Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Вершы з ангельскай

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 28.03.09 17:57    Загаловак паведамлення: Вершы з ангельскай Адказаць з выцемкаю

[мад.: адсюль]
А як па мне, дык у беларускіх паэтаў вельмі мала гарэзлівых, смешных вершаў. Занадта яны ўсе сур'ёзныя. Вось паглядзіце, як англамоўныя дзіцячыя паэты "аджыгаюць":

МАМУЛЯ НА ДЫЕЦЕ
(Брус Ланскі)

Мамуля на дыеце,
Ходзіць злосная, як чорт,
Бо нельга ёй марозіва,
І булачкі, і торт.

Ну колькі можна есці
Толькі ёгурты адны?!
Хутчэй бы ўжо налезлі
Тыя новыя штаны!

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 28.03.09 17:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А вось які добры вершык пра школу:

АЛЕРГІЯ
(Роберт Поттл)

Ў мяне алергія
На сшыткі у кратку,
Падручнікі, крэйду
І слова "заняткі".

Псуецца настрой ў мяне
З самага рання,
Мне моташна
Нават ад слова "чытанне".

Ад лічбаў ужо
Рабаціць уваччу.
Я больш не магу,
Я дадому хачу!

За партаю ў класе
Сяджу невясёлы...
Што зробіш --- ў мяне
Алергія на школу.

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 28.03.09 17:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

МОЙ СНЯДАНАК
(Кен Нэсбіт)

Мамулька сягоння
Уранку праспала,
Таму я сняданак
Сама гатавала:

Зефір, шакаладка
І вафелька з джэмам,
Згушчонка,
Кавалачак торціка з крэмам.

Смачны сняданак ---
Падумала я. ---
Добры пачатак
Новага дня!

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 28.03.09 17:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

САСІСКАВЫ ЦМОК
(Роберт Потл)

Неяк жыў самотны цмок
На зямлі англійскай,
Ён заместа полымя
Выдыхаў сасіскі.

Ўсе смяяліся з яго:
"Што за цмок-няздара!
Дзе падзеліся твае
Полымя і пара?"

Цмок гаротны сумаваў:
"Горачка мне, гора,
Так, самотны і стары,
І памру ў пячоры."

Даму сэрца цмок сустрэў
Неяк на Каляды,
Закахаліся яны
З першага пагляду.

Побач чмыхаюць цяпер,
Кожны з сваёй пыскі,
І пякуцца у вагні
Смачныя сасіскі.

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 28.03.09 18:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

СЛАБАЯ ПАМЯЦЬ
(Брус Ланскі)

Мяне татуля кліча коцікам,
Яшчэ --- маленькім бегемоцікам,
Раз-пораз называе пупсікам,
Сладусікам і карапузікам.

Чаму так --- нават не ўяўляю,
Мо памяць у яго слабая?
Няўжо зусім забыўся татка,
Як клічуць роднае дзіцятка?

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.03.09 20:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kotka, верш пра цмока проста супэр. Супер!

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 20.07.09 6:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, Dzjakuj za peraklad, Спі, мая радасць, засні. Welmi z sugu4na z meljedyjej.

Kali b hto dare4y peraklau

Twinkle, twinkle, little star,
How I wonder what you are.
Up above the world so high,
Like a diamond in the sky.
Twinkle, twinkle, little star,
How I wonder what you are!

When the blazing sun is gone,
When there's nothing he shines upon,
Then you show your little light,
Twinkle, twinkle, through the night.
Twinkle, twinkle, little star,
How I wonder what you are!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1215

ПаведамленнеДададзена: 20.07.09 9:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ты ліеш святло з нябёс.
Як жа добра, што ты ёсць.
Па-над светам у цішы
Дыяментам уначы
Ты ліеш святло з нябёс.
Я шчаслівы, што ты ёсць!

Сонца скоціцца за край,
Промні скажуць нам бывай.
Настае твой зорны час:
Ты свяці, свяці для нас
Падарыў цябе нам лёс.
Я шчаслівы, што ты ёсць!


Вось такая ці то серэнада, ці то калыханка атрымалася Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 20.07.09 16:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, супер! я даўно ўжо гэты сьпеў хацела перакласьці і нешта ніяк не атрымлівалася. А тут ятрымалася бадай што прыгажэй за арыгінал! дзякуй! Сьмешка Супер!

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 20.07.09 19:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, файна атрымалася Супер! І на мелодыю вельмі добра кладзецца.

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 20.07.09 19:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзякуй мадэратарам што вершы перакінулі і новую тэму зрабілі. Хутка можа яшчэ што выкладу Сьмешка

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 20.07.09 19:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, мне верш пра цмока таксама падабаецца Сьмешка Наша Ніва яго ўжо надрукавала, і таксама пра алергію. Мне так прыемна Упс...

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 21.07.09 16:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kotka, tak-tak, my taksama pra Zmoka u NN 4ytali.
Pa ne ljubiz kali ja 4ytaju gazety, tolki kali tam neshta jesz dlja dzetak.
Dzjakuj, Black aspid, za Twinkle, twinkle, asabliwa 2 slupok spadabausja.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1215

ПаведамленнеДададзена: 26.07.09 22:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзякуй і вам. Шукаць, што перакласці, нажаль, не маю часу, а калі тут выкладзеце - паспрабую.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 27.07.09 16:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, ёсьць адзін супер класны і вельмі вядомы ў Амэрыцы сьпеў пра павучка. Мы яго таксама не можам перакласьці, каб добра на музыку клаўся. Вось тут ёсьць словы, апісаны рухі. Зправа ёсьць лінк да AMAZON MP3 - рэкляма, каб куплялі іхныя СД, але там можна праслухаць як сьпяваецца пад мелёдыю.

http://www.kididdles.com/lyrics/e001.html#

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 82311 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 61352 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 46350 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 27021 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47744 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map