Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Рыбныя Стравы

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кулінарны клуб
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 3.05.07 15:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю


_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.05.07 20:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Пангасіус дакладна марскі карп, а не марскі язык (але гэта мясцовая камароўская назва Вельмі шчасьлівы ). Не пераблытайце!!!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.05.07 20:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Па-мойму пангасіус(марскі карп) і марскі язык - розныя рыбы, падобныя па смаку. Але я магу сёньня ўдакладніць у чалавека, які займаецца пастаўкамі рыбы


julcik, удакладні, калі ласка. Неаднойчы бачыла на цэтліках: "Пангасіус (марскі язык)". У той жа час зрэдку сустракаліся цэтлікі "... (марскі язык)" (не памятаю назву іншай рыбы, але кошт быў прыкладна такі самы). Хто зь іх язык, а хто карп, так і засталося загадкай. Сьмешка
Пачытаўшы Алекса Экслера, можна зрабіць выснову, што пангасіус усё ж такі не марскі язык, а сапраўдны марскі язык (40 у.а. за кг) нам так і не ўдасца пакаштаваць Сумнік

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 3.05.07 22:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, пангасіўс - марксі карп. Марскі язык дарагая рыба, у Экслера правільна напісана. Блытаніна ад неадукаванасьці (наўрад ці гэта маркетынгавы падман - бо, тыя, хто ведае, што існуе марскі язык, ведаюць і ягоны кошт).

Адзінае, што засталося незразумелым, ці зьяўляецца пангасіўс(= марскі карп) сваяком карпу, ці ён усё ж сомік (як напісана ў Экслера), а карпам яго клічуць за падабенства смаку.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 9.05.07 1:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Набыла я на днях філе гэтага пангасіўса і сёньня прыгатавала Сьмешка На смак насамрэч вельмі падобны да карпа, больш нават - гэты характэрны смак яшчэ больш выражаны, так што Карына есьці адмовілася Сумнік Мне ж спадабалася. Выкарыстала ідэю julcik тушэньня на патэльні без алею (дзякуй!), толькі дапоўніла яе нарэзанай паўколцамі цыбуляй і натаркаванай морквай (папярэдне прыгатаванымі ў мікрахвалёўцы 8 хв. на макс. магутнасьці + 2 ст.л. маянэзу). Агародніну выклала на палітую лімонным сокам і пасыпаную прыправай рыбу і тушыла на маленькім агні пад накрыўкай хвілін 20-25, потым пасыпала натаркаваным сырам і зялёнай цыбуляй і запякала яшчэ 10 хвілін. Вады было зусім ня многа, максымум 100 мл, хаця адтаяла я яго толькі трошкі. Рыба практычна ня зьменшылася ў памерах, з 1 кг замарожанага філе атрымаліся 4 ладныя порцыі. Сьмешка
Фота тут
http://dzietki.org/forum/album_picm.php?pic_id=792

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 9.05.07 1:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Mary, аж сьлінкі пацяклі!.. Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 9.05.07 15:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Да ўвагі эканомных гаспадынь: філе пангасіўса ў краме каштавала 9370 руб./кг, а на рынку бачыла сёньня за 12 тыс. Міргаю

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 9.05.07 20:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

НА правах рэкламы: Наш Селец, ШТО КАЛЯ бЕЛААЗЕРСКА, ВЫПУСКАЕ ФІЛЕ КАРПАЎ І ТАЎСТАЛОБІКАЎ. Вельмі добрае, без костак. Раю ўсім. Вось толькі даведаюся, дзе ў іх у Менску фірмовая крама.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Алена

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.01.2007
Паведамленні: 311
Адкуль: г. Менск

ПаведамленнеДададзена: 9.05.07 21:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Да ўвагі эканомных гаспадынь: філе пангасіўса ў краме каштавала 9370 руб./кг, а на рынку бачыла сёньня за 12 тыс.

Ужо некалькі месяцаў ня бачыла яго ў крамах. Падкажыце дзе? А яно там заўсёды таннейшае, і ня толькі яно.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.05.07 0:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У пошуках таньнейшай рыбы варта ехаць у шапікі "Віталюр". Наколькі я ведаю, фірма "Віталюр" не была прэзыдэнцкай, існуе ўжо досыць даўно. Са зьяўленьнем "Белрыбы" яе старанна выцясьнялі з рынку, на яе насылалі шматлікія праверкі. Свае шматлікія шапікі па ўсім горадзе фірма зачыніла, заставаліся толькі 2.

Зараз, гляджу, "Віталюр" паціху адраджаецца, мае зноўку 15 шапікаў.
Асноўная вытворчасьць - на 9-м км Маскоўскай шашы. Прадаюць рыбу сьвежамарожаную, а таксама салёную і вэнджаную, морапрадукты. Кошты - вельмі дэмакратычныя, могуць быць у 2 разы меншыя, чым у звычайнай краме. (А яшчэ там рыба смачнейшая і сьвяжэйшая!)

Пералічваю адрэсы шапікаў, якія я ведаю, а таксама знайшла на сайце vitalur.nsys.by:
1) 9 км Маскоўскай шашы (лічыцца найлепшай крамай фірмы, ехаць лепш на сваёй машыне з Уручча, ня ведаю, ці даходзіць туды 15 аўтобус);
2) Русіянава, 13 а (Уручча, каля "Першамайскага");
3) Янкі Маўра, 33 а (Фрунзэнскі раён, вуліца ідзе паралельна праспэкту Пушкіна);
4) Якуба Коласа, 48;
5) шапік на міні-рынку "Серабранка";
6) шапік на міні-рынку "Вэлязавод".

Акрамя шапікаў "Віталюр", тым, хто жыве ўва Фрунзэнскім раёне, можна хадзіць па сьвежамарожаную рыбу ў краму "Соціс" на "Ракаўскім кірмашы". Там пангасіус якраз каштуе 9370, бывае досыць часта. (Акрамя таго, у "Соцісе" таньней усялякія польскія "замражанкі", паўфабрыкаты кшталту замарожаных блінчыкаў, катлетаў, клёцак і пельменяў, ёгурты, што-нішто зь дзіцячага харчаваньня.)

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 10.05.07 0:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Mary, гэта не эканомія. Тое, што таньней, будзе больш абледзянелае (у футры ці глазуры) - першапачатковая інфа ад знаёмага, што пастаўкамі рыбы займаецца, спраўджана маёй мамай - яна аматарка рыбы і часта яе куплае

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.05.07 15:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

stasia пісаў(-ла):
НА правах рэкламы: Наш Селец, ШТО КАЛЯ бЕЛААЗЕРСКА, ВЫПУСКАЕ ФІЛЕ КАРПАЎ І ТАЎСТАЛОБІКАЎ. Вельмі добрае, без костак. Раю ўсім. Вось толькі даведаюся, дзе ў іх у Менску фірмовая крама.


Бачыла "Карпа зь Сяльца" ў ЭЎРАОПЦЕ на Галадзеда (Чыжоўка), але ў іншых крамах гэтай сеткі, напэўна, таксама ёсьць/бывае Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.05.07 15:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Алена пісаў(-ла):
Ужо некалькі месяцаў ня бачыла яго ў крамах. Падкажыце дзе? А яно там заўсёды таннейшае, і ня толькі яно.


Алена,
я набывала філе пангсіўса ў самым звычайным гастраноме (насупраць к/т "Дружба" ў Чыжоўцы) Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.05.07 15:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik пісаў(-ла):
Mary, гэта не эканомія. Тое, што таньней, будзе больш абледзянелае (у футры ці глазуры) - першапачатковая інфа ад знаёмага, што пастаўкамі рыбы займаецца, спраўджана маёй мамай - яна аматарка рыбы і часта яе куплае


julcik,

не зусім згодная. Гэта калі на рынку каштуе адно і тое ж з розніцай у некалькі тысячаў Сьмешка А ў краме фіксаваныя кошты з абмежаванай магчымасьцю "накруткі" цаны. Філе было абледзянелае ня больш чым звычайна. Вады зь яго пры адтайваньні і прыгатаваньні выцекла па мінімуму.
Я таксама вялікая аматарка рыбы і таксама яе часта купляю. З майго досьведу: найлепшая марожаная рыба - у фірмовай краме "Белрыба" (толькі там, а ня іхняя прадукцыя ў іншых крамах!), таньнейшая - у Эўраопце (трэба, праўда, быць уважлівым, здарался набыць двойчы-тройчы замарожаную-адтаяную, затое ніякіх праблем вярнуць назад грошы, калі раптам высьветліцца, што тэрмін захоўваньня скончыўся..). Там мы вельмі танна (на мой погляд) доўгі час набывалі кету і гарбушу. Зь Віталюрам таксама маем добры досьвед, яшчэ адна крама "Віталюра" ёсьць на Трактарным заводзе, каля тралейбуснага кальца трал. 36 і 49.

З Эўраоптам быў у нас выпадак. Набылі мы кету (а яна цэлая звычайна каля 2,5-3 кг), прынесьлі дадому і ўжо адтаялі, каб, як звычайна, часткова засаліць, часткова засмажыць... І тут мой уважлівы муж бачыць, што тэрмін рэалізацыі скончыўся, пры гэтым рыбіна ў поўным парадку! Паколькі касавы чэк захаваўся, мы ня сталі выкідаць і ўпакоўку, а праз пару дзён муж схадзіў у краму, паказаў чэк і упакоўку, і яму вярнулі грошы Вельмі шчасьлівы Рыбіну мы спакойна з'елі - атрымалася, што на халяву Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 10.05.07 16:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Mary, мама параўноўвала менавіта пангасіўса на Камароўскім рынку (там быў кошт каля 11 тыр) і ў краме каля дому (там быў кошт каля 9 тыр). На рынку яна была без коркі лёду, а ў краме - з коркай.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кулінарны клуб Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 3 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map