Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Расповеды пра беларускую мову

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Мова
 

Калі чуюць беларускую мову людзі рэагуюць...
Пазітыўна
43%
 43%  [ 16 ]
Негатыўна
0%
 0%  [ 0 ]
Дзень на дзень не прыходзіцца
56%
 56%  [ 21 ]
Галасоў :37

Аўтар Паведамленне
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 22.05.06 13:33    Загаловак паведамлення: Расповеды пра беларускую мову Адказаць з выцемкаю

Прапаную падзяліцца гісторыямі, як народ рэагуе на беларускую мову... калі кажуць дзеці і дарослыя. Вось для пачатку пару маіх.
1. Пра суседку. Сустракаюся з суседкай. Яна "Вы такое впечатленіе на мою старшую дочь проізвелі..." Я пачынаючы ціха афігіваць... "Яна пра вас сачыненне напісала..." Сківіца са стукам падае на падлогу Сьмешка Ну і вочы таксама Сьмешка)) "Яна так і напісала - у нашым пад'ездзе жыве беларуская сям'я... Яны паміж сабой па-беларуску размаўляюць"... Я сказала... а дзякуй... А мой сябра потым пракаментаваў: "Ага ну хутка вас увогуле выстаўляць у звярынцы пачнуць"...
Гэта гісторыя дваякая... І добра, і кепска...
2. У кнігарне Падпісныя выданні набыла кнігу кажу прадаўцу: "Дзякуй". Яна ад нечаканасці з такім сапраўдным беларускім "гэ" на ўсю кнігарню "Агга"
3. дзве бландынкі чуюць, што я размаўляю з дзіцём па-беларуску кажуць даволі гучна: "Мова малпаў"... Не скажу вам, што я сказала пра іх у паветра Сьмешка Хацела абазваць бландынкамі, але яны маглі не зразумець...
4. Набываю цацку ў Жлобіне кажу: "дзякуй" прадаўшчыца... "вы па-беларуску размаўляеце?" "Так" "А чаму?" "Таму што ў Беларусі жыву (прыдумала такі адказ, каб не прыставалі з глупымі пытаннямі Сьмешка)" "Спасібо вам большое"
Проста падаецца, перыядычна такія перлы трапляюцца, што трэба іх дзець занатаваць Вельмі шчасьлівы Як вам падаецца?

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 23.05.06 1:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

збольшага стаўленьне пазытыўнае. абразаў ня чула ўжо вельмі даўна. ніякавата бывае, калі пачынаюць дзякаваць, ці задаюць пытаньне "чаму?"
яшчэ бывае ніякавата, калі з мамакамі мясцовымі пачынаеш размаўляць -- ці яны з табой -- і ў іхных вачох такое неразуменьне/непаразуменьне... вось нядаўна ідзем з Адасём у сьлінзе. Мяне жанчына з вазочкам спыніла -- запытала пра сьлінг. Я ёй тлумачыць -- бачу, яна сама ня рада, што мяне спыніла... ці то беларускую не разумее, ці то падумала, ну, зусім мамка-вар'ятка -- дзіцёнак у анучы, сама размаўляе дзіўна Я ў шоку!
мне прасьцей за ўсё, калі людзі не выдаюць аніякай рэакцыі, ці проста пераходзяць на беларускую Вельмі шчасьлівы

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 23.05.06 11:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

U miane adnojcy susedka zapytalasia camu ja maladaja dy pryhozaja pa viaskovamu razmauliaju...
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Алеся & Макс

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 89
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.05.06 1:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

дзве бландынкі ... кажуць даволі гучна: "Мова малпаў"...

З класікаў - у такой сітуацыі Зянон Пазьняк, стоячы з калегамі ў чарзе ў, здаецца, Батлейцы (выскачылі на перапынак з Акадэміі, гады 70-я), марудна нахіліўся наперад з каменным тварам і ціха прашаптаў - "РЭЗАЦЬ БУДЗЕМ!!!"
Чаргі паменела Сп. Зялёная Усьмешка
З.Ы. Гісторыя са словаў сведкі

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Алеся & Макс

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 89
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.05.06 1:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Едзем з матуляй у тралейбусе ад Акадэміі ў бок Радыяльнай (сярэдзіна 90-х). Размаўляем. Паварочваецца суседка: "Вы на каком языке разговаріваете?"
- "Па-беларуску".
- "Не правда! На белорусском разговарівает учітельніца моего Ромы, у вас что-то красіво получается" Сп. Зялёная Усьмешка Плачу!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Мінак







ПаведамленнеДададзена: 24.05.06 1:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я люблю сказаць нешта такое, што суразмоўцу ў лужыну садзіць (інтэлектуальна). А потым падкрэсліць, што ў дадатак ён і гаворыць не па-нашаму. Пры наступнай сустрэчы ўжо бэк-мэк, але старюцца...
Угару
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 24.05.06 3:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну вось шчэ ўзгадала... Стаю ў кіёск кажу дайце мне ты=ры-пы-ры... Чую за спіной дзяўчынкі смяюцца... Я паварочваюся: "У вас нейкія праблемы?!" Сп. Зялёная Усьмешка Чарга... ну вы самі ведаеце Сп. Зялёная Усьмешка
Ну вось шчэ гуляемся ў двары (і мы бывае гуляем у двары) насця гуляе з хлопчыкам гадоў 7-9 (не разбіраюся ў гэтым)... Ён гуляецца-гуляеецца, а потым пытаецца: А вы на каком языке разговаріваете? Я - па-беларуску. А ён: "а я думаў вы з вёскі нейкай прыехалі і нічога з вашай мовы незразумела..."
а горш за ўсё з беларускай мовай ў Гомелі. У маршрутцы можна праехаць свой прыпынак, бо кіроўца не ведае, што гэта Evil or Very Mad
Карацей, вось вам негатыў, калі ўзгадаю нешта добрае - напішу Сп. Зялёная Усьмешка

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 24.05.06 9:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я не магу згадаць негатыў, толькі плюсы мне ад беларускамоўнасці вось ужо 9 год як. Нават няёмка распавядаць, колькі ўсяго добрага на галаву звалілася дзякуючы гэтаму. Спадзяюся, што і Мірону так будзе шанцаваць.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 24.05.06 10:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

А я не магу згадаць негатыў, толькі плюсы мне ад беларускамоўнасці вось ужо 9 год як. Нават няёмка распавядаць, колькі ўсяго добрага на галаву звалілася дзякуючы гэтаму. Спадзяюся, што і Мірону так будзе шанцаваць.


Угу. Звычайна людзі дзякуюць. А калі гандляры якія - то бывае і таньне прададуць.

Але тут трэба дадаць, што я, напэўна, навучылася засьцерагацца ад негатыву - зь людзьмі пэўнай зьнешнасьці я па-беларуску не размаўляю, ды і ўвогуле не размаўляю безь вялікай патрэбы - нашто сабе настрой псаваць.
А адказваць каб нехта ў лужыну сеў я ня ўмею. Патрэбныя словы звычайна прыходзяць не раней як хвілін празь 10, калі яны ўжо зусім не патрэбныя Сумнік

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Мінак







ПаведамленнеДададзена: 24.05.06 13:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Найлепш у гэтым сэнсе пра досвед у майго мужа запытвацца. Калі б нехта хоць раз з бацькоў тых дзяце, штоён ал смерці ратуе, паспрабаваў сказаць, што па-беларуску не разумее - нават не ўяшляю, што б ім Андрэй адказаў. У адказ на гісторыі хваробы, якія натуральна таксама па-беларуску аднойчы медсёстры паспрабавалі абурыцца, што ім не зразумела, то загадчыца прапанавала ім шукаць іншае месца працы, бо на гэтым неабходна мець высоку кваліфікацыю і адукацыю, а яны мабыць прафесійна непрыдатныя. Цяпер дрэсеравваныя, нават да тэлефона Андрэя Мікалаевіча па-беларуску клічуць.
А ўвогуле, многія думаюць, што беларускамоўныя не хлусяць і не здраджваюць (пры ўмове, што яны не здраджваюць сваёй беларускамоўнасці).
Угару
Мінак







ПаведамленнеДададзена: 24.05.06 16:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Згодная з Крысьцінай. Толькі пазытыўнае стаўленьне, не магу ўзгадаць нэгатыў. Не, канешне, сустракаліся прадавачкі, якія хамілі, але пасьля гэтага мы ім абвяшчалі байкот, нічога ў іх не набывалі. Жывем ва Ўруччы каля рынку, таму набываем і прадукты, і вопратку, і побытавыя сродкі ў адных і тых жа прадаўцоў. Нас ужо пазнаюць, вітаюцца з намі па-беларуску, пакідаюць для нас (самі, бяз просьбы!) тавары, якія мы хацелі набыць. Некаторыя прадаўцы пераходзяць самі на беларускую мову. Патроху вучаць словы - ужо ведаюць, што такое "Бусьляня" (назва пральнага парашку), "Чырвоны каптурок" (цукеркі), "вільготныя сурвэткі". Часта мы атрымліваем зьніжкі, часта чуем фразу "Сваіх не падманваем".

Муж калісьці атрымаў класную зьніжку на мэдычную страхоўку пры паездцы за мяжу - яго праз год узгадалі (дзякуючы беларускай мове, канешне) і сказалі: "А, Вы наш сталы кліент".

Стаўленьне да беларускамоўных, на мой погляд, адрозьніваецца ў розных гарадах Беларусі і ў розных раёнах Менску. Магілёў мне здаўся найбольш расейскім горадам. У Менску ёсьць раёны больш маладыя - Уручча, Чырвоны Бор, Лошыца - там беларуская мова ўспрымаецца больш пазытыўна. У Фрунзэнскім раёне шмат пэнсіянэраў, там на цябе могуць глядзець як на дзівака, але нешта казаць абразьлівае ня стануць. У Заводзкі раён ўвогуле стараюся ня езьдзіць; там імкнуся маўчаць, бо шмат "людзёў пэўнай зьнешнасьці".
Угару
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.05.06 2:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Як даўно вы размаўляеце па беларуску? Цікавіць рэакцыя супрацоўнікаў на ваш пераход з рускай мовы на беларускую.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Алеся & Макс

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 89
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.05.06 20:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

У маршрутцы можна праехаць свой прыпынак, бо кіроўца не ведае, што гэта

У такім выпадку мой знаёмы гучна спытаўся, а можа вам шыбы павыбіваць - маршрутка адразу спынілася Сп. Зялёная Усьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Алеся & Макс

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 89
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.05.06 20:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

У Заводзкі раён ўвогуле стараюся ня езьдзіць; там імкнуся маўчаць, бо шмат "людзёў пэўнай зьнешнасьці".

Гэй, што вы завадчан крыўдзіце? Кул!
Я сам там 27 гадоў пражыў, побач вельмі шмат добрых і славутых людзей жыло. А што да асобаў сінюшняй нацыянальнасці, то туды лепш не савацца вечарамі першых двух дзён пасля заробку Сп. Зялёная Усьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.05.06 0:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Алеся & Макс, прабачце, калі ласка, калі я Вас пакрыўдзіла. У кожным раёне Менску жывуць выдатныя людзі і жывуць не-такія-ўжо-цудоўныя людзі. Спрачацца, дзе якіх людзей больш, мабыць, ня варта. Магчыма, я трапляла ў Заводзкі раён у "першыя два дні пасьля заробку", таму склалася такое ўражаньне.
Любое ўражаньне дамінуе, пакуль яго ня зьменіць іншае, больш моцнае ўражаньне. Патраплю ў Заводзкі раён у нармальны дзень, пазнаёмлюся з прыемнымі людзьмі-завадчанамі, напрыклад, з Вамі Сьмешка - і буду любіць Заводзкі раён.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Мова Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  наступная »
Старонка 1 з 9.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Дзякуй! 22 Kryscina 29402 12.03.12 21:44
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81195 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60640 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзякуй шчырым людзям за такі файны сайт!!! 21 Ліцьвін 32947 17.02.07 20:56
Алена Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47168 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map