Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Падзенні, удары, ранкі, апёкі.

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
Lyubasha

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.02.2010
Паведамленні: 53

ПаведамленнеДададзена: 16.05.10 15:46    Загаловак паведамлення: Падзенні, удары, ранкі, апёкі. Адказаць з выцемкаю

Вось дзіцёнак перавярнуўся, потым сеў, папоўз і ўстаў, вось хутка і пайдзе... Зразумела, што ўсё гэта не без удараў і гузаў, але рэагуешь не адразу хутка і адэкватна, а потым усё думаешь, што можна было гэта папярэдзіць. Дык вось пытанні: што вы мамкі рабілі, напрыклад, калі дзіцёнак абпаліўся? і галоўнае пытанне ваш псіхалагічны стан і калі цяжкі (напрыклад адразу пасля "падзеі"), як вы "прыходзілі ў сябе"?
P.s. я разумею, што хутчэй за ўсё моцна хвалююцца толькі тыя мамы ў каго гэта ўпершыню і з першым дзіцёнкам, але мне зараз неспакойна... Rolling Eyes

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 16.05.10 16:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Месяц таму Кандрат ляпнуўся на асфальт ілбом з вышыні каля 1м+рост каля 70см. Тата паглядзеў: на ілбе ўмяціна глыбінёй каля 1 см. Першае, што падумаў ... што гамон. Я выйшла праз 2 хвіліны, бачу карціну: раве дзіце, на ілбе ссадзіна, пасярэдзіне якой ранка каля 1 см даўжыні. Края раны зіяюць, кроў цячэ, вакол часцінкі асфальту ў скуру ўеліся.
Праз 15 хвілін былі дома, квакнула перакіссю вадарода ранку і вакол, адзін раз памазаля зялёнкай. На сёння застаўся слабы ружовы знак.

Разбор палёта.
Лоб дарослага чалавека мае костку да 2 см таўшчынёй, яго куляй не заўжду праб'еш. У дзіцяці так сама самая трывалая частка галавы - лоб, умяць яе надзвычай складана.
Калі дзіця падае на твар - гэта стакроць лепей, чым на патыліцу: удар тварам з вышыні росту дзіцяці (як і дарослага, калі падае на скулу, на бараду, на сківіцу), амаль ніколі не прыводзіць да ЧМТ (струсення мазгоў), бо адбываецца амартызацыя. Але: удар кулаком па твары, які выклікаў падзенне - амаль заўсёды ЧМТ у той ці іншай ступені.

На што звярнуць увагу.
Прытомнасць. Дзіця заплакала на ўсю вуліцу - вельмі добра. Калі дзіця згубіла прытомнасць альбо рэагуе на ўсё вяла, слаба, агаломшана альбо раз за разам ванітуе - у лякарню як мага хутчэй.

Рана. Трэба зашываць раны: калі рана складанай формы, звісае лоскут, у ране нешта ёсць (шкло, каменьчыкі і пясок, г.д., кроў цячэ пульсуючым струменем альбо ў ране вы бачыце костку чэрапа (глыбіня раны будзе тады больш за 1 см!
Ранкі лінейнай формы 1-2см з непульсуючым крывацёкам без інародных цел можна апрацоўваць дома і ў лякарню не ездзіць (каб дзіцяці шоку лішняга не рабіць ад нашых лякарняў).
Памятайце: раны на твары варта зашываць напрацягу 2 гадзін, праз 12 гадзін з'яўляецца моцная верагоднасць, што загнаіцца, а больш чым праз суткі рану лепей наглуха не зашываць, а калі рана лінейная - зусім не зашываць.

Дзіця адразу пасля траўму галавы наплакалася і заснула - дайце паспаць гадзінку, потым РАЗБУДЗІЦЕ і паглядзіце, як дзіця сябе паводзіць. Дзетка цікавіцца мамай і наваколлем, аднолькава абедзьвума ручкамі хапае недазволеныя "цацкі", аднолькава жвава варушыць абедзьвума ножкамі, рухаецца ў сваім аб'ёме без відавочных парушэнняў каардынацыі - жывіце спакойна.
Калі паўтараецца рвота, не можа нагнуць (а міжвольна запракідвае) галоўку, калі вам не падабаецца дыханне ці занадта рэдкі і няроўны пульс, калі дзіця апатычнае, вялае, рухі нескаардынаваныя, бачна розніца паміж права і лева (парэз, параліч), РОЗНАГА ДЫЯМЕТРА ЗРЭНКІ ці вочкі неадвольна "страляюць" раз за разам у адным і тым жа кірунку, калі на галоўцы вы прамацваеце напятую гематому на палову цемечка ці на ўсю скроню - ёсць усе падставы падазраваць пералом свода чэрапа і ўнутрычарапную гематому. Тады дзіця пакласці на бок, каб у выпадку ванітаў не захлынулася, не даваць актыўна рухацца (па магчымасці), не карміць, паіць вельмі трошкі і выклікаць хуткую (самім везці толькі калі вы далёка ад горада. Тут патрэбная рэанімацыя напагатове).

Пераломы чэрапа не заўсёды патрабуюць аперацыі, але ЗАЎСЁДЫ патрабуюць назірання доктара ў шпіталі.

Калі вы кладзеце лялі на галаву холад - гэта можа справакаваць ваніты. Лепей, каб не надзьмуваўся гуз, моцна прыціснуць рукой і патрымаць некалькі хвілін. Бо ніхто ў лякарні не будзе разбірацца, з-за чаго дзіця ванітавала: стануць лячыць па поўнай праграме, а гэта трэба далёка не заўсёды.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Алена

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.01.2007
Паведамленні: 311
Адкуль: г. Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.05.10 17:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзякуй за такія падрабязнасці.
Выцемка:

удар кулаком па твары, які выклікаў падзенне - амаль заўсёды ЧМТ у той ці іншай ступені.

А чаму так? А як у боксе?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 16.05.10 17:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

І ў боксе так. Калі ідзе ўдар у боксе, то галава ссоўваецца, а мазгі на месцы застаюцца. І ЧМТ ідзе з-за ўдару чэрапа па мазгам. А калі вы падаеце, то мазгі з галавой разам ляцяць, бо гэта нашмат павольней у параўнанні з рэзкім ударам у галаву. І твар, на які прызямляецеся, змінаецца і тармазіць павольней. А для траўмы мягкіх тканай шмат не трэба.
Дарэчы, ўсе сталыя баксёры хворыя на наступствы "хранічнай ЧМТ" - у іх і хвароба Паркінсона можа развіцца, і іншая трасца.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Алена

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.01.2007
Паведамленні: 311
Адкуль: г. Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.05.10 17:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Тое, што яны маюць праблемы з галавой, - гэта вядома. Мой сын хацеў займацца боксам. Але мне пашанцавала, ён займаецца дзюдо.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Алена

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.01.2007
Паведамленні: 311
Адкуль: г. Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.05.10 17:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне здаецца, што ў дзюдо не будзе такіх траўм. Бо ЧМТ ужо было. І іншых траўм галавы было вельмі шмат. Ён не вельмі хутка зараз думае. Можа задумвацца над адказам. А малодшы траўм ня меў, дык разумны.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 16.05.10 17:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Пры апёке я заўсёды дзейнічаю так: спачатку засунуць апечанаю частку пад струмень халоднай вады, трымаць не меней за 5-10 хвілін. Пасля мажу салкасерылам (гелем альбо жэле), ён добра ахалоджвае і здымае самы першы моцны боль. Калі боль ужо такі, што не вельмі моцна турбуе -- наношу спрэй "Пантэнол".
Калі моцна пабілася дзіця, то аглядаю пашкоджанні, гляджу зрэнкі, паводзіны, а пасля дзейнічаю ў залежнасці ад сітуацыі, як апісана вышэй.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.05.10 19:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Пры вельмі моцных ушыбах у першыя хвіліны варта прыняць гамэапатычную Арніку 6 (5 гарошынак растварыць у 30 мл вады). Аднойчы Ромка так навярнуўся з канапы, што я ледзьве прытомнасьць не згубіла. Дала адразу Арніку - нават гузака не было.
На зрэнкі і паводзіны дзіцяці таксама гляджу ў першую чаргу пры ўшыбах.

Народны беларускі сродак пры апёках - пасікаць на месца апёку. Падчас "працэсу лекаваньня" жахліва пячэ і баліць, але пасьля адразу становіцца лягчэй, звычайна нават пухір не ўтвараецца і месца апёку хутчэй загойваецца.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.05.10 19:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, вельмі добрыя парады! Дзякуй!

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 16.05.10 21:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Складана, калі дзіця ляснулася, а пасля гэтага зэяўляюцца сімптомы па іншай прычыне (напрыклад, вірусы выклікаюць ваніты і тэмпературу) і бацькі не ведаюць дакладна як рэагаваць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 16.05.10 21:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Часам так патрэбна прафесійная парада сваечасовая адразу на пляцоўцы, бацькі ў разгубляннасці і ў шоку на здольныя рэагаваць адэкватна.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lyubasha

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.02.2010
Паведамленні: 53

ПаведамленнеДададзена: 16.05.10 22:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, дзякуй за лікбез! Барані божа, каб такое здарылася, але калі, што буду ведаць на што з'вянуць увагу!
stasia, я сёння пры апёке дзейнічала аналагічна, але адчуванне, што трэба было хутчэй засталося, і складана паўгадовае дзіця трымаць 19 хвілін пад кранам...
Alenka, дзякуй за Арніку - буду ведаць, толькі пытанне: колькі дзіцёнку даваць крупінак у 6мес?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.05.10 11:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Lyubasha, падкрэсьліваю, што ня проста Арніка, а "Арніка 6". (6 - патэнцыя лекаў, важная лічба ў гамэапатыі.) Нават груднічкам даюць 5 гарошынак, іх можна растварыць у лыжцы цёплай вады. Арніку не даюць пры любым падзеньні дзіцяці, толькі пры моцным, асабліва пры траўме галавы. І эфэктыўная яна, толькі калі прыняць у першыя хвіліны пасьля траўмы.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 17.05.10 13:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Lyubasha, хачу Вам нагадаць, што гамеяпатычныя сродкі прызначаюцца і дазуюцца індывідуальна. І вельмі часта правакуюць цяжкія алергіі.
Агульна я б рэкамендавала ўстрымацца ад парадаў і абмеркаванняў, якія і ў якіх дозах прымаць лекі.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 17.05.10 13:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне раілі звяртацца да доктара пры любых рассячэннях скуры ілба, а не толькі глыбінёй больш за 1 см, як напісана ў Black aspid, бо на ілбе моцна нацягнута скура, і калі яе не зашыць ці не заклеіць адпаведным чынам, то яна можа зарасці так, што застанецца ямачка-шнарык, што не будзе ўпрыгожаннем, асабліва для дзяўчынкі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Пераапраннанні ў першым класе 5 julcik 5020 1.09.11 19:36
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 87790 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 65149 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 28328 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 50564 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map