Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
забабоны і праўда пра цяжарнасць

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Цяжарнасць і роды
 
Аўтар Паведамленне
schtirliz

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 27.12.2006
Паведамленні: 201
Адкуль: Менск, Беларусь

ПаведамленнеДададзена: 6.02.07 11:29    Загаловак паведамлення: забабоны і праўда пра цяжарнасць Адказаць з выцемкаю

Канешне ж з міфалагічным вобразам мыслення чалавека нічога не зробіш, во, здаецца і не верыш у забабоны, а як соль рассыпеш...
ну гэта яшчэ поў бяды, што там соль, вось іншая справа, калі узнікаюць забабоны на тэму цяжарнасць, тут і без таго мыслі дурныя ў галаву лезуць, а так дык і ўвогуле! Таму прашу дапамагчы мне і іншым уражлівым мамам разабрацца дзе тут праўда і дзе забабоны. Тым больш што апошнія ўсё часцей і часцей спрабуюць знайсці сабе нейкае, часам смешнае, а ўсё ж , навуковае абгрунтаванне.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
schtirliz

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 27.12.2006
Паведамленні: 201
Адкуль: Менск, Беларусь

ПаведамленнеДададзена: 6.02.07 11:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

пытанне першае:
1. пад час цяжарнасці "нельга" рабіць манікюр і фарбаваць валасы. (???)
пытанне другое:
2. пад час цяжарнасці "нельга" падымаць рукі ўгару. (???)

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 6.02.07 11:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

schtirliz пісаў(-ла):
пытанне першае:
1. пад час цяжарнасці "нельга" рабіць манікюр і фарбаваць валасы. (???)
пытанне другое:
2. пад час цяжарнасці "нельга" падымаць рукі ўгару. (???)

Ой, пра манікюры і рукі не ведаю.
З валасамі - проста. Па-першае, пры змененым гарманальным фоне фрызурныя рэчывы дзейнічаюць інакш. Перад завіўкай/фарбоўкаў цырульнічкі заўсёды пытаюцца, ці няма ў кліенткі месяцовых. Ну, і шмат хто не хоча (лічу, слушна) выпрабоўваць дзіця хіміяй.
Я, дарэчы, чула, што стрыгчыся нельга. Хто б мне гэта патлумачыў...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
schtirliz

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 27.12.2006
Паведамленні: 201
Адкуль: Менск, Беларусь

ПаведамленнеДададзена: 6.02.07 11:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ну пра "стыгчыся" гэта справа простая, яшчэ з даўніх часоў ідзе, тут два варыянты: 1 бо дзіця народзіцца дурным, 2. выкідыш здарыцца, бо быццам бы сувязь з дзіцём перарэзала. Але вось гэта, я думаю, можна смела аднесці да забонаў, бо тут ніякай навуковай тэорыі. яшчэ нельга вязаць і абразаць пазногці Я ў шоку!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
schtirliz

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 27.12.2006
Паведамленні: 201
Адкуль: Менск, Беларусь

ПаведамленнеДададзена: 6.02.07 11:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

блін, нешта нме такая перспектыва не вельмі падабаецца, у мяне за гэты тэрмін карані так адрастуць, што выгляд юуду мець проста-такі не прыстойны. і што, НЯЎЖО НІХТО НЕ ФАРБАВАЎСЯ ПАД ЧАС ЦЯЖАРНАСЦІ???

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.02.07 12:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я фарбавалася, але раяць асьля першага 3-местра., калі сфармавана плацэнта, якая не пушчае ў арганізм дзіцяці шкодныя рэчывы тыпу фарбавальніка для валасоў.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 6.02.07 12:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я чытала, што падымаць рукі ўгару (напрыклад вешаць бялізу доўга і высока, ці вішні рваць) не раюць у другой палове цяжарнасці, маўляў цэнтр цяжару пераносіцца, можна лёгка раўнавагу згубіць і нешта там яшчэ... Карацей было пераканаўча, я паверыла. Пра манікюр чытала, што варта абмежаваць ужыванне лаку і змывальніка, як і любых іншых хімічных рэчываў, якія невядома як усмоктваюцца і дзейнічаюць на арганізм.

Самая вясёлая пачутая мной ад вяскоўцаў прыкмета: цяжарнай нельга аблізываць патэльню, бо народзіцца негр!!! Я ў шоку! Вельмі шчасьлівы

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
schtirliz

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 27.12.2006
Паведамленні: 201
Адкуль: Менск, Беларусь

ПаведамленнеДададзена: 6.02.07 12:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

цікава! што былі выпадкі? Гыгыгы Ржунімагу

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
schtirliz

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 27.12.2006
Паведамленні: 201
Адкуль: Менск, Беларусь

ПаведамленнеДададзена: 6.02.07 13:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ну усё! называецца: гасіце святло, злівайце ваду... гэтак і ведала, што дзе-небудзь аблажаюсь Ёлуп! і што мне цяпер рабіць, калі я вось толькі што змыла лак і тыдзень таму пафарбавала валасы...

________________

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 6.02.07 13:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

schtirliz,
а нічога не рабіць. Калі табе кепска ад гэтага ня стала (бо фарба і лак можа надта моцна пахнуць), ну і нічога.
Я фарбавала адзін раз валасы. А манікюр рабіла ўвесь час -- я ня веру, што праз пазногці нешта можа такое "прасачыцца". з валасамі цяжэй -- бо фарба можа патрапіць на скуру галавы, ну і, як я ўжо казала, пах!

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
matias

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 15.05.2006
Паведамленні: 617
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.02.07 14:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Падымаць рукі ў гару на самой справе нельга з-за пагрозы выкілышу...на гэта есць медыцынскае абгрунтаванне...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
schtirliz

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 27.12.2006
Паведамленні: 201
Адкуль: Менск, Беларусь

ПаведамленнеДададзена: 6.02.07 14:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

вогуле нельга, ці нельга доўга трымаць іх паднятымі?

_________________

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
schtirliz

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 27.12.2006
Паведамленні: 201
Адкуль: Менск, Беларусь

ПаведамленнеДададзена: 6.02.07 14:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina,
мне шчыра кажучы таксама не верыцца што манікюр можа пашкодзіць нечым акрамя паху.
а на конт фарбы для валос, ну чаму ж тады на апакаванню не пішацца, што нельга ужываць цяжарным. Яны ж там ўсялякія супрацьпаказанні пералічваюць, тым больш што фарбу я часцей за ўсё купляю у Літуве або Польшчы, там я думаю Еўразвяз бы ўжо абавязаў.
________________

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 6.02.07 14:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

schtirliz,
нельга доўга трымаць і часта і рэзка падымаць. Карацей, шторы ня вешаць і лямпу не трымаць, пакуль муж яе як-небудзь там да столі прыкручвае.
а калі раптам будзеш танчыць і рукі ўгору падымеш -- нічога страшнага ня здарыцца Сьмешка

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
schtirliz

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 27.12.2006
Паведамленні: 201
Адкуль: Менск, Беларусь

ПаведамленнеДададзена: 6.02.07 15:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

фуууууууухххх Танчу!

______________________

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Цяжарнасць і роды Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6  наступная »
Старонка 1 з 6.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 137072 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто тут ёсць з Гародні? 53 dimaidr 87465 3.01.16 0:33
Maryia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзень добры... Мы тут упершыню 129 fasolinka 113236 20.11.14 1:43
pleonazm Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Ці літвіны (літвінкі) тут ёсць? 15 Mann Kurt 33694 20.02.09 14:09
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Каляровыя кніжкі - не так складана, як здавалася 26 julcik 37068 13.02.08 1:10
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map