Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Фільм "Плошча"

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кіно, музыка і TV
 
Аўтар Паведамленне
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.02.07 21:24    Загаловак паведамлення: Фільм "Плошча" Адказаць з выцемкаю

Шаноўнае спадарства,
ці бачыў хто з Вас гэты фільм Юрыя Хашчавацкага? Ці хацелі б паглядзець? З апошнім магу дапамагчы (зрабіць копіі, DVD), калі ж хто глядзеў, цікава было б даведацца пра Вашыя ўражаньні.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3960
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 1.02.07 21:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

цікава было б даведацца пра Вашыя ўражаньні

Пакуль падзяліся сваімі. Міргаю Сама яшчэ не глядзела, буду днямі.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 1.02.07 21:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Глядзела. Так, як я чалавек вельмі эмацыйны, то і рэакцыя была такая ж. Збольшага разглядаю яго як агітку для недасведчаных.(у сэнсе, паказаць тым знаемым, якія з такім у жыцці не сутыкаліся).
Бо ў рэаліях усе куды горш...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.02.07 21:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Яшчэ да канца не даглядзела - Карына кампутар выключыла Сьмешка Першае ўражаньне (непрыемнае) - сумесь расейскай і беларускай моў, пачынаючы з вокладкі - і праз увесь фільм Сумнік Для мяне цікава было ўбачыць кадры таго, што я не змагла ўбачыць наяве (была ў радзільні): Плошчу, асьвятленьне падзеяў па БТ, знакамітыя выказваньні пра Скарыну і г.д. Больш - калі дагляджу да канца і калі створыцца цэласнае ўражаньне Міргаю

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 2.02.07 11:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Mary, я б была ўдзячнай за копію. Пра гэты фільм ў асноўным толькі чула. Шмат забаўнага. Razz

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Partyzan

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.04.2006
Паведамленні: 346

ПаведамленнеДададзена: 2.02.07 12:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я паглядзеў. Увогуле ўразіўся, бо неяк у памяці ўсё асьвяжылася. Але, па-праўдзе, мне ня вельмі падабаецца стыль самога Хвашчавацкага - ягоны голас і тэкст за кадрам. Гэта тычыцца і "Звычайнага прэзідэнта" таксама. Але кадры ў яго добрыя, некаторыя нават экслюзіўныя - таму паглядзець варта.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 2.02.07 12:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Збольшага разглядаю яго як агітку для недасведчаных.(у сэнсе, паказаць тым знаемым, якія з такім у жыцці не сутыкаліся).

+1

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 2.02.07 12:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Partyzan,
так, Хашчавацкі, мне здаецца, ужо неяк пачаў паўтарацца -- спісаўся, што называецца. нічога выключна адрознага прыдумаць ня можа.
калі шукалі рэжысэра для фільму, то вельмі баяліся заваліць праект. Ад Хашчавацкага, прынамсі, ведаеш наперад, што за кіно ён можа зьняць. таму яго і выбралі. але думаю, што гэта апошні раз
дарэчы, ангельскія тытры -- мае Сьмешка

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 2.02.07 13:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне з большага спадабалася. Ну сэнсе на "4". Мінусы за тое, што зроблены для Расіі, а не для Беларусі, агітайцыйныя моманты (тыпу з бабулькамі), ды і сам голас агітайцыйны па тэмбры. Плюсы. Вельмі прыемна гэта ўсё было ўзгадаць, чувак назбіраў цікавых кадраў, добра, што выкарыстаў незнаёмую нікому але прыемную студэнтку... (у адрозненні ад "беларускай мовы"), ёсць прыкольныя моманты, гумар. Вывад: пойдзе на ўра сярод людзей сярэдняга ўзросту, якія ў апазіцыі, але не арыентаваныя на беларускую мову і нацыяналізм. (Пашукаю, потым скажу. Магчыма магу запісаць на балванку жадаючым ДВД.) Добра ідзе ў спалучэнні з Гуд бай бацька Танчу!

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Volja

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.02.2007
Паведамленні: 274
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 2.02.07 13:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Усім прывітанне! Рада нарэшце патрапіць на гэты цудоўны сайт. А то без кампа гэта было даволі складана зрабіць Rolling Eyes Паказвала "плошчу" учора сваёй сяброўцы, маладой маме, абсалютна далёкай ад палітыкі, але якая прыязна ставіцца да ўсяго апазіцыйнага. І вось галоўнае, што ёй не спадабалася, дык гэты галоўная гераіня. Кажа, што дзяўчына павінна быць прыгожай, віднай і г.д. Каб хлопцам несвядомым захоцелася пайсці ў гэтую апазіцыю дзеля таго, каб быць побач з такою. А тут -- хоць і прыемная дзяўчынка, але не тое. Вось такая думка " мамы з народу" Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3960
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 2.02.07 13:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Partyzan

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.04.2006
Паведамленні: 346

ПаведамленнеДададзена: 2.02.07 13:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volja, ну я бы паспрачаўся... Нармалёвая дзеўчына. Вымаўленьне не сказаць каб надта беларускае, затое чалавек стараецца. І сімпатычная. У любым выпадку ў апазіцыю ня дзеўчынамі прыгожымі заманьваць трэба Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Volja

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.02.2007
Паведамленні: 274
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 2.02.07 13:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Partyzan пісаў(-ла):
Volja, ну я бы паспрачаўся... Нармалёвая дзеўчына. Вымаўленьне не сказаць каб надта беларускае, затое чалавек стараецца. І сімпатычная. У любым выпадку ў апазіцыю ня дзеўчынамі прыгожымі заманьваць трэба Сьмешка
У апазіцыю трэба заманьваць усімі магчымымі сродкамі! У тым ліку, і дзяўчатамі! Сьмешка А дзяўчына з "Плошчы", зразумела, нармалёвая. Але бландынка с вялікім бюстам глядзелася б яшчэ лепей Анёл

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3960
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 2.02.07 13:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volja пісаў(-ла):
У апазіцыю трэба заманьваць усімі магчымымі сродкамі! У тым ліку, і дзяўчатамі! Сьмешка А дзяўчына з "Плошчы", зразумела, нармалёвая. Але бландынка с вялікім бюстам глядзелася б яшчэ лепей Анёл

Заманіваць - значыць маніпуляваць. Выбар, зроблены ў выніку маніпуляванняў - не самы трывалы, ІМГА.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 2.02.07 14:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Vola пісаў(-ла):
Mary, я б была ўдзячнай за копію. Пра гэты фільм ў асноўным толькі чула. Шмат забаўнага. Razz


Vola,
калі ласка Сьмешка Копію магу зрабіць хоць сёньня, чысты DVD-дыск ёсьць, з плястыкавай каробачкай і без. Вызначайся, на які зрабіць (такі і аддасі пры сустрэчы), і ўжо на суботу можам дамовіцца сустрэцца, каб перадаць Сьмешка А што забаўнага ты пра фільм чула? Міргаю

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кіно, музыка і TV Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 1 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Хто пераклаў бы гэты вершык беларускай мовай? 3 Кот Максім 709 22.08.17 20:18
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 161947 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Гэтая тэма зачыненая, вы не можаце адказваць і рэдагаваць паведамленні. [ Апытанка ] Беларускамоўныя садкі (групы і г.д.) 394 pink_by 250594 28.12.08 20:04
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў З чаго зрабіць падлогу? 25 julcik 35122 1.07.07 21:20
Alenka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Якім вы бачыце гэты рэсурс? 5 julcik 16844 3.07.06 0:56
Ptyz Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map