Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Вершыкі-загадкі ад Алены Церашковай

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 21.05.10 19:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Каляровыя браткі
Носяць з дрэва кажушкі.
Мы завострым ім галоўкі,
Каб маглі пісаць ...
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 30.06.10 16:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Каб не ствараць новую тэму "імені мяне", кідаю сюды.

Ну, колькі ж можна?

Гаварыла мама зранку:
- Рукі мый перад сняданкам,
Нацягаеш бруду ў рот –
Можа забалець жывот!
Толькі ўсталі з-за стала –
Зноўку рукі мыць пайшла:
Як за кніжкі ды за цацкі
Бруднымі рукамі брацца?
Пачытала, пагуляла,
Толькі ўсё на месца склала…
- Рукі мый!- крычыць сястра,-
Бо палуднаваць пара!
З’ела суп, катлету, кашу.
П’ю кампот. Бабуля кажа:
- Перад сном мый рукі, дзетка,
Каб бялізну не запэцкаць!
А пад вечар – цёця Вера:
- Рукі мый, хадзі вячэраць!
Цэлы дзень я рукі мыла.
Нават скончылася мыла!
Вось і добра. Значыць, заўтра
Рукі мыць не трэба. Праўда?

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.06.10 19:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, а ў "Бярозку" спрабавала пісаць? Сёньня пагартала ў "Саюздруку", там ёсьць і дзіцячыя старонкі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 30.06.10 20:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Tanya, дзякуй за параду Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 23.07.10 15:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ёсць такі жанр у кніжках, скіраваных на развіццё адчування мовы - загадка з падманам, ці як назваць. Калі просіцца зусім іншая адгадка.

Вострыя кіпці, іклы як ножык.
З дрэва палюе драпежнік ... вожык

П'е ў кветачках нектар,
мёд збірае... ягуар

лёг пагрэцца на парог
Паласаты... насарог

Дзюба вострая як цвік,
Па балоце ходзіць... дзік

Лепш за ўсіх умее пець
птушка сціплая... мядзведзь
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 1.08.10 12:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://www.dzietki.org/article/cms_view_article.php?aid=1853 - папярэднія вершыкі з малюнкамі. Малюнкі без мастацкай каштоўнасці, скіраваныя на пастаноўку рукі. Праўда, друкаваць я гэта яшчэ не спрабавала Сьмешка Калі якія хібы - пішыце, папраўлю

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 1.08.10 20:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, выдатна! Супер!

Пасля "чарпане ваду бартом" трэба ці то працяжнік ці хоць коска
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 2.08.10 11:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

тады працягнем!

Кола рэжу напалам,
Кола мажу маслам сам,
І гатовы мой сняданак!
Што за кола?..

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 2.08.10 11:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У кубку малако стаяла,
Паўдня на спёцы сумавала.
Пра малако ўзгадала Маша.
Пакаштавала - …

Алена Церашкова


Апошні раз рэдагавалася: Black aspid (2.08.10 19:31), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 2.08.10 15:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, лепей "пакаштавала".
Пакаштавала - сыракваша )

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 2.08.10 19:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Кот Максім

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 07.04.2012
Паведамленні: 73

ПаведамленнеДададзена: 5.07.12 23:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Пані Алёна не будзе супраць, каб я пераклаў яе загадкі на рускую мову?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 6.07.12 9:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не буду))) Перакладайце)))
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Кот Максім

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 07.04.2012
Паведамленні: 73

ПаведамленнеДададзена: 8.07.12 13:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Шчыра дзякуй!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 29.09.12 7:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, прапаную працягнуць супрацу. Вось серыя школьных загадак. Іх проста маляваць, калі ўмець))), а я не ўмею. Спадзяванні на твой багаты досвед. А Palina007 нам пратэкцыю складзе)))

Загадкі пра школьныя прылады

Сам я еду на табе.
А хаваю я ў сабе
Сшыткі, кніжкі ды алоўкі,
Ласцік, фарбы, пэндзлік лоўкі...
Мноства тут патрэбных рэчаў.
Здагадаўся? Я - .......

Што за палачка з прычоскай?
Абыходзіцца з ёй проста:
Хвост у фарбу памачаць
І карціну маляваць!

Я сам не малюю, я сам не пішу.
Але кожны дзень на ўрокі хаджу:
Каб ручкі з алоўкамі вы не гублялі,
Захоўвайце іх ува мне, у .............

За алоўкам прыбіраю.
Ён напіша – я сціраю.

Белы, сіні, жоўты, чорны,
І зялёны, і чырвоны –
Кожны ў слоічку сваім
Мы ў скрыначцы стаім.
Ты нас маляваць узяў бы.
Мы – гуашавыя .......

Ёсць у простага алоўка
Знакамітая сяброўка:
Ў ёй па спінцы там і тут
Лічбы з рыскамі бягуць.
Сама доўгая, прамая,
Рысаваць дапамагае,
Можа мерыць даўжыню,
Шырыню ды вышыню.

У дзіцяці ёсць яна – спрытна ўсё хапае.
У дзвярэй ёсць – за яе дзверы адчыняюць.
За яе нясуць вядро, без яе нязручна.
І ў пенале ёсць яна. А завецца ......

Вокладка – нібыта дзверы.
Разгарнеш – і не паверыш:
Тут і казкі-небыліцы,
І малюнкі, каб дзівіцца,
І гісторыі, і вершы.
Што гэта? Хто скажа першы?

Каб пісалі лічбы дзеткі,
На маіх старонках клеткі.
Аркушы на скобы сшыты,
А таму завуся ...........

Я красую на стале,
Я - мадэль адной з планет.
Хто паглядзіць на мяне,
Той пабачыць цэлы свет.

Я кручуся ў танцы лоўка.
На адной назе – іголка,
Чыркану другой нагой –
Рыса круглая за мной.

На пытанне адказаць выпала Рыгорку.
Ў чорным полі ён малюе белыя разоркі.
Хто загадку гэтую першы адгадае:
Ля чаго стаіць Рыгорка, што ў руцэ трымае?


Апошні раз рэдагавалася: Black aspid (1.10.12 8:16), усяго рэдагавалася 2 раз(ы)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  наступная »
Старонка 7 з 9.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 80987 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60512 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45520 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26731 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47080 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map