Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Ваша ўлюбёная музыка

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 16, 17, 18  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кіно, музыка і TV
 
Аўтар Паведамленне
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 20.07.07 18:20    Загаловак паведамлення: Ваша ўлюбёная музыка Адказаць з выцемкаю

Запрашаю да размовы ўсіх мэляманаў і мэляманак Сьмешка Што ў вашым разуменьні добрая музыка? Якую музыку слухаеце? Ці ёсьць у вас ўлюбёны гурт? Якая музыка раздражняе?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 20.07.07 18:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Для мяне добрая музыка --- гэта музыка жывая, з жывымі інструментамі і галасамі выканаўцаў.
Улюбёны гурт --- Radiohead. Можа, нехта назаве мяне непатрыятычнай, але гэта так. Я люблю НРМ, Вайцюшкевіча, Краму, але дрыжыкі па сьпіне толькі ад песьняў гэтага змрачнаватага рудавалосага ангельца. Раздражняе папса і шансон. Тэксты папсовых песень --- зьява ўнікальная па сваёй тупасьці. Але гэта асобная тэма.

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Juan

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.10.2006
Паведамленні: 1527
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 20.07.07 20:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Aha, asabliva “Fade out” Супер!
Nu a maja favarytka – Mylene Farmer! Ружа

_________________
Ars longa, vita brevis!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 20.07.07 20:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

О, Juan! Вы проста не ўяўляеце, якая я шчасьлівая, што знайшла аднадумца! А то мужа ўжо замучыла гэтым Радзівагэдам Вельмі шчасьлівы
Fade Out +1
А як вам How to Disappear Completely?

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 20.07.07 20:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Mylene Farmer мала слухала, але тое, што чула, спадабалася. Адна песьня, каторую яна сьпявае разам са сьпеваком Seal, назву другой ня ведаю, толькі памятаю, што там ёсьць слова California. У яе такі незвычайны голас, прыгожы. Але з жаночых выканаўцаў мне больш падабаюцца энергічныя дзевачкі кшталту Шырлі Мэнсан з Garbage.

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Partyzan

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.04.2006
Паведамленні: 346

ПаведамленнеДададзена: 20.07.07 22:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kotka, у Radiohead вельмі падабаецца "Karma Police" Сябры Garbage амаль усё! З падобнага яшчэ адзначу Guano Apes. Увогуле музыку люблю розную, але слухаю рэдка, толькі на працы калі нейкая механічная задача і ня трэба моцна напружваць мозг, таму што музыка мне перашкаджае думаць (тут маё абсалютна адрозьненьне ад жонкі Сьмешка )
Ну што б такога пералічыць... Rammstein, P.Caas, Mylene Farmer, Kylie Minogue, Metallica (ballads), некалі вельмі падабаўся Roxette, але зараз неяк не так устаўляе Сьмешка , The Beatles, Rolling Stones, Aerosmith, The Offspring, адна песьня з электроннай музыкі - Bomfunk MC's "Freestyler" Сьмешка З беларускай музыкі НРМ, Крама, і шмат чаго іншага патроху, з расейскай - некаторыя рэчы ў ЧАЙФ, Машіна Времені, Ночные снайперы (гэта ціпа беларусы), Земфіра падабалася сваімі першымі двума альбомамі (потым зусім не падабалася)- я нават 2 разы на канцэрт хадзіў - толькі станоўчыя эмоцыі, з украінскай Воплі Відоплясова і Океан Эльзы. Ну шмат на каго забыўся, але хопіць для пачатку. Упс...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 21.07.07 0:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Partyzan, "Karma Police" - гэта маё ўсё!!! Ды і ўвесь Radiohead.
З часоў колішняй бесшабашнасьці засталася Nirvana, асабліва Unplugged in New York, як самае лёгенькае. Калі Мірця быў маленькі, засынаў пад Where Did You Sleep Last Night.
Настальгую па расейскім поп-року, таму што школку нагадвае. Калісьці сачыла за ўсімі новымі альбомамі Мумій Троля, Чычэрыны, Найка Барзова.
Зараз, акрамя беларускай музыкі, вельмі люблю Дзецідзяцей (у іх канцэрты вельмі відовішчныя), слухаю апошнія альбомы Ляпіса (інтэлектуальна!) і Океан Ельзы.
Аччыталася.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.07.07 0:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Назваць нейкія ўлюбёныя гурты не магу, акрамя "Крамбамбулі" (асабліва песня "Абсэнт") ды Sting, балады "Metallica". А так слухаю з задавальненнем асобныя песні асобных выканаўцаў - Вайцюшкевіча, напрыклад. Адналюб я нейкі ў гэтым плане - як што ўпадабаю, дык надоўга Вельмі шчасьлівы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 21.07.07 1:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Partyzan, LaVita, цалкам вас падтрымліваю наконт Karma Police --- гэта ж класіка! Вельмі шчасьлівы

LaVita, неяк у нэце чытала абмеркаваньне, які альбом лепшы --- OK Computer альбо Nevermind. Вось, дарэчы, і спасылачка адшукалася, калі цікава.
http://www.rollingstone.com/rockdaily/index.php/2007/02/12/rock-fisticuffs-nirvana-vs-radiohead/

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 21.07.07 1:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

З дыназаўраў люблю таксама The Doors, Rolling Stones, Led Zeppelin. Дарэчы, Янусечка выдатна засынае пад Riders in the Storm Сьмешка

А вось да расейскага року абсалютна абыякавая Сумнік

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 21.07.07 1:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, мы былі на канцэрце Вайцюшкевіча, там дзе ён сьпяваў японскія песьні ў перакладзе. Мне вельмі спадабалася. Толькі месца яму мала было ў Маленькай залі КаЗы --- не было дзе разьвярнуцца.

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 21.07.07 11:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kotka, дзякуй за спасылку. Вось толькі абмеркаваньне там збольшага на нейкай мове накшталт гішпанскай. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 21.07.07 11:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

LaVita, там напраўды нешта пад канец шмат гішпанцаў навалілася. Вельмі шчасьлівы

LaVita пісаў(-ла):
Зараз, акрамя беларускай музыкі, вельмі люблю Дзецідзяцей (у іх канцэрты вельмі відовішчныя)

Я Дзецідзяцей толькі па радыё слухала. Сьпявае Ганначка Хітрык вельмі эмацыйна і тэксты такія файныя. Сьмешка

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.07.07 22:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kotka, 19 ці 20 чэрвеня быў канцэрт Вайцюшкевіча ў клубе "Графіці" - вось ужо дзе маленькая заля! Сьмешка Але ўтульна. А сам Зм.В. настолькі харызматычны часам, аказваецца Супер!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 22.07.07 0:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Угу, вельмі харызматычны мужчына ў самым росквіце Міргаю! (Спадзяюся, GoogleGuy ужо сьпіць Вельмі шчасьлівы і ня бачыць гэтага майго паста) У Графіці я ўвогуле не ўяўляю, як ён выступаў. Там жа ж клюб зусім маленькі.

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кіно, музыка і TV Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 16, 17, 18  наступная »
Старонка 1 з 18.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калядная арцель св. Мікалая імчыць да вас! 0 Раман 2164 23.12.14 17:01
Раман Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кінапрагляды не для ўсіх 3 Kryscina 9794 8.05.12 19:52
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Беларуская тэлевізія: Што было добрага, што ёсьць? 28 наталька 52648 23.02.12 10:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 81229 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ці ёсьць у вашай дзеткі фотааальбом? 37 Tanya 49036 18.03.09 16:56
Nadzeyka Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map