Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Адпачынак, эка-агра-турызм

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Купляй беларускае!
 
Аўтар Паведамленне
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 18.02.10 15:58    Загаловак паведамлення: Адпачынак, эка-агра-турызм Адказаць з выцемкаю

Знайшла цікавых хлопцаў, якія маюць сваю сядзібу на Нарачанскіх вазёрах, запрашаюць на адпачынак і ладзяць розныя турыстычныя вандроўкі. І па-беларуску размаўляюць. І сайт на беларускай мове - але зараз на некаторы час зачынены - хутка зноў з'явіцца ў сеціве.
Але я зрабіла ім старонку тут - http://www.fishtour.by/resorts/?id=544

Актуальная прапанова:

Зімовая рыбалка на аграсядзібе “Тры Скрыпкі”.

Калі Вам не даспадобы праводзіць уік-энд на цеплай канапе каля тэлевізара, Ваша душа патрабуе свежага марознага паветра і неабсяжнай заснежанай гладзі возера, то нам у адным накірунку.

Спецыяльныя зімовыя прапановы на аграсядзібе “Тры Скрыпкі”!

Арганізацыя рыбалкі на азерах Нацыянальнага парку “Нарачанскі”. Прапануем Вам утульнае пражыванне, смачнае харчаванне, цеплую лазню і неверагодныя рыбацкія гісторыі ля каміну.

Замова туру па телефоне:

+375 29 379-71-78

E-mail: skrypki@gmail.com

Падрабязней пра сядзібу "Тры Скрыпкі" - http://www.fishtour.by/resorts/?id=544

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Сяржук

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 20.11.2009
Паведамленні: 105
Адкуль: Менск-Берасьце

ПаведамленнеДададзена: 19.02.10 18:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Так сядзіба "Тры Скрыпкі" - гэта сапраўды файная рэч! Усім раю там хоць раз адпачыць, не пашкадуеце Супер!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.02.10 20:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Weranika, Сяржук, а кошты хаця б прыкладна? Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Сяржук

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 20.11.2009
Паведамленні: 105
Адкуль: Менск-Берасьце

ПаведамленнеДададзена: 20.02.10 13:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, Кошты абмяркоўваюцца ў прыватным парадку! Але паверце, у сядзібе "Тры скрыпкі" кошты адносна невысокія, а якасьць сэрвісу - супер!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.02.10 1:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сяржук, добра, буду мець на ўвазе.
Хаця сама таксама маю што парэклямаваць. Сьмешка Адпачывалі ўлетку ў вёсачцы на Глыбоччыне, вельмі спадабалася. Трэба мне як-небудзь фоткі разабраць і паўнавартасную рэкляму павесіць. Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 21.02.10 10:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, раскажы. Я хачу ў гэтым годзе куды-небудзь з малымі выбрацца. Толькі мне трэба, каб сабаку можна было з сабой ўзяць, бо інакш я баюся. Сабака вялікі Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
3_Skrypki




Зарэгістраваны: 20.02.2010
Паведамленні: 6

ПаведамленнеДададзена: 21.02.10 15:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Усім добры дзень! Сядзіба "Тры Скрыпкі" вітае Вас!
Мы з задавальненнем адкажам на ўсе Вашы пытанні.
Ужо напачатку гэтага праекту мы вызначылі яго асноўную накіраванасць:
"Актыўны адпачынак - з вясковым каларытам!"
Сваім гасцям мы прапануем "жывую" традыцыйную вёску і магчымасць пазнаёміцца з нашым рэгіёнам.
Мы стараемся ствараць утульныя ўмовы для сямейнага адпачынку і рабіць яго як мага больш цікавым і насычаным.
У дадатак некалькі фотаў:



Farmstead_Try_Skrypki.jpg

Farmstead_Try_Skrypki.jpg

 Апісанне:
 Памер файла:  77.88 KB
 Праглядаў:  15417

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
3_Skrypki




Зарэгістраваны: 20.02.2010
Паведамленні: 6

ПаведамленнеДададзена: 21.02.10 15:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
julcik пісаў(-ла):
Alenka, раскажы. Я хачу ў гэтым годзе куды-небудзь з малымі выбрацца. Толькі мне трэба, каб сабаку можна было з сабой ўзяць, бо інакш я баюся. Сабака вялікі Сьмешка


Julcik, будзем рады бачыць Вас у нас на сядзібе. Наконт Вашага "вялікага" члена сям'і не хвалюйцеся! Яму будзе там таксама утульна Сьмешка

_________________
"Актыўны адпачынак з вясковым каларытам!"

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 21.02.10 23:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

3_Skrypki, мы не рыбакі Сьмешка
Мы любім ціхія месцы - забітыя вёскі, дзе мала людзей, каб побач - лес і возера. Каб можна было гуляць з вялікім сабакам і ніхто не шугаўся.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 22.02.10 1:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, рыбалка там не адзіная паслуга - а адна з магчымых, бо колькасьць навакольных вазёраў спрыяе. Яны ж там вышэй пра сябе напісалі Сьмешка

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.02.10 3:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, добра, распавядаю па тваёй просьбе пра наш летні адпачынак. Сьмешка

У 10 км ад Глыбокага ёсьць маленькая вёсачка, якую калісьці палічылі беспэрспэктыўнай, таму ў вёсачцы няма ні крамы, ні школы, ні сельсавету, ні іншых прыкметаў цывілізацыі. Людзі жывуць, здаецца, у васьмі хатах, астатнія хаткі стаяць пустыя. Пустыя хаткі паціху скупае спадарыня Юлія, даводзіць іх да ладу і здае адпачывальнікам. Хто такая спадарыня Юлія? Гэта мілая, прыемная, гаваркая беларускамоўная жанчынка, якая калісьці вырашыла, што ня зьедзе з роднай вёскі і дакажа астатнім, што нават у вёсцы можна весьці бізнэс. (Захапляюся такімі людзьмі, бо менавіта на іх трымаецца Беларусь.)
Стартавага капіталу, зразумела, у спадарыні Юліі не было ніякага, рамонт у набытай хатцы яна рабіла ўласнаручна за мінімальныя грошы. Паступова раскручвалася, набывала рэчы ў хатку, пасьля набыла яшчэ некалькі хатак. Але і зараз усе грошы, атрыманыя за здым хатак, яна пускае далей у справу. Круціцца спадарыня Юлія, як вавёрка ў коле. І дзеткі яе разам зь ёй укалываюць. У спадарыні Юліі трое дзяцей. Старэйшы сын - студэнт, вучыцца ў Польшчы. Сярэдні сын, 13-гадовы Данік спраўляецца з усёй мужчынскай працай па гаспадарцы, нават машыну ўмее вадзіць. Малодшай Ганульцы 9 гадоў, але яна можа і з каровай управіцца, і на сене, як дарослая, працаваць.
Дзеткі спакойныя, разважлівыя, зь імі прыемна паразмаўляць (дарэчы, беларускамоўныя). Наагул цудоўная сям'я! Супер!

Выбачаюся за лірычнае адступленьне, вярнуся да прозы. Сьмешка Спадарыня Юлія здае некалькі хатак. Мы жылі ў найлепшай хатцы, вось гэтай: http://dzietki.org/forum/album_showpage.php?pic_id=8163&user_id=16
Хата вялізная http://dzietki.org/forum/album_showpage.php?pic_id=8163&mode=prev&user_id=16#TopPic Стаіць яна крыху наводдаль ад дарогі. Зьлева, справа і сьпераду - прасто-о-ора. Вось такі від адкрываўся з нашага акна http://dzietki.org/forum/album_showpage.php?pic_id=8153&mode=prev&user_id=16#TopPic
У хаце вялікая вітальня, налева ад вітальні жылая палова (дзесьці каля 30 кв. мэтраў), справа- санвузел. Вось гэта чырвоны кут хаты: http://dzietki.org/forum/album_showpage.php?pic_id=8143&mode=prev&user_id=16#TopPic
У пакоі супэрская самаробная мэбля, на ложках ляжаць сяньнікі (матрацы зь сенам) http://dzietki.org/forum/album_showpage.php?pic_id=8133&mode=prev&user_id=16#TopPic
Напэўна, чвэрць пакою займае печка з камінам: http://dzietki.org/forum/album_showpage.php?pic_id=8123&mode=prev&user_id=16#TopPic
http://dzietki.org/forum/album_showpage.php?pic_id=8113&mode=prev&user_id=16#TopPic
У жылой палове ўсё добра прадумана, спаць адначасова там могуць 6-7 чалавек, а за вялізным сталом усядуцца і 15 чалавек (цікава, што стол у хатку прыцягнулі рыцары спадарыні Арыны Вячоркі).
У вітальні стаіць лядоўня, пліта, ёсьць любы посуд (і талеркі, і патэльні, і рондалі). У санвузлы гарадзкі інтэр'ер Вельмі шчасьлівы . http://dzietki.org/forum/album_showpage.php?pic_id=8103&mode=prev&user_id=16#TopPic Ёсьць і бойлер (гарачая вада пастаянна), і душавая кабіна. Вада, дарэчы, пампуецца з калодзежа, таму вельмі чыстая і смачная.

Спадарыня Юлія і яе дзеткі ставяцца да сваіх наведвальнікаў як да самых дарагіх гасьцей (калі, вядома, госьці годна сябе паводзяць). Што ні запытаешся - усё табе будзе. Спадарыня Юлія поўнасьцю гатавала для нас ежу (які ж гэта адпачынак быў для мяне...). Гатуе яна смачна, мы пакаштавалі ў яе і клёцкі з дУшамі, і вясковыя блінцы з мачанкай, і зацірку, ды іншае смакоцьце. Стравы за тры дні ў спадарыні Юліі ні разу не паўтараліся!
Спадарыня Юлія зладзіла нам лазьню, можна было яшчэ пакатацца на кані ці пазычыць човен (гэта калі вясковыя забавы разглядаць).
Мае малыя захацелі пакорпацца ў пясочку, я запыталася ў спадарыні Юліі, дзе б той пясочак знайсьці... Увечары зьявіўся Данік на кані, прывёз нам пясочак, і ў Ромкі зьявілася асабістая пясочня: http://dzietki.org/forum/album_showpage.php?pic_id=8093&mode=prev&user_id=16#TopPic Мы з мужам былі папросту ўражаныя жаданьнем гаспадароў дагадзіць "кліентам".

Непадалёк ад вёскі знаходзіцца возера (дзесьці 2 км прайсьціся). http://dzietki.org/forum/album_showpage.php?pic_id=8083&mode=prev&user_id=16#TopPic
Возера чыстае, дно пясчанае, глыбіня павялічваецца паступова, што добра для купаньня зь дзецьмі: http://dzietki.org/forum/album_showpage.php?pic_id=8073&mode=prev&user_id=16#TopPic Возера дастаткова вялікае, на фоткі ўлезла дзесьці яго чвэрць, астатняе - за кадрам. http://dzietki.org/forum/album_showpage.php?pic_id=8063&mode=prev&user_id=16#TopPic
Я ўжо скептычна стаўлюся да беларускіх азёраў і ня лезу ў іх купацца (пасьля пазалеташняй вандроўкі на Блакітныя азёры давялося Алесіка лячыць ад "сьвербу купальшчыка"), але ў гэтым возеры мы спакойна купаліся, бо птушак і людзей там няма.
Лес (сапраўдны бор) знаходзіцца дзесьці ў 5 км ад вёскі. Далекавата. Мы туды самі датупалі, а назад ужо малым было цяжкавата, і нас Данік забіраў. На машыне туды можна даехаць, калі амартызатараў не шкада. Сьмешка У бары шмат чарніцаў, але ж якія там камары!!! Галодныя коні, а не камары... Таму прагульвацца зь дзецьмі ў бор я ня раю. Можна прагуляцца па краі лесу, па высечцы, там шмат суніцаў і грыбоў.

Што яшчэ ў нас цікавае было? Рыбалка! У 30 мэтрах ад хаты ёсьць ставок, у які Данік калісьці запусьціў карасікаў.http://dzietki.org/forum/album_showpage.php?pic_id=8053&mode=prev&user_id=16#TopPic За 2 гадзіны мы здолелі злавіць 40 рыбак, дзеці былі проста ў захапленьні (што праўда, рыбак пасьля мы павыпускалі назад, шкада іх было есьці Вельмі шчасьлівы ).

Тры дні ў хатцы спадарыні Юліі прайшлі насычана і запамінальна. Здаецца, так мала часу там правялі, а столькі ўсяго пабачылі, пасьпелі, набраліся ўражаньняў напоўніцу!

Колькі каштаваў наш адпачынак? Летась спадарыня Юлія брала 15 тыс. з дарослага за пражываньне (беларускамоўным - рэальная зьніжка - 12 тыс.), 15 тыс. у содні за харчаваньне (прычым ўсе прадукты былі яе, і за харчаваньне дзяцей грошы спадарыня Юлія не брала). За тры дні поўнага пансыёну на ўсю сям'ю ў нас атрымалася 54*3 - 162 тыс. Лазьня каштавала яшчэ 10 тыс., то бок агульны рахунак склаў 172 тыс., але мы ўжо самі акруглілі яго да 200 тыс. Сьмешка І нейкія падарункі, зразумела, мы яшчэ прывозілі (цукеркі-бальзам-каўбаса? Не памятаю ўжо), бо ў госьці ня любім з пустым рукамі прыяжджаць.
Лічу, што атрымалася вельмі танна. Звычайны кошт у аграсядзібах 15-20 даляраў у содні з чалавека толькі за пражываньне, прычым зьніжкі дзецям ня ўсе робяць.
А тут было ўсё, пра што можна было марыць. У першую чаргу гэта спакойны адпачынак у бязьлюднай вёсцы, камфорт і свабода ад прыгатаваньня ежы! Супер!

"Нашаніўцы" добра ведаюць вёсачку, дзе гаспадарыць спадарыня Юлія (мы якраз дзякуючы артыкулу ў "Нашай Ніве" туды патрапілі). Там нават ладзіла вясельле адна вядомая пара "нашаніўцаў". Да спадарыні Юліі часта прыяжджаюць мастакі на плэнэры, завітваюць і паэты, каб "адпачыць душою".
Дзе ж знаходзіцца гэтае райскае мястэчка? Калі Вы зьвярнулі ўвагу, то я нідзе не ўзгадвала ні назву вёсачкі, ні назву возера, ні назву сядзібы спадарыні Юліі.
Папросту не хачу вешаць гэтую інфармацыю ў шырокім доступе, бо хочацца, каб да спадарыні Юліі прыяжджалі прыемныя людзі, "свае" людзі. Сьмешка Каго зацікавіла - зьвяртайцеся, калі ласка, да мяне праз цыдулкі, дам Вам кантакты.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.02.10 13:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, найлепшай рэкламы і не прыдумаць! Вельмі шчасьлівы Супер!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.02.10 14:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, дзякуй за камплімэнт! Я старалася, бо добрым людзям хочацца і добрую рэкляму зрабіць. Сьмешка

Зараз перачытала, што ўначы напісала, і зразумела, што трэба дадаць некалькі рэчаў: 1) харчаваньне "ад спадарыні Юліі" магчымае толькі тады, калі яна ня моцна загружаная наведвальнікамі. Калі для вас важна не гатаваць самім, адразу, перад паездкай, удакладняйце гэты пункт у яе. Крамы у вёсцы няма, мясцовых жыхароў, у якіх можна было б набыць прадукты, мала, таму прадукты - пры неабходнасьці гатаваць самім - давядзецца цягнуць ці зь Менску, ці з Глыбокага.

2) Магчымы кемпінгавы варыянт: вы жывеце вялікай кампаніяй у сваіх намётах на тэрыторыі сядзібы, пазычаючы ў спадарыні Юліі патрэбныя рэчы (ваду, дровы ды інш.). Зразумела, за невялікую ўзнагароду гаспадыні. Сьмешка

3) Мы жылі ў найлепшай хатцы, дзе былі гарачая вада і душавая кабіна. У іншых хатках такой раскошы ўлетку 2009 г. не было, але ня выключаю, што ўлетку 2010 г. яна зьявіцца. Абгаворвайце ўсе важныя для вас дэталі пражываньня пры тэлефанаваньні перад паездкай!

4) Напэўна, я ўсё ж памылілася з адлегласьцю ад хаткі да возера. Сьмешка Там не 2 км, а нашмат менш, менш за кілямэтар.

5) Адлегласьць да вёскі: ад Глыбокага 12 км, ад Полацку 70 км, ад Менску 180 км. Без машыны зь Менску туды цяжка дабрацца.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
3_Skrypki




Зарэгістраваны: 20.02.2010
Паведамленні: 6

ПаведамленнеДададзена: 22.02.10 15:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Рыбалка - не адзіны наш накірунак.
У асноўным нашы госці - гэта сем'і, якім мы прапануем індывідуальную праграму адпачынку. Акрамя пражывання і харчавання гэта шэраг вандровак, майстаркласаў, гульнявых мерапрыемстваў і т.д.



Farmstead_Try-Skrypki.jpg

Farmstead_Try-Skrypki.jpg

 Апісанне:
 Памер файла:  60.03 KB
 Праглядаў:  15251


_________________
"Актыўны адпачынак з вясковым каларытам!"

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 22.02.10 15:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

3_Skrypki,
дык вы раскажыце, што за майстар -класы, што за гульні?

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Купляй беларускае! Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 147875 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 59786 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 89241 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 173889 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 34957 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map