Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Дэмаграфічная палітыка

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 18.05.11 1:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Да 30.06 я лічуся студэнткай БДМУ, з 1.07 - супрацоўнікам паліклінікі. Папярэдняя дата родаў - 9.07. Бальнічны з 4.05.
Ці можа мне ўніверсітэт выплаціць грошы адразу за 4 месяцы - май-жнівень?
Ці магу я адмовіцца ад бальнічнага да родаў (у адпачынак усё адно сыходзіць не збіраюся) і пасля родаў адразу атрымліваць пасобіе па даглядзе за дзіцём? Чула, што такая магчымасць прадугледжана ў сувязі з зменамі ў заканадаўстве ад 2011 года, адмыслова для тых, у каго маленькі заробак - студэнтаў, напрыклад. Магчыма, нешта недачула.


LaVita, калі пытанні яшчэ актуальныя, магу прапанаваць... меркаванне. Як юрыст юрысту. Сьмешка

1. Ці можа мне ўніверсітэт выплаціць грошы адразу за 4 месяцы - май-жнівень?

Выцемка:
Статья 5. Право на пособие по беременности и родам
- обучающиеся в дневной форме получения образования в учреждениях, обеспечивающих получение профессионально-технического, среднего специального, высшего и послевузовского образования, а также окончившие данные учреждения образования, – в течение 2 месяцев после их окончания;
Статья 7. Период выплаты пособия по беременности и родам
-Пособие по беременности и родам выплачивается единовременно за период с 30 недель беременности продолжительностью 126 календарных дней.



Такім чынам, ты зараз маеш права на дапамогу па цяжарнасці і родах як студэнтка універсітэта. Менавіта туды можаш звяртацца за прызначэннем і выплатай гэтай дапамогі. І яны павінны выплаціць табе гэную дапамогу адначасова за ўвесь перыяд пазначаны ў лістку непрацаздольнасці ў адпаведнасці з працягласцю перыяда для выплаты гэтай дапамогі - 126 дзён.

2. Ці магу я адмовіцца ад бальнічнага да родаў (у адпачынак усё адно сыходзіць не збіраюся) і пасля родаў адразу атрымліваць пасобіе па даглядзе за дзіцём?

Не бачу перашкодаў для таго каб гэта зрабіць. Прынамсі калі ты яшчэ не атрымала гэту дапамогу... Я лічу, што ты можаш звярнуцца ў тую ўстанову, якая выдала табе гэны лісток непрацаздольнасці і адмовіцца ад яго . Ці магчыма нават проста не выкарыстоўваць гэты "бальнічны" - лісток непрацаздольнасці - не звяртацца за прызначэннем адпачынку і дапамогі па ім...

І тады ты сапраўды будзеш мець права атрымліваць дапамогу па дагляду за дзіцём да 3-х год з дня родаў:

У адпаведнасці з артыкулам 28 Закона, у выпадку, калі жанчына мела права на лісток непрацаздольнасці па цяжарнасці і родах, але не скарысталася ім, дапамога па дагляду за дзіцём ва ўзросце да 3-х год павінна назначацца з дня нараджэння дзіця. (Змены ў Закон "Аб дзяржаўнай дапамозе сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" ад 16.11.2010 - http://pravo.by/webnpa/text.asp?RN=H11000191)

Закон "Аб дзяржаўнай дапамозе сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" - актуальны са ўсімі зменамі тут - http://pravo.by/webnpa/text.asp?RN=V19201898

Я так мяркую, што калі звяртаешся да кадравікоў, бухгалтароў і інш. - добра пры гэтым ужо мець сваю пазіцыю. Сьмешка Бухгалтэрыі, дарэчы, чамусьці любяць дапамогі па цяжарнасці і родах падатковым налогам абкладаць. Вельмі шчасьлівы

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 18.05.11 17:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Weranika, дзякуй вялікі!
*Як юрыст юрысту.* Гэта ты пра каго? Сьмешка
На днях нарэшце атрымала адказ на адным харошым форуме, ты яго падцвердзіла.
Я ўжо зрабіла так: узяла ў кансультацыі лісток непрацаздольнасці, але нікому яго не паказваю. Сьмешка З-за гэтага мусіць быць выгада каля 300 тыс - прыемныя дробязі. Сьмешка
Вельмі мне не спадабалася, што ва ўніверы бухгалтары і кадравікі не змаглі адказаць на гэтыя мае пытанні, а юрыст сказала: вы не можаце адмовіцца ад бальнічнага, вы павінны разумець, што вам цяпер нельга хадзіць на заняткі, а сядзець дома і адпачываць. А сутнасць пытання яна так і не зразумела, ці не захацела зразумець.
Black aspid, дзякуй, я задала пытанне на сайце прафсаюза, яны аператыўна адказалі, але фармальна. Але калі нешта незразумела, запрашалі званіць. Але тут якраз я ўсё даведалася. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 20.05.11 2:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Як юрыст юрысту.

LaVita, гэта прыслоўе такое ёсць: "Як мастак мастаку", "Як юрыст юрысту" і г.д. А так - у асноўным пра сябе. У мяне ёсць юрыдычная адукацыя і некаторы прафесійны досьвед. Сьмешка
Рада, што ты знайшла адказы.

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 25.06.11 10:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Тых, хто мае патрэбу Ў ЭКА, падтрымаюць ільготным крэдытам
http://naviny.by/rubrics/society/2011/06/24/ic_articles_116_174129/

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 31.10.11 16:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

З лістападзе вырасце штомесячная грашовая дапамога па догляду за дзіцём http://news.tut.by/society/256551.html

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 31.10.11 22:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я гляджу, я з Мартай паспяшалася!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 1.11.11 12:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

LaVita, згадай пра кошты, якія вырастуць яшчэ болей, і пра знікаючыя з аптэк нармальныя лекі, разам з адсутнасцю нармальных тавараў у крамах - зусім нават не паспяшалася, а наадварот - паспела заскочыць у апошні вагон, можна сказаць Сьмешка

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 21.11.11 13:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://news.21.by/society/2011/11/21/412437.html - урэшце вельмі талковы артыкул пра стымуляванне нараджальнасці, тупіковасць сучаснага падтрымання шматдзетных і г.д.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.11.11 3:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, ня ведаю, ня ўбачыла я ў гэтым артыкуле ніякіх канкрэтных прапановаў, адны пустыя размовы. Ну й як стымуляваць тую нараджальнасьць, калі сярэдні заробак не дазваляе забясьпечыць мінімальныя патрэбы працуючага дарослага?

Цікава, што апошнім часам падобных артыкулаў на тэму "як моцна мы падтрымліваем шматдзетных" ("і як тыя шматдзетныя зажраліся, нараджаюць дзяцей толькі дзеля кватэры і шыкуюць, атрымліваючы зьніжкі паўсюль") зьяўляецца шмат. Да чаго б гэта? Такое ўражаньне, што шматдзетных сьвядома супрацьпастаўляюць іншым, звычайным грамадзянам з 1-2 дзецьмі і сьвядома правакуюць нэгатыўныя камэнтары ў адрас шматдзетных. Асабліва шчыруе з такімі артыкуламі "Анлайнер", падобныя артыкулы ёсьць у "Саўбеліі" і ў "Звязде". Штатныя ідэёлягі з пэўнай установы сталі тусавацца нават на форумах "Сямейства", пераконваючы іншых людзей у тым, што шматдзетныя маюць небывалыя льготы, што жытло ім дораць.
Так, цяпер ярлык "вораг народу" навешваюць на шматдзетных. Ня так даўна пісалі, што ў крызысе вінаватыя грамадзяне, якія захацелі набыць аўтамабілі, прадпрымальнікі, якія вывезьлі валюту на Чаркізаўскі рынак ды іншае, ды іншае (у Беларусі ўмеюць знаходзіць ворагаў народу). А цяпер ворагі - шматдзетныя, якім будуюць жытло за кошт усіх астатніх, і такім чынам усе астатнія ня могуць пабудаваць сабе жытло...

Мне здаецца, што такім чынам грамадзкую думку рыхтуюць да таго, што будуць сур'ёзныя зьмены ў 185-ы ўказ, датычны льготнага крэдытаваньня. І зьмены гэтыя будуць не да лепшага: паменшыцца колькасьць квадратных мэтраў, якія будуць крэдытавацца; будзе ўлічвацца хатка ў вёсцы (а многія беларусы такую хатку маюць); прыбяруць субсыдыю; замацуюць неабходнасьць аплаціць уласнымі грошамі пэўны адсотак кошту кватэры ды інш.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 22.11.11 9:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, проста ўсім сталі відавочныя хібы і адсутнасць перспектываў сучаснай мадэлі падтрымкі. Бо рэальна яна правакуе памнажэнне безадказнасці і сацыяльнага паразітызму, а павелічэнню колькасці шчаслівых сем'яў з дзеткамі не спрыяе.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 22.11.11 10:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, а мне артыкул спадабаўся. Хаця б ты, што параўналі як там і як тут. Прынцыпова згодная, што трэба падтрымліваць маладых, а не забіраць налогамі і малымі заробкамі ўсё. Але гэта хіба нашай дзяржавы, я разумею, што ў першую чаргу гэтыя налогі ідуць не шматдзетным, але імі прыкрываюцца. І з гэтага трэба вылазіць. У тым ліку трэба тлумчыць, што гэтыя ліпавыя льготы - зусім не льготы.

У мяне калегі вярнуліся з камандыроўкі. Сяброўка (28 год, замужам, пакуль так і не наважылася на дзяцей, натхнёна расказвала, як прыйшла там іх Лід з трыма дзецьмі на працу на нефармальную сустрэчу).

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Саня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2010
Паведамленні: 111
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.11.11 23:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне здаецца, што дэмаграфічная сітуацыя аднымі матэрыяльнымі захадамі не выпраўляецца. У развітых краінах фінансавыя магчымасці значна большыя, а стабільная дэмаграфічная сітуацыя хутчэй выключэнне, чым правіла. Асноўны арыенцір - будаўніцтва грамадства масавага спажывання (у нас дарэчы таксама, толькі не вельмі атрымліваецца). А як ты не круці, калі ў сям'і ёсць дзеці, то ўзровень спажывання на душу будзе істотна ніжэйшы, чым без дзяцей. Паспрабуеш цалкам пераразмеркаваць даходы - будзе шмат крыўдаў, і збягуць самыя высокааплатныя прафесіяналы.
Бацькоўства - гэта адказнасць, і калі няма ўяўлення дзеля чаго ў сям'і павінны з'явіцца дзеці, то падачкамі і прымусам нічога добрага для грамадства ў цэлым не зробіш. Ды навогул, скарачэнне насельніцтва само па сабе не абавязкова з'яўляецца праблемай. Грамадства павінна знаходзіцца ў балансе з рэсурсамі, якія спажывае, і са смеццем, якое пакідае. У сувязі з гэтым, стымуляваць нараджэнне большай колькасці дзяцей для таго, каб пабудаваць больш недаўгавечных панэльных дамоў, на мой погляд, самае недальнабачнае і рэсурсазатратнае рашэнне.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Juan

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.10.2006
Паведамленні: 1527
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 24.11.11 21:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          [url=http://www.dzietki.org/forum/viewtopic.php?p=263049#263049]Грамадства павінна знаходзіцца ў балансе з рэсурсамі, якія спажывае, і са смеццем, якое пакідае. У сувязі з гэтым, стымуляваць нараджэнне большай колькасці дзяцей для таго, каб пабудаваць больш недаўгавечных панэльных дамоў, на мой погляд, самае недальнабачнае і рэсурсазатратнае рашэнне.[/quote]
Супер!

_________________
Ars longa, vita brevis!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.11.11 2:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Грамадства павінна знаходзіцца ў балансе з рэсурсамі, якія спажывае, і са смеццем, якое пакідае. У сувязі з гэтым, стымуляваць нараджэнне большай колькасці дзяцей для таго, каб пабудаваць больш недаўгавечных панэльных дамоў, на мой погляд, самае недальнабачнае і рэсурсазатратнае рашэнне.


Ня ведаю, наколькі такое рашэньне рэсурсазатратнае. Здаецца, што яно прыносіць добры прыбытак, зьяўляецца прадуманым і падступным: засяліць як мага большую колькасьць людзей у танныя мурашнікі і пасьля "даіць" тых людзей, падобна на тое як мурашы тлю разводзяць і дояць.
Як "даіць" людзей у панэльных шматпавярховіках? А проста - павелічэньнем камунальных плацяжоў, прызначэньнем высокага кошту квадратнага мэтру жытла і вялікімі выплатамі па крэдытах.
Лёгіка звычайная: нават калі новую вопратку ня здолееш набыць, на здаровую ежу грошай ня знойдзеш, без адпачынку на моры абыдзесься, а за камунальныя паслугі будзеш хоцькі-няхоцькі разьлічвацца. Па крэдытах плаціць будзеш, каб бамжом ня стаць. Пры гэтым працу будзеш баяцца згубіць (бо крэдыт жа трэба выплочваць...), значыцца, будзеш вымушаны пагаджацца на горшыя ўмовы працы і ўкалываць як пракляты.
І эміграваць ня зможаш, пакуль крэдыт поўнасьцю ня выплаціш. А пасьля, калі крэдыт выплаціш, станеш занадта старым для эміграцыі. Вельмі шчасьлівы Крэдыт для шматдзетных давалі на 40 гадоў, значыцца, скончыць выплаты і прадаць тую кватэру людзі змогуць толькі праз 43 гады... А да гэтага часу яны нібыта і ня ўласьнікі кватэры і будуць вымушаны заставацца ў Беларусі, ня зьяжджаць.
Вось так і зьяўляецца - дзякуючы панэльным мурашнікам - танная непатрабавальная працоўная сіла. Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 28.11.11 8:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, мусяць быць спосабы прадаць кватэру банку і вярнуць сваю частку грошай. Акрамя таго - мусяць быць спосабы датэрміновага сплочвання крэдыту

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8  наступная »
Старонка 7 з 8.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81527 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60843 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45919 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26851 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47321 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map