пераўпарадкаваньня дыполяў не павінна нічога шкоднага быць. Да таго ж, празь некалькі хвілін як печка выключаная, малекулы прыходзяць зноўку ў хаатычны стан.

Мама (яна фізік) па маёй прозьбе раілася з калегам, які вывучае мікрахвалі. Ягоны адказ быў, што дакладна вядома толькі тое, што нічога не вядома.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 10.03.07 14:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне таксама падаецца, што шкоднасць чагосці залежыць ад дозы. Калі печкай не злоўжываць, то яна моцна спрашчае побыт і прыносіць масу карысці ад зэканомленага часу і добрага настрою. Акрамя таго, шкоднасць старых газавых плітаў відавочная. Так што лепей чаргаваць.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Mann Kurt

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.01.2007
Паведамленні: 537
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.03.07 22:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Раю таксама карыстацца інвертарнымі печкамі. Гэта не дзеля бяспекі, а проста для гатавання яны лепш прыстасаваныя, - не толькі для разагравання.

а ўвогуле вытворцы мусілі б пазначаць неяк класы абароны ад тых мікрахваляў. Але пакуль што спажыўцы іх не прымусілі.

_________________
Mann Kurt
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.03.07 0:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прынамсі, ў мікрахвалёўках не раюць грэць сцэжанае грудное малако для дзетак, бо мікрахвалі да канца яшчэ не вывучаныя і ніхно не ведае, ці не знішчаць яны карысныя рэчывы з малака. А так - я толькі ЗА мікрахвалёвую печку! І таксама ЗА не такі ўжо і бяскрыўдны мабільны тэлефон, тэлевізар, кампутар... Патрэба часу, ведаеце... У двухкосьсі

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 12.03.07 18:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Слушная заўвага наконт газу - газавая пліта нашмат больш шкодная, дзіця да году ня раяць ўвогуле на кухню заносіць, калі там уключаная газавая пліта (нават новая, нават з супер-выцяжкай). Аднак пра гэта ня толькі ніхто не жужжыць, але нават "топяць" плітой кухню, каб купаць немаўлятак.

Гэта я да таго, што жыць увогуле шкодна.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Piatro




Зарэгістраваны: 10.03.2007
Паведамленні: 10

ПаведамленнеДададзена: 14.03.07 4:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Vos' pachytayce tut. Я ў шоку! Kali hto mae chas peracladzice dlja ne-chytajuchyh pa anhelsku hoc' nekatoryja kavalki. Ci paz'nej sam trohi perakladu.
http://www.health-science.com/microwave_hazards.html
Кул!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.03.07 0:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А яшчэ я імкнуся па магчымасці не грэць у мікрахвалёвай печцы ежу для дзіцяці... Толькі для нас, дарослых. Бо насамрэч хто яго ведае... Знаёмая кажа, што гэта параноя... Razz

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Piatro




Зарэгістраваны: 10.03.2007
Паведамленні: 10

ПаведамленнеДададзена: 15.03.07 4:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

[quote="Kryscina"]Мне таксама падаецца, што шкоднасць чагосці залежыць ад дозы.
To moza i malenkija dozy radyjacyi karysnyja?...
Razz

"Знаёмая кажа, што гэта параноя... "

...A kali vam treba budze lecavac' zuby vy taksama budzece da znajomaj prysluhouvacca ci zapytaece u dantysta specyjalista? ... Infarmacyja pra mikrahvaljouki ad navukoucau- ne ad ciotki Ljuby. Так
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.03.07 17:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Piatro, дзе я ўжо там напісала, што прыслухоўваюся да гэтай знаёмай???
Як напісала Julcik, жыць увогуле шкодна. Бо калі тваім месцам жыхарства абраны горад, ты мусіш мірыцца і з забруджаным паветрам, і з выпраменьваннем ад мабільных антэн, тэлевізара, кампутара, і з хларыраванай вадой, і яшчэ ШМАТ з чым. Я не кажу, што мяне ўсё гэта задавальняе... ой, прабачце, мушу ісці, дзіцёнак прачнуўся... дадам толькі, што імкнуся абмяжоўвацца _па магчымасці_ ад усяго шкоднага

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 15.03.07 20:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Piatro, Інфармацыя па Вашым лінку пададзеная вельмі аднабакова. Як чалавек, які цікавіўся гэтым пытаньнем, магу сказаць, што ўсё не так адназначна, гэта раз. Не апісаныя зьмены ў прадуктах пры звычайным разагрэве (падказваю - звычайны разагрэў таксама падвышае ўнутраную энэргію матар'ялу, малекулы таксама пачынаюць актыўней рухацца, пашкоджаньні складаных рэчаваў таксама непазьбежныя). Калі падчас чытаньня мець гэта на ўвазе, усё гучыць ня так страшна.

І яшчэ па тэме. Вы чулі пра рух сыраедаў? Яны ўпэўненыя, што ўвогуле гатаваная ежы шкодная, бо разбураецца натуральная структура матар'ялаў. Іх доказы вельмі падобныя. (гэта ня значыць, што я іх падтрымліваю - я проста хачу, каб Вы зірнулі на праблему шырэй)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Piatro




Зарэгістраваны: 10.03.2007
Паведамленні: 10

ПаведамленнеДададзена: 16.03.07 7:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Vybachajce, Julcik, ne pahadzhusja... Infarmacyja padadzena u hetym artykule davoli pouna, darechy tam paraunouvajucca roznyja typy razahrevu i vyniki analizu kryvi paslja uzhyvan'nja ezhy... ale kali hetaha mala to nabraushy u poshuku "Dangers of Microwave (Radiation) Ovens" ci "Dangers of Microwave cooking" vy atrymaece nashmat bol'sh mater'jalu pa hetaj teme. Padkreslju, shto heta pishuc amerykanskija lekary i dasledchyki, a jak vy vedaece, amerykanskaja mednavuka adna z najbolsh peradavyh u svece. Da tahozh jany majuc adnu z najlepshyh statystychnyh baz u svece.

Zrazumela shto "zruchnasc", "ekanomija chasu", "dobry nastroj", a na rajonah jashche dobry arhument: "mikrahvaljouku mec' - heta kruta..." i h.d... Ale zdaroue, adna z najvazhnejshyh rechau u zycci - asabliva heta music razumiec' vymirajuchaja nacyja Belarusau atrymaushy u spadchynu dziecjam, unukam i praunukam Charnobyl.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 16.03.07 12:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я ня буду ўлазіць у дыскусію -- тым больш артыкул да канца не дачытала -- задоўгі. Спынілася на "аргумэнце", што, маўляў, старыя былі супраць мікрахвалёвак -- інтуіцыя у іх, маўляў. Ну несур'ёзна.
А дадам толькі, што не заўсёды слова "radiation" перакладаецца як "радыяцыя".

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.03.07 16:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У артыкуле яшчэ пішуць, што ў 1976 г. у Савецкім Саюзе мікрахвалёўкі былі забароненыя, што ў Менску праводзіліся дасьледаваньні, якія даказалі шкоднасьць мікрахвалёвак. Чаму ж тады ў Менску (здаецца, у Менску, а ня ў іншым горадзе Савецкага Саюзу) выпускаліся калісьці мікрахвалёўкі? У сьвякрухі стаіць такая мікрахвалёўка "Электроніка", набытая дзесьці ў 1990 г. Дызайн, канешне, у "Электронікі" ня надта, а магутнасьць вялікая, паболей, чым у нашай LG (шклянку вады хутчэй награвае). Дык вось, атрымліваецца, што ў 1990 г. забарона на мікрахвалёўкі ў Савецкім Саюзе ўжо не існавала?

Наагул у жыцьці шмат чаго шкоднага. Тыя ж сотавыя ў мэтро, можа, больш шкодныя, чым мікрахвалёўкі, бо магутнасьць сыгналу пад зямлёй моцна павялічваецца, а мэталічныя паверхні вагону мэтро яшчэ яго экрануюць. Дык што, цяпер і ў мэтро ня езьдзіць, бо нехта там побач па сотавым размаўляе? А тэлевізары, якія могуць выклікаць эпілептычныя прыпадкі? Можна ўсе тэхнічныя прылады павыкідаць і жыць на хутары. Здароўе, канешне, палепшае, але... Камунікацыі будзе менш, менш камфорту і менш часу. Заўжды чымсьці даводзіцца ахвяраваць.

Што тычыцца беларусаў як постчарнобыльскага пакаленьня. У нейкай газэце чытала, што мутацыі ва ўсіх беларусаў ужо адбыліся, што ў зоне адсяленьня, у якой жыць нельга, некаторыя людзі так муціравалі, што жывуць нармальна, ня маючы адпаведных хваробаў, нараджаюць здаровых дзяцей без адхіленьняў - то бок іх мутацыя ўжо перадаецца ў спадчыну... Калі беларусы – мутанты, можа быць, і мікрахвалёўкі для нас не такія шкодныя, як для амэрыканцаў?
(гэтае пытаньне, на якое ніхто ня дасьць адказу, можа быць аднесена да трызьненьня Rolling Eyes

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.03.07 16:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Цікава, а што ўсё ж такі мікрахвалёўка робіць з вадой. Знайшла ў Інэце фоткі расьлінаў, якія палівалі вадой, загатаванай у мікрахвалёўцы і ў імбрыку. http://www.execonn.com/sf/
Чамусьці расьліна, якую палівалі вадой зь мікрахвалёўкі, загнулася. Пытаньне, канешне, наколькі "чысты" быў экспэрымэнт і ці варта паліваць расьліны гатаванай вадой.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў пра нас 160 Alina 135897 10.06.14 22:34
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Расповеды пра роды 285 pink_by 207916 10.06.13 13:56
urshulia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Расповеды пра беларускую мову 122 pink_by 119140 27.04.12 0:19
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў забабоны і праўда пра цяжарнасць 82 schtirliz 73683 30.03.07 11:26
schtirliz Паглядзець апошняе паведамленне
Гэтая тэма зачыненая, вы не можаце адказваць і рэдагаваць паведамленні. [ Апытанка ] Водгукі пра Ялінку 26.12.06 15 Kryscina 23830 29.12.06 19:37
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map