Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Беларуская кухня: Верашчака, Мачанка.

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кулінарны клуб
 
Аўтар Паведамленне
Mann Kurt

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.01.2007
Паведамленні: 537
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.01.07 21:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А вось пара рэцэптаў верашчакі

Верашчака пачатковая, «кухмістарская»

0,5кг белай кілбасы,
1 шклянка піва
1 цыбуліна
1 шклянка мукі
2 лыжкі тлушчу
соль, перац, цукар – паводле смаку
1 лыжка воцату

Каўбасу адварваць 30 хвілін у піве, разбаўленым вадой. Цыбулю дробна нарэзаць і падсмажыць на невялікай колькасьці тлушчу. Муку і тлушч падсмажыць да ўтварэньня зьлёгку падрумяненай масы, якую разьвесьці 1 /2 шклянкі адвару ад каўбасы, якая варыцца. Атрыманы соўс заправіць соллю, перцам, цукрам і воцатам. Каўбасу парэзаць на кавалачкі даўжынёй некалькі сантымэтраў і каля 10-12 хвілін патушыць у соусе на вельмі малым агні.


Верашчака з салам і сэльдэрэем

1 шклянка вады
1/4 шклянкі хлебнага квасу
2—З сталовыя лыжкі пшанічнай ці ячнай мукі
200г сала
2 цыбуліны
1 сэльдэрэй
Соль

У каструлю ўліць ваду і хлебны квас, давесьці да кіпеньня. Муку падсмажыць на патэльні (бяз тлушчу!) і, калі яна набудзе залацісты колер, зьлёгку разбавіць вадой, пасьля чаго ўліць у кіпячую ваду з квасам і варыць каля пяці хвілін. Сала нарэзаць кубікамі, цыбулю і сэльдэрэй — палоскамі. Сала пасмажыць з цыбуляй і сэльдэрэем, пасьля чаго перакласьціў каструлю. Пасаліць, старанна перамяшаць і паставіць на 5—10 хвілін у нагрэтую духоўку.

_________________
Mann Kurt
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mann Kurt

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.01.2007
Паведамленні: 537
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.02.07 15:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Белая кілбаса – ну гэта нямецкая паводле паходжання, але і ў нас бывала. Рэцэпт-то 18 ст. Там шпіка больш. Я ў нас такую бачыў здаецца толькі кансеравананую ў бляшанках. Але мне здаецца, што непрынцыпова, падышлі б і сардэлькі любыя, мо? Цытрусавыя – канешне, сярэдняй заможнасці шляхта, тая што мела дома кнігу Завадскац, мела і лімоны з апельсінамі. Імпарт цытрусавых да нас зафіксаваны з канца 16 ст.

_________________
Mann Kurt
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 1.02.07 18:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вось што значыць пару дзен не захордзіць на форум!
Класныя ў вас ідэі. Дык, што гатуем першым?
З уласнага досьведу магу падзяліцца ўражаннямі ад верашчакі з салам і сельдзерэем. Я такую досыць часта гатую.Рэцэпт ад бабулі. Мне вельмі падабаецца. Адзінае, што акрамя сала я дадаю яшчэ абсмажаную каўбасу пальцам пханую(так бабуля рабіла), а часам нават перасмажаныя кавалкі свініны(быў у яе і такі варыянт). Адзінае, што страва вельмі сытная -- шмат не з'еш.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.02.07 21:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Муж па маёй просьбе набыў на Камароўцы сьвіныя кішкі (па 500 руб. за мэтар Вельмі шчасьлівы ), так што на выходныя заплянаваныя аўсяныя альбо жытнія бліны і кішка Міргаю

Mann Kurt,
ізноў пытаньні да Вас:
1) мачаньне - гэта сьветлы соўс зь мяснога булёну, загушчаны мукой? Мачанка? Гэта я да таго, з чым ядуць аўсяныя бліны Сьмешка
2) Белая кілбаса - зь нямецкай? Weißwurst? Цытую 10-томны Дудэн (тлумачальны слоўнік нямецкай мовы):
Weiß|wurst, die: aus passiertem Kalbfleisch u. Kräutern hergestellte Brühwurst von weißlicher Farbe.
Перакладаю:
белая кілбаса - гэта вырабленая з пасераванай (перацёртай у пюрэ) цяляціны і прыправаў кілбаса белаватага колеру, якую перад спажываньнем трэба разагрэць ў кіпені.

З сардэлькамі прапанова слушная, у сэнсе падабенства, але толькі па колеры і спосабу прыгатаваньня Зьбянтэжаны Можа, хто ведае, што яшчэ магло б быць? Прадукты такога кшталту я практычна не купляю, таму й арыентуюся ў іх ня надта добра Упс...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 1.02.07 21:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Наколькі я арыентуюся, мачанка гэта тое ж, што і верашчака. Хаця не, крыху розняцца. Мачанка, гэта не проста соус завараны мукой, але з каўбасой, кавалкамі мяса, цыбуляй.Есць варыянты з грыбамі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.02.07 21:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

stasia пісаў(-ла):
Наколькі я арыентуюся, мачанка гэта тое ж, што і верашчака. Хаця не, крыху розняцца. Мачанка, гэта не проста соус завараны мукой, але з каўбасой, кавалкамі мяса, цыбуляй.Есць варыянты з грыбамі.


Дзякуй, stasia, я мела на ўвазе менавіту тую частку мачанкі, у якую мачаюць бліны Сьмешка Вядома, што ў прынцыпе мусіць быць з мясам Сьмешка Каляндра - гэта літаратурная назва?

Volha,
карыца і цынамон - дзьве альтэрнатыўныя агульнаўжывальныя назвы, ці нейкай аддаецца перавага?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 1.02.07 21:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Дзякуй, stasia, я мела на ўвазе менавіту тую частку мачанкі, у якую мачаюць бліны Вядома, што ў прынцыпе мусіць быць з мясам Каляндра - гэта літаратурная назва?

Ну, у мачанку з мясам і мачаюць бліны. Яе асобна без мяса не гатуюць. Гэта ўсе разам перамешваецца. Ці мы непаразумеліся?
Калі браць літаратурную мову, дык там і слова фатэль, рондаль, лядоўня... няма. Але ў мяне ўсе родзічы-беларусы яе так называюць, і ў весцы. Таму лічу, што варта ўжываць гэта слова.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.02.07 21:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Гэта, відаць, я яшчэ ў пытаньні да Mann Kurt не зусім карэктна абышлася з фармулёўкай Мая памылка, прабач Мелася на ўвазе: мачаньне - гэта ўласна мачанка ці толькі соўс (бязь мяса), падобны да таго, які бывае ў мачанцы? Сьмешка

За каляндру дзякуй - запомню Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mann Kurt

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.01.2007
Паведамленні: 537
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.02.07 22:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мачанка – больш шырокае паняцце, чым верашчака. Мачанка, або мачанне, або маканіна, або па-крэсоваму «памочка» - гэта цэлы класс страў – соўсаў для мачання бліноў:

http://autary.iig.pl/bely/www/materyjalnaja/artykuly/vieraszczaka.htm

_________________
Mann Kurt
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mann Kurt

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.01.2007
Паведамленні: 537
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.02.07 22:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Напрыклад, нешта такое – гэта таксама мачанка. З кнігі Барбары Голуб «Przy wilenskim stole» (1992) – серыі інтэрвію з тымі, каго наша Жакерыя пагнала за Буг , у т.л. Р.Капусцінскім, Чэславам Нёмнам і г.д…. Верашчака – толькі прыватны выпадак мачанкі. Але ў савецкім вобшчапіце адбылася поўная ідэнтыфікацыя. Гаспадыні – рэальныя былыя «зямянкі», цяпер мабыць ужо не жывуць.
Тварожнае мачанне да бліноў (асабліва аўсяных)
(рэцэпт Яніны Цеханюк, Брындзішкі, Гарадзенскі павет)
Тварог змалоць у камбайне або, калі занадта вільготны, старанна пацерці відэльцам. Дадаць сыраквашу і смятану (у прапорцыях 1:1:1), старанна перамяшаць. Дадаць соль і перац (або цукар), паводле смаку.
Паста селядцовая да грэцкіх бліноў
(рэцэпт Станіславы Свардзевіч, Шыпліішкі, Наваградскае ваяводства)
Вымытае і высушанае селядцовае філе змалоць у кухонным кабайне ці ў мясарубцы. Масла у прапорцыі 1:1 да селядца расцерці лыжкай у місе, дадаць пасту з філе і крыху добра пасечанай зялёнай цыбулі. Пастай шмаруюць гарачыя грэцкія бліны, вельмі тонкім пластам.

_________________
Mann Kurt
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
antanian

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 17.04.2006
Паведамленні: 91
Адкуль: Вільня

ПаведамленнеДададзена: 4.02.07 0:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Але мне здаецца, што непрынцыпова, падышлі б і сардэлькі любыя, мо?

даволі моцна адрозьніваецца цеста сардэлек і белай каўбасы.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Mann Kurt

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.01.2007
Паведамленні: 537
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.02.07 1:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

дык жа пры словах "белая кілбаса" ўсе выпадаюць у ападак. А ў Вільні паўсюль белая кілбаса ?

_________________
Mann Kurt
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mann Kurt

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.01.2007
Паведамленні: 537
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.02.07 1:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Каляндра - гэта літаратурная назва

_________________
Mann Kurt
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mann Kurt

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.01.2007
Паведамленні: 537
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.02.07 1:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ага, мусіць, гэта кухмістар Верашчака набраўся ад саксонцаў моды на белую кілбасу. Думаю, гэта досыць павярхоўна-наносны ўплыў.

_________________
Mann Kurt
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
antanian

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 17.04.2006
Паведамленні: 91
Адкуль: Вільня

ПаведамленнеДададзена: 4.02.07 11:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

дык жа пры словах "белая кілбаса" ўсе выпадаюць у ападак. А ў Вільні паўсюль белая кілбаса ?

знайсьці можна.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кулінарны клуб Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 11434 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Сучасная мама - якая яна? 44 julcik 41702 20.04.10 16:31
Black aspid Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзе і калі адпачываеце ці збіраецеся? 37 pink_by 40841 25.04.09 19:25
kropka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Стартуе вельмі цікавы праект! 0 annabrabus 13294 7.06.07 17:26
annabrabus Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Што, калі пайсці ў рускамоўны садок? 67 stasia 75767 17.06.06 18:52
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map