Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Гурток "Ладкі" -- запрашаю

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 24, 25, 26  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Гадуем дзеці
 
Аўтар Паведамленне
alena

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 09.07.2009
Паведамленні: 262

ПаведамленнеДададзена: 6.05.10 9:07    Загаловак паведамлення: Гурток "Ладкі" -- запрашаю Адказаць з выцемкаю

Вось, адбылося. Нарадзіўся маленькі. Здаецца, што гэты чалавечак быў побач заўседы. Імкліва прайшлі першыя месяцы, насычаныя разгубленасцю і любоўю. Столькі новага, нечаканага. Радасцей і трывог. І вось ўжо усьмешкі, гушканні, першыя самастойныя спробы… Як дапамагчы маленькаму знайсці сябе ў гэтым свеце і ў той жа ж час не страціць сябе? Дапамагчы яму вырасці шчаслівым, здаровым, гарманічным? Заўважыць і развіць тое, што закладзена? Навучыцца ўзаемадзейнічаць, навучыць быць самастойным – каб смела адпусціць, калі прыйдзе час…
Запрашаюцца актыўныя бацькі з маленькімі дзеткамі для таго, каб разам шукаць адказы на гэтыя пытанні. Заняткі -- тэарэтычна-практычныя, скіраваныя на атрыманне ведаў і іх прымяненне. Заняткі бесплатныя. “Платай” за ўдзел з’яўляецца актыўнасць і досьвед кожнага і кожнай.
Сустрэчы распачынае Алена Жук (псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, экзістэнцыйны кансультант).
Тэл.: +375 29 2535564
e-mail: alena_zhuk@tut.by

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
nino




Зарэгістраваны: 05.03.2009
Паведамленні: 44

ПаведамленнеДададзена: 6.05.10 11:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

alena, дзень добры. цудоўная прапанова. Супер!
скажыце. а з якога ці да якога ўзросту дзетак фарміруеце гурток?дзе плянуюцца сустрэчі? і як часта? дзякуй вялікі.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lyubasha

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.02.2010
Паведамленні: 53

ПаведамленнеДададзена: 6.05.10 21:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прывітанне!!! Цудоўная ідэя, рада, што вы ўжо разактыўнічалісьСьмешка) А дзе ёсць магчымасць сустракацца? Было б цудоўна каб малыя маглі папоўзать, з цацкамі павазіцца...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.05.10 23:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вельмі добрая ідэя. Мы за. Ці ёсьць месца для сустрэч?

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 6.05.10 23:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы таксама за.
Толькі Ладушкі мне не падабаецца. Можа Ладкі?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
alena

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 09.07.2009
Паведамленні: 262

ПаведамленнеДададзена: 7.05.10 10:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

nino, дзякуй за пытанні!!! Для мяне зараз сімпатычная ідэя Ледлофф пра рознаўзроставую групу дзяцей, дзе малодшыя маюць магчымасць назіраць за старэйшымі і браць з іх прыклад, а старэйшыя -- праяўляць лідарскія якасці, клапаціцца. і гэты гурток -- гурток матулек (а, магчыма, і тат) з дзеткамі. Таму я не стаўлю абмежаванні на ўзрост, думаю, усе адбудзецца натуральна. Акрамя таго, мяне натхніў вопыт слінгамам -- і ў плане рознаўзроставай дзіцячай групы, і ў плане месца правядзення. Заняткі планую распачаць у дугой палове траўня, праводзіць у маляўнічых месцах Мінска. Мяне вабіць Лошыцкі парк -- і праз сваю, ня гледзячы на рэканструкцыю, утульнасць, і мне проста блізка Сьмешка Але тут залежыць ад удзельнікаў, я дастаткова мабільная. Акрамя таго, ватра пашукаць адпаведнае памяшканне на выпадак дрэннага надвор'я -- думаю пра гэта, але можа ў каго есць на прыкмеце -- мажлівасць танна зняць на некалькі гадзінаў, ідэальна, я лічу -- ў якім дзіцячым садку, ці цэнтры. Тады трэба будзе на яго скінуцца. З памяшканнем вырашаем да пачатку сустрэч.
Рэгулярнасць сустрэчаў -- 1-2 разы на тыдзень, сустрэчы -- а 12 гадзіне. Гэта можна абмяркоўваць.

julcik, бадай што згодная з табой, "ладкі" -- сапраўды больш па-беларуску. А ладушкі сустракаецца часцей як ЛадУшкі. А астатнім як назва, калі ласка, выказвайцеся. Рэкляма, праўда, ўжо пайшла, але можа змяніць-такі назву?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lyubasha

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.02.2010
Паведамленні: 53

ПаведамленнеДададзена: 7.05.10 10:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне больш падабаецца "Ладкі"!!!Сьмешка Супер!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alona LonTre

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 14.03.2009
Паведамленні: 343
Адкуль: Цэнтральны раён, Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.05.10 12:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Усім прывітаньне,
я таксама ідэю патрымліваю - з прыемнасьцю далучымся.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
alena

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 09.07.2009
Паведамленні: 262

ПаведамленнеДададзена: 7.05.10 14:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alona LonTre, рада вітаць!!!
julcik, а як тэму змяніць можна? Мяняем назву на "Ладкі"!!!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 7.05.10 22:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

далучуся, асабліва калі ў Лошыцы)) надта блізка))

толькі час нам не падыходзіць(( Як раз на дзённы сон. А я там іх спаць пакласці не змагу(( нам ідэальна 10.30 пачатак..

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Rudzenika




Зарэгістраваны: 18.05.2009
Паведамленні: 12

ПаведамленнеДададзена: 11.05.10 10:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну вось i я нарэшцi да вас далучаюся.
Мне здаецца назва "ладкi" прыгажэй. Ну i Лошыцкi парк нам таксама блiзенька. Час сустрэчы можна i крыху раней, калi старэйшым дзеткам трэба будзе адпачываць, напрыклад 11.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
rasiczka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.02.2008
Паведамленні: 280
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.05.10 16:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

І я хачу! нам таксама блізка ў Лошыцы. А як з вамі звязацца?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
alena

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 09.07.2009
Паведамленні: 262

ПаведамленнеДададзена: 13.05.10 20:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прывітаннечка! Рада водгукам, толькі вярнулася з вескі, зараз Тодась плача, пакармлю, адпішуся!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
alena

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 09.07.2009
Паведамленні: 262

ПаведамленнеДададзена: 13.05.10 23:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, дзякуй за змену назвы тэмы.
Rudzenika, вельмі радая бачыць, дзякуй, што хутка далучылася і за ўдзел у абмеркаванні. Арганізацыйныя моманты вельмі важныя, варта пастарацца, каб усім было зручна.
Nadzeyka, вельмі прыемна, што будзем сустракацца. А прапанова на 11.00 гадзінаў Вам як? rasiczka, тэлефон пакідала раней, +37529 2535564, alena_zhuk@tut.by Калі нейкія асабістыя пытанні, пазнаеміцца можна, загадзя сустрэцца, ці па тэлефоне-е-мэйлу вырашаць. На форуме можна, гэта я проста з'язджала ў веску, таму не адказвала доўга, зараз буду на сувязі.
Такім чынам, прапаную нашую першую сустрэчу 25 траўня, 11.00 каля галоўнага ўвахода ў Лошыцкі парк. Абмяркаванне толькі вітаецца. Пажадана (зусім не абавязкова) абмяняцца нам тэлефонамі (праз прыватныя паведамленні), каб я магла выконваць ролю маньяка і смс-іць-тэлефанаваць, нагадваць пра сустрэчы і г.д., акрамя таго, каб мець больш дакладную інфармацыю па складу гуртка. Здаецца, на сенняшні момант усе. Чакаю водгукаў.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
rasiczka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.02.2008
Паведамленні: 280
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.05.10 0:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

alena, дзякуй! я проста ўбачыла абвестку толькі сёння і падумала, што вы там пра ўсё без мяне ўжо дамовіліся Сьмешка. 25 мяне задавальняе, і час таксама (спадзяюся, спазненне на пару хвілінаў не будзе жорстка карацца).

у нас тут у двары дзяцей шмат, іх можна запрашаць? і на якой мове заняткі будуць? (асабіста мне ўсё роўна, я для чужых мам выпытваю)

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Гадуем дзеці Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 24, 25, 26  наступная »
Старонка 1 з 26.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Хто пераклаў бы гэты вершык беларускай мовай? 5 Кот Максім 3034 17.09.17 11:05
Кот Максім Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 179637 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 85800 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 63678 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Якім вы бачыце гэты рэсурс? 5 julcik 18355 3.07.06 0:56
Ptyz Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map