Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Адна сям'я - розныя мовы

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Для і пра дарослых
 
Аўтар Паведамленне
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.04.11 18:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alona LonTre,
тата ў нас рускамоўны і іншымі мовамі, на жаль, не валодае. Дзякуй богу, што за апошнія гады стаў здольны зь ня вельмі страшным вымаўленьнем пачытаць дачцэ кніжку па-беларуску Razz Таму выбару ў мяне не было: альбо так, альбо ніяк Сумнік Я не пераймаюся: як магу, падтрымліваю беларускую, прашу бацькоў, каб размаўлялі з малой максімальна па-беларуску, чыталі ТОЛЬКІ па-беларуску, калі яна ў іх гасьцюе (дзядуля вельмі стараецца! Сьмешка ). Як магу, арганізую ёй "натуральную" нямецкамоўную камунікацыю (пазамінулым летам былі ў Аўстрыі, гэтым таксама зьбіраемся, скайплю зь ёй/пры ёй зь нямецкамоўнымі сябрамі, ізноў жа згаданыя мерапрыемствы Інстытута імя Гётэ - каб нівэляваць гэтую "ненатуральнасьць"... А наконт кніжак-дыскаў ты ўсё правільна зразумела Сьмешка На адпаведнай моўнаму тыдню мове вячэрняга чытаньня настойваю - каб ураўнаважыць, але не перашкаджаю, калі ў белмоўныя тыдні яна ставіць ням.-моўны дыск і наадварот: калі слухае з задавальненьнем, карысьці больш Сьмешка І яшчэ я перакананая, што яно ўсё нікуды не падзенецца: слоўнік назапашваецца і ўзбагачаецца і раней ці пазьней абавязкова пяройдзе з пасіўнага ў актыўны Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alona LonTre

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 14.03.2009
Паведамленні: 343
Адкуль: Цэнтральны раён, Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.04.11 0:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ДзякуйСьмешка Гучыць вельмі пазытыўнаСьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
ku_palinka




Зарэгістраваны: 04.11.2011
Паведамленні: 39

ПаведамленнеДададзена: 15.11.11 13:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы яшчэ толькі чакаем дзіця, але праблема мовы існуе. на жаль, я тут атрымала паразу і не змагла захаваць чыстае двухмоўе з мужам, перайшла на рускую. Але вельмі спадзяюся, што нараджэнне дзіцяці стане важным стымулам для аднаўлення маёй беларускамоўнасці ў сям'і, прынамсі, у звароце да дзіцяці.

У нас тут праблема псіхалагічнага парадку. Калі я размаўляю па-беларуску, муж кажа, нібыта я аддаляюся, станаўлюся для яго чужая. Калі мова стане прычынай аддалення паміж мужам і дзіцем, мне давядзецца адмовіцца ад мары выхаваць беларускамоўнае, ці хаця б білінгвальнае дзіця. Я неаднаразова яму тлумачыла ўсе нюансы двухмоўнага выхавання, але ён лічыць гэта лішнім. І калі ён не здолее нармальна ставіцца да гэтага працэсу, то я доўга не вытрымаю. Самае страшнае, чаго я баюся, дык гэта сцёбу і смеху з дзіцяці, калі яно будзе блытацца, а яшчэ выпраўленняў: Я не тата, я папа. і г.д. Карацей, у мяне пакуль страхаў больш, чым рашучасці, але яшчэ ёсць час на псіхалагічную падрыхтоўку мужа і на ўласны настрой.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.11.11 14:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ku_palinka, з дзіцяці будуць смяяцца, калі ён будзе блытацца ў мовах, альбо калі вы будзецце падтрымліваць адносіны з недалёкімі людзьмі. Беларускамоўныя дзеці ў прыродзе ёсць, іх робіцца ўсё болей. Толькі вам вырашаць, які ястрахі мацнейшыя: што беларускамоўныя будуць кпіць з няведання роднай мовы, ці што рускамоўныя зайздросціць веданню.
Ну і з мужам трэба працаваць - ён яўна мае нейкія комплексы адносна сябе, пачувае страх, наўпэўненасць, мае нейкія схаваныя матывы рыхтавацца да расстання. Бо мова - не повад для гэтага, яна ўсяго толькі лакмус, які явыяўляе пэўныя праблемы.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
ku_palinka




Зарэгістраваны: 04.11.2011
Паведамленні: 39

ПаведамленнеДададзена: 15.11.11 14:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, я ня ведаю, як пазбегнуць развіцця комплексаў у малога дзіцяці, калі з яго будуць смяяцца. Яно ж не адразу ідэальна зможа размяжоўваць мовы. З комплексамі мужа буду намагацца змагацца, але ведаю, што ён больш моцны і цвёрды ў сваіх перакананнях, чым я, яму заўжды прасцей адстаяць сваё меркаванне. а мне галоўнае, каб у сям'і была згода. На нейкія крыўды ці канфлікты я не здольная. Таму мне хутчэй трэба шукаць доказы таго, што дзіця-білінгва - гэта нармальна, а не шукаць у мужу компексаў...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.11.11 15:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ku_palinka, у нас двухмоўная сям'я, і дзіця пакуль што неідэальна размяжоўвае мовы. Але магу сказаць, што ніхто з гэтага не смяецца - не было ніводнага разу такога. І з чаго тут смяяцца, увогуле?
Праўда, сёй-той са сваякоў усур'ёз хваляваўся, што дзіця будзе мець затрымку ў інтэлектуальным развіцці з-за двухмоўя. Вось гэта смешна Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.11.11 16:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ku_palinka, дзеці амаль не блытаюць мовы. Мая дачка расце рэальным білінгвам, я ведаю пра што кажу. (Сын, вядома ж, таксама, але пакуль ён мала што гаворыць.) Нават калі зрэдку і не можа ўзгадаць якое слова - далібог, гэта самая нязначная праблема, з якою нам даводзіцца сутыкацца! І не толькі паміж намі, у дзіцячым калектыве таксама.

Механізм прыблізна такі: з аднаго боку, ёсць беларуская мова - мова мамчына, настаўніцы, школьнага сябра і гд., з другога - мова бацькі, дзеда, бабулі. Можна доўга разважаць, ставіць праблемныя пытанні, спрачацца, але пакуль не пражывеш і не адчуеш - не дасі веры))

Пра стасункі "муж-жонка": аднойчы нашая педыятарка распавядала, што даўно і добра ведае цудоўную сям'ю, дзе бацька (дзед ужо) і маці-бабуля размаўляюць адзін "на мове", другі "на языке". Кажа, цудоўная, дружная пара, закаханыя дагэтуль. Мова будзе перашкодай там, дзе няма кахання. Прызвычаіцца вам абодвум - пару месяцаў часу, а канчаткова - паўгады. Што такое паўгады ў межах цэлага жыцця? І яшчэ думаю, што вам, каб размаўляць па-беларуску ў сям'і, лепей пачаць зараз - менавіта да нараджэння дзіцяці. Пакуль у вас рэальна ёсць вольны час пераканаць каханага пяшчотай Міргаю Пасля часу не будзе, не будзе і сіл на гэта. І яшчэ, калі не зрабіць зараз тое, да чаго ляжыць душа, потым усё жыццё будзеце вінаваціць сябе ў недахопе рашучасці, шкадаваць, што нешта важнае прайшло паўз вас.

...А можа, і не будзеце.

Гэта як з каханнем: спачатку не ведаеш, ці яно адзінае і на ўсё жыццё, ці так, знікне праз паўгады.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 15.11.11 16:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ku_palinka, а хто будзе смяяцца і выпраўляць, на ваш погляд? У рускамоўных знаёмцаў не хопіць ведаў Вельмі шчасьлівы, а з боку бел.моўных наўрад ці гэта будзе выглядаць нетактоўна. Ды і што тут такога? Як бы не размаўляла дзіця, выпраўляць моўныя памылкі-нармалёва. Ці не?
Згаджуся з Palina007-дзеці мовы амаль не блытаюць(калі абедзве мовы размоўныя)
Яшчэ ніколі не сутыкаліся з тым, што хтось смяяўся з мовы, прынамсі ў нашай прысутнасці. А рускамоўныя дзеці ў садках увогуле ўспрымаюць Яніну белмоўнасць як дадзенасць. Нават калі яна прыйшла ў новую групку да старэйшых за яе дзетак. Дзеці з маленства ведаюць, што ёсць розныя мовы. Муж падслухаў, як у садку адзін хлопчык тлумачыў маці:"Я разговариваю по-русски, она по-белорусски, а свинка Пепа по-английски" Такая вось аналогія...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
ku_palinka




Зарэгістраваны: 04.11.2011
Паведамленні: 39

ПаведамленнеДададзена: 15.11.11 18:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Можа, і сапраўды, у страху вочы вялікія, а ўсё будзе нашмат прасцей. Прынамсі, мне хочацца на гэта спадзявацца

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 678
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 15.11.11 22:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ku_palinka, мой муж не быў супраць маёй мовы, але сам казаў, што будзе размаўляць толькі рускай. Яшчэ калі Рагнеда была ў жывочіку, я чытала ёй беларускія кніжкі, наведвала беларускамоўны гурток для цяжарных, і калі яна нарадзілася, мне было вельмі проста размаўляць з ёй па-беларуску. На шчасце, у нас ёсць моўнае асяроддзе, і было вельмі смешна летам, калі я прыйшла да дзяўчаі за парадай, што далей рабіць з мовай, бо Рагнеда расце, а Дзіма рускамоўны, а, напрыклад, Стася адказала, што з ёй Дзіма размаўляе на беларускай, часам з памылкамі, але размаўляе, а я, нават, не заўважыла Rolling Eyes Пасля я пачала прыслухоўвацца -- сапраўды размаўляе, як атрымліваецца.
А вось паміж сабой на рускай, нажаль, спадзяюся, змены на перадзе.

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kjara

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 14.09.2011
Паведамленні: 112
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.11.11 23:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Аксана, паміж сабой... маеце на ўвазе, што з мужам Вы па-расейску, а з дзіцём - па-беларуску? А чаму з мужам не? Сама не хочаце, ці ён супраць? Прабачце, мо няёмка пра гэта пытацца, але мне бы гэта цікава было.))) Дзякуй.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
ku_palinka




Зарэгістраваны: 04.11.2011
Паведамленні: 39

ПаведамленнеДададзена: 16.11.11 9:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Аксана, , у мяне таксама ёсць моўнае асяроддзе, дзякуй Богу, але пакуль бяз дзетак, дык я даўно ўжо ў прысутнасці сяброў ці маіх бацькоў размаўляю пры мужу па-беларуску, ён да гэтага прызвычаіўся, а вось дома - пакуль не. Я спыталася, як ты паставішся, калі я перайду цалкам на беларускую, ён сказаў, што хочаш, то і рабі. То бок не можа ён гэта шчыра ўхваліць, толькі праз сілу змірыцца. Таму я баюся, што ў мяне таксама можа атрымацца сітуацыя, што да мужа па-руску, а да дзіця - па-беларуску. раскажы, ці няма дыскамфорту ў такой сітуацыі? мозг нармальна пераключае коды? ну і як гэта ўспрымае Рагнеда?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 16.11.11 9:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ku_palinka, параю не замарочвацца загадзя. Я вось вельмі пераймалася - як гэта дзіця будзе размаўляць па-беларуску, а як яно ў школу пойдзе???
Цяпер я ведаю, што нават калі ў сям'і ўсе размаўляць па-беларуску і дзіця ходзіць у той адзіны цалкам белмоўны садок, што існуе ў Мінску, не глядзіць рускамоўныя мульцікі, бо мама-фрык паказвае мульцікі па-ангельску - з рускай мовай у дзіцяці аніякіх праблемаў няма. Ніхто не блытаецца. Больш за тое - руская мова выступае як мова для незнаёмца, адпаведна тыя злыя чужыя дзеці, якія мажліва маглі бы смяяцца і здагадвацца не здагадваюцца, што дзіця ўдома размаўляе па-беларуску.

У сітуацыі, калі да мужа па-руску, а да дзіцяці па-беларску - трэба дзіця не ўспрыняла беларуску як мову сюскання. (магчыма трэба, каб дзіця бачыла іншых белмоўных людзей і чула вашыя размовы) Муж расказваў выпадак (які яму распавядаў выкладчык у школе). У яго дзіця заўжды глядзела ўвечары калыханку па-беларску, але больш беларускай мовы нідзе не чула. Аднойчы пачула і спытала "А почему оні на детском языке разговарівают?" Ржунімагу

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 678
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 16.11.11 21:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ku_palinka, мне пашчасціла ў цяжарнасць, калі Алёна Жук зрабіла гурток "Я хутка стану мамай", там было некалькі нашых форумскіх дзяўчат, пачалі камунікаваць, падтрымліваць адна адну, потым быў гурток "Ладкі". Такім чынам усе мае стасункі з малымі дзеткамі былі толькі з беларускамоўных сямей. Калі на нас першы раз у Рагнедкіны 10 месяцаў прыйшлі рускамоўныя дзеці, я на аўтамаце пераходзіла з імі на беларускую )))
Як па мне, фраза "што хочаш, то і рабі", самая горкая, што можна пачуць ад мужа ў бок мовы. З мужам я і да родаў часцяком дома разваўляла на мове. Але першыя паўгады-год з першым дзіцём -- я лічу вялікі стрэс для кожнага ў сям'і, асабліва калі дзіцё хварэе. У мяне часам быа дэпрэсія, і вось неяк пад час яе мой муж сказаў: "Ты можаш па нармальнаму говоріть". (У сэнце по-русскі). І мяне пераклініла, магу размаўляць хоць з кім, толькі не з ім, зараз працую над гэтым.
Наконт размоваў з Рагнедай, я адразу у радзільні звярталася да яе на роднай мове. У яе быў неяк перыяк, калі яна не абарочвалася і не адказвала , калі да яе звярталіся на рускай. Зараз усе словы, якімі яна размаўляе -- беларускія, смешна часам, бо папа ў яе -- гэта лямпа Сьмешка
Мой мозг мовы не путае, калі ў цалкам рускамоўным асяроддзі раблю памылкі, тут да сама сябе выпраўляю.

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Для і пра дарослых Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5
Старонка 5 з 5.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] У чым вы спіцё? 47 Kryscina 46133 29.05.15 16:47
Yoony Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Як лепей шукаць кватэру? 23 наталька 15147 25.04.12 17:42
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 165238 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Бацькі рускамоўныя - што лепей рабіць? 29 SunKa 39273 18.02.09 3:37
Lisa Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] На чым спаць? 18 Lisa 21798 26.09.08 2:51
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map