|
|
Аўтар |
Паведамленне |
matias
Вельмі актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 15.05.2006 Паведамленні: 617 Адкуль: Менск
|
|
Я таксама ве-е-е-ельмі люблю кіно...люблю, як казала Крысціна "еўрапейскае кіно пра наркаманаў, сэксменшасці і войны на Усходзе, пераважна з трагічным фіналам і поўныя брутальных кадраў і вычварэнскіх ложкавых сцэн", люблю фільмы з Морыцам Бляйбстроям, які таксама тут быў ўзгаданы, люблю камедыі і сэрыял пра Місс Марпл...вось мае 10 лепшых фільмаў (вее-е-е-е-ельмі складана яго скласці)
1) Блакітнае бяздонне (з Жанам Рэно)
2) Байцовы клюб
3) Дастукацца да нябесаў
4) Мільен лет да нашай эры (камедыя)
5) Вечнае ззьзяне чыстага разума (з Джым Кэры)
6) Гатэль "Мільен жаданняў" (з Мілай Ёвавіч)
7) Кіндза-дза
 Чорная котка белы кот
9) Гаттака
10) Улюблены Тама (еўрапейскае кіно пра сэксуальныя меншасці  ))))
Спіс, канешне, складзены пад натрой...мільен фімаў забылася...а з апошняга вельмі ўразіў "Апакаліпсіс" _________________
 |
|
Угару |
|
|
Volha
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 24.04.2006 Паведамленні: 3955 Адкуль: Менск-Мінск
|
|
"Кін-дза-дза" + 1.
Як і астатнія фільмы Данеліі: дзядзька нават за савецкімі часамі ўмеў рабіць несавецкае кіно з нязбыўным грузінскім каларытам. Для нас - актуальна як ніколі.
Муж - заўзятар Таркоўскага. Я абмяжуюся "Сталкерам".
Кустурыца - найперш "Чорная котка..."
З серыялаў - "Джыўз і Вустэр". Яшчэ - ангельская шасцісерыйная версія "Гонару і перадузятасці".
Яшчэ - італьянец Раберта Беніні. Калі не дубляваны, а ў сінхронным перакладзе. Найперш - "Жыццё прыўкраснае", але астатнія таксама халерна добрыя. Апрача дзіцячага "Пінокіо" - не змагла дагледзець.
Перапрашаюся за банальшчыну - але "Гладыятар" і "Каханне насамрэч". _________________

Апошні раз рэдагавалася: Volha (5.11.07 11:29), усяго рэдагавалася 1 разоў |
|
Угару |
|
|
Volha
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 24.04.2006 Паведамленні: 3955 Адкуль: Менск-Мінск
|
|
"Вяртанне" Звягінцава.
На "Востраў" Лунгіна не магу наважыцца. Нехта глядзеў? _________________
 |
|
Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 9054 Адкуль: Miensk
|
|
_________________ Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
Угару |
|
|
Наста
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 29.07.2006 Паведамленні: 1716 Адкуль: Менск
|
|
Volha, Каханьне насамрэч!!!  І толькі па беларуску, дзеля цікавасьці глядзела ў рускім перакладзе - ня тое.
А ў Гладыятары Ліза Джэрард сьпявае - салістка Dead Can Dancе. Файны гурт, пяе файна. А фільм таксама добры, толькі не магу глядзець як забіваюць... _________________
 |
|
Угару |
|
|
Наста
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 29.07.2006 Паведамленні: 1716 Адкуль: Менск
|
|
Volha пісаў(-ла): |
"Вяртанне" Звягінцава.
На "Востраў" Лунгіна не магу наважыцца. Нехта глядзеў? |
Такое самае пытаньне хацела задаць. Будзем разам чакаць адказу  _________________
 |
|
Угару |
|
|
Наста
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 29.07.2006 Паведамленні: 1716 Адкуль: Менск
|
|
Пра Таркоўскага - учора хадзілі на Салярыс - падвісла. _________________
 |
|
Угару |
|
|
Наста
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 29.07.2006 Паведамленні: 1716 Адкуль: Менск
|
|
Сёньня, амаль зарас па НТВ Беларусь Сутыкненьне!!! Раю! _________________
 |
|
Угару |
|
|
Juan
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 13.10.2006 Паведамленні: 1527 Адкуль: Miensk
|
|
…4 viasielli j chaūtury
Aściarožna, dźviery začyniajucca
Ameli
Chamelejon
Čym brało savieckaje kino (viarški, viedama!)? Słovami doūha padbirać, aktorskaje ci što, “Antyhalivud” karaciej. A kamedyji? Cienkija, hiraničnyja, z našym razumieńniem humaru…
U t.l.:
Ivan Vasillevič mianiaje prafesiju
12 usłonaū (abodva)
Załatoje cialo
Kaūkazkaja pałońnica
Aperacyja “Y”
Sałamiany kapialušyk
Zabić drakona
Toj samy Miunchaūzen
Na cytaty ž razyjšłosia!.. _________________ Ars longa, vita brevis! |
|
Угару |
|
|
stasia
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 1568
|
|
На мяжы шчасця.
Семае пачуцце.
Таксама люблю Таркоўскага.
Службовы раман
Вой... дзявочая памяць альбо старэчы склероз, але не магу больш нічога ўзгадаць. _________________
 |
|
Угару |
|
|
Mary
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 01.10.2006 Паведамленні: 451 Адкуль: Менск
|
|
і яшчэ пару фільмаў з Одры Тату глядзела (назваў ня ўспомню, на жаль ) - файныя! _________________
 |
|
Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 9054 Адкуль: Miensk
|
|
7 - 10.06 Фэст сучаснага шведскага кіно (кінатэатр “Цэнтральны”)
Усе фільмы фестываля аб’яднаныя тэмай жыцця ў мястэчку, жыхароў правінцыі.
18:30 – cеансы на мове арыгiнала з англiйскiмi субтытрамi
21:00 – cеансы з перакладам на беларускую мову
28.05–3.06 “Як на нябёсах” (кінатэатр “Перамога”)
Падрабязнасці адсочвайце ў АФІШЫ! _________________ Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
Угару |
|
|
Vola
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 17.05.2006 Паведамленні: 1686 Адкуль: Менск
|
|
Хто ўжо пасьпеў паглядзець эўрапейскі мульт для дарослых "Ніткі"? Вельмі раю. _________________
 |
|
Угару |
|
|
Наста
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 29.07.2006 Паведамленні: 1716 Адкуль: Менск
|
|
У "Ракеце" у рамках рэтраспектывы ідуць фільмы Мілоша Формана. ужо прайшоў фільм "Пралятаючы над гняздом зязюлі", 21 Траўня будзе "Амадэй", 28 раўня - "Рэгтайм".
А яшчэ хочам схадзіць на Шрэка  _________________
 |
|
Угару |
|
|
наталька
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 14.05.2006 Паведамленні: 4353 Адкуль: Менск
|
|
Учора схадзілі на "Рататуй". Зьбіраліся раней, але ... не было білетаў. Вельмі мілы, добры і цёплы мульцік. Людзі напрыканцы аплядавалі. Усім раю. _________________
 |
|
Угару |
|
|
|