Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
я дрэнная мама?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Гадуем дзеці
 
Аўтар Паведамленне
Volja

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.02.2007
Паведамленні: 274
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.04.10 14:48    Загаловак паведамлення: я дрэнная мама? Адказаць з выцемкаю

ці бывала ў вас такое, што раптам узнікае думка: я дрэнная мама! напрыклад, дзіця захварэла, і пасля некалькіх фразаў, кінутых сваякамі, ты пачынаеш згаджацца: так, гэта з-за таго, што не змагла пры першых жа саплях застацца з ім дома, бо на працы быў завал, а бальнічны ніякі доктар не даў бы... ці яшчэ: мама іншага хлопчыка не працуе, і возіць яго на 4 гурткі, гуляе з ім штодзень па некалькі гадзін у парку, а твой сын - дзень у садку, дзе яму не вельмі падабаецца, і на гурток ты яго фізічна паспяваеш звазіць толькі адзін, і доўгія прагулкі толькі па выходных...
за што ў вас ёсць пачуцце віны перад дзецьмі? ці шкоднае гэта пачуцце - пачуцце вінаватасці?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 3.04.10 18:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ці дрэнная я мама, можа адказаць толькі мой сын. І ён мне штодня гаворыць, што я - самая лепшая. Што пры гэтым думаюць сваякі ды іншыя знаёмцы - мяне абсалютна не цікавіць. Гурточкі з маёй працай не спалучальныя, як і бальнічныя. Па гасцях мы не ходзім, слушнасць сваіх дзеянняў з іншымі мамкамі я не параўноўваю. Ну і што?
Volja, у цябе мабыць вясновая дэпрэсія, калі такія думкі з'яўляюцца. Лаві сонейка! Сьмешка

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Volja

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.02.2007
Паведамленні: 274
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.04.10 18:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina,
такія думкі з'явіліся пасля таго, як Платон моцна захварэў. прайшлі хутка.) але сама тэма мяне зацікавіла
размаўляючы з жанчынамі, якія ўжо вырасцілі дзяцей, часам ад іх чую: "я так вінаватая перед дачкою, бо мала з ёю была, усё працавала" ці "я вінаватая перед сынам, што развялася з яго бацькам"
гэта комплексы віны перед дзецьмі? ці што? вы зараз за што-небудь адчуваеце сваю віну?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 3.04.10 20:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

"я так вінаватая перед дачкою, бо мала з ёю была, усё працавала" ці "я вінаватая перед сынам, што развялася з яго бацькам"

ня ведаю. Мен здаецца, што не задежыць колькі часу ты праводзіш са сваімі дзеткамі, але вельмі ўалежыць на якасьці: можа быць не кожны дзень цягацца па гуртках-дзіцячых пляцоўках і пры гэтым ўвесь час вырашаць па тэлефоне праблемы сяброўкі (працоўная пытаньні і г.д.) ці чытаючы кнігу для свайго задавальненьня і арным вокам ляніва паглядваючы на дзіця, а адзін раз за тыдзень правесьці з нашчадкам паўнавартасны дзень з наведваньньям тэатра (бібліятэкі, заапарка) дзе ўвесь час будзе прысьвечаны толькі яму аднаму.
Па-мойму задаволеная мама, якая сябе ў нечым рэалізавала, хаця і не сядзіць дома, значыць для дзіця нашмат больш, чым хатняя гаспадыня-гістэрка. Volja, не хвалюйся, для сына ты самая лепшая мама ў любым выпалку. А хварэюць дзеці не залежна ад таго, працуе мама, ці сядзіць дома.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 3.04.10 20:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не думаю, што мамкі, якія сядзяць суткамі на форумах ці на кухнях, а на шматлікія гурткі ходзяць дзеля тусовак з сабе падобнымі, з'яўляюцца нечым вартым павагі і захаплення адносна тых, што працуюць.
Калі пачуццё віны, што працуеш, каб зарабіць на дастойнае жыццё сабе і дзіцяці, дык трэба глыбей глядзець: трэба было дзіця заводзіць ад мужыка, здольнага пракарміць усю сям'ю, каб жонка ў хаце сядзела. Але ці не паўстала б тады пачуццё віны, што дзіцё з'яўляецца вынікам не кахання мамы і таты, а разліку?
І ці не ў большай ступені мусяць вінаваціць сябе тыя, што суткамі знаходзяцца пры дзіцяці, не маючы магчымасці забяспечыць усе ягоныя і свае патрэбы і пераконваючы навакольных у тым, што гэта свядомы ўзнёслы выбар?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Volja

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.02.2007
Паведамленні: 274
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.04.10 21:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а наогул пачуццё віны перад дзецьмі ў вас бывае? калі так, то за што?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.04.10 22:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Як па мне, дык гэта тэма некранальная. Бацькі ніколі не павінны адчуваць віну! Гэта канешне нерыяльна, усё роўна час ад часу такое пачуцьцё з'яўляецца, але ў ідэяле яго быць не павінна. Ніхто нікому нічога не вінен! Не бацькі дзецям, не дзеці бацькам. Бацькі робяць толькі тое, што вырашаюць рабіць самі, я маю наўвазе, што іх ніхто не прымушае.
Трэба развівацца, станавіцца лепей, але ў першую чаргу для сябе. Пачуцьцё віны дрэннае. Яно дэструктыўнае. Толку ад яго няма. Лепей прааналізаваць, што сталася, чаму такое пачуцьцё ўзнікла і пастарацца выправіць сітуацыю наколькі гэта магчыма. Ад гэтага больш сэнсу)).

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 3.04.10 23:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Наста, трапна!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.04.10 23:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volja, ой цікавую тэму закранула.

Добрая мама - гэта шчаслівая мама. І неістотна, чым яна займаецца - хатняй гаспадаркай альбо вялікай палітыкай. Мне здаецца, самае галоўнае - навучыць дзіця быць шчаслівым і жыць у гармоніі з сабой. І яшчэ мне здаецца, што гэта важней за выбар прафесіі і ўменне зарабляць грошы. Ну а паколькі ўласны прыклад - лепшы настаўнік, то вось формула добрай мамы: быць такой, якой яна хоча бачыць сваіх дзяцей.
(Не ўпэўнена, што я добрая мама. Гэта я толькі так "правільна" разважаю.)

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.04.10 23:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volja пісаў(-ла):
а наогул пачуццё віны перад дзецьмі ў вас бывае? калі так, то за што?


Бывае часам. Калі спрабую выхоўваць у дзіцяці такія якасці, якіх мне самой не стае. Прыкладам, у пэўных сітуацыях - рашучасць, уменне адстойваць сваю думку... Шмат чаго бывае.
А па дробязях - кшталту "не магу пачытаць табе кніжку, бо ў мяне шмат працы" - пачуццё віны не ўзнікае. Па-першае - аб'ектыўныя абставіны таму што. Дамаўляемся тады на іншы час. Па-другое - і ў мамы свае справы ёсць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 4.04.10 4:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Яшчэ як бывае. Ды якое моцнае!!!
Гадаваньне дзіцяці лічу адной з самых адказных справаў якія толькі можна рабіць. Дзе і які крок будзе мець сумныя наступствы праз 20 год - можна толькі гадаць. Зашмат увагі кепска - замала яшчэ горш. Працуеш - дзіця недалюбленае. Сядзіш дома - дзіця недакормленае. Карацей я ўвесь час трымаю ў галаве гэтыя і яшчэ 1000000 акалічнасьцяў (ніколі не вучыціся на псіхолага Rolling Eyes ). Я веру ў тое што толькі ад мяне залежыць будуць мае дзеці хварэць ці не, кінуць яны сваіх дзяцей на мяне ці будуць гадаваць іх самі, у колькі год пачнуць полавае жыццё і як будуць перасцерагацца. Можа канешне манія велічы, але я ў гэта веру. Адпаведна пачуццё віны не праходзіць Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Volja

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.02.2007
Паведамленні: 274
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.04.10 10:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker,
Выцемка:

Адпаведна пачуццё віны не праходзіць

і як ты з ім жывешь, калі яно не праходзіць??? выглядаеш пры гэтым добра і даволі аптымістычна))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 4.04.10 16:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а як я жыву з немагчымасьцю лётаць? Во так і жыву Сьмешка
Я ня бачу нічога асабліва кепскага ў гэтым пачуцці - яно робіць мяне больш асьцярожнаю ў дачыненьні да ўздзеяньня на дзяцей. Кепска, гэта калі яно ператвараецца ў дамінуючую эмоцыю.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 4.04.10 22:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У мяне бывае пачуцце віны, што я надта сувора сябе паводжу ў дачыненні да Янкі. Але я сябе супакойваю, што нейкая дысцыпліна мусіць быць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 5.04.10 7:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, Ты не можаш быць занадта суровай. У іншых выпадках ты і занадта мяккая, як кожны чалавек. Бо калі ты вымушана быць суровай, дык гэта ты для сябе падмячаеш, бо для цябе гэта стан які заклапочвае. А ты лепей падлічы колькі разоў ты мяккая і пушыстая, колькі абдымаеш і цалуеш дзіцёнка. Я думаю гэтых разоў болей. А крыху суровасці робяць дзяцей дысцыплінаванымі гэта і я так думаю.
julker, Таксама падтрымліваею. Бо часам задаеш пытанне сабе, што вось гэта можа не так і гэта не так робіцца, і гэта падштурхвае да абдумвання сітуацыі і кожнага свайго кроку. Але я напрыклад ніколі не самабічывалася пасля хвароб дзяцей (не прадсказальна), пасля таго як не пахадзілі на вуліцу ці ў тэатр (ведаю, што мы ходзіць у вандроўкі, музеі і іншыя, а да тэатраў, хаця б такіх частых наведванняў як хацелася рукі яшчэ дойдуць). Таму той хто кажа, што яна дрэнная мамка, паглядзіце на тое што вы робіце добрага для свайго сынка ці дачушцы.

P.S. Уладкоўвалася я на працу... і мае дзеці казалі, што не трэба. Бо я тады не здолею іх забіраць пасля абеду ў школе, і перад сном у садку каб пагуляць дома ці на вуліцы. Усе дзеці эгаісты, ў душы ім хочацца болей і болей увагі, нават такім вялікім як мы. Але мы хаваем гэта вельмі далёка, а яны пра гэта кажуць адкрыта.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Гадуем дзеці Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Кітайская мама 13 Volja 14627 14.02.11 18:17
helin Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 12172 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Сучасная мама - якая яна? 44 julcik 45553 20.04.10 16:31
Black aspid Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Каляровыя кніжкі - не так складана, як здавалася 26 julcik 39768 13.02.08 1:10
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Стартуе вельмі цікавы праект! 0 annabrabus 14057 7.06.07 17:26
annabrabus Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map