Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Адна сям'я - розныя мовы

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Для і пра дарослых
 
Аўтар Паведамленне
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.10.06 12:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вельмі шчасьлівы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 26.10.06 13:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а калі сур'ёзна, то я думаю, што супольная мова -- гэта вельмі важна. Бо насамрэч мова -- гэта ня проста набор пэўных знакаў, з дапамогай якога выражаюцца думкі, а нашмат больш. Гэта пэўны код, пэўная мэнтальнасьць, і сьветапогляд.
Я дапускаю як нармальныя пэўныя разыходжаньні ў сям'і ў палітыцы -- калі вядзецца пра нармальныя краіны, дзе часта найбольш гарачыя палітычныя спрэчкі круцяцца вакол памеру адсотку якога-небудзь падатку. (Ці калі мужу больш падабаецца Лябедзька, а жонцы -- Мілінкевіч Вельмі шчасьлівы)
У беларусі ж палітычныя спрэчкі нашмат глыбейшыя -- грамадзтва падзелена, разыходжаньні ў каштоўнасьцях і сьветаўспрыманьні настолькі вялікія, што мне цяжка ўявіць сабе _шчасьлівую і гарманічную_ сям'ю, унутры якой праходзіць такая мяжа. Сумнік

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.10.06 14:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, а хто спрачаецца? Палітычная прыкмета й блізкасьць сьветапоглядаў - не апошнія чыньнікі, паводле якіх асабіста я абірала мужа. Так што мяне можна не пераконваць.Размова аб іншым, што рабіць, калі твая другая палова - ідэалягічная супрацьлегласьць? Біцца нсьмерць? Альбо дзіцёнка свайго прыдушыць як нашчадка ідэалягічнага ворага?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Natka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.10.2006
Паведамленні: 59
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.10.06 15:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вельмі быў бы цікавы досьвед беларусаў, прыкладам, эмігрантаў, што браліся шлюбамі з ангелькамі, французамі, амерыканцамі ды іншымі, як яны знаходзілі супольную мову й суадносілі сьветапогляды свае. Я асабіста сустракалася з такімі. Сярод іншага, магу сказаць, што, на жаль, дзеці ў такіх двухмоўных сем'ях найчасьцей аднамоўныя (і гэтая мова не беларуская). Але гэта хутчэй вызначаецца краінай, у якой яны жывуць і навакольнай мовай.
Нашая беларуская сытуацыя зараз нечым падобная, бо беларускамоўная меншасьць пачуваецца як у эміграцыі часам у іншамоўным асяродзьдзі. І сапраўды, калі муж і жонка размаўляюць адзін па-беларуску, другая па -расейску, вялікая верагоднасьць, што асноўная мова будзе расейская. Але...
Згодная з тым, што перавыхаваньне дарослага чалавека справа даволі складаная і не заўсёды магчымая. Спрабаваць варта, але калі бачыш магчымасьць нешта зьмяніць, а калі не (а чалавек табе блізкі)? Трэба ўсё ж вызначацца, што больш важна, быць побач з менавіта з гэтым чалавекам з ягонымі мінусамі, або паспрабаваць яго мінусы выправіць зь небяспекай яго згубіць? Гэта пытаньне асабістых прыярытэтаў.
Не магу сказаць, што гэтае пытаньне вельмі актуальнае для мяне ў сэнсе незыходжаньня сьветапоглядаў (такога няма), але жаданьне выправіць нейкія недасканаласьці характару ў сваёй палове часам ўзьнікаюць і абломы ў гэтай галіне таксама. Сьмешка Праўда, гэта крыху іншы ўзровень праблемы. І наогул, тэма была пра Грамадзянскі шлюб Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Juan

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.10.2006
Паведамленні: 1527
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 26.10.06 20:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

А калі ажаніўся, вучыся акцэнтаваць увагу на іншых аспэктах.

Badaj sto. Сумнік

_________________
Ars longa, vita brevis!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.10.06 22:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Natka пісаў(-ла):
...калі муж і жонка размаўляюць адзін па-беларуску, другая па -расейску, вялікая верагоднасьць, што асноўная мова будзе расейская.


А калі муж размаўляе зь дзіцём па-расейску (іншых моў ня ведае), а жонка - па-беларуску і па-нямецку (празь дзень?)? Міргаю

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 28.10.06 22:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Mary,
і як вы такі рытм вытрымліваеце? у мяне б галава кругам пайшла...
я па-ангельску з Дасем не размаўляю. упэўненая, што па-ангельску ён і так навучыцца, і настаўнікаў у яго будзе шмат. А вось беларускую для яго зараз важна як мага больш чуць -- надта "слабая" гэтая мова ў нашым грамадзтве.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.10.06 22:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina,

я вырашыла рабіць так ячшэ да нараджэньня Карыны, але змагла "настроіцца" толькі прзь месяц пасьля яе зьяўленьня на сьвет (першы месяц размаўляла зь ёй толькі па-беларуску). Спачатку было цяжкавата, а потым уцягнулася - і зараз гэта цалкам натуральна Сьмешка Слухаем-сьпяваем песенькі ды казкі на абедзьвюх мовах, а як прыйдзе час - буду і чытаць вучыць на абедзьвюх: мае замежныя сябры паклапаціліся пра адпаведныя кнігі на некалькі гадоў наперад Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 28.10.06 23:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Mary,
пытаньне: калі ідзеце ў госьці/сустракаецеся зь сябрамі ў "нямецкі" дзень, як з мовамі разграбаецеся? Як размаўляеце, калі разам з мужам з дачкой бавіцеся?
ой, па-мойму, нам пара асобную тэму стварыць

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.10.06 23:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina пісаў(-ла):
Mary,
пытаньне: калі ідзеце ў госьці/сустракаецеся зь сябрамі ў "нямецкі" дзень, як з мовамі разграбаецеся?


Гэта здараецца не так часта (госьці), тады я пераходжу на беларускую, размаўляючы зь сябрамі; калі зьвяртаюся да дачкі. вяртаюся да нямецкай.

Выцемка:
Як размаўляеце, калі разам з мужам з дачкой бавіцеся?


такое бывае яшчэ радзей, застаемся пры "сваіх" мовах (напрыклад, калі разам купаем малую ў нямецкі дзень, я зьвяртаюся да яе па-ням., муж - па-рас., калі трэба што сказаць мужу - па-бел. Сьмешка

Выцемка:
ой, па-мойму, нам пара асобную тэму стварыць


ага, бо да грамадзянскага шлюбу гэта ня мае аніякага дачыненьня Вельмі шчасьлівы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 28.10.06 23:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Julcik
дапамажы нам, калі ласка, у асобную тэму пераехаць!

Mary,
пытаньне: паступаючы такім чынам, ты прытрымліваешся нейкай тэорыі, ці сама да такога падыходу дайшла?
я цікаўлюся, бо чытала пра розныя мэтады, але, па шчырасьці, твой мне падаецца занадта эклектычным

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 29.10.06 0:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina пісаў(-ла):

Mary,
пытаньне: паступаючы такім чынам, ты прытрымліваешся нейкай тэорыі, ці сама да такога падыходу дайшла?
я цікаўлюся, бо чытала пра розныя мэтады, але, па шчырасьці, твой мне падаецца занадта эклектычным


Я таксама калісьці нешта чытала, і, канешне, было б лепей "адзін з бацькоў - адна мова". Але што рабіць, калі я хачу, каб дзіця ад нараджэньня валодала беларускай і нямецкай, і пры гэтым у нашай сям'і толькі я на іх здольная размаўляць? Сумнік Таму быў "вынайдзены" такі спосаб. Я размаўляла зь людзьмі, абазнанымі ў дзіцячай пісхалёгіі і навучаньні мовам, - яны ня толькі не забракавалі маю ідэю, але й падтрымалі. Што з гэтага атрымаецца - пабачым. Колькі прыкладаў, якія мяне натхняюць, прывяду, калі пераедзем у асобную тэму Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 29.10.06 9:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вы толькі не хвалюйцеся, калі яна пачне размаўляць паздней за астатніх дзетак. Для білінгвістаў гэта нармалёва. Размаўляць такія дзеці пачынаюць год з трох. Але асобныя словы, натуральна пачынаюцца раней. Такія білінгвісты растуць у даніі. Дачка маіх знаёмых адразу пачала балбатаць па фланамску француску і руску.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 29.10.06 13:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker пісаў(-ла):
Вы толькі не хвалюйцеся, калі яна пачне размаўляць паздней за астатніх дзетак. Для білінгвістаў гэта нармалёва. Размаўляць такія дзеці пачынаюць год з трох. Але асобныя словы, натуральна пачынаюцца раней. Такія білінгвісты растуць у даніі. Дачка маіх знаёмых адразу пачала балбатаць па фланамску француску і руску.


Дзякуй, julker,, я ведаю пра гэта Сьмешка Тады будзе важна, каб яна пэрыядычна апыналася ў абедзьвюх/трох моўных прасторах, і такая магчымасьць у мяне ёсьць. Вось падрасьцем, ножкамі пойдзем - і абавязкова будзем далучацца да вашых сустрэч Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Juan

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.10.2006
Паведамленні: 1527
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 29.10.06 21:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

A muz zusim pabielarusku nicht schiesen?

_________________
Ars longa, vita brevis!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Для і пра дарослых Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5  наступная »
Старонка 3 з 5.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] У чым вы спіцё? 47 Kryscina 46133 29.05.15 16:47
Yoony Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Як лепей шукаць кватэру? 23 наталька 15147 25.04.12 17:42
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 165241 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Бацькі рускамоўныя - што лепей рабіць? 29 SunKa 39273 18.02.09 3:37
Lisa Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] На чым спаць? 18 Lisa 21800 26.09.08 2:51
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map