Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
у нас дачушкі :)

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Гадуем дзеці
 
Аўтар Паведамленне
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 27.02.07 13:49    Загаловак паведамлення: у нас дачушкі :) Адказаць з выцемкаю

Запрашаю мамаў дзяўчынак дзяліцца досьведам. Калі вашая прыгажунька пачала ўсьведамляць сябе жанчынаю?
Як вы лічыце, ці ёсьць асаблівасьці выхаваньня дзяўчынак?
Дзе апранаеце "мамзель з густам"? Як яна ставіцца да хвосьцікаў і косак?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 27.02.07 13:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

файная калыханка для дачушкі http://www.sendspace.com/file/558ct7
Замест Элінкі, можна казаць практычна любое імя.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 27.02.07 18:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сьмешка пра асаблівасці выхавання мне цяжка сказаць - хлопчыкаў не выхоўвала. Апранаем мамзель па ейнаму жаданню. Звычайна сама сабе падбірае "туалеты", бывае на мой погляд дзіўныя. Хвосцікі і коскі робім, бо Наська заявіла, што хоча быць з даўгімі валасамі, а без хвоскікаў у садок не пускаюць. Хаця Насьце болей падабаецца быць проста з распушчанымі валасамі.

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.02.07 19:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мая ўжо зараз - такая жанчына! Прыносіць да мяне стос адзення і патрабуе ёй усё гэта апранаць - дзве пары калтогаў, сукенку, дзве кофтачкі і шапку! Вельмі шчасьлівы Але я на такія правакацыі не паддаюся, бо ў нас 26 градусаў. Калі бабуля прыходзіць, з яе адразу здымае бусікі, гадзіннік, шапку і ўсё на сябе прыгожую апранае. А як любіць, калі што-небудзь новае-прыгожанькае ёй прынясеш - адразу ж трэба памераць, будзе бегаць па кватэры і пляскаць у ладкі. А яшчэ вельмі любіць "мазацца" нібыта крэмам і памадай, хоць я гэта даволі рэдка раблю. А яшчэ ў метро любіць маладым хлопцам (не хлопчыкам Вельмі шчасьлівы) вочкі строіць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 27.02.07 23:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

вось цікава, гэта толькі мае такія?
Вацак ну ніколі ня мераў на сябе адзеньне. Толькі ў годзік шкарпэткі. Але ён іх ня мераў, а сур'ёзна вучыўся апранаць.
Затое доня... Усё з 7 месяцаў спрабавала на сябе начапіць. У 2 гады самая цікавая гульня называлася "апранайма ўсё што ёсьць у шафе на мёй палічцы". Майткі выбірае пад колер панчошак, некаторыя цішоткі з штонікамі ня носіць, толькі з сарафанамі. Ну і так далей. Затое я ніколі не ламаю галаву, што ёй апрануць. Адзеньне абірае сама. Густ мае спэцэфічны, але пасьлядоўны Вельмі шчасьлівы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.02.07 11:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker, я ўвогуле не чула, каб хлопчыкі на сябе адзенне любілі мераць. Можа гэта ў нас закладзена ад прыроды? Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 28.02.07 12:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

у нас Ян шапкі любіць мераць. На іншую вопратку гэта не распаўсюджваецца.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.02.07 15:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы таксама любім памераць што-небудзь, але без фанатызму.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 2.03.07 11:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

A vos maja Paulinka pacala zachapliacca pryncesami. Nevedaju adkul u jae heta. Ale kozny vecar vyrabliaje dlia siabe karonu i uves cas prosic admyslivyja caravicki i sukenku. I ja uves cas dumaju nabyc ci ne nabyc? Танчу! Z adnaho boku chocacca maluju pacesyc a z druhoha boku, moza heta zachaplenne na 2 tydni, a hrosy buduc "vykinutyja"
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.03.07 2:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Лічу, мне пашанцавала, што нарадзілася дзяўчынка - я сама такая ліска-падлізка... А выхоўваючы дачку, магу лішні раз папесціць. Каб быў хлопец, было б складаней, відаць...
Настаська, як і ўсе дзяўчынкі, любіць пераапранацца і глядзецца ў люстэрка. Гэтую схільнасць я выкарыстоўваю ў сваіх мэтах! Напрыклад, калі яна просіць тое, што нельга, можна на яе прычапіць што-небудзь і сказаць: "Бяжы, паглядзі ў люстэрка", - і на ўсё астатняе яна забудзе! Вось такія мамкіны хітрыкі Танчу!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 6.03.07 12:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Напрыклад, калі яна просіць тое, што нельга, можна на яе прычапіць што-небудзь і сказаць: "Бяжы, паглядзі ў люстэрка", - і на ўсё астатняе яна забудзе! Вось такія мамкіны хітрыкі

Nazal u nas uzo takija chitryki ne prachodziac.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Булачка




Зарэгістраваны: 17.11.2006
Паведамленні: 32
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.03.07 12:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мая таксама выбірае вопратку сама. Пару год таму гэта моглі быць і чырвоныя шкарпэткі да зялёнай сукенкі, зараз строі не такія экстрэмальныя (паглядзім, што будзе ў падлеткавым узросце). Вучу карыстацца памадай (гігіенічнай) перад люстэркам, і перад люстэркам апранаць шапку, прычэсвацца. Стрыгчыся не хоча катэгарычна.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Нумар ICQ
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.03.07 23:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

[/quote]
u nas uzo takija chitryki ne prachodziac.[/quote]

Трэба прыдумваць іншыя Міргаю
А дарэчы, калі падумаць, ніхто са знаёмых маленькіх хлопчыкаў не цягнуўся па 100 разоў на дзень пераапранацца, толькі дзяўчаты. Гэта што, ў генах у нас закладзена???

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 2.05.07 9:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вось цікава, ці ёсьць якая сувязь паміж страхамі і полам дзяцяці?
Напрыклад лічыцца, што жанчыны павінны баяцца пацукоў. Радка іх вельмі любіць. Да ладна пацукоў, з кожнай сустрэчнай сабакаю прагне пацалавацца. Пару дзён таму, у варшаўскім заапарку, ледзве не задушыла удава. Там можна было яго апрануць і сфатаграфавацца. Дзеўка яго жмякала, гладзіла, спрабавала адкрыць яму рот. Карацей ніякага страху змеяў не прадэманстравала. Ці баяцца вашыя дачушкі якіх жывёлаў?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 2.05.07 21:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Угу. Мая палохаецца мух і іншай дробнай жамяры.
Летась, памятаю, спалохалася каня ў Батанічным садзе - бо той нюхаў яе вазочак Плачу!
Пацукоў, змей ды павукоў, думаю, баяцца больш дарослыя паненкі Вельмі шчасьлівы Прычым часта, паводле маіх назіранняў, за кампанію: вішчыць адна - а за ёю ўсе астатнія.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Гадуем дзеці Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6  наступная »
Старонка 1 з 6.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 62117 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 91187 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 88825 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 178454 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 35475 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map