Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Куды пайсьці зь дзіцём?

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... 17, 18, 19, 20  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Адпачынак
 
Аўтар Паведамленне
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 20.10.11 10:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Да 1 лістапада дзейнічае выстава "Вялікі перапынак" у музеі ВАВ. http://www.warmuseum.by/news/events/~group=1~year=2011~page=1~id=577 Як для маіх школьнікаў было б цікава паглядзець, начарнільніцы, званкі і дзённікі.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 20.10.11 10:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сусветная выстава галаграм адчынена ў Мінску ў Акадэміі Навук да 3 снежня. Думаю дзеткам таксама было б цікава паглядзець. Бо былі ў Кіеве на такіх жа выставах. Маім падабалася. http://www.interfax.by/event/84732

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 20.10.11 10:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А яшчэ каму цікава я тэлефанавала ў Планетарый і даведвалася, што калі вы жадаеце адзіночна схадзіць да іх, вы можаце далучыцца да сеансаў. Проста на пярэдадні трэба патэлефанаваць і даведацца на які час будуць паказваць казку для малодшага, ці сярэдняга, ці дарослага ўзросту. Квіток каштуе 5 тысяч - дзіцячы і 7 тысяч дарослы.

Канікулы для класаў ужо распісаныя і калі хтосьці з вас заплануе нешта такога на зімовыя, то трэба ўжо за месяц тэлефанаваць і дамаўляцца. Паза канікуламі прасцей дамовіцца наконт наведвання. Раскладка для класаў такая 10 дзяцей платна+1 суправаджаючы бясплатна.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.10.11 16:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

"Восеньскі калейдаскоп" у Батанічным http://news.tut.by/summer/255815.html

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 29.10.11 21:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Блжэйшы тыдзень - вакацыі школьнікаў. З гэтай нагоды пашанцавала ўсім дзецям, бо прапануецца шмат дзіцячых імпрэзаў. Асабліва добра падрыхтаваўся тэатр юнага гледача! Гл. нашую Афішу.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 4.11.11 14:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

На гэтыя выходныя "Лістападзік". Таму каму цікава вось тут поўны спіс конкурсных фільмаў http://listapad.com/ru/listapadzik/afisha.html

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 8.11.11 17:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
hormashyki пісаў(-ла):
Сусветная выстава галаграм адчынена ў Мінску ў Акадэміі Навук да 3 снежня. Думаю дзеткам таксама было б цікава паглядзець. Бо былі ў Кіеве на такіх жа выставах. Маім падабалася. http://www.interfax.by/event/84732


Я ўжо давала тут раней інфармацыю. На гэтыя выходныя мы схадзілі паглядзець на галаграфічныя карціны. Нам усім спадабалася, АЛЕ... напрыклад дзеткам якія яшчэ не вельмі вялікія па росту некаторыя карціны трэба будзе глядзець на руках. Нам Яна нават давялося прыпаднімаць, бо з іх ракурсу было небачна. І яшчэ... калі вы вырашыце ўсё ж такі дайсці, то квіток для дарослага каштуе 18 тысяч, а для дзіцёнка 7 тысяч. У залі дзейнічаюць бесплатныя экскурсаводы, да якіх вы можаце далучыцца і паслухаць расповяды пра карціны і іх стварэнне. І ледзьве не самае галоўнае - калі вы едзіце ў выходныя на выставу, то лепей гэта рабіць зранку бо бліжэй да абеда і пасля абеда чэргі як у маўзалей.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 8.11.11 23:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Асабліва добра падрыхтаваўся тэатр юнага гледача!

Kryscina, схадзілі ў суботу ў Тэатр юнага гледача. Быў спектакль "Тры парсючкі". Цікавы такі спектакль. Некласічны... Вельмі шчасьлівы Воўк хацеў з'есьці парася не проста так, а спачатку пасварыць з братамі і сапсаваць яму настрой. Ён мог з'есьці гэтых парсючкоў раз 30 - разам і паасобку, але відаць я нічога не разумею ў правілах кашрута і свініна ў дрэнным настроі смачнейшая, чым нейкая іншая. Напрыканцы ён наогул вегітарыянцам стаў...
Андрэйку здаецца спадабалася з большага, але ён да канца так і не зразумеў чаго воўк так шмат дарма бадзяўся па сцэне. (Апетыт нагульваў?!) Раю таксама хадзіць татам: на матылька - яшчэ адзін герой у спектаклі. Такая гожая ладненькая дзяўчына. Міргаю
Паралельна ішоў яшчэ адзін спектакль - яго давала "вахцёрка".
Мы хадзілі разам з Аксанай і Рагнедай. Рагнеда такое незвычайнае цікавае прыгожае дзяўчо. Яна так уважліва разумнымі вачыма назірае за ўсім, што адбываецца навокал. Упэўнена, ёй ёсць што сказаць гэтаму свету. Сьмешка Мне падабаецца за ёй назіраць (і Андрэйку яна падабаецца Супер! ).
Мы з Андрэйкам сядзелі на 6-м шэрагу з боку, а Аксана з Рагнедай за намі, на перадапошнім з краю месцы. Рагнеда так уважліва спрабавала глядзець за тым, што адбывалася на сцэне, але былі незручныя месцы і ёй было блага відаць. Яна папрасілася пахадзіць і Аксана пусьціла яе пагуляць. Паміж шэрагамі і сцяной там яшчэ недзе 1,5 метра - шырокія нізкія прыступкі з дываном на іх. Падбегла першая "вахцёрка" і папярэдзіла, што там прыступкі. Ёй падзяквалі, сказалі, што ўсё добра, папярэдзілі Рагнеду. Але потым падбегла другая - схапіла Рагнеду з лямантам, што там прыступкі і наогул ціпа "Непаложана!" Аддала Рагнеду Аксане на рукі нягледзячы на Аксанін пратэст. Праз некаторы час Рагнеда ізноў папрасілася з рук. Стаяла каля мяне, трохі таньчыла пад музыку, магла троху бачыць з боку, што на сцэне адбываецца... Потым адышла ад мяне на паўметры і тут зноў прыбегла гэная дурная баба і пачала яе хапаць. Рагнедзе зразумела і самой гэта не падабаецца - чужая цётка яе хапае, яна спрабуе да мяне туліцца, я крычу гучным шэптам на гэную бабу, што немажліва хапаць рукамі чужых дзяцей, што я і яе маці самі за яе адказваем і не схадзіла б яна пагуляць і не перашкаджала глядзець. Яна не слухае ўсё роўна лемантуе пра прыступкі. Я кажу, што ўсё нармальна з тымі прыступкамі. Яна ўжо пачынае чапляцца, што Рагнеда нібыта некаму перашкаджае, я кажу, што гэта вы перашкаджаеце, што чапляецеся да нас, што гэта дзіцячы тэатр, што маленькай трэба трошкі пастаяць-пахадзіць-парухацца, што ёй небачна... "Вахцёрка" пярэчыць: "А калі яна выйдзе на сцэну?!!! А правіламі не дазволена з месц уставаць." Зьехаў з глузду Ага, а калі яна зараз тэатр падпаліць, а калі землятрус адбудзецца? І колькі не казала, ужо сама амаль сварылася і прыбірала яе рукі - каб не хапала Рагнеду рукамі, пакуль Аксана не забрала на рукі, не адчапілася.
Пасьля спектаклю не сталі з дзецьмі некага шукаць, каб паскардзіцца, але думаю, што немажліва так гэта пакідаць. Я білеты яшчэ на 2 спектаклі ў снежні набыла! І наогул было занадта непрыемна. Напішу скаргу - вельмі хачу даведацца, што гэта за правілы ў дзіцячым тэатры - сядзець прывязаным да месца, калі ты нікому не перашкаджаеш (да крэсел яшчэ прышпілялі б, ей богу) і чаму "вахцёркі" лічаць для сябе магчымым дакранацца да чужых дзяцей, тым больш, калі ты ім кажаш гэтага не рабіць.

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 11.12.11 0:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У нядзелю, 11 снежня, у Палацы дзяцей і моладзі (на Возеры) чарговая Гульнятэка. Гэта значыць, што ўсе жадаючыя семьямі і сябрынамі могуць абсалютна бясплатна гуляць у розныя настольныя гульні ў мармуровай залі палацу.
З 13:00 да 16:00.
Далучайцеся!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 24.12.11 21:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Цікавыя для мяне калядныя мерапрыемствы:
Батанічны сад упершыню ладзіць Калядныя і Навагоднія святы http://news.tut.by/newyear/265415.html
Новы год у філармоніі, сама не была, але пра папярэднія гады чула шмат вельмі добьрых водгукаў, што гэта лепшае свята, але, мабыць, яно рускамоўнае Сумнік http://www.philharmonic.by/ru/articles/633/
Навагодні экспрэс http://www.rwminsk.by/children_railway/novogodnij/

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 23.03.12 16:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
З 02.06.2012 г. па суботах і нядзелях у Цэнтральным дзіцячым парку і ў Парку чалюскінцаў будуць усталяваныя намёты для замены падгузнікаў, у якіх можна будзе атрымаць бясплатную кансультацыю па догляду за дзіцём і нават бясплатны падгузнік!

http://parki.by/park-news/~shownews/156

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 18.04.12 10:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://www.rw.by/index.php?option=com_content&view=article&id=5396:----------28-&catid=37:news&Itemid=84
28 красавіка адкрываецца сезон на Дзіцячай чыгунцы.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 28.04.12 13:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://infobank.by/327/itemid/8559/Default.aspx - кошты на адпачынак з дзецьмі ў Менску: цырк, парк, дэльфінарый, басейн і г.д.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.10.12 0:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае!

20 кастрычніка а 14-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё літаратурна-мастацкай выставы "Ходзіць Сон ля вакон...", прысвечанай беларускім калыханкам.

Калыханка… Менавіта з яе немаўля пачынае знаёміцца з навакольным светам, са светам маці. Фальклорная ці літаратурная, паэтычная ці, нават, празаічная, забаўляльная ці павучальная… Бясспрэчна адно, цікавасць да калыханкі не знікне ніколі. Спачатку мы засынаем пад мілагучныя спевы матулі ці бабулі, пасля – пад знаёмыя галасы персанажаў з дзіцячай тэлеперадачы "Калыханка", якая вырасціла не адно пакаленне маленькіх гледачоў. А калі мы становімся дарослымі, то самі спяваем калыханкі сваім дзецям.

На выставе будуць прадстаўлены літаграфіі знакамітай мастачкі Алены Лось, ілюстрацыі да кнігі "А па сенцах ходзіць Бай…" мастачкі Марысі Лось, аўтографы калыханак беларускіх пісьменнікаў, а таксама лялькі з архіва Белтэлерадыёкампаніі, якія ўдзельнічалі ў розных выпусках праграмы "Калыханка".

Усіх, хто жадае апынуцца ў краіне Сну, чакае сустрэча з фальклорным гуртом "Верацёнца", з аўтарамі беларускіх літаратурных калыханак – Генадзем Бураўкіным, Уладзімірам Карызнам, Раісай Баравіковай, Віктарам Шніпам, Леанідам Дранько-Майсюком і інш., а таксама "жывая студыя" са стваральнікамі і героямі тэлеперадачы "Калыханка" – Сан Маляванычам, Феяй Сноў, медзведзянём Топам, лісічкай Янай і казачнай істотай Сплюшыкам. Напрыканцы, па традыцыі, маленькіх наведвальнікаў чакае беларуская казка, якую распавядзе "голас калыханкі" Беларускага радыё, народная артыстка Рэспублікі Беларусь Марыя Захарэвіч.

Адрас: вул. М.Багдановіча, 13, Траецкае прадмесце.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.10.12 11:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

20 кастрычніка - міжнародны дзень астраноміі, планетарый ладзіць праграму! http://planetarium.by/mda_2012_autumn.php

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Адпачынак Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... 17, 18, 19, 20  наступная »
Старонка 18 з 20.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 150415 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кінапрагляды не для ўсіх 4 Kryscina 12079 12.04.18 2:08
Эдуард Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў што наконт фітнэсу для цяжарных? 25 schtirliz 53589 3.03.11 19:46
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кармленне ў грамадскім месцы 13 stasia 20867 18.05.09 15:50
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў У беларускамоўнай групе у ДС №570 есьць 3 вакантных месцы 32 adelka 43219 20.04.09 12:27
adelka Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map