Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Дзіцячае аўтакрэсла

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кірмаш + Дзе што набыць
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 4.02.07 20:26    Загаловак паведамлення: Дзіцячае аўтакрэсла Адказаць з выцемкаю

Набудзем дзіцячае аўтакрэсла ад 18 кг (можна б/у). Т. 632 27 43

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
matias

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 15.05.2006
Паведамленні: 617
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 5.02.07 10:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Таннае дзіцячае аўтакрэсла вашага памру прадаецца ў БІГЗе

А мы набудзем аўтакрэсла ад 9 да 35 кг Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 13.02.07 11:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

А мы набудзем аўтакрэсла ад 9 да 35 кг

А такія бываюць?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 13.02.07 19:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

А такія бываюць?

Яшчэ як! Але нашыя людзі, як толькі дзеці перастаюць быць немаўлятамі, пускаюць іх бегаць па салону ў час паездкі, таму на наш рынак такія мадэлі трапляюць рэдка. Яшчэ адна праблемы- трапляюць танныя падробкі - канструкцыі з пенапласту і пластыку, нічым не абароненыя, не ўмацаваныя, невядомых вытворцаў

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.02.07 0:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Нядана бачыла недзе рэкляму (мо ў Ва-банку?): на Чкалава 20/1 больш за 50 мадэляў. Я ўразілася, але пакуль не даехала. Калі хто дабярэцца, не палянуйцеся падзяліцца інфой Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 14.02.07 1:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Яшчэ як! Але нашыя людзі, як толькі дзеці перастаюць быць немаўлятамі, пускаюць іх бегаць па салону ў час паездкі, таму на наш рынак такія мадэлі трапляюць рэдка.


Ды не, з кожным месяцам усё болей, як мне здаецца.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
matias

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 15.05.2006
Паведамленні: 617
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.02.07 10:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik пісаў(-ла):

Ды не, з кожным месяцам усё болей, як мне здаецца.

Дык дзе ж ўзяць таннае ды добрае, каб даляраў да 100 было?????

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 14.02.07 11:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

matias, мы сабе куплялі ў гіпермаркеце. Было таньне за 100, але дакладны кошт ужо ня памятаю (ужо больш за год прайшоў)

Тады, калі мы куплялі, выбар сапраўды быў невялікі, але зараз ён значна большы (з зайдрасьцю глядзела на некаторыя прыгожыя мадэлі). У тых жа гіперах, на розных "выставах",на Нямізе, здаецца, бачыла (тут магу падмануць - памятаю, што ў нейкай краме шмат стаяла... здаецца няміга была)

Калі будзеце браць - бярыце, каб сьпінка адкідвалася, бо дзіця ў машыне паспаць любіць звычайна, а пад 90 градусаў гэта ня зручна

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
matias

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 15.05.2006
Паведамленні: 617
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.02.07 14:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ага, дзякуй! Але у ГІпермаркетах толькі вельмі дарагія зараз стаяць, як і паўсюль зараз...апошняя надзея засталася на Кнорына 55

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 14.02.07 19:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Калі будзеце браць - бярыце, каб сьпінка адкідвалася, бо дзіця ў машыне паспаць любіць звычайна, а пад 90 градусаў гэта ня зручна
_________________

ТОлькі там не спінка адкідаецца, а ўвесь корпус цалкам падымаецца-апускаецца.
Выцемка:

Яшчэ адна праблемы- трапляюць танныя падробкі - канструкцыі з пенапласту і пластыку, нічым не абароненыя, не ўмацаваныя, невядомых вытворцаў

Ну, у нас вядомы вытворца, але канструкцыя таксама з пенапласту і плястыку(пра ўмацаванне нічога не магу сказаць), а ў Польшчы я патрашыла і вельмі каштоўныя варыянты ў фірмовых крамах, то яны таксама пенапласт-плястык.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 14.02.07 23:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я бачыла ў Польшчы канструкцыі на металічным каркасе, з металічнымі мацавальнікамі вузлоў. Чыка, напрыклад. Новае дорага, сапраўды. Можа патрыманае знойдзецца Rolling Eyes

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 15.02.07 0:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я спрабую разважаць -- галоўнае ў крэсьле, відаць, каб, пры сутыкненьні, яно не "уляцела". А тут важна, як яно мацуецца да аўтамабіля і як дзіцё мацуецца да крэсла... і нашае крэсла ня мае "вузлоў" -- яно як бы зьліта з аднаго кавалку (as far as I remember)
што да плястыку-мэталу... ну вось машыны самі па сабе таксама адрозьніваюцца. Замежныя, як бы "плястыкавыя" пры аварыі зьмінаюцца ў гармошку, гасячы гэтым сілу ўдара. "савецкія" ж машыны, зробленыя зь цьвёрдага жалеза, звычайна нават пры моцных ударах застаюцца амаль цэлымі. А ўнутры -- трупы Сумнік (ня ведаю, ці прыклад можна ўжыць да крэсел, гэта проста інфармацыя да ведама)

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 15.02.07 10:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

stasia, у нашага сьпінка адкідаецца. Дзе ўвесь корпус - вугал усёроўна 90 градусаў застаецца. Нам не спадабалася. У нашага канструкцыя (механізм) нагадвае дарослае крэсла

У нашага крэсла ёсьць і метал і пластык і мабыць пенапласт таксама (ня памятаю). Аднак я згодна з Alina, што галоўнае - каб дзіця зь яго ня выпала і каб яно само ня ўпала. Калі Вы (цьфуцьфуьфу) трапіце ў такую аварыю, што самому крэслу трэба будзе трымаць удар (то бок ужо "склалася" у гармошку машына, унутраная абшыўка, дарослае крэсла), то , прабачце, жывых там і так ня будзе, унутраныя ворганы разрываюцца ад імпульса.

Большасьць крэслаў, што я глядзела, маюць металічныя пласьціны, потым пластыкавы каркас па форме крэсла, пенапласт і потым мяккую абшыўку. Яны сэртыфікаваныя. Мне гэтага дастаткова каб верыць у іх надзейнасьць.

А чыка мы не купілі, таму што там вугал быў нават меншы за 90 градусаў. Хаця прадавачка нам вельмі хваліла гэты фатэлік - расказвала пра метвлічную канструкцыю, ага.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
tasia

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2006
Паведамленні: 144

ПаведамленнеДададзена: 16.02.07 22:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

matias,
таннае ня сведчыць добрае, - гэта ж ахова вашага дзіцяці, яго ж ня проста так прыдумалі!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
tasia

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2006
Паведамленні: 144

ПаведамленнеДададзена: 16.02.07 22:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Калі шукалі аутакрэсла, то чыталі шмат краш-тэстаў, паводле іх, напрыклад, таннае распаўсюджанае Сam разлятаецца на кавалачкі. Зараз узгадаю месца па надзейнасці і адзнаке артапедаў (што нямала знчна): 1. Bebe Camfort 2.Mothercare і MaxiCosi 3.Chicco, астатнія разляталіся ў большасці. Лепш уж набыць б/в, аднак трэба добра глядзець, каб не было памятасцей ці чаго падобнага, а то уся канструкцыя губляе герметычнасць, што значыць увогуле сэнс

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кірмаш + Дзе што набыць Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7  наступная »
Старонка 1 з 7.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Якім чынам можна знізіць узровень абортаў? 202 Mann Kurt 137521 10.03.12 19:28
Luba Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кнігі, якія можна спампаваць 1 Kryscina 6368 14.12.10 21:04
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў а у нас хлопчыкі!! 48 Тоня 54266 15.03.09 2:27
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Аддам дзіцячае малачко аматарам 4 LaVita 5692 8.12.07 19:30
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гісторыю Беларусі з 1 верасня можна выкладаць па-расейску 0 pink_by 7471 12.08.06 0:45
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map