Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Дзіцячае адчуваньне мовы

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Мова
 
Аўтар Паведамленне
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 7.02.10 22:52    Загаловак паведамлення: Дзіцячае адчуваньне мовы Адказаць з выцемкаю

пра гэта ўжо многія шматкроць пісалі ў розных тэмах.

Паўлінка злавалася на Даніку 'ах ты, нахабнік!'. Я гэтае слова ніколі не ведала, ведала нахабства, нахабны. Давай у слоўніку глядзець, каб выправіць яе, каб хоць граматна лаялася. А аказалася, што нахабнік - слушна. Сьмешка

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 8.02.10 8:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мая Касечка надзвычай упарта ўжывае "узям" замест "вазьму". Гэта па аналогіі са "з'ем"-яе ўлюбёны дзеяслоў Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 8.02.10 10:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Янка кажа "здзяляць" замест злучаць (бо раздзяляць)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.02.10 17:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дамінічцы было недзе 2,5, калі ў нас адбылася такая размова:
- Мама, я ўзяну ключы!
- Не "ўзяну", а "вазьму"!
- Мама, я вазьмула!
Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 8.02.10 17:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Black aspid пісаў(-ла):
А мая Касечка надзвычай упарта ўжывае "узям" замест "вазьму". Гэта па аналогіі са "з'ем"-яе ўлюбёны дзеяслоў Сьмешка


мы таксама маем 'узям' і актыўна ўжываем. Я была хвалявалася што гэта, магчыма, з-за таго, што не так шмат бел моўных людзей вакол, але выглядае, што гэта і ў Беларусі таксама. У нас яшчэ паразітуе 'стаІ' - ніяк не магу выпалаць гэтае пустазельле.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 9.02.10 11:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

і ў нас - стаІ, мама! Вельмі шчасьлівы Я пакуль не змагаюся - а можа, гэта дыялект, які прыжывецца? Ржунімагу
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 10.02.10 10:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паўлінка кажа "апранаць" і "спранаць"

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 10.02.10 13:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У нас найдаўжэй трымалася "дадзіш": "Мама, ты дадзіш мне малака?"

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 10.02.10 14:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а ў Паўлінкі ў слоўзніку яшчэ ёсьць слова "розная трасца": мы ў школе малявалі, пісалі і яшчэ рабілі розную трасцу (у сэнсе шмат усяго). А дзіцячы аўтамабільны фатэлік бяз сьпінкі яна заве "падсрачнік". Беларускія госьці шчыра зьдзіўляюцца такому слоўнікаваму запасу. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 11.02.10 6:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
kropka пісаў(-ла):
А дзіцячы аўтамабільны фатэлік бяз сьпінкі яна заве "падсрачнік". Беларускія госьці шчыра зьдзіўляюцца такому слоўнікаваму запасу. Сьмешка

Сьмешка Сьмешка Сьмешка А мы пакуль не ведаем гэтага гучнага абазначэнЬня, пакуль толькі "дупа" і "азадак".
неяк было, казала замест Я ДАМ - Я ДАДУ - ад ДАДУЦЬ
яшчэ СФАТАГРАФАВУЕМ - ад СФАТАГРАФАВАЦЬ - неяк не хоча скараціць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 11.02.10 9:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
яшчэ СФАТАГРАФАВУЕМ
- і ў нас такое было Сьмешка

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 11.02.10 17:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а ў нас было ДАДУ і ДАДЗІШ, ДАВАЕШ і ДАВАЕ.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 11.02.10 18:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

ДАВАЕШ і ДАВАЕ.

+1
а яшчэ "дзядзя дырыжор ДЫРЫЖЫРУВАЕ" Rolling Eyes

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 12.02.10 5:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

maje karzuc stolki usiago, shto adczuvanniem jakoj z movau geta vyklikana magu tolki zdagadvacca. Amal zamacavalasia u Rady kalka z angielskaje "jon zrabiu mianie sumavac". Vacak uparta karza na svaje spartovyja zaniatki - praktykouka.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.01.11 21:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Цікавыя наватворы атрымаліся нядаўна ў Алеся:
"пАзлінка" (націск на "а") - адзін з кавалачкаў пазла;
"папкорнышак" - адно "зернейка" папкорну.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Мова Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 144936 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў што наконт фітнэсу для цяжарных? 25 schtirliz 51452 3.03.11 19:46
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кажуць што калі сьніцца ... 13 andrei 24081 22.11.09 21:21
algunia Паглядзець апошняе паведамленне
Гэтая тэма зачыненая, вы не можаце адказваць і рэдагаваць паведамленні. [ Апытанка ] Беларускамоўныя садкі (групы і г.д.) 394 pink_by 279860 28.12.08 20:04
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў як сыйсці, каб дзіця не плакала? 16 Volja 27806 1.06.07 13:13
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map