Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Беларускі дзіцячы абутак

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Купляй беларускае!
 
Аўтар Паведамленне
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 24.02.10 16:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

dy ja pra daroslyja Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 24.02.10 17:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker, тады не ведаю.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 26.02.10 13:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

І мне беларускі дзіцячы абутак у прынцыпе падабаецца. Асабліва па коштах. Сьмешка Бо параўноўваць можна толькі з Катафеем. Акрамя Шагавіты, Нёмана і Катафея, у Маладзечне прадаецца толькі нейкая "Сказка", якую я абуткам не лічу.
Ну так - колеры беларускіх сандалікаў яшчэ тыя. Але ў Маладзечне яшчэ і праблема купіць 23-24 памер басаножак-сандалій. Ёсць толькі сандалькі, здаецца, "Нёман". Але яны шыюцца якраз на поўную ножку з высокім пад'ёмам. Карацей, Ганульчына "тоне" і боўтаецца, як ээээ... у палонцы. МаркаБутс нам падышлі, мы вельмі задаволеныя. Але больш у нашай фірмовай маркаўскай краме на Ганулю нічога купіць немагчыма: памеры пачынаюцца ад 26-27, а ў нас 23-24. Сумнік
Цяпер мы шукаем басаножкі для сада. Месяц шукаем - безвынікова. Сумнік Спадзяюся знайсці Шагавіту ці проста Магілёў, бо іначай застанецца Катафей. А ў яго кошт... Rolling Eyes Ды і то - не факт, што будзе наша мадэль: 2 тыдні таму падабрала патрэбную - на вузкую ножку - але нашага памеру не знайшла ў тым завале самастойнага абслугоўвання.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 26.02.10 20:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я сёння ў шоку.. Маркабутсы завозяць у крамы Вельмі шчасьлівы Мабыць праблемы з памерамі ў кожнага, толькі сваеСьмешка Толькі я не зразумела, чаму менавіта наш 26-27 разбіраецца хутчэй))) Афігець-застрэліцца! Завезлі ўвечары, сказалі, што заўтра к ранку выставяць, але да вечара хутчэй за ўсё разбяруць зноўку.. Навіны з крамы на Партызансім праспекце..

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.02.10 20:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, а ў краме на Казлова няма? Там нейкая фірмовая абутковая крама (бліжэй да "Кнігарні пісьменьніка"), дзе заўжды добры выбар "Марка".

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.05.10 15:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Пазаўчора па справах мяне занесла ў раён вул. Уманская. Зайшла ў "Бусьлік", які знаходзіцца ў ГЦ "Globo" (Уманская, 54). Які там добры выбар абутку! Шмат "Катафея" і "Шагавіты", ёсьць "Нёман" (танныя сандалікі на малых савецкага ўзору). "Бусьлік" на вул. Бяды і побач не стаіць па выбары абутку...
Мне спадабаліся нават 3 мадэлі "Катафея" на Алеся, 2 - на Ромку (у "Бусьліку" на Бяды і ў ЦУМе нічога не спадабалася). Мадэлькі малых памераў "Катафея" (19-24) таксама былі добрыя.
А выбар "Шагавіты" як уразіў! Нават у фірмовай краме ў "Сталіцы" ня бачыла такіх мадэляў. Новая сэрыя ў іх зьвілася - "SV light", прыемнага дызайну. (Дарэчы, на сайце "Шагавіты" калекцыі "SV light" няма.) На Алесіка былі прыгожанькія адкрытыя басаножкі ўсяго за 58 тыс. (што праўда, верх са штучнай скуры). А на дзяўчатак заўважыла беленькія красовачкі з ружовымі чэрапамі - ніколі б не паверыла, што такія можа "Шагавіта" зрабіць, калі б цэтлік не прачытала. Сьмешка

На жаль, дабірацца нам да гэтага "Бусьліка" на Уманскай сем дзён на аленях, але па абутак з малымі туды паедзем абавязкова, трэба толькі мужа з машынай заангажаваць.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.06.10 14:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У папярэднім паведамленьні я распавядала пра абутак у "Бусьліку" на вул. Уманскай. Дык вось, у траўні мы туды даехалі, набылі сандалі і Алесіку, і Ромку. У Алеся сандалі "Шагавіта" ("SV light"), набытыя за 51800 руб. Як ні дзіўна, за такі кошт - добрая якасьць. Сандалі сядзяць на назе ідэальна і нічога за месяц носкі зь імі ня здарылася, хаця мой малы актыўна бегае ў іх па горках і катаецца на ровары.
Але нядаўна зайшла ў "Мэгатоп" - і што я там убачыла? Дакладна такія самыя сандалі стаяць, але замест значка "SV light" знаходзіцца значак "Idi". Супадзеньне сандаляў - 100%. Але "Idi" зробленыя ў Кітаі. Сьмешка Вось цяпер і стала цікава, хто ў каго мадэль пазычыў - "Шагавіта" ў кітайцаў ці кітайцы ў "Шагавіты". Чамусьці здаецца, што менавіта "Шагавіта" набывала (ці не набывала, а "за так" пазычыла?) лекалы ў кітайцаў...

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 14.06.10 15:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Вось цяпер і стала цікава, хто ў каго мадэль пазычыў - "Шагавіта" ў кітайцаў ці кітайцы ў "Шагавіты". Чамусьці здаецца, што менавіта "Шагавіта" набывала (ці не набывала, а "за так" пазычыла?) лекалы ў кітайцаў...

Alenka, ня ведаю, як з "пазыкамі" лекалаў на Беларусі, але ў нас я і сама не раз бачыла як кітайцы перамалёвалі вопратку ў краме C&A іак доўга, пакуль іх прадавец ласкава не "папрасіла" з крамы. Тое ж самае яны робяць і ў крамах Adidas - перамлёўваюць новую калекцыю абутку. Так што мо і не шагавіта пазычыла...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.06.10 1:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

kropka, "Шагавіце" да "Адыдаса" паўзьці і паўзьці, мадэлі "Шагавіты" ў асноўным непрыгожыя і нецікавыя, наўрад ці хто захоча капіяваць іх. Вельмі шчасьлівы Дый побач з кітайскімі сандалямі стаялі кітайскія боцікі ў такім жа колеравым афармленьні і стылі, як сандалі. Значыцца, у кітайцаў усё ж было пашыта нешта кшталту калекцыі, а "Шагавіта" пазычыла толькі адну мадэль сандаляў.
Мне ўсё роўна, хто ў каго і якім чынам бярэ мадэлі, але цікава, што кітайскія сандалі каштуюць нашмат таньней (45 тыс. супраць 52 тыс.) і маюць даўжэйшы гарантыйны тэрмін (60 дзён, а ў "Шагавіты" толькі 30).

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 15.06.10 11:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мне вельмі падабаюцца мадэлі Шагавіты. Мы амаль толькі яе і купляем, калі паспяваем знайсці - гэта бывае цяжка, бо хутка разбіраюць. На лета ў Шагавіты шмат прыгожых сандаляў у натуральных колерах. Я бы і сабе такія ўзяла - але былі толькі на Янку.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.06.10 21:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, у Янкі, мабыць, памер нагі невялікі і паўната нагі стандартная. А вось паспрабуй на 32 памер штосьці ў "Шагавіты" абраць... Ці на 25 памер для вузкай нагі... Confused 32 памер - школьная група, адпаведна, шмат чорнага колеру. Яркая летняя вопратка і чорныя сандалі на 5-гадовым хлопцы - нейкае дзіўнае і жахлівае спалучэньне, ці ня так?

Летась, дарэчы, Алесік насіў сандалі "Шагавіты", дык праз 3 месяцы носкі на падэшвах пачалі ўтварацца дзіркі. У зімовых леташніх ботах вельмі хутка футра скаталася, боты сталі "халоднымі", пасьля гэтага зімовыя боты "Шагавіты" наагул ужо не хачу набываць. Кітайскія боты "Ціп-топ" пасьля зімы нашма-а-ат лепш выглядалі, чым боты "Шагавіты".
Цікава, а ў вас ніякіх праблемаў з абуткам гэтай фірмы няма?

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 15.06.10 22:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, у нас ніякіх праблемаў няма. Памер 28 пакуль. Зімовая Шагавіта - найлепшы выбар, як я лічу, але цяжка паспець ухапіць - разбіраюць. Ціптоп мы не спрабавалі. Спрабавалі Катафей. Яны больш прыгожыя, такія ж па якасці, але ўдвая даражэйшыя, тамы я заўжды спачатку спрабую купіць Шагавіту, а ўжо потым, калі не паспела - то Катафея.
Дзірак у падэшве не было ні разу, надта хуткага скатвання футра не заўважала

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.06.10 23:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, а я спачатку спрабую набыць "Бартэк" на распродажы, затым "Катафея", толькі пасьля гляджу "Шагавіту" і вывучаю асартымэнт у "Мэгатопе". Сьмешка І такі гэта гемарой 2 пары нармалёвага дзіцячага абутку набыць на кожны новы сэзон...

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 10.08.10 10:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Marko
http://marko.by/ru/catalog/spring/children/522.html
дзіцячыя сандалікі такія ў краме каштуюць 26 тышч. Розныя колеры. Натуральная скура. Заднік мяккаваты - не для пачынаючых топаць дзетак. Артапедычнай ціпа ўсцілкі для пад'ёму няма (яе супінатарам калі-нікалі называюць). Для добра топаючых на зіму апранаць на гурткі-госці нармальнаСьмешка.
Але падобна, што на поўную нагу.. Дзірка вялікая для пальцаў, і не ўпэўнена, што моцна там яе адрэгулюеш. Але спробу яшчэ раз набыць большы памер зраблю, першы раз прамахнулася без дзіця))

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 24.02.11 14:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

вось такія сандалі шагавіта з 27 памера і вышэй ёсць зараз у ЦУМе.
натуральная скура. 87 тысяч. Выгляд мне спадабаўся, на назе сядзіць вельмі добра (на нашай)!

Ведаючы, што звычайна зайсці прыгожыя і за адэкватны кошт не так проста - набыла на лета, бо ў сезон я звычайна знайсці не магу(.



shagovita.JPG

shagovita.JPG

 Апісанне:
 Памер файла:  14.4 KB
 Праглядаў:  8585


_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Купляй беларускае! Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 2 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Музыка для дзетак 63 julcik 108503 3.05.13 22:13
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Колькі дзетак вы хочаце? 48 Alina 67652 14.12.12 0:16
Natulka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Карысныя гульні для нашых дзетак 26 pink_by 54206 28.03.12 13:28
CheGirl Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду двухпавярховы ложак для дзетак 17 Alena K 35000 5.11.08 23:01
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Праграма для дзетак з ДЦП (царабральны параліч) 1 neo_zubr 14109 24.10.07 13:22
NaT Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map