Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Адна сям'я - розныя мовы

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Для і пра дарослых
 
Аўтар Паведамленне
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 29.10.06 22:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Juan пісаў(-ла):
A muz zusim pabielarusku nicht schiesen?


Размаўляць - ніяк (калі спрабуе - вымаўленьне жудаснае Афігець-застрэліцца! ), але разумець - добра разумее Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Juan

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.10.2006
Паведамленні: 1527
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 29.10.06 22:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Etnicny maskal?

_________________
Ars longa, vita brevis!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 29.10.06 22:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Juan пісаў(-ла):
Etnicny maskal?


НЕ, этнічны беларус Вельмі шчасьлівы Без аніякіх расейскіх каранёў.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.08.09 10:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вяртаюся да тэмы)
Ці ёсьць на форуме сем'і, у якіх адзін з бацькоў размаўляе па-беларуску, а другі па-руску?
Са мной тата размаўляў па-беларуску, з мамай і сястрой па руску. Я з мамай і сястрой таксама па руску. Ніякай блытаніцы не было. Абсалютна спакойна пераходзім на розныя мовы, сідзячы за адным сталом.

Зараз у нашай сям'і ппадобная сітуацыя- я размаўляю з Мілюсяй па-беларуску, а Муж па руску. Думаю, што будзе нармальна.

Перайсьці цалкам на мову хачу, але не магу - не хапае моцы. Чаму? Хто як пераходзіў?
Каб з мужам пачалі размаўляць па-беларуску, быў бы стымул і агулам, але муж на мове не размаўляе. Хаця разумее, цікавіцца, чытае больш за мяне пра гісторыю, Беларусь... Але з мовай ступар. Сумнік

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 2.08.09 2:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Tema dlja nas aktualnaja.

Moj muz neshta ne nadta metanakirawany u sense mowy. Razmauljae 4as ad 4asu, 4ytae knigi nashaj da4ze pa-belarusku. Ale z kali peraehali, i umowy dlja belaruskaj mowy stali welmi spryjalnyja, nama rasejskaga asjaroddzja, jen 4aszkom wjartaezza da ruskaj. A ja zlujusja, 6to zrazumela ne dae nijakaga pljenu, a naadwarot atrymliwaezza gorsh.

Ne gledzja4y na toje, 6to u jago usje dadzennye dzelja getaga jesz. Jago pradzed u 1937 byu represawany z-za mowy, ne tolki belaruskaj. Ja upeunena 6to moj muz jago welmi shanue, nawat nosiz jagonaje imja.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
nata

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 285
Адкуль: Менск, Уручча

ПаведамленнеДададзена: 31.08.09 21:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Наста, у нашай сям'і як раз такая сітуацыя: муж - этнічны расеяц, я - зацятая беларуска.
Покуль жылі "самі" (г.зн. без бабуль-дзядуль), моўнай праблемы асабліва не было: дзіцё было збольшага са мной, адпаведна і размаўляць пачало па-беларуску.
Але ў 2,5 гады "добрыя людзі" - суседзі па лецішчы, дзе мы жылі ўсё лета, - растлумачылі малому, што ён размаўляе ня так, як усе астатнія, а па-беларуску. (Да маёй беларускамоўнаўсьці яны ўсе ўжо даўно прывыклі і са мной гэтая тэма ніколі не абмяркоўвалась.) Думаю, што ініцыятарамі такой размовы былі дзяўчаткі 5-6 год, з каторымі Стаська тусаваўся і для каторых, не пайшоўшых шчэ ў школу, беларускія словы былі поўнай экзотыкай. Сп. Зялёная Усьмешка Сумнік
Сына раптам стаў называць тату "папам" і выкарыстоўваць іншыя русізмы.
З 3-х год, калі скончыўся мой дэкрэтны водпуск і дзіцёнак застаўся пад апёкай бабулі, сітуацыя згоршылася.
Бацькі мае, скончыўшы ў свой час беларускую школу, разьехаліся вучыцца ў Расію і ўсходнюю Украіну. Гэта іх абсалютна зрусіфікавала. І пры тым, што беларускасьць (тэарытычна) яны падтрымліваюць, сказаць хаця б пару фраз на роднай мове ім цяжка. (Ці ў аблом? Ня ведаю...) Так што сын мой ператварыўся амаль што цалкам у рускамоўнага дзіцёнка. Плачу!
Праўда, пасьля праведзенага разам часа (на выхадных ці ў адпуску) працэнт беларускіх словаў у яго рэзка павышаецца. І з разуменьнем беларускай лексікі у яго няма ніякіх праблемаў. І тату ён усё ж такі называе татам. Вельмі шчасьлівы Так што я не губляю надзеі. Перамога

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.09.09 12:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

nata, дык у мяне Муж беларус і беларусам сябе лічыць, вось толькі размаўляў усё жыцьцё па руску, вось і ня хоча пераходзіць на родную мову. Нават ня то, каб ня хоча, а моцы не стае (як і у мяне не стае моцы стаць цалкам беларускамоўнай, а ня з выбраным колам людзей).

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alona LonTre

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 14.03.2009
Паведамленні: 343
Адкуль: Цэнтральны раён, Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.04.11 0:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Mary, а падзяліцеся, калі ласачка, Вашым цяперашнім досьведам адначасовага гадаваньня дзіцяці на 2-х няроднасных мовах? Наколькі ў Карыны моцная цяпер нямецкая, а наколькі беларуская? Ці ёсьць нейкія адмоўныя бакі ў Вашага мэтада "мовы празь дзень"? Ці не спрыяе ўвядзеньне 3-яй мовы для дзіцяці, якое жыве ў Беларусі, паслабленьню і так ня дужа моцнай (у пляне камунікатыўных сфэр) беларускай? Буду вельмі ўдзячная Вам за адказ.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 6.04.11 16:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Гэтае пытанне таксама цікава задаць Kotka. Міргаю

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
mama Hala




Зарэгістраваны: 01.04.2011
Паведамленні: 20

ПаведамленнеДададзена: 6.04.11 17:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У сям'і Андрусішын, дзе вырас Данчык і ягоны брат (жылі ў Ню-Ёрку) бацька размаўляў толькі па ўкраінску, маці толькі па беларуску. Дзеці вольна размаўляюць на ўсіх трох і ніякай блытаніны няма.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Alona LonTre

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 14.03.2009
Паведамленні: 343
Адкуль: Цэнтральны раён, Менск

ПаведамленнеДададзена: 9.04.11 0:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
LaVita пісаў(-ла):
Гэтае пытанне таксама цікава задаць Kotka. Міргаю


О, дзякуй за ідэюСьмешка З Коткай зьвязацца, вядома, прасьцей, чым зь сям'ёй Данчыка.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.04.11 0:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Alona LonTre пісаў(-ла):
Mary, а падзяліцеся, калі ласачка, Вашым цяперашнім досьведам адначасовага гадаваньня дзіцяці на 2-х няроднасных мовах? Наколькі ў Карыны моцная цяпер нямецкая, а наколькі беларуская? Ці ёсьць нейкія адмоўныя бакі ў Вашага мэтада "мовы празь дзень"? Ці не спрыяе ўвядзеньне 3-яй мовы для дзіцяці, якое жыве ў Беларусі, паслабленьню і так ня дужа моцнай (у пляне камунікатыўных сфэр) беларускай? Буду вельмі ўдзячная Вам за адказ.


Alona LonTre,
дзялюся (можна на "ты", між іншага) Міргаю Карына ў свае 5 год свабодна і досыць чыста (словы блытае рэдка і чым далей, тым радзей) размаўляе па-беларуску і па-руску. Адказвае, як правіла, на той мове, на якой зь ёй загавораць. Гэта мне ня надта падабаецца, таму стараюся - у першую чаргу ўласным прыкладам - давесьці, што патрэбы ў гэтым няма. Але я б сказала, беларуская выразна дамінуе. Са мной - толькі па-беларуску, калі я размаўляю зь ёй па-нямецку - часам устаўляе нямецкія словы і кароткія фразы. Мовы мы ўжо даўнавата чаргуем тыднямі - і мне лягчэй, і "паглыбленьне" ў мову лепшае. На бел. тыднях чытаем толькі бел. кніжкі, на нямецкіх - толькі нямецкія. Аўдыёдыскі яна слухае па сваім жаданьні, выбірае і чаргуе сама, тут я яе не чапаю. Дыскі пераважна на бел. мове, крыху меней нямецкіх, рускамоўны толькі адзін (падораны). Нямецкая мова на ўзроўні свабоднага разуменьня. Па-мойму, яна нават не заўсёды ўсьведамляе, на якой мове я зь ёй размаўляю: ёй бяз розьніцы Сьмешка Інстытут імя Гётэ час ад часу ладзіць мерапрыемствы для дзяцей, заўжды бяру на іх Карыну: рэакцыя дзіцяці 100%. Вось так, збольшага. Ёсьць яшчэ пытаньні - пішыце Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alona LonTre

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 14.03.2009
Паведамленні: 343
Адкуль: Цэнтральны раён, Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.04.11 11:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Mary,
Прыемна чуць пра тое, што дзяўчо расьце хутчэй беларускамоўнае. А тата ў вас, дарэчы, якой мовай дома размаўляе? (У нас пакуль што рускай, на жаль.)
Значыць, у "нямецкія" тыдні ты (Сьмешка) з Карынкай размаўляеш толькі па-нямецку і чытаеш выключна нямецкія кніжкі, а аўдыя-відэя яна абірае сама, так?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 12.04.11 22:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У нас метода іншая. Мы раздзяліліся: Андрэй пачаў размаўляць з Яначкай па-ангельску, калі той было 5 месяцаў, я заўсёды размаўляла з ёй па-беларуску. Бабулі збольшага па-руску. Мы бабуляў-дзядуляў моцна не дрэсіруем. А то яны і так камплексуюць Сьмешка

На сённяшні дзень Яначка свабодна размаўляе па-беларуску, па-ангельску і па-руску. Пераключаецца ў залежнасці ад мовы суразмоўцы.

Ужо пачынае чытаць на ўсіх трох мовах. Спрабуе пісаць.

Цікава, што пачуўшы нашую беларускую мову прадавачкі ў крамах і ўвогуле мінакі выказваюць захапленне і спрабуюць таксама загаварыць па-беларуску. Так што за намі будучыня, дзяўчаты! Перамога

Калі яшчэ ёсць пытанні, пішыце. А лепей прыходзьце ў госці Сябры

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alona LonTre

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 14.03.2009
Паведамленні: 343
Адкуль: Цэнтральны раён, Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.04.11 23:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Kotka пісаў(-ла):
У нас метода іншая. Мы раздзяліліся: Андрэй пачаў размаўляць з Яначкай па-ангельску, калі той было 5 месяцаў, я заўсёды размаўляла з ёй па-беларуску. ...

Цікава, што пачуўшы нашую беларускую мову прадавачкі ў крамах і ўвогуле мінакі выказваюць захапленне і спрабуюць таксама загаварыць па-беларуску. Так што за намі будучыня, дзяўчаты! Перамога

Калі яшчэ ёсць пытанні, пішыце. А лепей прыходзьце ў госці Сябры


А як доўга ваш тата будзе падтрымліваць з Яначкай ангельскамоўную камунікацыю? І ці не будзе яе дзівіць тое, што ён на вуліцы, у транспарце і г.д. зь іншымі людзямі будзе гаварыць іншай мовай, чымся зь ёй?

Наогул, мяне пакуль ад 2-моўнай (беларускай ды францускай) камунікацыі ўтрымліваюць наступныя аргумэнты: а) дзіця рана ці позна адчуе, што другая (для нас - замежная) мова - гэта нешта неарганічнае, ненатуральнае ў ейным/ягоным асяродку; б) наяўнасьць дадатковых моў у сям'і паслабіць пазыцыі і без таго ня дужа моцнай (з улікам расейскамоўных бабулі, дзядулі і таты, а таксама большасьці іншых сваякоў і сяброў сям'і) беларускай мовы.

За запрашэньне дзякуй. Шкада, жывем далекавата, а то даўно зьбіраюся да вас па "Пепу" ды іншыя мульты, але пакуль нешта ніяк Сьмешка ...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Для і пра дарослых Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5  наступная »
Старонка 4 з 5.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] У чым вы спіцё? 47 Kryscina 47082 29.05.15 16:47
Yoony Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Як лепей шукаць кватэру? 23 наталька 15850 25.04.12 17:42
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 169250 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Бацькі рускамоўныя - што лепей рабіць? 29 SunKa 40207 18.02.09 3:37
Lisa Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] На чым спаць? 18 Lisa 22306 26.09.08 2:51
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map