Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Як адвучыць дзіця кусацца?

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кансультацыі па ГВ
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 3.02.10 20:27    Загаловак паведамлення: Як адвучыць дзіця кусацца? Адказаць з выцемкаю

Дасіку амаль 7 месяцаў. Ён вырасціў два вялікія ніжнія зубы - і пачаў кусацца. Спосаб, які дапамог з Янкам (забіраць цыцку і нейкі час паказальна не карміць) - не дапамагае. Даська дэманстратыўна засоўвае ў рот палец, смокча і засынае.
Праблема вельмі сур'ёзная, бо кусае хоць і рэдка, але моцна. Адзін раз ўжо быў лактастаз з высокай тэмпературай, цяпер вось таксама сяджу з адной апухлай смочкай. Чакаю тэмпературы.
На гульню працэс не падобны. Кусае ў асноўным, калі раптам захоча пакакаць (але гэтата загадзя бачна), альбо калі яго нешта адваблівае ад смактання. А бывае проста нейкі кусачы настрой.

Як адвучыць кусацца?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Ольга Бабаян




Зарэгістраваны: 11.09.2009
Паведамленні: 16
Адкуль: Полоцк

ПаведамленнеДададзена: 5.02.10 9:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Добры дзень, julcik!

Пытанне сапраўды сур'ёзнае. Лягчэй справіцца, калі маці звяртаецца за парадай пасля першага прыкуса. А вось калі гэта ўжо ўвайшло ў звычку... Расказваю вам звычайную схему, якая даецца на 3-х месячнай кансультацыі.

Калі прыкусіў упершыню: забіраем грудзь (палец паміж дзесен) і строга без усьмешак гаворым "не! сіся маміна, сісю смокчам акуратна!". Калі прыкусіў другі раз: выконваем тое ж самае з тымі ж словамі толькі дзіця адкладваем ад сябе на некалькі хвілін, потым можна узяць і калі плача супакоіць, даць грудзь. Калі прыкусвае ў трэці раз (што бывае вельмі рэдка пасля першых двух): хутка, можна нават без слоў, каму-небудзь (тата, бабуля, дзядуля) перадаем на рукі і выбягаем з комнаты. Калі маці адна, то адкладвае і выбягае.

Гэта парады на самы пачатак такіх паводзін, маці забараняе сябе кусаць адразу і катэгарычна, без ніякіх вольнасьцей! Калі Дасік працягвае кусацца, значыць штосьці вы зрабілі не зусім катэгарычна, ен зразумеў, што маці злуецца, але "не вельмі!" Пры гэтым тлумачыць толькі словамі 6-месячнаму дзіцю амаль упустую! Галоўнае - гэта тое, як паводзіць сябе маці ў "цікавы" момант.

Калі хоча какаць і прыкусвае, гэта таксама повад забраць грудзь і зрабіць гэта раней, чым кусне. З часам перестане кусацца на "пакакаць". Натуральна, што калі такое адбываецца ноччу ў сне - проста забіраем грудзь і мажам арнікай Сьмешка.

Вельмі важна выключыць словы з "не": не кусай (малое ўспрымае як "кусай"), не рабі так і г.д., лепш сказаць я забараняю! сіся (грудзь) мая!!!

Спрабуйце, справа толькі ў вашых паводзінах!!!

На конт таго, што засынае з пальцам. Калі ў вас гэта пачалося? Раю вам зайсьці на semeistvo.by і спачатку проста прачытаць тэмку, у якой маці пытаецца пра палец. Магчыма нічога сур'езнага, аднак беражонага...
http://semeistvo.by/forum/showthread.php?t=106432

Поспехаў вам!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 5.02.10 10:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ольга Бабаян, я так і рабіла. Калісьці гэта дапамагло з Янкам, прычым дапмагло хутка, а вось з Дасікам - не. Наконт пальца - заўжды так было. Ну ці з таго моманту, як пачаў крыху рукамі кіраваць. А хіба гэта не нармальна, што дзеці пальцы смокчуць? Я думала. усе так робяць. Янка рабіў. У псіхалагічнай суполцы, якую я чытаю, шмат разоў падымалася праблема смактання пальца і заўжды пісалі, што гэта абсалютна нармальна. Насмокчацца - перастане. Галоўнае не чапаць і не забараняць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Ольга Бабаян




Зарэгістраваны: 11.09.2009
Паведамленні: 16
Адкуль: Полоцк

ПаведамленнеДададзена: 5.02.10 22:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Добры вечар, julcik!

Гэта яшчэ раз даказвае, што дзеткі розныя, нават у адной сям'і.
Цяпер справа ў вашай асабістай настойлівасьці, галоўнае, каб вашы дзеяньні былі кожны раз аднолькавыя і катэгарычныя у адносінах кусаньня. Грудзь - маміна! Пакажыце яму адразу пасьля забіраньня грудзі, калі прыкусіў ці толькі хацеў, што можна кусаць (сушку, напрыклад, лыжку драўляную і г.д.) Яшчэ для посьпеху вам патрэбна вера ў тое, што вы раней ці пазней пераканаеце дзіця адносіцца да вашай грудзі з павагай Сьмешка.

Палец смактаць сапраўды можна дазваляць, але гэта повад прапанаваць грудзь на сон!!! Менавіта - на сон. Засынаем - з груддзю! І за гэтым сочыць маці, не дзіця.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 5.02.10 23:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ольга Бабаян, дзякуй. буду спрабаваць.

яшчэ такі момант - Даська кусаецца не ўвесь час. а неяк перыядамі. Папярэдні перыяд доўжыўся дні два. За гэты час ён паспеў мяне 1 раз моцна ўкусіць. Потым амаль 2 тыдні не кусаўся зусім. Цяпер зноўку кусаўся дні паўтары (паспеў укусіць 4 разы, з іх 2 да крыві). І зноўку не кусаецца. Я спрабавала ўзгадваць, ці не было ў тыя дні чаго-небудзь незвычайна - але здаецца, не было.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Pani

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 19.05.2009
Паведамленні: 77

ПаведамленнеДададзена: 9.02.10 19:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, Калі гэта бывае асобнымі днямі - то можа гэта іншыя зубкі рэжуцца!
Я ў такіх выпадках трохі ругалася, але не злавалася, чаго і вам жадаю Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Auka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.01.2009
Паведамленні: 113
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.09.10 10:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я так бачу, у нас час страчаны Сумнік ... Лёнiк мяне кусае часцей не падчас кармлення, а пасля. Пасмокча, усмiхнецца i "дзятлiкам" аб грудзi альбо плечы i кусае, я не паспяваю адхiляцца. Калi пачынаю строга выказваць сваё незадавальненне - смяецца. Калi астауляю аднаго i выходжу, цi аддаю на рукi татку - крычыць i плача. Супакойваю цыцай, а ён зноу можа кусануць праз хвiлiну якую.
Мая праблема, канешне, я не змагла адразу сябе паставiць, а цяпер пакусаная. Але можа ёсць якiя мэтады i для гадавалых дзетак? Зауважыла, что гэта усё на зубы, але скусанай хадзiць нават сорамна.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кансультацыі па ГВ Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Шукаем робатаў, але не простых і не залатых 4 Птушкі-калібры 15483 6.09.12 1:02
Птушкі-калібры Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Усё не так проста... 41 Alionka 63838 21.04.11 21:52
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 12291 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! 0 Wojsza 18054 8.07.09 9:38
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Стартуе вельмі цікавы праект! 0 annabrabus 14129 7.06.07 17:26
annabrabus Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map